• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Насуперак Кнэхтавай парадзе ён настойваў, што трэба нешта зрабіць; не маючы сілы пакорліва і бяздзейна чакаць удару, ён узвінціў сябе да найвышэйшай ступені нецярпення і нервовай узбуджанасці, чым спрычыніў маўклівае асуджэнне свайго сябра. Таму вырашылі паслаць слуг у некалькі дамоў, дзе Ціта бываў у сваіх равеснікаў і таварышаў. Кнэхт узрадаваўся, калі пані Дэсіньёры выйшла, і ён застаўся з сябрам самнасам.
    — Плініё, — сказаў ён, — у цябе такі твар, быццам ты ўжо пахаваў свайго сына. Ен не маленькае дзіця і не мог ускочыць пад машыну ці аб’есціся воўчых ягад. Вазьмі сябе ў рук1!, прыяцель! Пакуль сынка няма дома, дазволь мне ненадоўга замест яго ўзяць у навуку цябе. Я назіраў цяпер за тваімі паводзінамі і лічу, што ты не ў форме. У тое імгненнс, калі атлет аказваецца нечакана пад ударам або пад ц'іскам, яго мускулы самі па сабе робяць патрэбныя рухі, расцягваюцца або скарачаюцца і дапамагаюць яму авалодаць становішчам. Так і ты, вучань Плініё, у тое імгненне, калі адчуў удар — або тое, што перабольшана палічыў за ўдар, — павінен быў ужыць першы сродак абароны пры душэўных траўмах і ўспомніць пра запаволенае, стараннае дыханне. Ты ж замест гэтага дыхаеш, як актор, які павінен паказаць самае вялікае ўзрушэнне. Ты недастаткова добра ўзбросны, вы, недухоўныя цывільцы, мусіць. зусім адмыслова паддатныя цярпенням і трывогам. У гэтым ёсць нешта безабароннае і кранальнае, часам жа, калі заходзіцца пра сапраўдную муку і пакутніцтва мае сэнс, — нават велічнае. Але ў будзённым жыаді такое адмаўленне ад абароны — непрыдатная збро'я; я паклапачуся, каб сын твой быў узброены лепш, калі яму гэта спатрэбіцца. А зараз, Плініё, будзь ласкавы. зрабі разам са мною некалькі практыкаванняў, каб я пераканаўся, што сапраўды ты ўсё забыўся.
    3 дапамогай дыхальных практыкаванняў пад строгую рытмічную каманду Езэф адвёў сябра ад самамардавання, пасля чаго той згадзіўся выслухаць разумныя довады і заглушыў у сабе страх і трывогу. Яны падняліся ў Цітаў пакой; Кнэхт з прыемнасцю разглядаў раскіданыя хлопчыкавы рэчы, узяў з начнога століка каля ложка кнігу, заўважыў у ёй шматок паперы і вось — гэта была sanlcKa з весткаю ад прапалага. Кнэхт са смехам падаў лісток Плініё, і твар у яго так-
    сама пасвятлеў. У цыдульцы Ціта паведамляў бацькам, што сёння рана ён едзе ў горы і будзе чакаць новага настаўніка ў Бельп'унце. Ен прасіў дараваць яму гэту невял'ікую вольнасць, ён дазволіў яе сабе, пер:ш чым ягоная свабода будзе зноў абмежавана, яму страшна не хацелася рабіць гэтас кароткае, але цудоўнае надарожжа з настаўнікам і ў ролі паднагляднага або вязня.
    — Я добра яго разумею, — еказаў Кнэхт. — Заўтра я паеду за ім і застану яго ўжо на месцы, у тваім летніку. А цяпер найіперш ідзі да жанк*і і скажы ёй, што сталася.
    Рэшту дня ў доме панаваў вясёлы і спакойны настрой. У той самы вечар Кнэхт па просьбе Плініё коратка расказаў сябру пра падзеі апошніх дзён і пра свас дзве гутаркі з Магістрам Аляксандрам. У гэты вечар ён зап'ісаў таксама цікавы верш на лістку, які цяпер захоўваецца ў Ціта Дэсіньёры. Прычына была такая.
