• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    сваёй пракаветнасці, і ўсё-такі яны злучаныя з намі, можа, нават кіруюць і намі, і, калі асобныя людзі, можа, калі дасягаюць вяршынь ведаў, духоўных вышыняў, упэўненасці і перавагі духу над усім часовым, яны спадабняюцца зоркам, ззяюць, як зоркі, у халодным спакоі, суцяшаюць сваім зябкім мігценнем, вечныя і крыху пакеплівыя. Так часам здавалася заклінальніку дажджу, і, хоць ён не быў злучаны з зоркамі такімі цеснымі, развярэдлівымі і выпрабаванымі ў вечным кругавароце повязямі, як з месяцам, гэтым вялікім, блізкім, вільготным свяцілам, гэтай тлустай дзівоснай рыбінай у нябесным моры, ён усё-такі глыбока пакланяўся зоркам і быў звязаны з імі шмат якімі вераваннямі. Доўга ўглядаючыся ў іх, адчуваючы на сабе іх уплыў, ён давяраў свой розум, сваё сэрца, свае страхі іх спакойнаму, халоднаму позірку, ён нібы акунаўся ў ваду, нібы прыпадаў да чароўнага пітва.
    I сёння яны, як заўсёды, глядзелі на яго, толькі вельмі яркія, як адшліфаваныя, з калючага, разрэджанага паветра, але ён не знаходзіў спакою ў душы, каб аддацца ім; з невядомых прастораў да яго цягнулася нейкая сіла, калола ў кожную порыну, высмоктвала вочы, ціснула на яго моўчкі і нязбытна, як паток, як далёкі засцерагальны гуд. А побач у хаціне тлеў чырванаваты агонь у ачагу, цякло маленькае цёплае жыццё, чуліся галасы, смех, позяхі, пахла чалавекам, цёплай скурай, матчынай любоўю, дзіцячым сном, блізкасць гэтага простага жыцця рабіла ноч яшчэ болын чароўнай, яшчэ больш аддаляла зоркі ў неспасцігальную бяздонную глыбіню і вышыню.
    I цяпер, калі Слуга прыслухоўваўся да голасу Ады, якая калыхала ў хаці'не дзіця, напявала і мармытала нешта сваім меладычным голасам, у небе пачаўся катаклізм, які вёска запамятала на доўгія гады. У нерухомай бліскучай сетцы зорак сям-там пачало бліскаць, быццам нябачныя датуль ніткі гэтай сеткі раптам загарэліся; ярка ўспыхваючы і тут жа гаснучы, асобныя зоркі, як падкінутыя камяні, крэслілі наўскасяк нябесныя прасторы, тут адна, там дзве, і яшчэ некалькі, і не паспела знікнуць з вачэй першая знічка, не паспела сэрца, скамянелае ад гэтага відовішча, адысціся зноў, як ужо замільгацелі ў небе, даганяючы адна адну, прыгаршчамі рассыпаныя зоркі, коса або па крыху выгнутай лініі; дзесяткамі, сотнямі, безліч безліччу сыпаліся яны, нібы
    гнаныя нямой бурай, праз маўклівую ноч, быццам восень сусвету сарвала з нябеснага дрэва завялыя лісты і бязгучна мяцс іх далёка ў нябыт. Як жухлае лісце, як лёткія ў прасторы сняжынкі, яны ляцелі тысячамі ў злавеснай цішыні ўніз і ўдалечыню, і знікалі за лясістымі гарамі на паўднёвым усходзе, куды яшчэ ніколі, як помняць людзі, не закочвалася ніводная зорка, і ападалі ў бездань.
