• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Начное неба ўсё яшчэ было занята войскам падучых зорак, як каскадам буйных кропсль святла, яно цэлыя дзве гадзіны выкідала свае патокі, але панічны жах жыхароў вёскі перайшоў у засяроджанасць і даброць, малітву і пакаянне, і перад абліччам парушальніка парадку неба чалавечыя страх і слабасць зноў прыбраліся ў парадак і культавую прыстойнасць. Яшчэ да таго, як зорны лівень, стаміўшыся, пачаў падаць радзейшымі струмянямі, здарылася гэта добрас дзіва, а калі нсба пачало паступова супакойвацца і гоіцца, змораных мольбітаў напоўніла пачуццё збавення, бо яны здолелі ўлагодзіць вярхоўныя сілы і аднавіць парадак на небе.
    Людзі не забыліся той страшнай ночы, пра яе гаварылі ўсю восень і зіму, але гаварылі ўжо не благальным шэптам, а будным голасам, з задавальненнем прыгадвалі, як мужна псранеслі няшчасце, як паспяхова справіліся з нсбяспекай. Цешылі сябе падрабязнасцямі, кожнага па-свойму ўразіла небывальшчына, кожны быццам першы ўбачыў яго, некаторых, асабліва баязлівых і ашаломленых, адважваліся нават на смех падымаць, і яшчэ доўга ў вёсцы трымалася ўзрушэннне: нешта пс-
    ражыта, здарылася нешта вялікае, сталася Нешта!
    Толькі адзін Слуга не падзяляў гэтых настрояў, ён не мог забыць той вялікай падзеі. Для яго гэта злавесная прыгода была незабыўнай перасцярогай, якая застрэміла яго памяць, не давала спакою і не адпускала, і ўжо таму, што падзея адышла ў мінулас, што ўдалося ўзяць над ёю верх працэсіямі, малітвамі, пакаяннем, ён не лічыў яе вычарпанай і ўхіленай. Наадварот, чым далей, тым большай значнасці набірала гэтая падзея, ён напаўняў яе новым сэнсам, не пераставаў пра яе думаць і тлумачыць яе. Для яго яна была чараўніцтва прыроды, зрабілася неверагодна велізарнай і цяжкай праблемай з многімі маступствамі, той, каму прыпала ўбачыць, павінен быў усё жыццё помніць. Ва ўсёй вёсцы толькі яшчэ адзін чалавек успрыняў бы зарапад з тымі самымі думкамі, убачыў бы яго такімі самымі вачыма, як і ён, — гэтым чалавекам быў яго сын і вучань Туру, толькі гэтага адзінага сведку мог бы прызнаць Слуга, толькі з ягонымі меркаванвямі і заўвагамі ён мог бы згадзіцца. Але сына ён не дазволіў тады разбудзіць, і чым больш ён разважаў, чаму так зрабіў, чаму адмовіўся ад адзінага сапраўднага сведкі і назіральніка, тым больш мацнела ў яго ў душы ўпэўненасць, што зрабіў ён добра і правільна, паслухаўшыся мудрага прадчування. Ен хацеў уберагчы ад гэтага відовішча сваіх родзічаў, сваііго вучня і таварыша, асабліва яго, бо нікога ён так моцна не любіў, як Туру. Ён утоіў ад яго зорны дождж, бо ён верыў у добрых духаў сну, асабліва юначага, і, акрамя таго, калі яму не заводзіць памяць, ён яшчэ ў той момант, на самым пачатку нябеснага знакавання, бачыў у ім не так непасрэдную нсбяспеку ўсім, як засцсражэнне ад бедаў у будучым, прычым ад такой нягоды, якая нікога не закране так блізка, як яго самога, заклінальніка дажджу. Нешта насоўваецца, нейкая небяспека альбо пагроза з тых сфераў, з якімі ён быў павязаны абавязкамі, і ў якой бы форме гэтая небяспека ні прыйшла, яна найперш уболіць яго самога. Сустрэць гэту небяспеку чуйна і адважна, душэўна пйДрыхтавацца да яе, прыняць яе, але нс саступіць, не даць сябе прынізіць, — вось такую навуку, такое рашэнне падказалі яму гэтыя знакі. Доля, якая чакала яго, вымагала сталасці і мужнасці, і было б неразумна ўцягваць з сабою і сына, рабіць яго ўдзельнікам ці хоць бы сведкам сваёй пакуты і гненбы, бо як ён ні цаніў Сыйа; усё ж нельга
    было ведаць, ці выявіць патрэбную стойкасць хлопец, які яшчэ нічога ў жыцці не зведаў.
