• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Праходка К'нэхту спадабалася, ён ужо шмат гадоў не вандраваў пеша. Калі добра ўспомніць, дык, бадай што, яго апошняе пешае падарожжа было тое, што прывяло яго аднойчы з кляштара Марыяфельс пазад у Касталію, на тую штогадовую Гульню ў Вальдцэлі, якая была так азмрочана смерцю Магістра Томаса фон дэр Травэ, чыім пераемцам яму давялося стаць. Наогул, калі ён вяртаўся ў думках да таго далёкага часу, асабліва да часоў студэнцтва і Бамбукавага гаю, у яго было заўсёды такое адчуванне, быццам ён пазірае з халоднае, голае камеры на прасторны, асеяны сонцам пейзаж — як на нешта незваротнае, як толькі на нейкі яркі, каляровы ўспамін; такі роздум, нават калі ён і не будзіў скрухі, выклікаў карціны чагосьці вельмі далёкага, іншага, таямніча-святочнага, такога не падобнага на сённяшнія будні. Але сёнпя, у гэты ясны, сонечны вераснёўскі дзень, з яго сакавітымі барвамі зблізку і пяшчотнымі, блакітнавата-бэзавымі, пералівістымі адЦеннямі далечыні, у час гэтага радаснага шпацыру і бяздумнага сузірання ўсё тое, што адышло ў мі'нулую вандроўйу, здалося яму зусім не недасягальным расм, — не, сёяняшні шпацыр быў падобны на той, сённяшні Езэф Кнэхт быў падобны на таго, як родны брат, усё было зноў новае, таямнічае і столькі абяцала, быццам мінулае магло вярнуцца і прынесці яшчэ шмаг новага. Даўно ўжо дзень і ўвесь белы свет не здаваліся яму такімі лёгкімі, прыгожымі і нявіннымі. Шчаслівае адчуванне свабоды і незалежнасці п’яніла яго як моцнае віно: даўно не прыходзіла такое адчуванне, гэтая салодкая, дзівосная ілюзія! Ен пашукаў у памяці і ўспом•ніў часй-іу, калі гэтае‘непараўнанае адчуванне ўпершыню натыкнулася на перашкоду і яго скавалі быццам ланцугамі: гэта было пад час гутаркі з Магістрам Томасам, пад яго прыветна-іранічным позіркам. Кнэхт зноў псражыў усю цяжкаснасць той часіны, калі ён страціў сваю
    свабоду: гэта не быў рэалыны боль, лякучая пакута, — хутчэй баязлівасць, лёгкае перасцерагальнае трымценне, смактанне ў грудзях, змена тэмпературы, усяго тэмпу жыцця. I вось ён ужо вылеча'ны і ўзнагароджаны за пакутлівае, да знямеласці, камяком у горле, адчуванне той фатальнай хвіліны.
    Яшчэ ўчора па дарозе ў Хірсланд Кнэхт вырашыў: што б там ні здарылася, ён нізавошта не пакаецца ў тым, што зрабіў. На сёння ён забараніў сабе нават думаць пра падрабязнасці сваёй гутарк'і з Магістрам Аляксандрам, пра сваю барацьбу з ім і за яго. Цяпер ён увесь аддаўся адпачынку і свабодзе, што перапаўнялі яго, як перапаўняе такое пачуццё селяніна, якіскончьгў цяжкі працоўны дзень; у душы быў спакой, ён ведаў, што вольны ад усіх абавязкаў, што нікому ў гэтую хвіліну не патрэбны, выключаны з усяго, не павінен ні працаваць, ні думаць; поўны яркіх фарбаў дзень, які пяшчотна апраменіў яго, увасабляўся толькі гэтым імгненнем, н'ічога не патрабуючы, не вяртаючы ў мінулае, не клічучы ў будучьгню. Часам задаволены Кнэхт напаўголаса напяваў паходную песеньку, адну з тых, якія яны колісь, яшчэ вучні элітарнай школы ў Эшгольцы, распявалі на тры-чатыры галасы на шпацырах, і з пары яснага заранку ягонага жыцця выпырхвалі, быццам галасістыя птушкі, адгалоскі светлых успамінаў і гукаў.