    Перад вячэрай гаспадар ненадоўга пакінуў Кнэхта аднаго. ён убачыў шафу з старымі кнігамі, якая зацікавіла яго. Яму зноў стала прыемна, пачуццё амаль забытае за гады ўстрымання, на яго зноў дыхнула цяплом успамінаў пра студэнцтва: стаяць перад незнаёмымі кнігамі, наўздагад браць то адзін, то другі том, калі пазалота або імя аўтара, фармат або колер пераплёту цябе павабяць. 3 прыемным пачуццём ён спачатку прабегся вачыма па назвах на каранцах і пераканаўся, што перад ім белетрыстыка дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў. Нарэшце ён дастаў адну кніжку ў вылінялым палатняным пераплёце, назва якой — «Мудрасць брамінаў» — прыцягнула яго ўвагу. Спачатку стоячы, потым прысеўшы на крэсле, ён гартаў кн'ігу, у якой было сотні павучальных вершаў, цікавае змяшчэнне балбатлівай павучальнасці і сапраўднай мудрасці, філістэрства і сапраўднай паэзіі. У гэтай пацешнай кнізе, як яму здалося, зусім не бракавала эзатэрыкі, але яна была схаваная ў глыбокую шкарлупіну свойскай дыхтоўнасці, і якраз самыя прыемныя былі не тыя вершы, што сур’ёзна хацелі перадаць мудрасць, а тыя, у якіх вылілася паэтава душа, яго чалавекалюбнасць, яго здольнасць кахаць, яго сумленны бюргерскі склад. 3 пачуццём павагі і вясёласці Кнэхт стараўся пранікнуць у сэнс гэтай кнігі, і тут
    на вочы трапілася чатырохрадкоўе, якос яму спадабалася і якое ён з прыемнасцю прачытаў і з усмешкай прывітаў, быццам яно было яму паслана менавіта на гэты дзень. Вось яно:
    Мы бачым, як мінае час і ўсё старэе, ды нешта вабнае усё-такі паспее; насадзім сад і ўсцешымся ў яго зацішку, дзіця ўзгадуем і дапішам нашу кніжку.
    Ён высунуў шуфляду з стала, пакапаўся ў ёй, знайшоў лісток паперы і запісаў на яго чатырохрадкоўе. Пазней паказаў яго Плініё, сказаўшы:
    — Вершы мне спадабаліся, у іх ёсць нешта адмысловае: як гэта лаканічіна і як задушэўна! Яны так адпавядаюць майму цяперашняму стану і душэўнаму настрою! Хай я не садоўнік і не збіраюся прысвяціць сябе пеставанню саду, але я настаўнік і выхаваўца, я на дарозе да сваёй задачы, да дзіцяці, якое я буду выхоўваць. Як я рады гэтаму! Што ж да аўтара гэтых вершаў, паэта Рукерта, дык ён, трэба думаць, быў апантаны трыма высакароднымі захапленнямі: садоўніка, выхаваўцы і аўтара, прычым трэцяе стаіць у яго, мусіць, ва першым месцы, чаму і згадвае ён яго на апошнім, самым значным; ён настолькі ўлюбёны ў прадмет свайго натхнення, што нават даецца ў пяшчоту і называе кнігу «кніжкай». Як гэта кранае!
    Плініё засмяяўся.
    — Хто ведае, — сказаў ён,— ці не ёсць гэтая прыгожая памяншальная форма проста дан'інай вершава■наму памеру, які ў гэтым месцы патрабуе не аднаскладовага, а двухскладовага слова.
    — He будзем недаацэньваць паэта, — запярэчыў Кнэхт. — Чалавек, які за сваё жыццё стварыў дзесяткі тысяч вершаваных радкоў, не запнецца на нейкай дробязнай метрычнай цяжкасці. He, ты толькі паслухай, як далікатна і сарамяжліва гэта гучыць: «...і дапіша.м нашу кніжку»! Магчыма, не толькі закаханасць ператварыла «кнігу» ў «кніжку». Магчыма, ён хацеў нешта апраўдаць або прымірыць. Магчыма, нават верагодна, гэты паэт быў настолькі захоплены творчасцю, што сам часам глядзеў на сваю схільнасць да пі'сання кніг як на род запалу або загаііы. Тады ў словс «кніжка» змяшчаецца не тольк'і адценне закаханасці, але і той прыміральны, абачліва-лрабачальны сэнс, які мае на ўвазе
    гулец, запрашаючы на гульню «па маленькай», п'яніца, калі ён патрабуе яшчэ «кілішак» або «чарачку*. Але ўсё гэта адны дапушчэнні. У кожным разе, гэты вершапісец з яго дзіцём, якога ён хоча выгадаваць, і з яго кніжкай, якую ён хоча дапісаць, мае ў мяне поўную падтрымку і спагаду. Бо мне вядомая не толькі любоў да выхавальніцтва, не, і пісанне кніг — таксама любоў, мне зусім не чужая. Ц’япер, калі я вольны ад сваёй пасады, гэтая думка зноў набывае ў мянс панадную сілу: калі-небудзь у добры час пры добрым гуморы напісаць кнігу, не, кніжку, малснькі твор сябрам і аднадумцам.
