• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    у тую хвіліну Слуга, у неабсяжнай сетцы счапленняў ёсць нейкі цэнтр, дзе ўсё вядома, дзе можна ўбачыць і прачытаць мінулае і будучае. Да таго, хто стаіць у гэтым цэнтры, сплываюцца веды, як сплывае вада ў даліну, як бяжыць заяц да капусты; слова таго чалавека павінна быць вострае і біць гэтаксама цэлка, як б’е камень, кінуты самай цэлкай рукой; сілай свайго духу чалавек гэты павінен умець злучаць у сабе ўсе дзівосныя здольнасці і прымусіць іх служыць яму: вось гэта быў бы дасканалы, самы мудры чалавек, і раўні яму не было б! Зрабіцца такім, як ён, наблізіцца да яго, вечна да яго імкнуцца — вось найлепшы шлях, вось мэта, вось што можа напоўніць жыццё, даць яму сэнс. Прыкладна такія былі адчуванні ў Слугі, і як бы мы ні намагаліся выказаць іх сваёй, невядомай яму абстрактнай мовай, нішто не здолее перадаць таго жаху і ўзлёту жарасных пачуццяў, што ахапілі яго. Абуджэнне сярод ночы, дарога праз цёмны маўклівы лес, поўны небяспекі і таемнасці, чаканне на каменным выступе, наверсе, у досвіткавай золі, з’яўленне тоненькага, прывіднага серпіка месяца, ашчадныя словы мудрага старца, самое трыванне тут сам-насам з настаўнікам у такі незвычайны час — усё гэта Слуга перажыў і запамятаў як некую містэрыю, як свята прысвячэння, прыняцця яго ў нейкую супол'ку, у нейкую рэлігійную абшчыну, у падначаленае, але ганаровае стаўленне да нечага невыказнага, да сусветнай таямніцы. Гэтае перажыванне альбо нешта падобнае не магло ўвасобіцца ў думку, а тым болын у слова; і яшчэ больш далёкай і немагчымай, чым усякая іншая, была б думка: «Што гэта ўсё — маё асабістае перажыванне ці аб’ектыўная існасць? Ці адчувае настаўнік тое самае, што і я, ці, можа, гэта ён пакепвае з мяне? Ці новыя, ці ўласцівыя толькі мне, непаўторныя гэтыя думкі, альбо настаўнік і яшчэ хто-небудзь да яго перажыў і перадумаў тое самае?» He, такога раздзялення, такой дыферэнцыяцыі не было, усё было рэальна, усё было насычана рэальнасцю, нібы цеста дрожджамі. Воблакі, месяц, зменлівая карціна неба, мокрая, халодная вапна пад босымі нагамі, зольная досвіткавая сырасць у бялёсай імгле, прыемны пах роднай хаты, агменю і звялага лісця, яшчэ жывое ў шкуры, у якую загарнуўся настаўнік, адценне годнасці і кволы водгалас старасці і гатоўнасці да смерці ў яго суровым голасе — усё гэта было больш чым рэальнае і ледзь не гвалтам
    пранізвала ўсе хлопцавы адчуванні. А для ўспамінаў пачуццёвыя ўражанні — куды больш жыўная глеба, чым самыя дасканалыя сістэмы і метады мыслення.
    Хоць заклінальнік дажджу належаў да нямногіх, што мелі пэўны занятак, хоць ён дасягнуў адмысловага, даступнага толькі яму майстэрства і ўмення, знешне яго жыццё мала чым адрознівалася ад жыцця астатніх яго родзічаў. Ен займаў высокае становішча і карыстаўся пашанай, меў сваю долю здабычы і ўзнагароду ад племя, калі працаваў на абшчыну, але гэта было толькі ў асобых выпадках. Самай важнай, самай адказнай можна сказаць, свяшчэннай місіяй было вызначаць вясной дзень сяўбы ўсіх пладоў і раслін; высноўваў ён свае разлікі на ўважлівым вывучэнні фазаў месяца і паводле перанятых у спадчыну паданняў і са свайго вопыту. Але ўжо ўрачыстая цырымонія засевак — высяванне першай жмені насення ў абшчынную зямлю — не ўваходзіла ў абавязкі заклінальніка дажджу, такога гонару не рабілі ніводнаму мужчыну, нават самаму шаноўнаму; гэта рабіла сваімі рукамі сама родапачынальніца або яе бліжэйшая сваячка. Самай значнай асобай у селішчы майстар рабіўся ў тых выпадках, калі яму даводзілася заклінаць надвор’е. Гэта бывала тады, калі спусташала доўгая суша, халепа або холад, калі племю пагражаў голад. Тады Туру ўжываў сродкі, здольныя перамагчы сухмень і няўроду: ахвяры, заклёны, ублагальныя шэсці. Паводле падання, калі пры неадступнай сушы ці бясконцых залевах усе астатнія сродкі не даюць паправы і духаў не ўдалося ўлешчыць ні малітвамі, ні просьбамі-грозьбамі, заставаўся самы апошні, беспахібны сродак, які, як кажуць, калісьці ўжываўся часам прамацеркамі: абшчына прыносіла ў ахвяру самога заклінальніка. Расказвалі, быццам цяперашняя Прамаці бачыла гэта на свае жывыя вочы.
