• Газеты, часопісы і т.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Сдава пра яго разнеслася па ўсіх ваколіцах Газы, яго ведалі далёка і часам нават ставілі побач з вялікім спавядальнікам Дыёнам Пугілем, чыя вядомасць, зрэшты, была гадоў на дзесяць даўнейшая, ды і грунта-
    валася зусім на іншым; бо Дыён славіўся менавіта тым, што чытаў у душах даверлівых хутчэй і выразней, чым у пачутых словах, часта здзіўляючы нясмелага спавядальца, калі выказваў яму проста ў вочы ўсе яго нявыказаныя грахі. Гэты сэрцавед, пра якога Езэфус чуў дзівосныя расказы і з якім ён ніколі не асмеліўся б параўнаць самога сябе, быў боганатхнёны настаўнік аблудных душ, вялікі суддзя, карнік і ўладжвальнік: ён накладваў епітым’ю, абавязваў да бічавання і паломніцтва, асвячаў шлюбы, змушаў ворагаў да прымірэння і карыстаўся не меншым аўтарытэтам, чым каторы епіскап. Жыў ён непадалёк ад Аскалона, аднак сустрэчы з ім шукалі просьбіты з самога Ерусаліма і нават з яшчэ далейшых мясцін.
    Як і большасць пустэльнікаў і анахарэтаў, Езэфус Фамулус доўгія гады вёў зацятае і знясільнае змаганне з сабой. Хоць ён і пакінуў свецкае жыццё, аддаў сваю маёмасць і дом, пакінуў горад з яго такімі шматлікімі спакусамі, але ад сябе самога ён не мог нікуды ўцячы, а ў ім жылі ўсе стыхіі душы і цела, якія толькі могуць увергнуць чалавека ў бяду і спакушэнне. Найперш ён падавіў у сабе ўсё цялеснае, падавіў сурова і няўмольна, прывучаў цела да гарачыні і холаду, голаду і смагі, шнароў і мазалёў, пакуль яно не высахла і не завяла; але нават у такой яго аскецкай абалонцы старавечны Адам няраз дакучаў яму самымі нянаджанымі жаданнямі і страсцямі, снамі і відзежамі, бо добра ж вядома, што д’ябал надта рупіцца аскетамі і пустэльнікамі. Так што потым, калі яго пачалі час ад часу наведваць людзі, якім было патрэбна суцяшэнне, якія прагнулі споведзі, ён з удзячнасцю ўгледзеў у гэтым гюкліч мілаты і ўспрыняў яго як нейкую палёгку ў сваім аскетычным жыцці: яно атрымала надасабісты сэнс, нейкі сан быў яму давераны, цяпер ён мог служыць, блізкім і служыць богу як прылада ў яго руках для прыцягнення да сябе душ. I гэла было дзівоснае і сапраўды ўзвышальнае пачуццё. Але пазней ён адкрыў, што і душэўныя скарбы належаць свету зямнога і могуць зрабіцца спакушальнымі пасткамі. Бо здаралася, калі дарожнік, пешы ці конны, спыняўся перад яго келляй, выдзеўбанай у скале, і прасіў глытка вады, а потым споведзі, у нашага Езэфуса з’яўлялася пачуццё задаволенасці самім сабой, пачуццё марнае і себялюбнае; ён жахаўся, калі распазнаваў яго. На каленях ён благаў у бога даравання,
    прасіў, каб ніхто болей не прыходзіў да яго, нягоднага, на споведзь: ні манаская брація з суседніх келляў, ні парафіяне з горада і сёл. Але і калі наведнікі не дакучалі яму, ён усё роўна нс адчуваў палёгкі, калі ж потым да яго зноў пачыналі звяртацца людзі, ён лавіў сябс на новых грахах: слухаючы прызнанні, ён адчуваў нейкі ўнутраны холад, поўную абыякавасць, нават пагарду да спавяданага. 3 уздыхам спрабаваў ён пабароць і гэтыя спакусы, аддаваў сябе пасля кожнай выслуханай споведзі подзвігам пакаяння і знемажэння. Яшчэ больш, ён паставіў сабе законам: да ўсіх спавядальцаў ставіцца не толькі як да братоў, але нават з адмысловай шанобай, тым большай, чым меней яму падабаўся той ці іншы наведнік; кожнага ён прымаў як божага вестуна, пасланага яму на выпрабаванне. He хутка, ужо старэючы, ён з гадамі набыў вядомую аднастайнасць у жыцці, і тым, хто жыў побач з ім, ён здаваўся беззаганным праведнікам, што здабыў унутраную заміранасць у бозе.
