• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    — А цяпер давайце паспрабуем, — гаварыў далей Кнэхт, перадыхнуўшы, — зірнуць на справу з другога боку. Ці памятаеце вы леген'ду пра святога Хрыстафора? Памятаеце? Дык вось, гэты Хрыстафор быў чалавек вялікай сілы і адвагі, але ён не захацеў стаць панам і кіраваць, ён хацеў служыць. Служэн'не было яго сілай і яго рамяством, яно яму давалася найлепш. Але яму было далёка не ўсё роўна, каму служыць. Яму мусбыло ,служыць самаму магутнаму, самаму вялікаму пану. I калі да яго даходзілі чуткі пра ўладара, які быў яшчэ магутнейшы, ён прапаноўваў свае паслугі новаму. Гэты вялікі слуга заўсёды быў мне па душы, і я, мусіць, крыху падобны да яго. У кожным разе, у тую, адзіную маю пару, калі я мог распараджацца сабою, гэта значыцца ў студэ'нцкія гады, я доўга шукаў і вагаўся, якому ўладару паслужыцца. Так я доўга трымаўся ўбаку ад Гульні, не давяраў ёй, хоць даўно ўжо прызнаў у ёй самае. своеасаблівае дзіця нашай Правінцыі. Я ўжо пакаштаваў гэтай прынады і ведаў, што няма на зямлі нічога больш прывабнага і больш складанага, чым прысвяціць сябе Гульні, і я даволі рана зразумеў, што гэтая чароўная Гульня патрабуе «е наіўных аматараў, згод-
    ных аддаць ёй гадзіну-другую адпачынку, а тых, кім яна завалодае цалкам, хто гатовы падпарадкавацца ёй і служыць усё жыццё. I вось нейкі ўнутраны ілстынкт, нейкі наіўны поцяг да прастаты, цэласці, здароўя супраціўляліся ўва мне таму, каб навекі прынесц'і ў ахвяру гэтаму чарадзейству ўсю сваю сілу і інтарэсы, засцерагала мянс ад духу вальдцэльскага Vicus lusorum як ад нейкага духу спецыялізацыі і віртуознасці, праўда, вытавчанага, вельмі развітага, але адарванага ад жыццёвай і чалавечай сукупнасці і замкнёнай у сваёй пыхлівасці самоты. Гадамі мяне грызла паняверка, я правяраў сябе, пакуль не выспела рашэнне, 'і я, нягледзячы на свае ваганні, аддаўся Гульні. Я гэта зрабіў, бо ўва мне жыў памянёны поцяг шукаць самых высокіх мэт і служыць самаму высокаму пану.
    — Разумею, — сказаў Магістр Аляксандр. — Але колькі б я ні разважаў, што б вы мне ні расказалі пра сябе, я ўвесь час натыкаюся на ўсё тую самую крыніцу вашых асаблівасцяў і адметнасцяў. Вы надта моцна адчуваеце сваё «я» або надта ад яго залежыце, а гэта зусім не тое самае, што быць вялікай асобай. Адзін можа быць зоркай першай велічыні па сваёй адоранасці, сіле волі, вытрымцы, але ён так добра цэнтраваны, што без ніякіх трэнняў і выдаткаў энергіі ўключаецца ў рытм сістэмы, да якое іналежыць. Другі гэтаксама багата адораны, магчыма, нават больш, але вось ягонага «я» не праходзіць дакладна праз цэнтр, і ён выдаткуе палавіну свіаёй сілы на эксцэнтрычныя рухі, якія стамляюць яго самога і заважаюць усім вакол яго. Вы, мабыць, належыце да гэтай другой катэгорыі. Праўда, прызнаюся, што вы цудоўна ўмелі хаваць гэта. 3 тым большай сілай ударыла нас гэтае ліха сёння. Вы расказалі мне пра святога Хрыстафора, і я муіпу сказаць: калі ў гэтым вобразе ёсць што-небудзь велічнае і кранальнае, дык як узор служэння нашай іерархіі ён нічога не варты. Хто хоча служыць, павінен пязменна служыць таму ўладару, якому ён прысягнуў на вернасць, служыць да магілы, а не з тайным намерам перакінуцца да другога, болыіі імпазантнага пана, як толькі такі знойдзецца. Інакш слуга ставіць сябе суддзёю над сваім панам, што вы зараз і робіце. Вы заўсёды хочаце служыць самаму вялікаму ўладару, і вы настольк'і прастадушны, піто берацеся самі вызначаць ступень велічы тых уладароў, сярод якіх выбіраеце свайго.
