Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
— Слава Ісусу Хрысту! — прывітаў яго Езэфус.
Старац адказаў неразборлівым мармытаннем.
— Даруйце мне, — зноў звярнуўся да яго Езэфус. — Вы тут таксама чужы, як я, ці жывяце ў гэтым слаўным селішчы?
— Чужы, — адказаў с:вабароды.
— Шаноўны, а ці не скажаце вы мне, як можна адгэтуль выйсці на аскалонскую дарогу?
— Скажу, — адказаў стары, цяжка падымаючыся. Цяпер ён зноў стаяў на поўны рост — сухарлявы волат — і глядзеў у пустэльную далечыню. Хоць Ёзэфус і адчуў, што стары не схільны да гутаркі, ён усё-такі наважыўся задаць яшчэ адно пытанне.
— Дазвольце мне папытацца ў вас яшчэ пра адно,
шаноўны, — сказаў ён ветліва, заўважыўшы, што позірк старога бывдам вярнуўся здалёку, зноў скіраваўся на бліжэйшае атачэнне. Холадна і ўважліва стары разглядаў яго. — Магчыма, вы ведаеце, дзе жыве айцец Дыён, называны Дыён Пугіль?
Волат крыху ссунуў бровы, і позірк у яго стаў яшчэ халаднейшы.
— Я ведаю яго, — адказаў ён стрымана.
— Вы яго ведаеце? — усклікнуў Езэфус. — Тады скажыце, дзе мне знайсці айца Дыёна? Я ж іду да яго.
Волат выпрабавальна глядзеў на яго з вышыні свайго велізарнага росту. Ен прымусіў Езэфуса доўга чакаць адказу. Потым адышоў да пальмы, дзе сядзеў дагэтуль, сеў як і раней, прыхіліўшыся да камля, і простым жэстам запрасіў Езэфуса падсесці.
Езэфус паслухмяна прыняў запрашэнне і, калі сеў, на момант адчуў гнятлівую стому, але неўзабаве забыўся на яе, зноў усю ўвагу скіраваўшы на старца. А той задумаўся, і на яго строгім, важным твары паявіўся выраз недаступнасці, а паўзверх яго нібы лёг яшчэ іншы выраз, калі не другі твар, быццам празрыстая маска, — выраз старога адзінокага гора, якому гонар і годнасць не дазваляюць выліцца.
Прайшло багата часу, перш чым позірк шаноўнага старца зноў павярнуўся да прыхадня. 3 адмысловай вастрынёй ён зірнуў на яго, быццам выпрабоўваючы, і нарэшце загадным тонам спытаўся:
— А хто вы такі?
— Пустэльнік, — адказаў Езэфус. — Ужо шмат гадоў я жыву пустэльнікам.
— Бачу. Але я спытаўся: хто вы?
— Мяне завуць Езэфус, прозвішча Фамулус.
Як толькі Езэфус вымавіў сваё імя, стары, дагэтуль нерухомы, так рэзка ссунуў бровы, што вочы ў яго на імгненне амаль зніклі; здавалася, Езэфусава паведамленне закрамула, жахнула альбо расчаравала яго, але, магчыма, гэта была ўсяго толькі стомленасць вачэй, кароткае аслабленне ўвагі, раптоўны прыступ немачы, што даволі часта здараецца з старымі. Як бы тое ні было, ён застыў у поўнай нерухомасці і нейкі час хаваў вочы за бровамі, а калі зноў расплюшчыў іх, позірк яго змяніўся, стаў, калі толькі гэта было магчыма, яшчэ вастрэйшы, яшчэ больш асамотнены, скамянелы і разам з тым чакальны. Губы павольна растуліліся і ён сказаў:
— Я чуў пра вас. Вы той самы, да каго людзі ходзяць спавядацца?
Езэфус збянтэжана кіўнуў — назваць сваё імя было для яго падобна да пакутлівага самавыкрыцця, і, вось ужо другі раз спаткаўшыся з пагудкамі пра сябе, ён адчуваў сорам.
Зноў і ўсё гэтак жа коратка стары спытаўся:
— А цяпер вы хочаце наведаць Дыёна Пугіля? Навошта ён вам?
— Я хацеў яму паспавядацца.
— I вы многага чакасце ад гэтай споведзі?
— Нс ведаю. Я адчуваю давср да яго, яшчэ больш, мне здаецца нават, быццам голас з неба пасылае мяне да яго.
— Ну, а пасля споведзі што вы маеце рабіць?
— Тое, што ён мне загадае.
— А калі ён вам параіць альбо загадас што-небудзь няправільнас?
— He мне меркаваць, правільна гэта ці няправільна, я буду слухаць і слухацца.
