Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
— Учора вы засталі мяне знянацку, — пачаў старшыня Ордэна, — і ледзь не вывелі з раўнавагі. За мінулыя гадзіны я сёе-тое абдумаў. Мая думка, зразумела, не змянілася, я — член Калегіі і ордэнскай управы. Паводле літары закона, вы маеце права заявіць пра свой выхад з Ордэна і скласці з сябе свае абавязкі. Вы прыйшлі да высновы, што ваша пасада стала вам цяжарам, і лічыце патрэбным паспрабаваць пачаць новае жыццё па-за Ордэнам. А што, калі я вам прапаную зрабіць такую спробу, але не так, як вы згопалу вырашылі, а, скажам, уэяўшы працяглы або нават не абумоўлены тэрмінам адпачынак? Нешта падобнае, дарэчы, было і ў вашым хадайніцтве...
— He зусім, — запярэчыў Кнэхт. — Калі б маё хадайніцтва было задаволена, я б заставаўся ў Ордэне, але ўсё роўна пайшоў бы з пасады. Тое, што вы так ласкава прапануеце, было б выкруткай. Зрэшты, Вальдцэлю
і Гульні мала было б карысці ад Магістра, які надоўга, на няпэўны час пайшоў у водпуск і пра якога нельга з поўнай пэўнасцю сказаць, што ён наогул вернецца. A калі б ён і паявіўся зноў праз год, праз два, ён шмат чаго страціў бы з таго, што яму трэба ведаць і што датычыцца яго пасады, дысцыпліны і Гульні, і нічота новага не ўведаў бы.
Аляксандр:
— Сяго-таго, магчыма, ён усё-такі навучыўся б. Магчыма, ён даведаўся б, што свет за межамі Касталіі не зусім такі, якім ён яго сабе ўяўляў, што свет той гэтаксама не мае ніякай патрэбы ў Езэфе Кнэхце, як і Кнэхт у ім, і ён вярнуўся б заспакоены і быў бы рады зноў апынуцца ў ранейшым надзейным атачэнні.
— Ваша дабрыня сягае надта далёка. Я вам вельмі ўдзячны і ўсё ж не магу ёю пакарыстацца. Бо я шукаю не задавальнення сваёй цікаўнасці і не зямнога жыцця, не, я шукаю безумоўнасці. Я зусім не хачу выйсці ў шырокі свет, маючы за спінаю пралазіну на выпадак расчаравання, не хачу быць асцярожным вандроўнікам, які выпаўзае з сваёй нары, каб крыху пабачыць белага свету. Наадварот, я прагну рызыкі, ускладненняў, небяспекі, я згаладаўся па рэальнай задачы, па справе, па нягодах і пакутах. Дазвольце мне прасіць вас не настойваць на вашай такой велікадушнай прапанозе і 'наогул не спрабаваць пахіснуць мяне і хіліць назад. Гэта ні да чога нс прывяло б. Мой прыезд да вас страціў бы для мяне ўсю каштоўнасць і святасць, калі б прынёс мне запозненае, але ўжо не патрэбнас выкананне маёй просьбы. 3 хвіліны адпраўкі гэтай просьбы я паспеў прайсці далёка наперад; дарога, на якую я ступіў, цяіпер у мяне — адзіна магчымая, яна — мой закон, радзіма, служэнне.
Уздыхнуўшы, Аляксандр кіўнуў галавой, прызнаючы яго праўду.
—ІІІто ж, уявім, — сказаў ён, не трацячы цярпення, — што вас сапраўды нельга ні змякчыць, ні пераканаць, што вы, насуперак знешняй відавочнасці, глухі чалавек, апантаны амокам або вар’яцтвам, якому нельга стаінавіцца папярок. Таму я пазбягаю пакуль што вас угаворваць або ўплываць на вас. Але тады зрабіце тое, дзеля чаго вы сюды прыехалі, даверце мне гісторыю вашага адступніцтва, растлумачце мне вашы дзеянні і рашэнні, якія нас так зжахнулі! Хай гэта будзе
споведзь або апраўданне, хай гэта будзе абвінавачанне — усё роўна, я хачу гэта пачуць.
Кнэхт кіўнуў.
— Апантаны амокам дзякуе вам і радуецца. Я не збіраюся вінаваціць. Тое, што я хацеў бы сказаць, калі б гэта не было так цяжка, так неверагодна цяжка перадаць словамі, для мяне мае сэнс апраўдання, вы ж можаце прьгняць гэта за споведзь.
Ен адкінуўся ў крэсле і паглядзеў угору, туды, дзе скляпенне яшчэ трымала на сабе бляклыя абрысы сцёртай размалёўкі тых часоў, калі ў Хірсландзе быў кляштар, — прывідныя, тонкія сляды ліній і фарбаў, кветак і арнаментаў.
