• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Доўга прыглядаўся ён да гэтага пустэльніка па імені Езэфус, да таго, у якога ён ператварыўся і які, замест таго каб ісці за прыкладам Юды або, калі хочаце, прыкладам Крыжаванага, кінуўся зараз упрочкі, зноў аддаўшы свой лёс у руку божую. Чым ясней яму ўяўля-
    лася пекла, якога ён пазбег, тым мацней нарасталі ў ім сорам і роспач, і пад канец усё гора яго абярнулася ў невыносна задушлівы камяк у горле і раптам знайшло сабе выйсце і разбаўленне ў нястрымным патоку слёз, якія прынеслі дзівосную палёгку. О, як даўно ён не плакаў! Слёзы цяклі ручаём, вочы ўжо нічога не бачылі, але смяротнай задухі ўжо як і не было, а калі ён ачнуўся дарэшты, пасмакаваў соль на вуснах і зразумеў, што плача, дык на імгненне яму здалося, што ён зноў стаў дзіцём, якое не ведала ліха. Езэфус усміхнуўся, яму было крыху сора.мна за слёзы, потым ён устаў і зноў рушыў у дарогу. Добра ён не ведаў, куды вядуць яго ўцёкі і што з ім станецца; сапраўды, ён здаваўся сам сабе дзіцём, у ім ужо не было ні змагання, ні волі; ён з палёгкаю адчуваў сябе так, быццам яго вялі, быццам далёкі добры голас клікаў і вабіў яго дамоў, быццам вандраваннс ягонас было вяртаннем. Нарэшце ён стаміўся, етаміўся яго розум, які цяпер замоўк, альбо супакоіўся, альбо адчуў сваю непатрэбнасць.
    Каля вадапою, дзе Езэфус наважыўся спыніцца нанач, ён заўважыў нскалькі разуючаных вярблюдаў; але ў невялікім гурце падарожнікаў былі і дзве жанчыны, і Езэфус абышоўся маўклівым прывітаннем, пазбягаючы ўступаць у гутарку. Аднак пасля таго як ужо ў сутонні ён з’еў некалькі фінікаў, памаліўся і прылёг, ён міжволі пачуў размову двух дарожнікаў, старога і маладога: абодва яны ляжалі зусім блізка ад яго. Гэта была толькі частка дыялогу, далей дарожнікі гаварылі неразборлівым шэптам. Але і гэты ўрывак прыцягнуў Езэфусаву ўвагу і прымусіў праляжаць без сну амаль усю ноч.
    — Добра ўжо, — пачуў ён старэйшага, — і тое добра, што ты рашыўся пасхаць да такога святога чалавека паспавядацца. Пустэльнікі — яны не толькі хлеб жуюць, яны сёе-тое петраць і заклёны ведаюць. Варта сказаць такому слоўца, і раз’юшаны леў падцісне хвост, разбойяік, і падасца ўпрочкі. Але, алс, яны і льва могуць ручным зрабіць, а аднаму з іх — надта ж бо ён быў святы чалавек — яго свойскія львы нават магілу выграблі, калі ён памёр, а потым роўненька так засыпалі; доўга яшчэ пасля пахавання два львы ўдзень каля магілы сядзелі, як бы варту неслі. Ды і не толькі львоў яны ўмеюць прыручаць. Адзін такі святы ўзяўся за рымскага цэнтурыёна — звер быў, а не чалавек, распуста распустаю, ва ўсім Аскалоне такога другога не знойдзеш,
    а святы гэты так за яго ўзяўся, што салдат зусім панік, як сабака пабіты ў сваю буду палез. Ніхто яго пасля гэтага і пазнаць не мог, такі ціхі і рахманы ён зрабіўся. Праўда, нядобра тут сталася, неўзабаве пасля гэтага ён узяў дый памёр.
    — Святы?
    — Ды не, цэнтурыён. Варон звалі яго. Пасля таго як пустэльнік як след абламаў яго, салдат увесь абмяк, два разы яго трасца патрэсла, а праз тры месяцы ён і памёр. Што ж, шкадаваць яго не выпадае; але як бы там ні было, а ў мяне з галавы не йдзе: мабыць, пустэльнік не толькі д’ябла з яго выгнаў, мабыць, яшчэ і слова такое меў наўме, каб салдата хутчэй у зямлю запраторыць.
    — Гэта ты пра святога чалавска так гаворыш? Ніколі не паверу!
    — Хочаш вер, хочаш не, даражэнькі. Але з таго дня цэнтурыёна таго як усё роўна падмянілі, не кажучы — зачаравалі, тры месяцы прайшло і...
