• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    не было. Але Дыён то прасіў яго прынесці вады, то памагчы яшчэ ў чым-небудзь і так пакрысе прывучаў Езэфуса не хавацца, калі сам спавядаў, а пакаянсц не пярэчыў. Ды і тое праўда, што многім, а лепш сказаць, большасці было прыемна нс заставацца сам-насам з грозным Пугілем і бачыць побач гэтага ціхага, прыязнага і паслужлівага памочніка. Там Езэфус спакваля даведаўся, як Дыён спавядаў, як суцяшаў, як умешваўся і ўладжваў людскія жыцці, як караў і як радзіў. Толькі зрэдчас ён дазваляў сабе пытанні, як гэта здарылася пасля расказу аднаго вандроўнага вучонага ці то аматара навук.
    У гэтага чалавска, як вынікала з яго расказу, былі сябры сярод вешчуноў і звездароў. Уладкаваўшыся на адпачынак, ён прассдзеў гадзіну ці дзве ў старых пустэльнікаў, паказаўшы сябе госцем ветлівым і гаварлівым, і мерна, вучона і красамоўна гаварыў пра сузор’і і пра вандраванне чалавека разам з сваімі божышчамі праз усе кругі Задыяка. Ен гаварыў пра Адама, першага чалавека, пра яго тоеснасць з Ісусам Крыжаваным, і называў місію Ісуса Адамавым вандраван’Нем ад Дрэва Пазнання да Дрэва Жыцця, а райскага змея менаваў ахоўцам свяшчэннай першакрыніцы цёмнай бездані, з начных водаў якое ўзнікаюць усе ўцялесненні, усе людзі і багі. Дыён уважліва слухаў расказ вучонага, сірыйская мова якога была моцна аздоблена грэчаскімі словамі, a Езэфус быў вельмі здзіўлены, нават абураны: чаму Дыён не гневаецца, не пратэстуе супраць ягоных паганскіх аблуд, не абвяргае іх, не праклінас, наадварот, здавалася, гэты маналог усёведнага паломніка прыносіць яму радасць і асалоду, быццам нават выклікае ў ім спагаду, бо Дыён не толькі ўвесь аддаўся слыху, але нават усміхаўся і часта ківаў у адказ на словы, быццам яны былі яму вельмі да душы.
    Калі вучоны пайшоў, Езэфус, не вытрываўшы, спытаўся з дакорам:
    — Як гэта табе хапае цярплівасні слухаць язычніцкія лжэвучэнн;? Мне здалося, што ты слухаў яго нават спагадліва, быццам ягоныя казані лашчылі табе слых. Чаму ты не пярэчыў? Чаму не спрабаваў яго абвергнуць, выкрыць і навярнуць да веры ў Госпада нашага?
    Дыён, ківаючы галавой на тонкай маршчыністай шыі, адказаў:
    — Я не абвяргаў яго, бо гэта не дало б ніякай ка-
    рысці, ды я і не змог бы яго абвергнуць. У разважаннях і сілагізмах, у міфалагічных і астралагічных ведах гэты чалавек намнога перасягнуў мяне, я б з ім нс справіўся. Да таго ж, сыне мой, не мая гэта і не твая справа нападаць на чыю-небудзь веру з заявамі, быццам всра гэтая ёсць ілжа і памылковасць. Сапраўды, я слухаў гэтага разумнага чалавека не без прыемнасці, ты гэта добра падмеціў. Мне было прыемнае яго ўменне гаварыць, яго багатая вучонасць, але найперш тое, што ён нагадаў мне маю маладосць, бо замаладзь я сам займаўся гэтымі навукамі. Міфы, пра якія госць наш так міла з намі гутарыў, ні ў якім разе не аблуднасць. Гэта ўяўленні і прытчы нейкай веры, у якой мы ўжо не маем патрэбы, бо мы набылі сабе веру ў Ісуса, адзінага Спаса нашага. А тым, хто яшчэ не знайшоў нашай веры і, магчыма, ніколі яе не знойдзе, іх цяперашняя вера, якая бярэ пачатак у мудрасці продкаў, вартая павагі. Зразумела, дарагі мой, наша вера іншая, зусім інакшая. Але наша вера не мае патрэбы ў вучэнні пра сузор’і і эоны, начныя воды, сусветныя матэрыі і іншыя падобныя сімвалы, гэта зусім не азначае, што вучэнні гэтыя — ілжа і падман.
