• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Езэф аддаў цела старца зямлі, пасадзіў на магіле дрэва і дажыў да таго лета, калі дрэва ўпершыню ўрадзіла.
    ІНДЫЙСКІ ЖЫЦЦЕПІС
    Адзін князь дэманаў, пацэлены стралой з месяцападобнага лука Вішну (ці Рамы, у якім увасобілася частка істоты Вішну) у зацятай бітве таго з дэманамі, вярнуўся ў вобразе чалавека ў крутаверць пераўвасабленняў і з імем Равана жыў на беразе вялікага Ганга жыццём ваяўнічага ўладара. Ен і быў бацька Дасы. Маці Дасы памерла рана, і ледзь толькі яе пераемніца, жанчына прыгожая і славалюбная, нарадзіла князю сына, як ужо маленькі Даса стаў ёй папярок дарогі; замест яго, першароднага, яна марыла ўбачыць на прастоле свайго сына Налу, здолела астудзіць бацькавы пачуцці да Дасы і задумала пры першай зручнай нагодзе прыбраць сыноўца з дарогі. Аднак ад прыдворнага брахмана Раваны, спрактыкаванага ў ахвяраваннях Васудэвы, не ўтаілася яе зламыснасць, і разумнаму старому ўдалося паламаць задуманае. Яму было шкада хлопчыка, і да таго ж ён разгледзеў у нораве маленькага княжыча спадчынныя матчыныя задаткі богабаязнай рахманасці і пачуцця абавязку. Ен пачаў ахоўваць Дасу, чакаючы, калі выпадзе звесці хлопчыка ад мачахі.
    Быў у раджы Раваны статак прысвечаных Брахму кароў, іх трымалі ў доглядзе і ад малака і масла іх гэтаму богу прыносілі частыя ахвяры. На самых лепшых пашах пасвіліся гэтыя каровы. Аднойчы ў двор явіўся пастух свяшчэннага статка, здаў масла і паведаміў, што ў гэтых мясцінах, дзе яны пасуць каровы, чакаецца вялікая суша, а таму яны, пастухі, умовіліся перагнаць
    статак бліжэй да гор, дзе ў самую сухмень не чэзнуць крыніцы і заўсёды ўдосталь свежай муравы. He першы год брахман Васудэва ведаў гэтага пастуха як чалавека добрага і адданага, а таму і даверыўся яму, і калі на другі дзень маленькі Даса, сын Раваны, знік і не быў знойдзены, толькі Васудэва і пастух ведалі тая.мніцу яго знікнення. Падлетка Дасу пастухі завялі да далёкіх пагоркаў, там яны нагналі статак, які павольна качаваў, і Даса лёгка і проста сышоўся з пастухамі, рос падпаскам, дапамагаў пільнаваць і пераганяць каровы, навучыўся даіць, гуляў з цяляткамі, спаў у цені дрэў, піў салодкае малако, і босыя ногі яго былі заўсёды ўроблены ў гной. Яму гэта вельмі падабалася, ён зведаў пастухоўскае жыццё, спанатры кожнай каровы, зведаў лес з яго дрэвамі і пладамі, палюбіў манга, дзікую смокву і дрэва варынгу, вылоўліваў у зялёных вірах салодкі корань лотасу, а на святы плёў сабе вянок з чырвоііых кветак пламніку, прывык асцерагацца дзікіх звяроў, пазбягаць сустрэч з тыграм, сябраваць з разумнай мангустай і вясёлым вожыкам і пераседжваць час вялікіх дажджоў у будане; тут пастушкі гулялі ў свае гульні, спявалі гімны, плялі цыноўкі і кашы. Хоць Даса і не да канца забыў сваю радзіму і рансйшае жыццё, алс неўзабаве яны зрабіліся яму далёкім сном.
