Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Сярод слухачоў прыладзіўся хлопчык, яго звалі Слуга, а побач з ім маленькая дзяўчынка, яе звалі Ада. Слуга ўпадабаў гэтую дзяўчынку, праводзіў яе часта і абараняў — гэта, канечне, не было каханнс, пра каханне ён пакуль што яшчэ нічога не ведаў, бо сам быў дзіця, дзяўчынка ўпадабалася яму таму, што была дачкою заклінальніка дажджу. Пасля Прамаці і яе дачкі хлопчык найвышэй ставіў заклінальніка дажджу. Толькі ж яны былі жанчыны, перад імі можна было нізка схіляцца, іх можна было баяцца, але нельга было нават падумаць, нават употай пажадаць, каб зрабіцца на іх падобным. Між тым заклінальнік надвор’я быў чалавек не вельмі гаваркі, і хлопчыку было цяжка да яго падступіцца; давялося шукаць розных падыходаў, і адным такім падыходам быў Слузе клопат пра заклінальнікаву дачку. Пры кожнай нагодзе ён заходзіў па дзяўчынку ў іх халупу, якая стаяла зводдаль, каб увечары разам пасядзець перад халупай старое і паслухаць яе, а потым вёў дзяўчынку дамоў. Так ён зрабіў і сёння, і вось дзеці паселі сярод цё.мнай у змроку купкі людзей і слухалі.
Сёння сіарая расказвала пра вядзьмацкую вёску. Яна гаварыла:
«Бывае, жыве ў вёсцы жанчына, злая, нікому добра-
га не ўзычыць. У такіх амаль ніколі дзеці не родзяцца. А бывае часам, што злосніца так абрыдне вёсцы, што людзі не хочуць жыць з ёю побач. Яны хапаюць яе ноччу, мужа вяжуць, караюць жанчыну дубцамі, праклінаюць, а потым праганяюць далёка-далёка ў цёмныя нетры і балоты і там пакідаюць. 3 мужа пасля гэтага здымаюць путы і, калі ён яшчэ не дужа стары, дазваляюць яму ўзяць другую жонку. Тым часам выгнанка, калі не загінула, бадзяецца па лясах, па багнах, вучыцца звярынай мове і, пахадзіўшы, паблукаўшы доўгі час, прыбіваецца нарэшце ў маленькае сяльцо, гэта і ёсць вядзьмачая вёска. Там сышліся ўсе нядобрыя жанчыны, якіх людзі прагналі з сваіх селішчаў, і яны збудавалі сабе сваю вёску. Там яны жывуць, кояць свае злосныя чыны і займаюцца вядзьмарствам; асабліва ім падабаецца, бо ў іх няма сваіх дзяцей, завабліваць да сябе дзяцей з сапраўдных вёсак, і, калі якое дзіця заблудзілася ў лесе, не вярнулася дахаты, не думайце, што яно загразла ў балоце ці яго загрыз воўк: ведзьма магла завабіць яго ў лясную глухамань і завесці ў вядзьмацкую вёску. У тыя часы, калі я была яшчэ зусім малая і найстарэйшая ў родзе была мая бабуля, адна дзяўчынка пайшла з сяброўкамі ў лес у чарніцы; яна стамілася і задрамала; яна была такая малая, што зусім схавалася пад лістоўем папараці, і сяброўкі нічога не заўважылі і пайшлі далей; толькі калі пад вечар вярнуліся ў вёску, тут яны і спахапіліся. Паслалі маладых хлепцаў, тыя абнышкарылі ўвссь лес, клікалі яе да самай ночы, ды не даклікаліся і парожнія вярнуліся. Тым часам дзяўчынка адпачыла, прачнулася і пайшла далей і далей у лес. Чым больш разбіраў яс страх, тым хутчэй яна бегла. Яна ўжо даўно не ведала, дзе яна, і толькі бегла і бегла наперад куды вочы вялі, усё далей і далей ад сваёй вёскі, туды, куды ніхто да яе не хадзіў. На шыі ў дзяўчынкі вісеў на> шнурку дзіковы зуб, яго ёй падарыў бацька, ён прынёс зуб з палявання, вострым каменем пратачыў у ім дзірку, каб нанізаць на шнурок, а да таго тры разы выварыў яго ў дзіковай крыві пад мудрыя заклёны; і хто насіў пры сабе такі зуб, таго не бралі ніякія чары. Але вось з нетры выйшла жанчына, гэта была ведзьма, яна прыкінулася ласкавай і соладка сказала: «Дзень добры, дзёцетка маё, ты, мусіць, заблудзілася? Хадзем са мною, я завяду цябе дахаткі». Дзяўчынка пайшла з ёю. Але тут яна ўспомніла, што ёй
наказвалі бацька і маці — каб ніколі нікому не паказвала дзіковага зуба; яна ціхенька зняла зубса шнурка і схавала яго ў пояс.Шмат гадзін вяла жанчына дзяўчынку па лесе, ужо і на сутонне пайшло, ужо і ноч увабралася, калі яны дайшлі да вёскі, але гэта была не наша вёска, гэта была вядзьмацкая вёска. Дзяўчынку замкнулі ў цёмны хлеў, а ведзьма пайшла спаць у сваю халупу. На раніцу ведзьма спыталася: «А дзікоў зуб у цябе ёсць?» Дзяўчынка адказала, што ёсць, што, бачыце, ён у яе быў, але яна згубіла яго ў лесе, вось толькі шнурочак застаўся, а на ім ужо нічога няма. Тады ведзьма прынесла камснны горшчык з зямлёю, а ў зямлі той раслі тры травіны. Дзяўчынка паглядзела на травінкі і спыталася, што гэта такое. Ведзьма паказала на першую травінку і сказала: «Гэта жыццё тваёй мамы». Потым паказала на другую: «Гэта жыццё твайго таты». Пасля паказала на трэцюю: «А гэта тваё жыццё. Пакуль гэтыя травінкі зелянецьмуць у росце, вы будзеце жывыя і здаровыя. Калі адна пачне вянуць, — заняможа той, чыё жыццё яна азначае. Калі вырваць адну травінку, як я зараз вырву, павінен памерці той, чыё жыццё яна ацаляе». Ведзьма падчапіла пальцамі травінку — гэта было татава жыццё — і пачала цягнуць яе з зямлі, і калі яна выцягнула крышку і паказаўся ўжо беленькі карэньчык, травінка жаласна застагнала...»