    — Але ж наша вера, — усклікнуў Езэфус, — больш даскаіналая, і Ісус прьгняў смерць дзеля ўсіх людзей: эначыцца, мы, хто спазнаў яго, лавінны аспрэчваць застарэлыя вучэнні і ставіць на іх месца новыя, праўдзівыя.
    — Гэта мы з табой, ды і многія іншыя даўно ўжо зрабілі, — спакойна адказаў Дыён. — Мы — вернікі, бо ламі авалодала вера, гэта значыць, улада Адкупніка і яго акупальнай смерці. А тыя, іншыя, міфолагі і тэолагі Задыяка, адэпты старадаўніх вучэнняў, не падупалі гэтай уладзе, і нам не дадзена прымусам прывссці іх пад гэтую ўладу. Хіба ты не заўважыў, Езэфус, як тонка і разумна ўмее гэты міфолаг гаварыць і складаць сваю гульню падабенстваў і якую асалоду ён ад гэтага атрымлівае, як зміратворана і гарманічна жыве ў свеце мудрасці прытчаў і сімвалаў сваёй міфалогіі! Відаць, гэтага чалавека не гняце ніякае цяжкас гора, ён задаволены, яму добра. А задаволенаму няма чаго сказаць. Каб чалавек зажадаў выратавання і веры ў Збаўцу, каб ён страціў спадобу да гармоніі і мудрасці сваіх паняццяў і адважыўся на вялікі подзвіг веры ў выкупальны цуд, — на гэта трэба, каб яму зрабілася кепска, всльмі
    кспска, ён павінен перажыць боль і расчараванне, горыч і роспач, павінен адчуць, што стаіць на краі прорвы. He, Езэфус, хай гэты вучоны паганін жыве ў сваім дабрабыце, хай упіваецца сваёй мудрасцю, сваімі думкамі і сваім красамоўствам! Можа, заўтра або праз год, a то і праз дзесяць гадоў ён спазнае гора, якое развее на пыл яго штукоўнасць і ягоную мудрасць, можа, заб’юць жонку, якую ён кахае, або адзінага сына, або яго дастане хвароба і нэндза, і калі мы тады спаткаегл яго, мы яму паспагадаем і раскажам, як спрабавалі адолець сваё ropa. I калі ён папытаецца: «Чаму ж вы мне не сказалі гэтага ўчора або дзесяць гадоў таму назад?» — мы адкажам: «Ты не ведаў тады, што такое сапраўднае гора».
    Дыён змоўк, здавалася, ён над нечым задумаўся. Потым, увесь ва ўспамінах, дадаў:
    — Я і сам калісьці шмат пабавіўся з бацькоўскімі паданнямі і суцяшаўся імі, і калі ўжо я выйшаў на дарогу крыжа, багаслоўнічанне часта давала мне радасць, хоць, зрэшты, і даволі шмат гора. Найбольш мяне цікавіла стварэнне свету, бо напрыканцы стварэння ўсё павінна было быць зладжана самым найлепшым чынам, бо напісана ж: «I ўгледзеў Бог усё, што ён стварыў, і вось, добра вельмі». А на самай справе добра і дасканала ўсё было толькі адно імгненне, імгненне Раю, a ўжо ў наступнае імгненне ў гэтую дасканаласць уварвалася віна і пракляцце, бо Адам скаштаваў ад дрэва, ад якога каштаваць яму было забаронена. I вось былі духоўныя настаўнікі, якія казалі: Бог, які стварыў свет і ў ім Адама і Дрэва Пазнання, — не адзіны, не найвышэйшы бог, а толькі часціна яго, або падпарадкаваны бог Дэміург, а твор яго не добры, ён яму не ўдаўся і на цэлую эру пракляты і аддадзены злу, пакуль Ен сам, адзіны Бог-Дух, праз сына свайго не паклаў крэсу эры пракляцця. I тады, як вучылі яны, ды і я так думаў, пачалося адміранне Дэміурга і яго тварэння, і свет паступова адмірае і вяне, пакуль у новай эры не застанецца больш тварэння, светабудовы, плоці, грэху і цярпенняў плоцкага зачацця, нараджэння і памірання, але ўзнікне свет дасканалы, духоўны і чысты, вызвалены ад пракляцця Адама, вызвалсны ад вечнага пракляцця і насілля цярпення, зачацця, нараджэння і смерці. Віну ж за недахопы гэтага свету мы хутчэй ускладалі на Дэміурга, чым на першага чалавека, мы лічылі, што Дэ-