    I вось аднаго разу, калі статак перакачаваў на свежую пашу, Даса пайшоў у лес паласавацца мёдам. 3 таго часу, як ён упершыню пабыў у лесе, ён вельмі палюбіў яго, а гэты лес здаўся яму асабліва прыгожым: быццам залатыя змеі, іскрыліся сонечныя прамяні паміж лістоў і галін, птушыны пошчак, крыкі маллаў, шэпт лістоты — увесь лясны гоман здаваўся Дасу ціхім зіхоткім плецівам, а ўсе лясныя пахі — кветак і лісця, вады і звяроў, пладоў і ягад, зямлі і моху, то церпкія, то салодкія, то бадзёрлівыя, то ачмурныя, то дзікія і невядомыя, то родныя і блізкія — таксама як бы спляталіся і распляталіся, быццам сонечныя прамяні. Часам у цёмнай глыбіні яра чулася цурчанне ручая, над белымі парасолькамі пырхаў матылёк з чорнымі і жоўтымі крапачкамі на смарагдавых крылечках, у сіняватай глыбіні нетры трашчаў сук, глуха шалясцела апалае лісце, у змроку рыкаў звер або неўгамонная малпа сварылася з прыяцелькамі... Забыўшыся на мёд, Даса прыслухоўваўся да спеваў пералівіста-зіхоткіх райскіх птушак, і раптам сярод густой зарасці папараці, што расла
    нібы маленькім лесам у гэтым велізарным лесе, убачыў нечы след, быццам нехта вытаптаў тут вузкую сцежку. Ціха, асцярожна ён пайшоў па ёй і неспадзявана пад вслізарным мнагаствольным дрэвам знайшоў будан, сплецены з папараці і падобны на спічастую палатку, a побач — чалавека, які сядзсў проста і нерухома, рукі ў яго ляжалі паміж скрыжаваных ног, а з-пад сівых валасоў і шырокага лба на зямлю глядзелі спакойныя, як бы невідушчыя вочы, хоць і расплюшчаныя, але скіраваныя толькі ўсярэдзіну. Даса зразумеў: гэта святы чалавек, ёг, ён і раней бачыў такіх, — гэта былі людзі паважаныя, богу спадобныя, лічылася за шчасце падносіць ім дарункі і выказваць пашану. Але гэты, што сядзеў у самапаглыбленні перад сваім старанна схаваным буданом з папараці так проста і спакойна, апусціўшы рукі^ упадабаўся хлопчыку асабліва і здаўся болып дзівосным і пашаноўным, чым усе, каго ён бачыў раней. Гэтага чалавека, які бязважка сядзеў і, здавалася, сваім адсутным паглядам бачыў усё і прадбачыў усё, ахінала нейкая аўра святасці, забароннае кола годнасці, вогненная хваля ёгічнай сілы, якую хлопчык не мог ні пераступіць, ні разарваць вітаннем або гуканнем. Веліч і годнасць ёга, яго аблічча, унутранае святло, якім свяціўся твар, засяроджанасць і жалезная няўзрушнасць усіх яго рысаў выпраменьвалі хвалі, у сплыве якіх ён лунаў, як месяц, і згустак духоўнай сілы, бязгучна засяроджаная воля ва ўсім яго абліччы ўтваралі навокал яго такое магічнае кола, што адчувалася: не падымаючы вачэй, адным жаданнем, адной думкай сваёй гэты чалавек можа забіць і зноў вярнуцца да жыцця.
    Нерухомейшы за дрэва, бо галіны яго ўсё-такі дыхаюць і лісты калышуцца, як каменны ідал, сядзеў ёг, і гэтаксама нерухома,-быццам закаваны ў ланцугі, застыў перад ім хлопчык з таго імгнення, як заўважыў яго, не могучы сысці з месца, не могучы паварухнуцца і парушыць зачараванасць. Ен стаяў і глядзеў на ёга, бачыў сонечны блік на яго плячы і яшчэ адзін на супакоеных руках, бачыў, як блікі памалу рухаюцца, як узнікаюць новыя, пачаў здзіўлена разумець, што гэтыя блікі не звязаныя з ёгам, ды і птушыная гамана вакол, і крыкі малпаў у глыбіні лесу, і кашлатая лясная пчала, якая села аскету на твар і панюхала скуру, прабегла па шчацэ, а потым узнялася і паляцела, — усё шматаблічнае жыццё лесу, усё гэта, адчуваў Даса, усё, што ба-
    чыць вока, чуе вуха, усё прыгожае і абрыдлівае, усё прыемнае і жахоткае — усё гэта не мела дачынення да святога: дождж не мог астудзіць яго і спрыкрыць яму, агонь не мог яго абпаліць, увесь навакольны свет — у яго толькі паверхня без ніякага значэння. Здагадка пра тое, што ўвесь свет сапраўды толькі паверхня, павеў ветру і зыб хвалі над нязведанымі глыбінямі, узнікла ў княжыча-ладпаска не думкаю, а лёгкімі дрыжыкамі прабсгла па яго целе, як нешта падобнае на кружэнне галавы, як пачуццё жаху і блізкай небяспекі, а разам з тым і як вялікая туга і прыцягальная сіла. Бо, здавалася яму, ёг праз паверхню свету, праз свет паверхні апусціўся ў аснову сутнага, у тайну ўсіх рэчаў, ён прарваў чарадзейскія цянёты пачуццяў, ашукі святла, гукаў, фарбаў, адчуванняў, ён скінуў іх з сябе і цяпер трывала ўчапіўся карэннем за сутнаснае і непарушнае. Хлопчык, хоць і пабываў у школе ў брахманаў і ўспрыняў ад іх каліва духоўнага святла, зразумеў гэта не розумам, і словамі ён нічога не змог бы сказаць пра гэта, — ён адчуў гэта, як у шчасны час адчуваеш блізкасць боскага, як трапятанне павагі і здзіўлення перад гэтым чалавекам, як любоў да яго, як тугу па жыцці, якою, здавалася, жыў гэты ёг у сваім самапаглыбленні. Даса ўсё стаяў на тым самым месцы, і ў памяці ў яго дзякуючы ёгу нянаджана ўсплыў успамін пра яго княскую і царскую годнасць, душа яго трымцела, і тут, на краі паваратніку, ён не чуў ні птушак, ні шалахцення дрэў, ён забыўся пра лес і пра далёкі статак — ён падупаў уладзе чараў і глядзеў на пустэльніка, захоплены неспасцігальнай цішынёй і недатыкальнасцю ўсёй яго постаці, светлым спакоем твару, сілай і засяроджанасцю паставы, бо старац увасабляў служэнне службе сваёй.