    3 застылым сэрцам, з палкімі вачыма стаяў Слуга, увабраўшы галаву ў плечы, спалоханымі, але неспакойнымі вачамі ўпіўся ў пераўтворанае, зачараванае неба, не верачы сам сабе і ўсё ж цвёрда перакананы, што адбываецца нешта жудаснае. Як і ўсім, перад кім адкрывалася такое начное відовішча, яму здавалася, што і даўно знаёмыя зоркі затрымцелі, разляталіся ва ўсе бакі і падалі ў яго на вачах, і ён чакаў, што нябесная цвердзь, калі яе не праглыне зямля, неўзабаве будзе чорная і спустошаная. Праз нейкі час ён, праўда, разумеў тое, чаго не дадзена было зразумець іншым: знаёмыя зоркі тут, і там, і ўсюды заставаліся на сваіх месцах, зорная віхура шалёна бушавала не сярод вядомых зорак, а ў прасторы паміж небам і зямлёй, і гэтыя падучыя ці кінутыя новыя агні гэтак жа імгненна з’яўляліся, як і патухалі, і гарэлі яны полымем крыху інакшага адцення, чым старыя, сапраўдныя зоркі. Гэта суцешыла Слугу і дапамагло яму авалодаць сабой, але, хоць зоркі, якія віхурыліся на небасхіле, былі новыя, непастаянныя, нейкія іншыя зоркі, яны, страшныя, лютыя, усё роўна вяшчалі пра няшчасце і замяшанне, і глыбокія стогны вырываліся з яго перасохлага горла. Ен глядзеў на зямлю, прыслухоўваўся да гукаў, каб даведацца, ці адзін ён сведка гэтай прывіднасці, ці былі тут і іншыя. Неўзабаве да яго пачалі далятаць з суседніх хацін стогны, плач, крыкі жаху; значыцца, і другія ўбачылі, яны паднялі трывогу, будзілі тых, хто ўжо спаў і не прадбачыў ніякай бяды, яшчэ хвіліна — і страх, паніка апануюць вёску. Слуга глыбока ўздыхнуў: яго, заклінальніка дажджу, гэтая бяда забірала ў першую чаргу, — яго, бо менавіта ж ён пэўным чынам адказваў за лад у небе і ў паветры. Да гэтага часу ён загадзя ўгадваў і адчуваў вялікія нягоды: паводкі, град, буры; ён заўсёды падрыхтоўваў і засцерагаў родапачынальніцу і старэйшын, прадухіляў самае горшае і дзякуючы сваім ведам, сваёй мужнасці, свайму даверу да нябес-
    ных сіл памагаў адолець роспач. Чаму ж ён гэтым разам нічога не ўбачыў зараней, нічым не распарадзіўся? Чаму ні з кім не падзяліўся цьмянай трывогай, якая палохала і таміла ягонае сэрца?
    Ён адхіліў полаг у хаціну і ціхенька клікнуў жонку. Яна выйшла з малым дзіцём каля грудзей, ён узяў у яе малое і паклаў яго на салому, потым узяў Аду за руку, прыклаў палец да вуснаў, каб маўчала, вывеў з хаціны і ўбачыў, як яе заўсёды трывучы, спакойны твар адразу перакрывіўся ад жаху.
    — Хай дзсці спяць, ім не трэба гэтага бачыць, чуеш? — горача зашаптаў ён. — He выпускай нікога, нават Туру. I сама сядзі дома. — Ен павагаўся, не ўпэўнены, колькі можна сказаць ёй, якімі думкамі падзяліцца, потым цвёрда дадаў: — 3 табою і дзецьмі нічога благога не здарыцца.
    Яна паверыла яму адразу, хоць страх яшчэ не адступаўся.
    — Што гэта такое? — спыталася яна, не гледзячы на яго і падняўшы вочы ў неба. — Нешта страшнае, га?
    — Страшнае, — мякка адказаў ён, — думаю, што всльмі страшнае. Але і цябе абыдзе, і дзяцей. He выходзьце на двор, хай полаг будзе апушчаны. Мне трэба да людзей, пагаварыць з імі. Ідзі, Ада.
    Ен падштурхнуў яе да ўвахода, акуратна завесіў полагам, пастаяў яшчэ колькі хвілін тварам да зорнага ліўню, які ўсё не пераставаў, потым яшчэ раз цяжка ўздыхнуў і борздка пайшоў у змроку да вёскі, да хаціны родапачынальніцы.
    Тут ужо сабралася палавіна вёскі, стаяў глухі гул, усе здзеравянелі, анямелі ад страху, ашаломленыя жудасцю і роспаччу. Былі мужчыны і жанчыны, якія аддаваліся адчуванню жаху і блізкай пагібелі з нейкім шаленствам, з асалодай; яны стаялі як апантаныя, скамянеўшы на месцы, або ашалела махалі рукамі і нагамі, у адной жанчыны на вуснах выступіла пена, жанчына сама з сабою скакала нейкі журботны і разам з тым непрыстойны танец, вырывала ў сябе цэлыя пасмы валасоў. Слуга бачыў, што ўжо яно пачалося, што ўжо амаль усе былі апанаваныя дурманам, падучыя зоркі ўсім зблыталі розум, здавалася, вось-вось выбухне оргія апантання, лютасці і самазнішчэння, трэба, не адкладаючы ні на хвіліну, згуртаваць вакол сябе жменьку мужных і дабрамысных людзей і падтрымаць іх дух.