Пры гэтых словах дзяўчынка, якая сядзела каля Слугі, падхапілася, быццам яе ўкусіла змяя, крыкнула і стрымгалоў кінулася прэч. Доўга старалася яна суняць страх, які нагнала на яе казка, і вось тут не вытрымала. Адна старая засмяялася. Астатнія напалохаліся не менш за дзяўчынку, але трымаліся і сядзелі. Слуга, адкінуўшы чароўную замроенасць ад казкі і страх, таксама ўскочыў і пабег за дзяўчынкай. Дачка родапачынальніцы распавядала далей.
Хаціна заклінальніка дажджу стаяла каля вясковай сажалкі, туды і рушыў Слуга шукаць уцякачку. Супакойлівымі, ласкавымі словамі, спевам і рознымі галасамі стараўся ён прывабіць яе, ён муркаў, і буркатаў, і тылінкаў, як гэта робяць жанчыны, калі клічуць курэй, цягучым, салодкім галаском, нібы хацеў зачараваць. «Ада, — клікаў і спяваў, — Ада, Адулечка, выйдзі сюды. He бойся, Ада, гэта я, Слуга». I так ён спяваў і спяваў, і, яшчэ не пачуўшы, не ўбачыўшы сяброўкі, ён раптам адчуў у сваёй далоні яе маленькую, далікатную ручку.
Яна стаяла на дарозе, прыхіліўшыся да сцяны чужог хаты, і чакала з той хвіліны, як пачула Слугу. Яна ўздыхнула і прынікла да хлопчыка, які здаваўся ёй вялікім і дужым — ужо ці не зусім мужчынам.
— Ты спалохалася, га? — спытаўся ён. — He трэба баяцца, ніхто цябс не пакрыўдзіць, усе любяць Аду. Хадзем дахаты.
Яна ўсё яшчэ дрыжала і ўсхліпвала, але слакваля супакоілася, удзячна і даверліва пайшла за хлопчыкам.
3 дзвярэй хаціны прасвечвала цьмянае чырванаватае святло, усярэдзіне, каля агменю, сядзеў, згорбіўшыся, заклінальнік дажджу, на абвіслых валасах пабліскваў пунсовы водсвет; стары расклаў агонь і гатаваў нешта ў двух горшчычках. Перш чым увайсці з Адай у хаціну, Слуга нейкую хвіліну, затоіўшы дыханне, цікаваў за ім; хлопчык адразу скеміў, што ў горшчычках гатуецца не ежа, гэта рабілася ў іншым начынні, ды і пара была позняя. Але заклінальнік дажджу адразу пачуў, што нехта прыйшоў.
— Хто там стаіць за дзвярыма? — спытаўся ён. — Заходзьце хутчэй. Гэта ты, Ада?
Ён накрыў горшчыкі вечкамі, падгарнуў да іх жар і прысак і павярнуўся.
Слуга ўсё яшчэ касіў вокам на таямнічыя горшчычкі; заўсёды, калі ён бываў у гэтай хаціне, яго разбірала цікаўнасць, на яго находзіла нейкая глыбокая шана, нейкая сарамлівасць. ён прыходзіў сюды так часта, як толькі выпадала, прыдумваў розныя прычыны, дачыны і чыны, і кожны раз яго адольвала нейкае не то казытлівае, не то перасцерагальнае пачуццё ціхай прыгнечанасці, у якім пахібная цікаўнасць і радасць змагаліся з страхам. Стары не мог не змеціць, што Слуга даўно цікуе за ім і заўсёды паяўляецца там, дзе мяркуе спаткаць яго, што ён, як паляўнічы, ідзе па яго следзе і моўчкі прапануе яму свае паслугі і сваю кампанію.