    Кнэхт выслухаў яго з глыбокай увагай, і на яго твар лёг лёгкі цень смутку. Ен сказаў:
    — Схіляюся перад вашым меркаваннем, пан Магістр, іншага я ад вас і не чакаў. Дазвольце мне, аднак, дасказаць маю аповесць, засталося ўжо нямнога. I вось я стаў майсррам Гульні і доўга быў упэўнены, што служу самаму вялікаму ўладыку. Нездарма мой сябар Дэсііньёры, наш заступнік у федэральнай радзе, аднойчы даволі вобразна паказаў, якім пыхлівым, фанабэрыстым, надзьмутым віртуозам Гульні, якім чыстакроўным кастальцам я быў калісьці. Але я павінен яшчэ растлумачыць вам, якое значэн-не са студэнцкіх гадоў, з пачатіку маіх «абуджэнняў» мела для мяне слова transcendere. Яно засела мне ў памяць, я думаю, прьг чытанні аднаго філосафа-асветніка і пад уплывам Магістра Томаса фон дэр Травэ і з таго часу стала для мяне, як і слова «абуджэнне», сапраўды магічным словам, якое патрабавала і штурхала ісці наперад, якое даравала суцяшэяне і так шмат абяцала. Mae жыццё,. казаў я сабе, павінна стаць пеіраступаннем межаў, няспынным узыходжаннем з самай нізкай прыступкі на самую высокую, я павінен пераадольваць і пакідаць за сабою адну прастору за адной, як музыка раскрывае, прайгравае і завяршае адну тэму за адной, адзін тэмп за адным, не стамляючыся, не зводзячы вачэй, заўсёды бяссонна, заўсёды напагатове. Дзякуючы маім «абуджэнням» я назіраў, што такія ступені і прасторы сапраўды існуюць і што ў канцы пэўнага ўрэзка жыцця кожны раз паяўляецца адценне завяданмя, жаданне смерці, але потым усё мяняецца, падыходзіш да новай прасторы, новага абуджэння, новага пачатку. I пра ўсё гэта, што для мяне ў слове «transcendere», я расказваю вам, бо лічу, што яно можа даць ключ да разумення майго жыцця. Рашэнне прысвяціць сябе Гульні было важнай ступенню, і гэтакай самай ступенню было першаснае адчуванне маёй злітнасці з іерархіяй.
    I, будучы на пасту Магістра, я ўсё гэтак жа падымаўся з ступені на ступень. Самым леіпшым, што дала мне мая дзейнасць на гэтым пасту, было наступнае адкрыццё: не толькі заняткі музыкай і Гульня могуць зрабіць чалавека шчаслівым, але і праца выхаваўцы і настаўініка. Паступова я ўведаў, што праца гэтая дае мне тым большую радасць, чым маладзейшыя і менш сапсаваныя мае выхаванцы. Гэта адкрыццё, побач з
    многімі іншымі, прывяло да таго, што праз гады ўва мне расло жаданне выхоўваць усё маладзейшых, што я з найбольшай ахвотай пайшоў бы працаваць настаўнікам у пачатковую школу, карацей, маё ўяўленне часам вяло М'яне ў сферы, якія былі далёка за межамі маіх афіцыйных абавязкаў.
    Ен змоўк. Старшыня сказаў:
    — Вы ўсё больш мяне здзіўляеце, Магістір. Вы расказваеце пра ваша жыццё, і гаворка ідзе амаль выключна пра прыватныя, суб’ектыўныя перажыванні, асабістыя жаданні, этапы развіцця і рашэнні! Я, далібог, не думаў, што касталец вашага рангу можа так глядзець на сябе і на сваё жыццё.
    У яго голасе гучаў ці то дакор, ці то сум, і гэта замаркоціла Кнэхта. Але ён авалодаў сабой і бадзёра ўсклікнуў:
    — Але, Шаноўны, мы ж цяпер гаварылі не пра Касталію, не пра Касталію ці іерархію, а выключна пра мяне, пра псіхалогію чалавека, якому, на жаль, выпала на долю наклікаць на вас вялікія непрыемнасці. Гаварыць пра сваю працу на пасту Магістра, пра выкананне мною майго абавязку, пра тое, варты я ці не варты звання кастальца і Магістра, м«е не след. Мая праца, як і наогул вонкавы бок майго жыцця, адкрытая і можа быць піраверана кожным; наўрад ці вы знойдзеце тут многае, што заслугоўвала б асуджэння. Але мы цяпер гаворым зусім пра іншае, я хачу зрабіць для вас зразумелым той шлях, якім я прайшоў адзінока і які вывеў мяне сёння з Вальдцэля, а заўтра выведзе з Касталіі. Будзьце ж ласкавыя, выслухайце мяне да канца.