    Аднак жа і зам'іранасць ёсць нешта жывое, і, як усё жывое, яна павінна расці або менець, павінна суадносіцца з акалічнасцямі, павінна паддавацца выпрабаванням і пераменам. Такая была і заміранасць у Езэфуса Фамулуса: яна была няўстойлівая, яна то прыходзіла, то знікала, то была блізкая, як свечка ў руцэ, то бясконца далёкая, як зоркі на зімовым небе. Але з часам зусім інакшы, новы від грэху і спакусы пачаў абцяжарваць ягонае жыццё ўсё часцей і часцей. Гэта не было моцнае, палкае парыванне, рух альбо мяцеж помыслаў, хутчэй наадварот. Амаль непрыкметнае пачуццё гэта ён на першым часе зносіў лёгка, не адчуваючы ніякіх згрызотаў або недахопу чагосьці: гэта быў нейкі вялы, санлівы, абыякавы стан духу, які можна было азпачыць толькі адмоўна, нейкас раставанне, змаленне і ўрэшце поўная адсутнасць радасці. Усё гэта было падобна на дні, калі і сонца не свеціць, і дождж не падае, а неба завалочанае і як бы ціха апускаецца само ў сябе, нейкае шэрае і ўсё ж не чорнае, у паветры задуха, але не тая, што нясе з сабой навальніцу. Вось такія дні і насталі цяпер у пастарэлага Ёзэфуса; усё менш яму ўдавалася адрозніць раніцу ад вечара, свята ад будняў, гадзіны ўздыму ад гадзін заняпаду, жыццё цягнулася, над ім вісела стома і абыякавасць. Прыйшла старасць, журботліва падумаў ён. А журба налягала на яго таму.
    што ён чакаў: набліжэнне старасці і паступовае згасанне страсцей зробяць яго жыццё больш прасветленым і лёгкім, будуць яшчэ адным крокам да жаданай гармонч і сталай заміранасці, а старасць расчароўвала і ашуквала яго, бо не прыносіла з сабой нічога, апрача гэтай вялай, шэрай, бязрадаснай пустэчы, гэтага адчування невылечнай перанасычанасці. Ен псранасыціўся ўсім: самім існаваннем, тым, што дыхаў, начным сном, жыццём у сваёй пячоры на краі невялічкага аазіса, вечнай зменай дня і ночы, чаргаваннем дарожнікаў і пілігрымаў на аслах і на вярблюдах, а найбольш тымі людзьмі, якія прыходзілі дзеля яго самога — гэтымі дурнымі і напалоханымі і да таго ж поўнымі блазенскай веры людзьмі, якім трэба было распавесці яму сваё жыццё, грахі і страхі, свае спакушэнні і самаабвінавачанні. Часам яму здавалася: вось у аазісе цурчыць малюсенькая крынічка, збірае свае воды ў ямцы, выкладзенай камянямі, бяжыць па траве раўчуком, потым выліваецца ў пясок пустыні, і вось ён ужо ссяк і памёр — так і ўсе гэтыя споведзі, пералічэнні грахоў жыццёпісы, гэтыя згрызоты сумлення, і вялікія і малыя, цяжкія і пустыя, сцякаюцца ў яго вуха тузінамі, сотнямі, усё новыя і новыя. Але яго вуха не было мёртвае, як пясок пустыні, яно было жывое і няздольнае вечна ўбіраць у сябе, глытаць і паглынаць; ён адчуваў, што стаміўся, ягоную сілу ўжылі на зло, ён перанасычаны, ён прагнс, каб гэтыя патокі і ўоплёскі казаняў, турботаў, абвінавачанняў, самабічаванняў нарэшце перапыніліся, каб месца гэтага бясконцага цурчання занялі спакой, смерць, цішыня. Але ён хацеў канца, ён стаміўся, ён быў сыты па горла, жыццё яго зблякла і зняцэнілася, і дайшло да таго, што Езэфус часам адчуваў спакусу пакласці крэс такому існаванню, пакараць сябе, выкрасліць з спісу жывых, як гэта зрабіў, павесіўшыся, Юда Прадажнік. I калі ў першыя гады манаскага жыцця д’ябал маніўся закінуць яму ў душу вобразы і крозы свецкага юру, дык цяпер ён апрыкраў яму думкамі пра самазнішчэнне, так што Езэфус пачаў прыглядвацца да кожнай галіны, а ці не падыдзе яна, каб на ёй павесіцца, і да кожнай скалы, a ці дастаткова яна высокая і крутая, каб кінуцца з яе. Ен супрацьстаяў спакусе, ён змагаўся, ён не паддаваўся, аднак і ўдзень і ўночы жыў у агні нянавісці да сябе і прагі смерці, жыццё здавалася яму невыносным і нснавісным.