    Старая родапачыналыііца заставалася спакойная; яна лічыла, што настае канец свету, але не абаранялася і ішла насустрач лёсу з каменным, жорсткім, амаль кеплівым абліччам, застылым у нерухомай грымасе. Слузе ўдалося прымусіць старую выслухаць яго. Ен стараўся пераканаць яе, што старыя, аседлыя ў небе зоркі паранейшаму на месцы, але гэта не даходзіла да яе ці то таму, што вочы ў яе ўжо страцілі вастрыню зроку, ці то таму, што яе ўяўленні пра зоркі і адносіны да іх моцна адрозніваліся ад уяўленняў заклінальніка дажджу, і яны не маглі паразумецца. Яна ківала галавой, а на твары заставалася бясстрашная, 'насмешлівая грымаса. Алэ калі Слуга пачаў благаць, каб яна не пакідала на волю лёсу гэтых людзей, апанаваных страхам і злымі дэманамі, яна адразу з ім згадзілася. Вакол яе і заклінальніка згрупаваўся невялікі гурток людзей, спалоханых, але не застрашаных, гатовых слухацца Слугі.
    Яшчэ за хвіліну да гэтага Слуга спадзяваўся, што яму ўдасца адолець агульнае хвзляванне сваім прыкладам, розумам, словам, тлумачэннем і парадамі. Але ўжо з кароткай гутаркі з родапачынальніцай ён зразумеў, што прыйшоў запозна. Ев думаў далучыць сваіх суродзічаў да свайго перажывання, перадаць ім яго як дарунак, каб прымусіць іх найперш зразумсць, што не самыя зоркі, прынамсі, не ўсе, падаюць з нсба і змятаюцца сусветнай віхурай, хацеў гэтым самым дапамагчы ім, каб псрайшлі ад бездапаможнага страху да дзейснага назірання, каб пераадолелі ашаламленне і жах. Але ва ўсёй вёсцы, як ён неўзабавс пераканаўся, толькі нямногія былі яшчэ даступныя ягонаму ўплыву, і пакуль ён будзе іх угаворваць, астатнія дойдуць да вар’яцтва. He, тут, як гэта часта бывае, нічога не даб’ешся разважаннямі і мудрагошчамі. На шчасце, меліся і іншыя сродкі. Калі было яемагчыма растварыць смяротны страх у святле розуму, дык можна было даць гэтаму смяротнаму страху кірунак, арганізаваць яго, надаць яму форму, аблічча і ператварыць гэты жахлівы кавардак у нейкае моцнае адзінства, зліць разасобленыя, дзікія, раскіданыя галасы ў хор. Слуга адразу ўзяўся за работу, і прыдуманы ім сродак не спахібіў. Ен стаў перад людзьмі і пачаў выкрыкваць знаёмыя ўсім словы малітвы, якою звычайна адкрываліся жалобныя або пакайныя сходы: хаўтурны плач па памерлай Мацеры вёскі, свята ахвярнасці або каянне,
    калі племю лагражала небяспека, скажам, звальная пошасць ці паводка. Ен выкрыкваў словы рытмічна, адбіваў такт далонямі, і ў такім самым рытме, таксама пляскаючы пад воклічы ў далоні, нізка нагінаўся, ледзь не да самай зямлі, і зноў выпростваўся; і вось ужо дзесяць, дваццаць чалавек паўтараюць за ім рухі, старая Маці, стоячы, рытмічна нешта мармыча, лёгкімі кіўкамі галавы намячае рытуальныя рухі. Хто падыходзіў з суседніх хацін, адразу падключаўся да рытму і духу цырымоніі, а некдлькі апантаных або знясіленыя зваліліся і ляжалі плазам, або, захопленыя мармытаннем хору і рытмічнымі паклонамі мольбітаў, таксама да іх далучыліся. Задума Слугі ўдалася. Замест арды кручаных перад ім была абшчына гатовых на ахвяру і пакаянне мольбітаў, і кожнаму было за шчасце, кожнаму мацавала сэрца тое, што ён нс павінен хаваць у сабе смяротны спалох і жах або аднаму выкрыкваць словы, што ён можа далучыцца да зладжанага хору, уключыцца ў агульную цырымонію. Многа тайных сіл дапамагаюць такому дзейству, яго самая моцная ўцеха ў аднастайнасці, якая падвойвае пачуццё агульнасці, яго самыя надзейныя гаючыя сродкі — мера і ўпарадкаванасць, рытм і музыка.