    Кнэхт спыніўся пад вішняй, якую восень ужо кранула пурпурай, прысеў на траву. Дастаў з кішэні па грудзях штуку, якой Магістр Аляксандр ніколі ў яго не западозрыў бы, — маленькую флейту — і пачаў пяшчотна разглядаць яе. Гэты просценькі, падобны на дзіцячую цацку інструмент належаў яму з нядаўняга часу, прыкладна з паўгода, і ён з прыемнасцю прыгадаў той дзень, калі флейта зрабілася ягонай. Ён паехаў у Манпор, каб абмеркаваць з Карла Фэрамонтэ некаторыя праблемы тэорыі музыкі; між іншым, зайшла гаворка пра драўляныя духавыя інструменты розных эпох, і Кнэхт папрасіў сябра паказаць яму Манпорскую калекцыю інструментаў. Пасля выдатнай праходкі па некалькіх залах, дзе выстраіліся старадаўнія арганы, арфы, лютні, фартэпіяна, яны прыйшлі на склад, дзе ляжалі інструменты для школ. Там Кнэхт убачыў цэлую скрынку такіх флейтачак, аблюбаваў сабе адну,
    паспрабаваў яе і спытаўся ў сябра, ці можна ўзяць яе сабе. Карла са смехам прапанаваў яму выбраць, якую хоча, са смехам выпісаў на яе квітанцыю, пасля падрабязна растлумачыў яму будову інструмента, правілы абыходжання з ім і тэхн'іку ігры. Кнэхт узяў з сабою гэтую прыемную цацку, цяпер у яго, упершыню пасля дзіцячай флейты ў Эшгольцы, быў духавы інструмент для практыкаванняў у вольны час. Апрача гамаў ён вывучваў старыя мелодыі са зборніка, складзенага Фэрамонтэ для пачаткоўцаў, і з магістарскага саду або з Кнэхтавай спалыіі часам чуліся мяккія салодкія гукі маленькай флейты. Яму яшчэ было далёка да майстэрства, але ён усё адно вывучьгў некалькі харалаў і песень з тато зборвіка, ведаў іх ва памяць, некаторыя нават са словамі. Адна такая песенька, якая вельмі пасавала пад гэтую хвіліну, прыйшла яму на памяць. Ен сказаў некалькі радкоў:
    Маё беднае цела У дамавіне сатлела. Але сёння ўстаў я, Свае путы парваў я I ў божае інеба, шчаслівы, гляджу.
    Потым прыклаў інструмент да вуснаў і зайграў мелодыю, паглядзеў на горныя вяршыні ў мяккім ззянні далечыні, пачуў, як адгучалі салодкія пералівы набожна-вясёлай песні, і адчуў сябе ў адзінстве і злагадзе з небам, гарамі, песняй і сённяшнім днём. Яму прыемна было трымаць пальцамі круглую гладкую дзеравяшку і думаць, што, акрамя вопраткі на яго целе, гэтая маленькая флейта — уся маёмасць, якую ён дазволіў сабе прыхапіць з Вальдцэля. За доўгія гады вакол яго набралася нешта накшталт яго асабістага дастатку, асабліва запісы, сшыткі з выпіскамі і іншае; усё гэта ён пакінуў, хай карыстаюцца ў Вальдцэлі, хто хоча. Але маленькую флсйту ён узяў з сабой і радаваўся, што яна пры ім; гэта быў мілы і сціплы таварыш у дарозе.
    На другі дзень падарожны прыйшоў у сталіцу і з’явіўся ў дом Дэсіньёры. Плініё збег яму насустрач па лесвіцы і ўсхвалявана абняў яго.
    —Мы так нецярпліва і трывожна чакалі цябе! — усклікнуў ён. — Ты зрабіў вялікі крок, дружа мой, хай будзе нам усім з таго дабро! Але як яны цябе пусцілі? Вось ніколі не паверыў бы!
    Кнэхт засмяяўся:
    — Як бачыш, я тут. Але пра гэта я раскажу табе пасля. А зараз я хацеў бы найперш прывітаць майго выхаванца і, зразумела, тваю жонку і падрабязна з вамі дамовіцца, з чаго будуць складацца мае абавязкі. Мне карціць хутчэй узяцца за працу.
    Плініё паклікаў пакаёўку і сказаў ёй прывесці сына.