    Так было з Ёзэфусам. Аднаго разу, стоячы на крутой скале, ён убачыў удалечыні паміж зямлёй і небам дзве-тры малюпасенькія фігуркі: гэта былі дарожнікі ці пілігрымы, а можа, і людзі, якія мерыліся наведаць яго, каб паспавядацца, — і раптам ім авалодала неадольнае жаданне як мага хутчэй уцячы адсюль, прэч з гэтых мясцін, прэч ад гэтага жыцця. I жаданне гэта з такой сілай і палкасцю ахапіла яго, што перабарола ўсе астагнія подумкі, адкінула пярэчанні, сумненні, якіх жа таксама было нямала: хіба мог дабрачынны аскет, не спрамагаючы сумленне сваё, аддавацца безадказнаму парыванню? I вось ён ужо бег, ужо вярнуўся да сваёй пячоры, дзе столькі прайшло гадоў барацьбы, да сасуда, які ўвабраў столькі перамог і паражак. У апантанай спешцы ён згроб прыгаршчы фінікаў, нацадзіў вады ў сушаны гарбуз, запхнуў усё гэта ў сваю старую торбу, перакінуў яе цераз плячо, схапіў посах і пакінуў зялёны спакой сваёй маленькай радзімы, зноў зрабіўшыся ўцекачом, які не ведае ні міру, ні спакою, які бяжыць ад бога і ад людзей і найперш ад таго, што яшчэ зусім нядаўна лічыў сваім найвышэйшым абавязкам і сваёй місіяй.
    Спачатку ён бег як зацкаваны, быццам убачаныя ім са скалы постаці і праўда гналіся за ім і былі ягоныя ворагі. Але праз некалькі гадзін ён адолеў гэтую баязлівую спешку, хада прынесла дабрадатную стому, і на першым жа прывале, калі ён не дазволіў сабе дакрануцца да фінікаў — бо ў яго ўжо стала святым правілам не дакранацца да ежы да заходу сонца, ■— абудзіўся ягоны розум, прывучаны да самотных разважанняў, зноў ачуўся і пачаў выпрабавальна разглядаць яго неабдумныя ўчынкі. I розум не астудзіў гэтых учынкаў, якімі б неразумнымі яны яму ні здаваліся; не, ён амаль ласкава пазіраў на іх — бо ўпершыню пасля доўгага часу ён убачыў лаводзіны Ёзэфуса прастадушнымі і нявіннымі. Праўда, гэта былі ўцёкі, раптоўныя і неабдумлыя ўцёкі, і ўсё ж не ганебныя. ён пакінуў свой пост, які стаў яму не па плячы, сваімі ўцёкамі ён прызнаўся сабе і таму, хто, можа, назіраў за ім, у сваім паражэнні; ён спыніў нарэшце штодзённую бескарысную барацьбу і прызнаў сябе разбітым і пераможаным. Гэта было, як казаў яго розум, не тое каб дужа велічна, не да твару герою або святому, але, прынамсі, шчыра і здавалася непазбежным; Ёзэфус цяпер здзіўляўся, чаму
    ён даўно не наважыўся на ўцёкі, чаму так доўга, так неверагодна доўга цярпеў? Упартасць, з якой ён змагаўся за безнадзейную справу, здавалася яму зараз памылкай, і яшчэ горш — сутаргамі ягонага сябелюбства, сутаргамі яго спарахнелага Адама, і яму цяпер стала зразумела, чаму гэтая ўпартасць прывяла да такіх кепскіх, проста д’ябальскіх вынікаў, да такой растурзанасці і вяласці душы, да дэманічнай апантанасці смерцю і самазнішчэннем. Хоць хрысціяніну і не лічыць бачыць у смерці свайго ворага, падзвіжніку ж і святому след глядзець на ўсё жыццё як на ахвяру, усё ж думка пра дабравольнае накладанне на сябе рук была цалкам д’ябальская і магла нарадзіцца толькі ў такой душы, настаўнік і абаронца якой ужо не анёл гасподні, а злыя дэманы. Нейкі час Езэфус сядзеў прыгнечаны і збянтэжаны, а пад канец жахнуўся, зірнуўшы на сваё жыццё з адлегласці, адоленай за некалькі гадзін хады, і ўсвядоміўшы яе як безнадзейную маяту стараватага чалавека, што не знайшоў сваёй мэты і нсадступна даймаецца жахлівымі спакусамі павесіцца на першай галіне, як той, што прадаў Спаса. Але калі ён і жахнуўся, так падумаўшы пра дабравольную смерць, дык у гэтым жаху было штосьці ад дачасавага, дахрысціянскага, старажытнапаганскага ведання, ведання пра спрадвечны звычай прыносіць у ахвяру чалавека, калі на ахвяраванне прызначалі цара, святога або абранца племеяі, які часта павінен быў рабіць усё гэта сваімі рукамі. I жах выклікала не так думка пра гэты цёмны звычай язычніцкай старавечнасці, як пра тое, што ўрэшце і Спасава смерць на крыжы — не што іншае, як дабравольная самарэзь. Яно і праўда, варта было Езэфу як след прыгадаць, і цьмянае ўсведамленне гэтага ён знаходзіў ужо ў першых успышках тугі па самазабойстве; гэта было злосна-ўпартае і дзікае жаданне прынесці сябе ў ахвяру і тым самым недазволеным чынам паўтарыць подзвіг Спаса або ж і недазволеным чынам намякаць, што Спас не так ужо і ўпаспешыў у сваёй справе. Езэфус здрыгануўся, але тут жа адчуў, што небяспека ўжо мінулася.