    Яго сын Туру, вядома ж, быў вельмі незадаволены, што прамаргаў, праспаў вялікае відовішча. Як бы яго ні тлумачылі, гэта было нешта грандыёзнае; хто ведае, ці ўбачыць ён хоць раз у жыцці нешта такос, ён празяваў нешта звышнезвычайнае, сусветнае дзіва, таму нейкі там час воўчыўся на бацьку. Але потым крыўда разышлася, тым болей што стары стараўся адшкадавацца пабольшанай увагай і пяшчотай і ўсё часцей далучаў яго да сваіх абавязкаў: трэба думаць, што, прадбачачы падзеі, ён асабліва спяшаўся выгадаваць у Туру найбольш упраўнага спадкаемцу, якому вядомыя ўсе тайны рамяства. Ен рэдка гаварыў з сынам пра зорную зліву, затос смялей і смялей перадаваў яму свае сакрэты, спрыт, вопыт, веды, дазваляў яму шпацыры з сабою, дапускаў да спробаў падгледзець тайны прыроды, што дагэтуль звычайна рабіў толькі сам.
    Прыйшла і мінула зіма, сырая, бадай, нават мяккая. Зоркі больш не сыпаліся з неба, нічога вялікага ці незвычайнага не здаралася, вёска супакоілася, паляўнічыя спраўна клалі звера, на жардзінах каля хацін у вецер дубаталі прамерзлыя скуры, на тоўстых абчасаных лагах валаклі па снезе з пушчы дровы. Якраз у гэтую пару самых моцных маразоў у вёсцы памерла адна старая жанчына, і яе нельга было адразу пахаваць; многа дзён, пакуль зямля не адтала, замерзлы труп стаяў прыхілены да сцяны каля ўвахода ў хаціну.
    Толькі ўвесну часткова пацвердзіліся нядобрыя прадчуванні заклінальніка дажджу. Гэта была благая, без месяцавай аслоны, нярадасная вясна, без росту, без сакагону: месяц увесь час запазняўся, ніколі не сыходзіліся разам розныя знакі, якія спрыялі б пачатку сяўбы, кветкі ў пушчы распускаліся кволыя, вяла звісалі з вецця непраклюнутыя пупышкі, і ўсё больш нэндзала, чым расло. Слуга быў моцна ўстрывожаны, але не паказваў гэтага, толькі Ада, і асабліва Туру, бачылі, як грызе яго турбота. Ен не толькі выконваў свае звычайныя заклінанні, але і прыносіў асаблівыя ад самога сябе ахвяры, гатаваў дэманам пахучае варыва і напоі, каб абудзіць у іх пажаду, коратка падстрыг бараду, а валасы спаліў у ноч на поўню ў сумесі са смалой і сырою карою, што давала асабліва густы дым. Наколькі магчыма, ён пазбягаў публічных мальбонаў, агульных ахвяраванняў^
    малітоўных шэсцяў з хорамі барабаншчыкаў, наколькі гэта было магчыма, ён хацеў сам змагацца з праклятым надвор’ем гэтай злой вясны. I ўсё-такі, калі прайшлі звычайныя тэрміны сяўбы, Слуга мусіў пайсці да родапачынальніцы з дакладам пра ўсё, і тут яго зноў чакалі няўдачы і завады. Старая родапачынальніца, яго добры сябар, якая заўсёды ва ўсім па-мацярынску спрыяла яму, не прыняла яго, яна занядужала і ляжала ў ложку, а ўсе свае абавязкі і клопаты перадаверыла сястры, а ўжо гэтая сястра была вельмі непрыязная да заклінальніка дажджу; у яе не было сестрынога характару, строгага, але шчырага, любіла яна забавы і гулі, і вось якраз гэтая схілка зблізіла яе з барабаншчыкам і блазнам ДАаро, які ўмеў падпусціць лёстачак і ў каленкі не ўпасці. Маро ж быў Слугоў вораг. Ужо з першай сустрэчы Слуга адчуў яе незычлівасць, хоць і не пачуў ні слова агуды. Яго прапановы і довады што да таго, каб патрываць з сяўбою, не спяшацца з ахвяраваннямі і шэсцямі, яна ўхваліла і прыняла, але старая гутарыла з ім холадна і як з ніжэйшым, а ягоную просьбу адведаць хворую ці хоць згатаваць ёй лекі — рашуча адхіліла. Засмучаны, як абдзелены, з нясмакам у роцс, вярнуўся