    Сказаць потым, прабыў ён каля будана гадзіну ці дзве, дзень ці тыдзень, — ён не мог. I калі зачараванасць знікла, калі ён ціхенька ішоў па сцежцы праз зараснік папараці, потым знайшоў дарогу, якая вывела яго з лесу, і нарэшце зноў апынуўся на пашы паблізу статка — ён зрабіў гэта неўсвядомлена, і душа яго ўсё яшчэ была зачараваная, і ачуўся ён толькі тады, калі нехта з пастухоў клікнуў яго. Пастух адразу накінуўся на яго з лаянкай за такую доўгую адсутнасць, але Даса толькі здзіўлена паглядзеў на яго круглымі вачыма, і пастух змоўк, ён быў уражаны такім незвычайным і
    адчужаным позіркам і ўсім урачыстым выглядам хлопчыка. Крыху счакаўшы, ён спытаўся:
    — Дзе ж гэта ты быў, дарагі? Можа, бога якога ўбачыў або дэмана спаткаў?
    — Я быў у лесе, — адказаў Даса, — мяне пацягнула туды, я хацеў сабраць мёду. А потым убачыў там чалавека, пустэльніка, і забыўся на ўсё, а ён сядзеў, задуменны такі, або, можа, гэта ён маліўся, а я, як убачыў яго прасветлены твар, так і застыў і доўга не мог вачэй адвесці. Можна, я ўвечары зноў пайду да яго і занясу яму што-небудзь, — ён святы чалавек.
    — Так і зрабі, — адказаў пастух, — занясі яму малака і масла: святых трэба шанаваць і трэба ім падаваць.
    — А як мне называць яго?
    — Ніяк. Пакланіся яму ды пастаў, што прынёс, вось і ўсё.
    Так Даса і зрабіў. Ен даволі доўга блукаў, перш чым зноў знайшоў тое месца. Перад буданом нікога не было, а зайсці Даса не адважыўся, і ён паставіў усё, што прынёс, проста на зямлю перад уваходам і пайшоў.
    Кожны вечар, пакуль яны паслі статак у тых краях, Даса насіў дарункі да будана, а аднаго разу пабывау там удзень і зноў убачыў пустэльніка ў стане самапаглыбленасці; змярцвеўшы, ён зноў не ўстояў перад спакусай прыняць прамень ад ззяння, якое вытачала добрасная сіла святога. I яшчэ доўга пасля таго, як яны пакінулі гэты край і Даса памагаў пераганяць статак на новыя пашы, ён не мог забыць перажытае ў лесе, а часам, як гэта часта бывае з хлопчыкамі, застаючыся сам з сабою, ён аддаваўся мроям і бачыў сябе на месцы пустэльніка і мудрага ёга. Але спакваля мары і ўспаміны пабляклі, і бляклі яны тым хутчэй, чым больш Даса падрастаў, рабіўся дужым хлопцам, які з радаснай прагай аддаваўся гульням і спаборніцтвам з равеснікамі. Але ў глыбіні яго душы яшчэ жыў нейкі водбліск, жыла кволая здогадзь: навука ёгаў, веліч яе і моц вернуць яму яго страчаную княскую годнасць, і ён зноў будзе княжычам.