Стары не сказаў больш ні слова. Сонца амаль ужо схавалася за небакраем, у лістоце закрычала птушка. Езэфус устаў і яшчэ раз нясмела спытаўся ў старца, які так і не парушыў маўчання:
— Вы сказалі, што ведаецс, дзе знайсці айца Дыёна. Ці дазволена мне папрасіць у вас назваць месца і распытаць дарогу да яго?
На твары ў старога паявілася нешта падобнае на кволую ўсмешку.
— I вы ўпэўнены, — спытаўся ён мякка, — што ваш прыход будзе яму прыемны?
Здзіўлены гэтым пытаннем, зусім сумеўшыся, Езэфус так і застаўся стаяць, дзе стаяў, не адказваючы старцу.
Потым ён сказаў:
— Ці магу я хоць спадзявацца, што ўбачу вас зноў?
— Я тут начую, — сказаў стары з прыветлівым жэстам, — і пабуду тут нейкі час пасля ўзыходу сонца. A цяпер ідзіце, вы стаміліся і галодны.
Нізка пакланіўшыся, Езэфус выправіўся ў дарогу і на змярканні дайшоў да невялікага селішча. У ім, як у кляштары, жылі так званыя анахарэты, хрысціянс з розных мясцін і гарадоў, якія стварылі сабе ў гэтым адасобленым месцы нешта падобнае на прытулак, каб без завадаў весці жыццё простае і чыстае, у цішыні і
сузіранні. Ёзэфусу далі вады, накармілі яго, паказалі начлег і, разумеючы, што ён стаміўся, не апытваліся з ім. Хтосьці прачытаў малітву з <нешпара, у якой узялі ўдзел і ўсе астатнія, укленчыўшы побач. Заключнае «Аман» было сказана хорам. Іншым часам сустрэча з гэтай абшчынай пабожных людзей падарыла б Езэфусу радасныя перажыванні, але цяпер у яго было толыкі адно 'наўме, і па першай жа ранішняй шэрані ён паспяшаўся туды, дзе напярэдадні пакінуў старца. Той спаў на зямлі, захінуўшыся ў тонкую цыноўку; чакаючы, пакуль ён прачнецца, Езэфус сядзеў воддаль пад дрэвамі. Неўзабаве старац павярнуўся, расплюшчыў вочы, разгарнуў цыноўку, цяжка падняўся і расправіўся; потым ён укленчыў і сказаў ранішнюю малітву. Калі ён падняўся зноў, Езэфус падышоў і моўчкі пакланіўся.
— Ты ўжо еў? — спытаўся нсзнаёмы.
— He. Я ем толькі адзін раз на дзень і толькі пасля заходу сонца. А вы галодны, шаноўны?
— Абодва мы людзі ўжо немаладыя, да таго ж у дарозе. Нам трэба падсілкавацца перад дарогай.
Ёзэфус развязаў хатулёк і прапанаваў старцу фінікаў. Надоечы гасцінныя людзі далі яму з сабой прасяны хлябок, які ён цяпер таксама падзяліў з старцам. Калі абодва закончылі трапезу, той сказаў:
— Цяпер можна ў дарогу.
— Мы пойдзем разам? — усклікнуў узрадаваны ёзэфус.
— Разам. Ты ж прасіў завесці цябе да Дыёна. Хадзем.
— Які вы добры! — усклікнуў здзіўлены і шчаслівы Ёзэфус і хацеў ужо падзякаваць. Аднак старац рэзкім рухам прымусіў яго змоўкнуць.
— Ніхто не добры, добры толькі Бог, — сказаў ён. —А цяпер пойдзем. Кажы мне «ты», як і я табе. Навошта такія лішнія цырымоніі паміж двума старымі падарожнымі?
Высокі старац пакрочыў наперад, за ім Езэфус. Сонца ўжо ўстала. Старац, які, відаць, добра ведаў дарогу, сказаў, што апоўдні прыйдуць у зацішнае месца, дзе яны перабудуць гарачыню. Больш яны ў дарозе не гаварылі.
Толькі калі самай спёкай яны дайшлі да месца прывалу, дзе і размясціліся на адпачынак у цені суровых скал, Ёзэфус зноў звярнуўся да свайго правадніка. Ен
епытаўся, колькі дзённых пераходаў спатрэбіцца, каб дабрацца да Дыёна Пугіля.
— Гэта залежыць толькі ад цябе, — адказаў старац.
— Ад мяне? — здзівіўся Езэфус. — Ды калі б гэта залежала ад мяне, я сёння ж быў бы ў яго.
Аднак старац і цяпер яўна не схіляўся да размовы.
— Што ж, паглядзім, — толькі і сказаў ён і заплюшчыў вочы. Езэфусу не хацелася глядзець на заснулага, і ён ціха адышоўся ўбок, прылёг і хутка заснуў — ён амаль усю ноч не спаў. Старац разбудзіў яго, калі прыйшла пара ў дарогу.
Перад захадам сонца яны падышлі да прывалу, дзе была крыніца, раслі дрэвы і нават трава. Яны спатолілі смагу, умыліся, і старац сказаў, што яны тут і пераначуюць.