    Нейкі час абодва маўчалі, потым зноў пачуўся голас маладога:
    — Чуў я пра аднаго пустэльніка, дзесьці тут непадалёк павінен ён быць, зусім адзін каля крынічкі жыве, за два крохі ад дарогі на Газу, Езэфусам завуць яго, ёзэфус Фамулус. Шмат чаго мне пра яго казалі.
    — Ну, а што ж казалі?
    — Надта ж бо такі сумленнік, а на жанчын — дык і не зірне ніколі. Пройдзе хай міма ягонай цэлі караван і хай хоць на адным вярблюдзе сядзіць жанчына, дык як бы яна ні была ўхутаная, пустэльн.'к адвернецца ад яе і пойдзе ў цэлю. Многія да яго спавядацца ходзяць, дужа многія.
    — Мусіць, пустое мелюць, а то б я пра яго пачуў. Ну, і што ж ён у цябе ўмее, твой Фамулус?
    — Споведзі слухаць. He будзь у ім нічога добрага або не разумей ён нічога, людзі б не хадзілі да яго. Між іншым, павядаюць пра яго, быццам ён ніколі і слова не мовіць, не сварыцца, не крычыць, кар ніякіх не накладае, ласкавы, кажуць, чалавек, нават рахманы.
    — А што ж ён тады робіць, калі не сварыцца, не карае і нават рота не растуліць?
    — Слухае цябе, дзіў'на так уздыхае і хрысціцца.
    — Ай, ды кінь ты! Выдумаў мне святога! Няўжо ты такі дурны, каб бегаць за нямком?
    — А як жа? Трэба яго мусова знайсці! Дзесьці непадалёку жыве. Як пачало змяркацца, я тут аднаго паломніка ля вадапою згледзеў, заўтра зранку і папытаюся, ён сам на пустэльніка падобны.
    Стары зусім разышоўся:
    — Ай ды кінь ты гэтага святошу! Няхай сабе сядзіць у сваёй нары! Такія, што толькі сядзяць і слухаюць і ўздыхаюць, ды яшчэ і бабаў баяцна, — яны ж нічога не ўмеюць і не ведаюць. Ты вось лепей мяне паслухай, я цябс навучу, да каго пайсці. Праўда, далекавата будзе адгэтуль, за Аскалонам, затое ўжо з усіх пустэльнікаў самы найпустэльны, самы лепшы, каб ты ведаў, спавядальнік на ўсім свеце. Дыёнам яго завуць, Дыёнам Пугілем, а гэта азначае — кулачны баец, таму во ён з усімі чарцямі на кулаках. Прыйдзе каторы грэшнік да яго, скажа яму сваю споведзь, пра ўсё чыста раскажа, што натварыў, — а Пугіль гэты і не думае ўздыхаць ды енчыць, і не маўчыць, а так накінецца на цябе, такога дасць табс пытлю, што сябе не пазнаеш. Аднаго, кажуць, дык нават набіў, а другіх цалюткую ноч на калснях трымаў, на камснні! Ды яшчэ да таго скажа раздаць бедным сорак грошаў. Во гэта, скажу я табе, спавядальнік, дзіва чыстае! Зірне гэтак во на цябе, зіркне — адразу як наскрозь, адразу ты як працяты. He, гэты не будзе ўздыхаць, гэты ўсё можа. I калі цябс соп не бярэ або сніцца табе ўсякая немарасць, відзежы табе аказваюцца — Пугіль як рукою здымае! I кажу я табе гэга не таму, што так старыя бабы мелюць, а таму, што сам у яго быў. Сам, хоць і не што-та я, але калісьці і я хадзіў да Дыёна — да ваёўніка, да чалавека божага. Пайшоў я да яго ў скрусе, сумленне ўсё сплюгаўлена, а выйшаў — чысты і светлы, як зорка-мілавіца; і ўсё гэта праўда, як праўда, што мяне завуць Давыдам. Запамятай, значыцца: Дыён завуць яго, Дыён Пугіль. Вось да яго і ідзі, і як мага хутчэй; такога, як ён, ты яшчэ ніколі не бачыў. Ігемоны, старэйшыны, епіскапы і тыя да яго па раду ходзяць.
    — Буду ў тых мясцінах, можа, і завярну. Але калі ўжо я тут і паблізу недзе гэты Фамулус, пра якога я чуў шмат добрага...
    — Добрага, кажаш? На што ён табе здаўся, гэты Фамулус?
    — Спадабалася мне, што ён не лае, не кідаецца на цябс зверам лютым, — вось і ўсё. Я ж не цэнтурыён які-
    небудзь і не біскуп, я чалавек малы, можа, нават кволы, смалы там і ўсякай ссркі шмат не вытрываю; мне больш даспадобы, калі са мною дабром, лагодаю, такі ўжо я ўрадзіўся.