    Маімі звесткамі пра існаванне іншага свету за межамі нашай маленькай Правінцыі я абавязаны не штудыям і кнігам, у якіх гэты свет паўставаў перада мною толькі як далёкае мінулае, але спачатку майму школьнаму таварышу Дэсіньёры, госцю адтуль, а пазней, у час майго жыцця ў бенедыктынаў — айцу Якаву. На свае вочы я бачыў зямное жыццё вельмі мала, але праз гэтага чалавека я атрымаў уяўленне пра тое, што называецца гісторыяй, і, магчыма, гэта і паслужыла прычынай ізаляцыі, калі я вяр-нуўся. Я вярнуўся з кляштара ў край, які амаль не меў уяўлення пра гісторыю, у Правінцыю вучоных і адэптаў Гульні, у грамадства надзвычай шаноўінае і надзвычай прывабнае; але я з маім цьміяным уяўленнем пра навакольны свет, з маёй
    растрывожанай цікаўнасцю, з маёй спагадлівай цікавасцю да гэтага свету апынуўся ў поўнай адзіноце. Шмат што магло мяне і суцешыць: тут было некалькі чалавек, якіх я вельмі высока ставіў, і зрабіцца іх калегам здавалася мне вялізным, бяптэжлівым гонарам і шчасцем; акрамя таго, тут было шмат добра выхаваных, высокаадукаваных людзей, досыць працы і мінога здольных і вартых любові вучняў. За час вучобы ў айца Якава я засвоіў, што я не толькі касталец, але і чалавек, што свет, «увесь свет» мае дачыненне і да мяне, патрабуе і ў мяне ўдзелу ў яго жыцці. 3 гэтага адкрыцця вынікалі патрэбы, жаданні, вымогі, абавязкі, ісці за якімі я ні ў якім разе не мог. Зямное жыццё ў вачах кастальцаў было адсталае, малакаштоўнае жыццё, поўнае непарадку і грубасц'і, палу і рассеяніня, у ім, на іх думку, не было нічога прыгожага і жаданага. Але на самай справе свет з яго жыццём быў бясконца шырэйшы і багацейшы за тыя ўяўленні, якія маглі скласціся ў кастальца. Гэты свет быў у непсрапынным станаўленні, ён сам тварыў гісторыю, ён быў поўны вечна новых пачынаў; гэты свет, няхай хаатычны, быў айчынай і ўрадлівай глебай, на якой раслі ўсе лёсы, усе ўзлёты, усе мастацтвы, усё чалавечае, ён спараджаў мовы, народы, дзяржавы, культуры, ён стварыў і нас, і нашу Касталію, і ён жа будзе сведкам нашага памірання і застанецца жыць пасля нас. Мой настаўнік Якаў абудзіў ува мне любасць да гэтага свету, і любасць гэтая няспынна расла і патрабавала жывення, а ў Касталіі не было нічога, што магло б жывіць яе. Тут мы жылі за межамі свету, мы самі зрабіліся маленьк'ім, дасканалым, застылым у сваім развіцці светам, які перстаў ужо расці.
    Ен глыбока ўздыхнуў і крыху памаўчаў. Старшыня таксама нічога не гаварыў і толькі, чакаючы нечагась, глядзеў на Іўнэхта, таму той задуменна кіўнуў яму і загаварыў сам:
    — Выявілася, я павінен несці двайны цяжар, і гэта доўжылася гадамі. Мне трэба было кіраваць вялікім ведамствам і адказваць за яго, а з другога боку, мне трэба было неяк справіцца з сваёй любасцю да людскога свету. Мая праца — і гэта мне было зразумела з самага пачатку — не пав'інна была цярпець ад гэтай любасці. Наадварот, як я думаў, яна павінна была выйграць. Калі б я нават — спадзяюся, што гэта было
    не так — крыху горш. не так беззаганна рабіў сваю працу, чым гэта належала Магістру, я ўсё р.оўна ўсведамляў бы, што я жывейшы і чуйнейшы сэрцам за самага беспахібнага з маіх калег, і ў мяне было што. даць маім вучням і супрацоўнікам. Я бачыў сваю. задачу ў тым, каб, не парываючы з традыцыямі, пастулрва, спакваля, асцярожна пашыраць і падаграваць кастальскае жыццё і мысленне, каб уліць у яго струмень свежай крыві ад свету і ад Нсторыі, і шчаслівым збегам акалічнасцяў тым самым часам у свеце, за межамі Касталі'і, у аднаго чалавека зарадзіліся такія самыя мары пра збліжэнце і ўзаемапранікненне Касталіі і свету: гэта быў Плініё Дэсіньёры.