    — Маладога паніча? — з відавочным здзіўленнем спыталася дзяўчына, але тут жа шпарка пайшла, a гаспадар правёў сябра ў адведзены яму пакой і з захапленнем пачаў расказваць, як ён усё абдумаў і падрыхтаваў да прыезду Кнэхта і да яго цяперашняга жыцця з Ціта. Усё склалася так, як хацеў Кнэхт, нават маці Ціта пасля нядоўгага супраціўлення зразумела справядлівасць яго патрабаванняў і падпарадкавалася ім. У іх была невялікая дача ў гарах, названач Бельпунт і маляўніча размешчаная на беразе возера; Кнэхт з выхаваадам пажывуць пэўны час там, клапаціцца пра іх будзе старая ахмістрыня, яна ўжо днямі туды перабралася, каб усё падрыхтаваць. Зразумела, там яны прабудуць нядоўга, сама позна да зімы, але менавіта на першым часе такая адасобленасць ім абодвум будзе толькі карысная. Яму, Плініё, гэта прыемна яшчэ і таму, што Ціта вельмі любіць горы і Бельпунт, заўсёды рады пажыць там і згадзіўся на гэта без пярэчанняў. Дэсіньёры ўспомніў, што ў яго ёсць папка з картачкамі дома і наваколля; ён павёў Кнэхта ў свой кабінет, пачаў хутка шукаць, знайшоў, адкрыў папку і пачаў паказваць здымкі і расказваць госцю пра дом, пра пакой у сялянскім стылі, пра кафляную печ, альтанку, купальню каля возера,вадаспад.
    — Падабаецца табе? — настойліва дапытваўся ён. — Ці будзе табе там добра?
    — Чаму ж не? — спакойна адказаў Кнэхт. — А дзе ж Ціта? Ужо столькі часу прайшло, як ты па яго паслаў.
    Яны пагаварылі яшчэ крыху пра тое-сёе, потым пачуліся крокі, дзверы адчыніліся, і нехта ўвайшоў: гэта быў не Ціта і не пасланая па яго служанка. Гэта была Цітава маці, паді Дэсіньёры. Кнэхт устаў павітацца з ёю, яна падала яму руку, усміхнулася крыху змушана, і ён заўважыў, што гэтай усмешкай яна стараецца прыхаваць нейкі клопат ці засмучзнне. He паспела яна сказаць госцю некалькі прыязных слоў, як ужо павярну-
    лася да мужа і паспяшалася сказаць, што яе ўстурбавала.
    — Якая непрыемнасць! — усклікнула яна. — Уяві сабе, хлопчык знік, яго нідзе не знайшлі.
    — Ну, мусіць, выйшаў пагуляць, — супакойваў яе Плініё, — зараз вернецца.
    — Баюся, што не, — сказала маці. — Яго няма з самага рання. Я даўно гэта заўважыла.
    — Чаму ж я даведваюся толькі цяпер?
    — Я з хвіліны на хвіліну чакала, што вернецца, і не хацела цябе марна трывожыць. Спярша я не падумала нічога благога, думала, што пайшоў пагуляць. Але калі ён не вярнуўся на полудзень, я занепакоілася. Ты таксама не палуднаваў дома, інакш адразу пра ўсё даведаўся б. Але я і тут сябе ўгаворвала, што ён проста так, забыўшыся, прымушае мяне так доўга чакаць. Аказваецца, усё не тое.
    — Дазвольце спытацца, — загаварыў Кнэхт, — малады чалавек ведаў пра мой скоры прыезд і пра вашыя планы адносна нас абодвух?
    — Вядома, пан Магістр, і ён быў, па ўсім відаць, рады гэтым планам, у кожным разе, ён хацеў лепш атрымаць такога настаўніка, як вы, чым выпраўляцца ў якую-небудзь школу.
    — Ну, тады ўсё ў парадку, — сказаў Кнэхт. — Ваш свін, сіньёра, прывык да вялікай свабоды, асабліва ў апошні час, і перспектыва дацца ў рукі выхавальніку і ўтаймавальніку, натуральна, яму зусім не даспадобы. Вссь ён і збег у такую хвіліну, калі яго яшчэ не здалі з рук на рукі новаму настаўніку, трэба думаць, не так каб уцякаючы ад назначанай яму долі, як маючы на ўвазе, што ёл пічога не прайграе, выгадаўшы час. Апрача гэтага, яму, мусіць, хацелася ўцерці нос і бацькам, і толькі што нанятаму педагогу, а заадно даць выйсце раздражненню супраць усяго свету дарослых і настаўнікаў.
    Дэсіньёры спадабалася, што Кнэхт не ўспрыняўгэты інцыдэнт трагічна. Але сам ён быў моцна засмучаны, пяшчотнаму бацькоўскам'у сэрцу ўжо трызніліся ўсе магчымыя няшчасці. Хто ведае, можа, Ціта сур’ёзна наважыўся ўцячы, можа, нават задумаў зрабіць з сабою пядобрае? Так, усё няправільнае, альбо ўпушчанае ў выхаванні хлопчыка цяпер помсцілася якраз у тую хвіліну, калі бацькі спадзяваліся паправіць справу.