    Апрача клопату за надвор’е майстар меў, так сказаць, і прыватную практыку: заклінаў духаў, рабіў амулеты, гатаваў чарадзейныя трункі, а ў пэўных выпадках, калі гэта не было выключнай прывілеяй родапачынальніцы, нават лекаваў. У астатнім Туру жыў, як і ўсе. Ен пасабляў, калі наставала яго калейка на абшчынны польны шарварак, а таксама меў каля хаціны свой невялікі гарод. Сам збіраў садавіну, грыбы, запасаў дровы. Ен лавіў рыбу, паляваў, трымаў казу ці то нават дзве. Як ратай ён быў падобны на ўсіх іншых, а як па-
    ляўнічы, рыбак, зелыіік раўні сабе не меў, тут ён быў адзін і геній, і хадзіла слава, быццам ён ведае пропадзь жывых і магічных хітрыкаў, ухватак, заскокаў і розных падсобкаў. Казалі, быццам ніводзін звер, які ўлезе ў сплеценую ім лазовую вузільню, нізавошта з яе не выдзерацца, быццам ён умее адмыслова падсаладзіць і паддухмяніць рыбную прынаду, быццам ведае, як прыпрасіць да сябс рака, сёй-той нават верыў, што ён разумее звярыную мову. Але сапраўдным яго заняткам была магічная навука: назіранне за месяцам і зоркамі, зведванне знакаў надвор’я, уменне прадказаць пагоду і рост пасеваў — адным словам, усё чыста, што толькі дапамагала яму ў магічных дзеях. Ен быў вялікі знаўца і збіральнік тых відаў расліннага і жывёльнага царства, з якіх можна было б рабіць гаючыя сумесі або труцізны, напоі з чарадзейнымі ўласцівасцямі, што і бласлаўлялі і асланялі ад усякай нечысці. Ён ведаў, умеў знайсці і пазнаць кожную расліну, нават самуго рэдкую, ведаў, дзе і калі яна цвіцс і дае насенне, калі прыходзіць пара выкапаць корань. Ен умеў знайсці і распазнаць усе віды змеяў і жаб, ведаў, калі ўжываць рогі, пазуры, шэрсць, капыты, разбіраўся ва ўсякай звыраднеласці, нарасцях, свілях, вычварных або жахоткіх крывулінах дрэў, у наплывах, таўсцізнах, пухляках на іх камлях, на лісці, на зерні, арэхах, рагах і капытах.
    Слуга вучыўся не так розумам, як адчуваннем, руКамі і нагамі, вачамі і вушамі, нюхам і навобмацак, зрэшты, і Туру вучыў яго больш сваім прыкладам і паказам, чым словам. Настаўнік увогуле вельмі рэдка гаварыў звязна, ды і тое словы яго былі толькі спробай зрабіць больш зразумелымі яго незвычайна красамоўныя рухі. Вучоба Слугі мала чым адрознівалася ад вучобы маладога паляўнічага альбо рыбака ў вопытнага майстра, і яна давала хлопчыку вялікую радасць, бо ён вучыўся толькі таму, што было закладзена ў ім самім. Ен вучыўся высочваць, цікаваць, выслухоўваць, падкрадвацца, назіраць, быць напагатове, не паддавацца дрымоце, вынюхваць і абмацваць; але дзічынай, якую ён і яго настаўнік высочвалі, былі не толькі ліс ці барсук, гадзюкі і жабы, птушкі і рыбы, а дух, сукупнасць, сэнс, сувязь з’яў. Вызначыць і вызнаць, адгадаць і прадказаць змену і зажывы прыроды, ведаць, у якой ягадзінс, у джалс якой змяі тоіцца смерць, падслухаць таямніцу, што звязвае воблакі і вятры з фазамі месяца.уплы-
    вае на пасевы і іх рост, а таксама на шчаснасць і пагібель чалавека і звера, — вось да чаго яны імкнуліся. Яны, зрэшты, ішлі да той самай мэты, да якой пасля іх тысячы гадоў ішлі навука і тэхніка, — да спазнання прыроды, да ўмення кіравацца яе законамі, але ішлі яны зусім іншым шляхам. Яны проста не аддзялялі сябе ад прыроды, не спрабавалі сілаю прарвацца ў яе тайны, яны ніколі не супрацьпастаўлялі сябе прыродзе і не варагавалі з ёю, яны заўсёды заставаліся часткай яе і аддавалі сябе ёй са свяшчэннай любоўю. Магчыма, яны лепш яе ведалі і стасункаваліся з ёю з большым розумам. Адно толькі ў іх было немагчымае нават у самых дзёрзкіх думках, — падыходзіць да прыроды і да свету духаў без пашаны і чты, не адчуваць сябе яе падданымі, а тым болей ставіць сябе вышэй за яе. Такое блюзнерства і ў галаву ім прыйсці не магло, і падыходзіць да сіл прыроды, да смерці, да дэманаў без страху здавалася ім немагчымым. Страх стаяў над жыццём чалавека. Адолець яго было нельга. Але каб зменшыць яго, утрымаць у пэўных межах, перахітрыць, прыхаваць, падпарадкаваць агульнай плыні жыцця, існавала цэлая сістэма ахвяравання. Жыццё гэтых людзей цякло пад заўсёдным ціскам страху, і без гэтага цяжкага ціску з іх жыцця знік бы жах, але ж і энергія знікла б. Каму ўдалося збольшага звысакародніць гэты страх, ператварыўшы яго ў малітоўнае пакланенне, той шмат выйграваў, людзі такога складу, чый страх перарос у пабожную дабрамыснасць, чту, былі геніямі дабра і пайшлі далей за свой век. Ахвяр прыносілі .многа і ў самых розных формах, само ахвяраван«е эвязаны з гэтым рытуал уваходзілі ў абавязкі заклі'нальніка надвор’я.