Езэфус 'нерашуча спрабаваў пратэставаць;
— Ты сказаў нядаўна, што толькі ад мяне залежыць, калі мы дабяромся да айца Дыёна. Я гатовы ісці яшчэ шмат гадзін, абы хутчэй яго ўбачыць.
— He, не, — сказаў старац, — на сёння годзе.
— Даруй мне, — усклікнуў Езэфус, — няўжо ты не разумееш майго нясцерпу.
— Разумею. Гэта не дапаможа табе.
— Навошта ж тады ты сказаў, што ўсё залежыць толькі ад мяне?
— Як я сказаў, так яно і ёсць. Калі ты ўверышся ў сваім жаданні паспавядацца, адчуеш, што гатовы, што даспеў для споведзі, ты зможаш пачаць яе.
— I нават сёння?
— I нават сёння.
У вялікім здзіўленні ўзіраўся Езэфус старцу ў твар.
— Ці можа быць такое? — усклікнуў ён, ашаломлены. — Ты — айцец Дыён?
Старац кіўнуў.
— Адпачні тут пад дрэвамі, — сказаў ён ласкава. — Але не спі, а засяродзься духам, ды і я хачу адпачыць і засяродзіцца. Пасля ты мне раскажаш тое, што ты прагнеш расказаць.
Так Езэфус зразумеў, што дасягнуў свае мэты, і толькі дзіву даўся, як гэта дасюль не пазнаў і не зразумеў шаноўнага старца, хоць прабыў з ім цэлыя суткі.
ён адышоўся ўбок, стаў на калені, памаліўся і потым накіраваў усе свае думкі на тое, што павінен быў ска-
заць духоўніку. Праз гадзіну Езэфус зноў падышоў да старца і спытаўся, ці гатовы той.
Цяпер споведзь магла пачынацца. Цяпер усё, што ён перажыў за гэтыя гады і што, здавалася, ужо страціла ўсякі сэнс і цану, вылілася ў расказ, поўны скаргаў, пытанняў і самаабвінавачанняў: гэта была гісторыя жыцця хрысціяніна і пустэльніка, жыцця, скіраванага на ачышчэнне і прасвятленне, жыцця, якое пад канец абярінулася збянтэжанасцю, ламарачэянем і роспаччу. Ен не змоўчаў і пра перажытае ў самы апошні час, пра свае ўцёкі, пра пачуццё збавення і надзеі, якое прынеслі яму гэтыя ўцёкі, пра сваё рашэнне пайсці да Дыёна, пра сустрэчу з ім і пра тое, як ён, хоць і прасякнуўся да яго, старэйшага, даверам і любоўю, аднак цэлы дзень, праведзены разам, думаў пра яго як пра чалавека нячулага і дзіўнага, нават капрызнага.
Сонца ўжр стаяла нізка над нсбакраем, калі ён закончыў сваю аповесць. Дыён уважліва слухаў яго ад пачатку да кайца, ні разу не перапыніў, нічога не спытаўся. I цяпер, калі Ёзэфус закончыў споведзь, старац маўчаў. Ен ця-жка ўстаў, лагодна зфнуў на Езэфуса, нахіліўся да яго, пацалаваў у лоб і асяніў знакам крыжа. Толькі пазней Езэфусу прыйшло ў галаву: гэта быў той самы маўклівы братэрскі жэст, які адхіляў ролю суддзі, якім ён сам адпускаў пакаянцаў.
Неўзабаве пасля гэтага яны разам паелі, памаліліся нанач і леглі спаць. Езэфус яшчэ нейкі час раздумваў, чаму ў адказ на споведзь ён не пачуў ні праклёнаў, ні суровай водпаведзі, і гэта не занепакоіла яго, не расчаравала — аднаго позірку, аднаго братэрскага1 пацалунку Дыёнавага яму было даволі: душа яго была заміраная, і неўзабаве ён аддаўся дабрадзейнаму сну.
На раніцу старац, нс гаворачы лішніх слоў, паклікаў яго, і яны адмсралі доўгі шлях разам. Праз чатыры-пяць дзён яны дабрадіся да Дыёнавай цэлі. Там яны і пачалі жыць. Езэфус дапамагаў старцу ў працы, зведаў ягоныя будныя справы-, якія мала чым адрознівал:'ся ад тых, якія ён сам выконваў доўгія гады. Але цяпер ён не быў адзінокі, ён жыў быццам у цені, пад абаронай другога, а таму яго цяперашняе жыццё было зусім іншае. 3 блізкіх селішчаў, з -Аскалона і з больш далёкіх мясцін пацяклі да іх людзі, якім былі патрэбныя парада, споведзь. Спачатку, як толькі прыходзіў хто-небудзь, Езэфус пакідаў пакой і паяўляўся толькі тады, калі чужых