— Думка пра тое, што пасада Магістра можа абрыднуць, што можна адмовіцца ад яе, прыйшла да мяне ўпершыню ўжо праз некалькі месяцаў пасля майго прызначэння. Аднойчы я сядэеў і гартаў запісную кніжку майго колісь так праслаўленага папярэдніка, Людвіга Васэрмалера, у якой ён, прасочваючы месяц за месяцам цэлы год свайго магістарства, дае сваім пераемцам парады і ўказанні. I я напаў на яго перасцярогу, на яго напаміінак, што да публічнай Гульн'і наступнага года трэба рыхтавацца загадзя. Калі ж ты не адчуваеш натх'нення, калі не хапае табе вынаходлівасці, трэба настройваць сябе канцэнтрацыяй. У той час я, самы малады Магістр, яшчэ адчуваў у сабе лішак сілы і, прачытаўшы гэту перасцярогу, прызнацца, усміхнуўся ў сваёй юначай фанабэрыі з клопатаў старога чалавека. Але ўжо тады я адчуў у яго словах і нешта сур’ёзнае — нешта накшталт небяспекі, нешта грознае і гнятлівае. Задумаўшыся над гэтым, я яшчэ ў той час прыйшоў да рашэння: як у маім жыцці настане дзень, калі думка пра будучую Гульню замест радасці прынясе мне трывогу, замест гонаіру —■ страх, я не буду пакутліва выціскаць з сябе ідэі, а падам у адстаўку і вярну Калегіі ўручаныя мне кляйноды. Так упершыню ў маю душу запала гэтая думка, але, вядома, у той час, калі я толькі-толькі асіліў вялікае напружанне, вялікія цяжкасці маёй новай пасады, калі ветразі мае былі поўныя ветру, я ў глыбіні душы не вельмі верыў, што ператваруся ў старога, стамлюся ад работы і жыцця і што мне калінебудзь скрушліва і збянтэжана прыйдзецца зведаць, як нйлёгка вынаходзіць новыя ідэі ў нашай Гульні. Так ці і‘накш, рашэнне зарадзілася ўва мне. Вы мяне ў той
час добра ведалі, шаноўны Магістр, магчыма, наваг лепей, чым я сам ведаў сябе, вы былі маім дарадцам і спавядальнікам у першыя, самыя цяжкія дні маёй службы на па-сту і зусім нядаўна пакінулі Вальдцэль.
Аляксандр выпрабавальна паглядзеў на яго.
—Мне, бадай што, ніколі не давалі больш прыемнага даручэння, — сказаў ён, — я быў задаволены вамі і самім сабою, як гэта рэдка бывае ў жыцці. Калі праўда, што за ўсё прыемнае, што выпадае нам на долю, мы павінны расплачвацца, я, відаць, павінен сёння несці кару за сваю 'гагачасную захопленасць. У той час я пасапраўднаму ганарыўся вамі. Сёння я не магу гэтага сказаць. У тым, што Ордэн з вашай ласкі мае такое расчараванне, а Касталія будзе глыбока ўзруша'ная, ёсць доля маёй віны. Магчыма, калі я быў вашым ментарам і дарадцам, мне варта было б пабыць яшчэ некалькі тыдняў у Селішчы Гульні і больш крута ўзяцца за вас, сдражэй праверыць.
Кнэхт весела сустрэў яго позірк.
— Вы не павінны так мучыцца згрызотамі сумлення, domine, інакш я буду вымушаны нагадаць вам пра некаторыя настаўленні, якія вам давялося рабіць мне, калі я, новы Магістр, з цяжкасцю спраўляўся з сваімі новымі абавязкамі і сваёй адказнасцю. I ў адіну такую хвіліну •— я толькі што ўспомніў пра гэта — вы сказалі мне: калі б я, Magister Ludi, быў злодзей і тупіца, калі б я рабіў усё, што Магістр рабіць не павінен, калі б нават свядома імкнуўся на сваім высокім пасту нарабійь нашай любай Касталіі як мага больш шкоды, гэта расхвалявала б яе не глыбей, чым каменьчык, кінуты ў возера. Ціхі плёск, некалькі кругоў — і ўсё! Такі трывалы, такі моцны і непахісны наш кастальскі парадак, такі недатыкалыны яе дух. Ці памятаеце вы гэта? He, у маіх дбаннях быць як маг.а больш кепскім кастальцам і прынесці Оірдэну найбольшую шкоду вы, безумоўіна, невінаватыя. I вы таксама ведаеце, што мне ніколі не ўдасца сур’ёзна пахіснуць ваш спакой. Але я хачу расказаць вам, што было далей. Тое, што я ўжо на пачатку сваёй магістарскай дзейнасці здолеў прыняць такое рашэнне, тое, што я гэтага рашэнмя не забыўся і зараз гатовы яго здзейсніць, звязана са своеасаблівым душэўным станам, які бывае ў мяне час ад часу і які я называю «абуджэннем». Але пра гэта вы ведаеце, я ўжо аднойчы расказваў вам, калі вы былі маім духоўным
настаўнікам, і нават бедаваў, што з дня майго ўступлення на пасаду ў мяіне ўжо не было такога стану і я ўсё больш ад яго аддаляюся.