    Побач са Слугой падрастала ў хаціне маленькая Ада, прыгожая дзяўчына, любае бацькава дзіця, і калі, на яго думку, прыспеў час, ён аддаў яе свайму вучню за жонку. 3 таго часу Слугу ўжо лічылі памочнікам заклінальніка. Туру прадставіў яго Прамаці вёскі як свайго зяця і пераемцу і цяпер дазваляў яму часам выконваць за сябе некаторыя цырымоніі і абавязкі. Паступова, як спакваля змяняліся поры года і цяклі гады, стары закліналып’к дажджу канчаткова адышоў ва ўласцівую старцам сузіральнасць і перадаў зяцю ўсе свае абавязкі, а калі ён памёр, — яго знайшлі нежывога каля агменю, сагнутага над некалькімі горшчычкамі з чарадзейным варывам, з асмаленымі сівымі валаса-
    мі, — яго вучань Слуга ўжо даўно быў вядомы селішчу як заклінальнік дажджу. Слуга запатрабаваў у старэйшыны селішча, каб яго настаўніка пахавалі з усім гонарам і як ахвяру спаліў над яго магілай вялікі ахапак самых рэдкіх духмяных гойных траў і каранёў. I гэта прайшло, і сярод дзяцей Слугі, ад якіх хаціна Ады стала цесная, быў хлопчык з імем Туру: у ягоным вобразе старац вярнуўся са свайго смяротнага падарожжа на месяц.
    У Слугі ўсё пайшло гэтаксама, як колісь у яго настаўніка. Даброць і духоўнасць у ім пабаролі частку страху. Маладыя парыванні і глыбокая палкасць часткова засталіся, часткова адміралі спакваля альбо раствараліся ў ягоным старэнні ў працы, у любові і клопатах пра Аду і дзяцей. Па-ранейшаму жыла ў яго сэрцы найвялікшая любоў — любоў да месяца, — ён вывучаў месяц і яго ўплывы на поры года і перамены надвор’я; у гэтым ён дараўнаўся да свайго настаўніка Туру, a потым нават пераўзышоў яго. I як што нараджэнне, рост і паступовае знікненне месяца цесна звязаны з смерцю і нараджэннем людзей, як што з усіх страхаў, сярод якіх жыве чалавек, страх непазбежнай смерці самы вялікі,— Слуга, шаноўца і знаўца Месяца, вынес з сваіх цесных і жывых сувязяў з гэтым свяцілам прасветленую і асвячоную павагу да смерці: дажыўшы да сталага веку, ён ужо не быў так паддатны страху мусовай смерці, як іншыя людзі. Ен умеў пачціва гаварыць з месяцам, і благальна, і далікатна, пяшчотліва, ён адчуваў, што звязаны з месяцам духоўна, добра ведаў месяцава жыццё і шчыра ўдзельнічаў у яго пераўтварэннях і лёсе, перажываў як містычную таемнасць яго сыход і нараджэнне, спагадаў яму і жахаўся, калі наставала страшнае і месяцу пагражалі хваробы і небяспекі, беды і шкоды, калі ён траціў бляск, мяняў колер, цямнеў аж так. што здавалася, вось-вось патухне. У такія часіны. праўда, усе спагадалі месяцу, дрыжалі за яго, адчувалі пагрозу блізкай бяды, трывожна ўзіраліся ў яго спахмурнелы, стары і хворы твар. Але якраз тады і выяўлялася, што заклінальнік дажджу Слуга цясней звязаны з месяцам і больш пра яго ведае, чым хто іншы, ён таксама скрушыўся яго доляй, у яго таксама млосна смактала ў грудзях, але яго ўспаміны пра такія самыя здарэнні былі болыв дакладныя і яркія, давер — больш апраўданы, вера ў вечна'сць і кругазварот падзей, у магчы-