Туру, заклінальнік надвор’я, глянуў на яго светлымі вачыма драпежнай птушкі.
— Што табе трэба тут? — холадна спытаўся. — Ноч на дварэ, а ты па чужых хатах ходзіш, хлопча.
— Я прывёў Аду, майстар Туру. Яна была ў Прамаці, мы слухалі казку пра ведзьмаў, і раптам Ада спалохалася, закрычала, і вось я яе прывёў дахаты.
Бацька павярнуўся да дзяўчынкі.
— А ты ў мянс палахуша, Ада. Ра'зўмным дзяўчаткам няма чаго баяцца всдзьмаў. А ты ж у мяне разумная дзяўчынка, праўда ж?
— Але, тата. А ведзьмы всдаюць розныя страшныя намовы, і калі ў цябе няма дзіковага зуба...
— А, вунь што, і ты б хацела мець дзіковы зуб? А мы давай глянем. Я всдаю сёе-тое лепшае за дзіковы зуб. Я ведаю адзін такі корань і прынясу ято табе, але шукаць і выкопваць яго трэба ўвосень, ён асланяе разумных дзяўчатак ад благіх чараў і робіць іх яшчэ прыгажэйшымі.
Ада радасна заўсміхалася, яна супакоілася. як толькі апынулася сярод знаёмых пахаў хаціны, у цьмяным святле агню.
Слуга нясмела спытаўся:
— А ці нсльга, каб і я пайшоў шукаць таго кораня? Ты толькі раскажы мне, які ён...
Туру прымружыў вочы.
— Ці аднаму хлопчыку хацелася & гэта ведаць, — сказаў ён, але голас яго гучаў нязлосна, крыху пакепліва. — Пацярпі. Восенню пабачым.
Слуга выйшаў і знік у тым баку, дзе гтаяла хаціна хлопчыкаў, з якімі ён начаваў. Бацькі яго даўно паўміралі, ён быў сірата, і гэта зноў жа была •гірычына, чаму яго так цягнула да Ады і ў яе хату.
Заклінальнік дажджу Туру быў і сам негаваркі і не любіў слухаць другіх; многія лічылі яго дзівакем, а некаторыя буркуном. Але ён не быў ні дзівак, ні буркун. Ён ведаў усё, што рабілася вакол яго, куды лепш, чым гэта можна было пра яго падумаць, ведаючы яго вучоную і самотніцкую рассеянасць. Бачыў ён і тое, што гэты крыху настырлівы, але далікатны ікемлівы падлетак усюды бегае і назірае за ім, ён заўважыў гэта з самага пачатку, можа, з год ці больш таму назад. Ён нават дакладна ўгадваў, што гэта азначала. А гэта азначала вельмі многае для хлопчыка, але і для яго таксама. Гэта азначала, што хлопчык захапіўся рамяством заклінання дажджу і ні пра што больш так не марыць, як каб самому навучыцца. Час ад часу ў вёсцы трапляліся такія хлопчыкі. Сёй-той ужо і спрабаваў пабегаць за Туру. Некаторых лёгка было ўзяць на паняверку і адцураць, алс не ўсе здаліся духам, двух ён нскалькі гадоў трымаў пры сабе ў вучнях і памочніках, потым яны з’схалі ў далёк'я селішчы; пажаніліся і
зрабіліся заклінальнікамі дажджу і зельнікамі; з таго часу Туру заставаўся адзін, і калі ён цяпер возьме вучня, дык ужо ж напэўна, каб падрыхтаваць сабе наступніка. Так было заўсёды, і гэта было правільна і не магло быць іначай: зноў і зноў павінен з’яўляцца таленавіты хлопчык і ісці ў шанавальнікі і ў вучні да таго мужчыны, у якім убачыць майстра свайго рамяства. Слуга адораны, у ім ёсць якраз тое, што трэба, майстар бачыў у ім знакі таленту: перш-наперш дапытлівы, адначасова пранозлівы і задуменны позірк, стрыманасць і маўклівасць натуры і нешта ў выразе твару, у павароце галавы, быццам ён увесь час нешта віжуе, высочвае, вынюхвае, быццам ён увесь час напагатове, тонка ўлоўлівае шум і пах; было ў ім нешта і ад птушкі, і ад паляўнічага. Ясна, з гэтага хлопчыка можа выкукліцца добры знаўца прыроды, можа, нават вяшчун, з яго будзе нешта людскае. Але спяшацца няма куды, ён яшчэ замалы, і нічым нельга паказваць яму, што на ім спынілася ўвага настаўніка, нельга спрашчаць я.му задачу, зводзіць у бок з пакручастых сцежак. Калі ён сумеецца, дасца на запалох, адхіснецца, калі страціць адвагу — што ж, хай яно так і будзе. Хай чакае і слугуе майстру, хай крадзецца за ім і заваёўвае яго мілажальнаснь.