— Успамінаю, — пацвердзіў Магістр Аляксандр, — я быў тады збянтэжаны вашай здольнасцю перажывать такое, бо ў нашым асяроддзі гэта здарасцца вельмі рэдка, а за межамі Касталіі выяўляеода ў самых разнастайных формах: часам у геніяў, асабліва ў дзяржаўных дзеячаў або палкаводцаў, але таксама і ў слабых, крыху паталагічных індывідаў са здольнасцямі ніжэй сярэдняга ўзроўню: у празорліўцаў, тэлепатаў, медыумаў. 3 ніводным з гэтых чалавечых тыпаў: ні з ваеннымі героямі, ні з празорліўцамі або рудазнаўцамі — у вас, на мой погляд, не было нічога супольнага, Больш таго, вы мне здаваліся тады, ды і да ўчарашняга дня, узорным членам Ордэна: разважлівы, з ясным усведамленнем сваёй ролі, паслухмяны. Падупаласць уладзе таямнічых галасоў, хай то боскіх або дэманічных, хай то голасу свайго запаветнага «я», здавалася мде зусім не ўласцівай вам. Таму я растлумачыў сабе гэтыя «абуджэнні», апісаныя вамі, проста як імгненныя ўсведамленні ўласнага росту. Мне здаецца натуральным, што такія душэўныя станы надоўга пераеталі вас тады наведваць: вы толькі што занялі высокую пасаду і ўсклалі на сябе задачу, якую пакуль што адчувалі як эавялікую вопратку, вам яшчэ трэба было ў яе ўрасці. Скажыце, аднак: ці верылі вы калі-небудзь, што гэтыя «абуджэнні» — гэта як нешта накшталт шчыравання найвышэйшых сіл, весткі ці покліч з сфераў нейкай аб’ектыўнай, вечнай або боскай ісціны?
— Вось тут мы якраз і падышлі да пастаўленай перада мною ў гэтую хвіліну вельмі цяжкай задачы, — сказаў Кнэхт, ■— выказаць словам тое, што ўнікае слова; ператварыць у рацыянальнае тое, што вызначана пазарацыянальна. He, маніфестацыямі божышча, або дэмана, або абсалютнай ісціны я гэтыя свае абуджэнні не лічыў. Важкасць і пераканаўчасць маім перажыванням надае не доля ўірыманай у іх ісцівы, не іх высокае паходжанне, боскасць або яшчэ што-небудзь у гэтакім родзе, а іх рэальнасць. Яны жахліва рэальныя, як усё роўна моцны фізічны боль або стыхійнае бедства, накшталт урагану і землятрусу, здаюцца нам зусім інакш зараджанымі рэальнасцю, злітнасцю з цяперашнім момантам, нспазбежнасцю, чым звычайныя дні і
станы. Парыў ветру перад навальніцай, які гоніць нас хутчэй пад страху і напаследак яшчэ спрабуе вырваць у нас з рук дзверы, або моцны зубны боль, які, здаецца, засяроджвае ўсю нацружанасць, усе пакуты і канфлікты свету ў нашай юківіцы, — гэта з’явы, рэальнасць або сэнс якіх мы можам пазней аспрэчваць, калі мы сх’льны да такіх жартаў, але ў тую хвіліну, калі мы іх перажываем, яны не церпяць нііякага сумнення і да жудасці рэалыіыя. Такой абвостранай існасцю валодалі і мае «абуджэніні», адсюль і назва іх; у гэтыя часы я адчуваю асяроддзе так, быццам я доўга спаў або драмаў, а цяпер раптам прачнуўся і бадзёры і прыгадваю ўсё яс'ііа, як ніколі раней. Хвіліны вялікіх пакут або ўзрушэнняў — што датычыцца і падзей сусветнай г'історыі — маюць пераканаўчую сілу неабходнасці, яны распаляюць у нас пачуццё гнятлівай рэальнасці і напружання. Такія напружанні могуць растварыцца ў пірыгожым і светлым або віратлівым і змрочным. Але, у кожны разе, тое, што адбываецца ў гэтыя хвіліны, будзе здавацца нам вялікім, неабходным, важным і будзе істотна адрознівацца і вылучацца сярод таго, што адбываецца кожны дзень.