    міургу, калі ён праўдзівы бог, нічога б нс каштавала стварыць Адама іншым або вызваліць яго ад спакушэння. Так, у выніку нашых разважанняў, у нас з’явіліся ўжо два багі — бог-творца і бог-бацька, і мы нават здолелі судзіць і асуджаць першага. Трапляліся сярод нас і такія, што ішлі яшчэ далей і сцвярджалі, што свет створаны не богам, а д’яблам. Мы лічылі, што нашым разумаваннём мы дапамагаем Спасу і будучай эры Духа і ляпілі багоў, светы і светавыя лёсы, спрачаліся і багаслоўнічалі, пакуль я аднойчы не зваліўся ў ліхаманцы і не захварэў да смерці, але і ў трызненні мяне не пакідалі мроі пра Дэміурга, і я мусіў весці войны і праліваць кроў; мае відзежы рабіліся ўсё страшнейшыя, а ў ноч, калі гарачка дайшла да краю, мне здалося, што я павінен забіць маці, каб згладзіць сваё плоцкае нараджэнне. Д’ябал турзаў мяне ў гэтых ліхаманкавых снах жахліва і жудасна. Аднак я паправіўся і, на прыкрасць сваім былым сябрам, вярнуўся да жыцця тупым і няшчасным маўчуном, хоць, праўда, хутка вярнуў сабе цялесную сілу, алс страціў спадобу да філасофнічання. Бо ў дні і ночы выздароўлівання, калі мяне ўжо не мучылі відзежы і я амаль увесь час спаў, я ў кожнае імгненне чування бесперастанку ўсведамляў каля сябе Спаса, адчуваў сілу, якая з яго ўваходзіла ў мяне, і калі я ачуняў, мне зрабілася журботна ад таго, што я ўжо не мог так адчуваць яго блізкасць. Але замест гэтага я зведаў вялікую тугу па гэтай блізкасці, і вось адкрылася: варта было паслухаць былыя спрэчкі і дыспуты, як я адчуваў, што гэтая туга — тады мая найлепшая маетнасць — пачынала знікаць і расплывацца ў думках л словах, як вада ў пяску. Вось так, дружа мой, я і дайшоў да канца свайго разумавання і багаслоўнічання. 3 таго часу я налсжу да прасцякоў. I ўсё ж я не хацеў бы быць завадай і адмаўляць у павазе тым, хто знаецца ў філасофнічанні і ў міфалогіі, хто гуляе ў тыя гульні, у якія і я калісьці гуляў. Калі ўжо мне самому калісьці давялося прызнаць, што Дэміург і Бог-Дух, што тварэнне і выратаваннне ў сваім неспасцігальным адначасавым і непадзелыіым жыцці ёсць невырашальная загадка, дык мне трэба прызнаць і тое, што я не магу ператварыць філосафа ў верніка. Нс мой гэта абавязак.
    Аднойчы пасля таго, як нехта на споведзі прызнаўся Дыёну ў забойстве, Дыён сказаў свайму кялейніку:
    — Забойства і целапажадлівасць — гэта гучыць
    вельмі страшна і гучна, яно і сапраўды гэта дрэнна! Але я скажу табе, Езэфус, на самай справе парафіяне гэтыя не сапраўдныя грэшпікі. Варта мне ўявіць сябе адным з іх, быццам увасобіцца ў яго, як яны ўяўляюцца мне зусім дзецьмі. Яны нс добрыя, не высакародныя, яны карыслівыя, юрлівыя, пыхл'выя, злосныя, — усё гэта слушна, але на самай справе, калі глядзець у корань, яны нявінныя мснавіта ў тым сэнсе, у якім нявінныя дзеці.
    — I тым не меней, — сказаў Езэфус, — ты сурова заклікаеш іх да адказу і пагражаеш ім усімі пакутамі пекла.
    — Але ж, менавіта таму. Бо явы дзеці, і калі ў іх загаварыла сумлсннс і яны прыходзяць да споведзі, дык яны хочуць, каб іх прымалі сур’ёзна і сур’ёзна ж з іх і спаганялі. У кожным разе, я так думаю. Ты вунь у свой час рабіў інакш: ты не ганіў, не караў, не накладаў епітым’і, а быў з імі ласкавы і адпускаў іх з братэрскім цалункам. He буду цябе гудзіць, не, але я на гэта не здольны.
    — Алс, — вагаючыся сказаў Езэфус, — алс чаму ж тады, калі ты выслухаў маю споведзь, ты са мной абышоўся не так, як з а'статнімі, а моўчкі пацалаваў, ні слова не сказаўшы асуды?