    — Пра што? — пацікавіўся Дэсіньёры.
    — О, гэта ўсё роўна, тэма не мае значэння. Яна была б толькі прычынай, даб даць нырца ў працу, адчуць шчасце нічым не абмежаванай свабоды. Самае важнае мне — гэта тон, залатая сярэдзіна паміж шанаваннем і давяральнасцю, сур’ёзнасцю і забавай, тон не павучання, а сяброўскіх зносін, магчымасць выказацца пра тое-сёе, што я зведаў і чаму, як мне здаецца, навучыўся. Манеру гэтага Фрыдрыха Рукерта змешваць у сваіх вершах павучальнасць з роздумам і сур’ёзнасць з балбатнёй я, вядома, не пераняў бы, і ўсё ж нечым яна міне мілая; яна індывідуальная і ў той самы час пазбаўленая самаволі, яна вычудлівая і ў той жа час звязана цвёрдымі законамі формы, і гэта мне якраз падабаецца. Пакуль што мне няма калі радавацца і задумвацца над праблемамі творчасці, я павінен ашчаджаць сілу на іншае. Алс калі-небудзь пазней, я думаю, і мне зможа расквітнець радасць творчасці, такой, якою яна мне мроіцца: няспешнае, беражлівае дакрананне да рэчаў, і не толькі сабе на радасць, а з пастаяннай аглядкай на нямногіх добрых сяброў і чытачоў.
    На другую раніцу Кнэхт выбраўся ў Бельпунт. Напярэдадні Дэсіньёры прапанаваў правесці яго, але ён рашуча адмовіўся, а калі сябар пачаў настойваць, ледзь не раззлаваўся.
    — Годзе хлопчыку і таго, — сказаў ён, — што яму прыйдзецца сустрэць навязанага яму настаўніка, навошта ж яшчэ прысутнасць бацькі, якая менавіта сёння наўрад ці будзе яму прыемная.
    Калі свежай вераснёўскай раніцай ён ехаў у нанятым яму Плініё экіпажы, да яго вярнуўся добры дарожны настрой учарашняга дня. Ен разгаварыўся з фурманам, часам прасіў яго спыніцца або ехаць павальнеп,
    калі мясцовасць яму асабліва падабалася, некалькі разоў пачынаў іграць на маленькай флейцс. Гэта была цудоўная паездка: з даліны, дзе была сталіца, у перадгор’е, усё вышэй і вышэй, усё далей і далей, ад позняга лета ў восень. Каля паўдня пачаўся апошні вялікі пад’ём па шырокай пятлістай дарозе, па разрэджаным хвойніку, уздоуж бурлівых пеністых гор'ных ручаёў у скалах, па мастах, міма адзінокіх абгароджаных высокімі платамі прысадзістых дамкоў з маленькімі вокнамі; пачаўся край каменных хрыбтоў, усё больш суровы і дзікі, і сярод гэтай непрыступнасці і холаду ўдвая мілейшымі здаваліся маленькія паляны, усеяныя кветкамі.
    Невялікі летнік, да якога яны нарэшце дабраліся, стаяў на беразе горнага возера, прытуліўшыся да сівых скал, на фоне якіх ледзь можна было разгледзець яго. Убачыўшы дом, падарожнік адразу ацаніў яго строгую, крыху змрочную архітэктуру, якая выдатна гарманіравала з суровым горным краявідам; але якраз тут радасная ўсмешка асвятліла яго твар, бо ў адчыненых дзвярах ён убачыў хлопца ў яркай курце і кароткіх штанах, і гэта быў не хто там які, а яго вучань Ціта; і хоць Кнэхт увесь гэты час не дужа каб непакоіўся за ўцекача, ён усё ж удзячна і з палёгкай уздыхнуў. Калі Ціта тут і вітае яго на парозе дома, значыцца ўсё добра і адпалі яго страхі пра магчымыя цяжкасці, якія ў дарозе ўсё-такі ўзнікалі ў яго.
    Хлопчык пайшоў яму насустрач з прыветлівай і крыху збянтэжанай усмешкай, дапамог выйсці з экіпажа.
    — Я не хацеў вас пакрыўдзіць, прымусіўшы праехаць усю дарогу сюды ў адзіноце, — і, не дачакаўшыся настаўнікавага адказу, даверліва закончыў: — Я думаю, вы зразумелі мяне. Інакш вы напэўна прывезлі б бацьку. Я ўжо паведаміў яму, што добра дабраўся.