    — Бач ты, чаго схацеў! Каб з ім лагодаю! Вось калі па споведзі, калі ты вызваліўся ад грахоў, кару, якая табе належыць, прыняў, ачысціўся, во тады, — гэта я разумею, каб тады з табою з лагодкамі, але ж не тады, калі ты толькі стаў перад духоўнікам і суддзёй сваім, а сам увесь спаскуджаны і смярдзіш, як той шакал.
    — Ай, добра ўжо. Чаго ты крычыш, людзі вунь спаць паклаліся. — Той, што сказаў гэтыя словы, раптам захіхікаў. — А мне пра яго і смешнае расказвалі.
    — Гэта пра каго ж?
    — Ды пра яго, пра пустэльніка Езэфуса. Дык вось, прызвычайка ў яго ёсць такая: як толькі раскажуць яму ўсё пра сябе і паспавядаюцца, ён, значыцца, таго на развітаннс багаславіць і пацалуе ў шчаку ці ў лоб.
    — Няўжо? Бач ты, чаго прыдумаў!
    — А потым ён, значыцца, жанчын надта баіцца. А да яго аднаго разу вазьмі ды і заваліся блудніца, пераапранутая ў мужчынскае, а ён нічога і не змсціў, выслухаў усю яе брахню, усё, што яна начаўпла, а калі скончыла сповсдзь, ён пакланіўся ёй у пояс, а потым — плюсь бусю.
    Старэйшы ўголас зарагатаў, але спадарожнік ягоны адразу зашыкаў, і Езэфус нічога больш не разабраў, апрача гэтага прыглушанага смеху.
    Ен зірнуў на неба. Над каронамі пальмаў вісеў рэзка акрэслены серп месяца. Езэфус здрыгануўся ад начнога холаду. У вячэрняй гутарцы пагонцаў вярблюдаў быццам у крывым люстры і ўсё ж даволі павучальна паўстаў ягоны адбітак і выява той ролі, якой ён ужо паспеў здрадзіць. Значыцца, нейкая блудніца пасмяялася з яго. Што ж, гэта, вядома, «е самае страшнае, хоць і непрыемна.
    Доўга яшчэ Езэфус думаў пра гутарку двух пагонцаў. Нарэшце, ужо на золку, яму ўдалося заснуць, але толькі таму, йіто разважанні яго аказаліся не марнымі, яны лрывялі да пэўнага выніку, рашэння, і з гэтым новым рашэннем у душы ён моцна заснуў і праспаў да світання.
    А рашэннс яго было якраз такое, якос малодшы па-
    гонца мог бы і зразумець і спасцігнуць. Рашэнне яго было ў тым, каб за парадай старэйшага правадніка наведаць Дыёна, званага Пугілем, пра якога ён даўно ўжо ведаў і якому сёння пры ім праспявалі такую пераканаўчую апалогію. Гэты славуты спавядальнік, пастыр і настаўнік, ужо, мусіць, знойдзе яму патрэбную раду, патрэбную кару, ясную дарогу. Яму якраз і хацеў Езэфус даверыць сябе як намесніку бога, каб пакорліва выканаць усё, што той я,му загадае.
    Раніцай, калі абодва пагонцы яшчэ спалі, ён выправіўся ў дарогу і таго самага дня ў рупным сваім падарожжы дабраўся да тых мясцін, дзе, як ён ведаў, жылі святыя айцы і адкуль ён спадзяваўся выйсці на вялікую дарогу ў Аскалон.
    Падыходзячы на змярканні да аазіса, ён угледзеў прыветныя каропы пальмаў, пачуў бляянне казы, сярод зялёных ценяў яму прымроіліся стрэхі халуп, пах чалавечага жытла, а калі ён нерашуча наблізіўся, яму раптам здалося, што нехта пільна глядзіць на яго. Ёзэфус спыніўся, агледзеў усё навокал і пад першымі ж Дрэвамі ўбачыў чалавека, які сядзеў там, прыпёршыся да камля пальмы, старога і простага, сівабародага, з годнасным, але суровым і нерухомым абліччам. Гэты чалавек, мабыць, і глядзеў на яго так пільна і ўжо даволі доўга. Позірк у яго быў востры і цвёрды, аднак без жаднага выразу, як позірк чалавека, што прывык назіраць, але ніколі не выяўляць ні цікаўнасці, ні спагады, позірк чалавека, які дазваляе людзям і рэчам праходзіць міма, які спрабуе зразумець іх, але ніколі іх не запрашае і не кліча.