ён дахаты пасля гутаркі і палавіну месяца даступнымі яму сродкамі дабіваўся спрыяльнага сяўбе надвор’я. Але стыхіі, якія так часта зліваліся з глыбіннымі плынямі яго душы, гэтым разам толькі здзекаваліся з яго і варожа ўпарціліся; ні чарадзсйства, ні ахвяры спасу нс давалі. I зноў заклінальнік дажджу пайшоў да сястры родапачынальніцы, цяпер ужо была як бы просьба пацярпець, адкласці; яму стала ясна, што яна гаварыла пра яго і ягоную справу з Маро, гэтым блазнюком, бо ў гаворцы пра адклад сяўбы і новы дзень выхаду ў поле або пра ўрачысты малебен старая жанчына дужа старалася паказаць, што выдатна разбіраецца ў яго справах, прычым часам ужывала такія выразы, якія магла пераняць толькі ад яго былога вучня Маро. Слуга выпрасіў тры дні, нанава разлічыў размяшчэнне зорак, якое гэтым разам здалося яму крыху бол.ьш спрыяльным, і прызначыў пачатак сяўбы на першы дзень трэцяй фазы месяца. Старая згадзілася, закончыла гутарку рытуальным выслоўем; вяскоўцам паведамілі рашэнне, і ўсе пачалі рыхтавацца да свята сяўбы. I тут, калі ўжо, здавалася, усё як след згадзілася, дэманы зноў паказалі свой ліхі нораў. Роўна за дзень да
    жаданага і рупліва рыхтаванага свята адышла ў нябыт старая родапачынальніца, урачыстасць прыйшлося адкласці, а замест яс прызначылі хаўтурныя грабакладзіны і пачалі да іх рыхтавацца. Хавалі родапачынальніцу вельмі пышна; за іювай правіцслькай, яс сёстрамі і дочкамі ішоў заклінальнік дажджу; ён ішоў у строях, якія ўскладаў на сябе толькі на самыя ўрачыстыя малітоўныя шэсці, на галаве — вастраверхая шапка з лісінага футра; поплеч з ім — ягосын Туру круціў трашчотку з цвёрдага дрэва. Нябожчыцы, а таксама яе сястры, новай родапачынальніцы, была выказана вялікая учта. Маро, які ішоў на чале групы барабаншчыкаў, праціснуўся наперад і меў сваю долю ўвагі і поспеху. Вёска плакала і святкавала, упівалася жалобай і ўрачыстасцю, грукатам барабанаў і ахвяраваннямі, гэта быў усім цудоўны дзень, але ж сяўбу зноў адклалі. Слуга стаяў, поўны годнасці, засяроджаны, алс глыбока засмучаны; яму здавалася, што разам з родапачынальніцай хаваюць найлепшыя дні яго жыцця.
    Неўзабаве пасля таго, па волі новай родапачыналыііцы, таксама пышна, была праведзена сяўба. Працэсія ўрачыста прайшла па палях, старая жанчына рытуальна кінула першыя прыгаршчы зярнят у абшчынную раллю, абапал яе ступалі сёстры, кожная несла мяшэчак з насеннем, з якіх старэйшая чэрпала. Слуга ўздыхнуў з палёгкай, калі цырымонія закончылася.
    Але так святочна пасеянае нс дало ні радасці, ні плёну — год быў бязлітасны. Пачаўшыся з вяртання зімы і сцюжы, надвор’е ў тую вясну і лета чыніла людзям усякія падступствы і штукі, а калі нарэшце рэдзснькая, чэзлая рунь накрыла палеткі, па ёй быў нанесены апошні, самы моцны і жорсткі ўдар: насунулася нечуваная суша, якой яшчэ не было на людской памяці. Тыдзень у тыдзень сонца варылася ў бялявым марыве сквару, плыткія ручаіны перасохлі, а ад вясковай сажалкі засталася толькі мулістая лужына — рай стракозам і камарыным хмарам; перасохлая зямля патрэскалася, было голым вокам відаць, як чэзне і гінс ўраджай. Час ад часу ўспаўзала на неба хмара, але на вальніцы не давалі вільгаці, а калі і пырскаў сякі-такі дождж, дык за ім ішлі доўгія дні гарачага ўсходняга пярэсыху, маланкі часта цалялі ў перасохлыя высокія дрэвы, і тады ўпражаныя вяршаліны ўспыхвалі знішчальным полымем.