Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Магістр Аляксандр, крыху падціснуўшы губы, сказаў:
— Так, ад уплыву на вас гэтага чалавека я ніколі не чакаў нічога добрага, як і ад вашага нягеглага пратэжэ Тэгулярыуса. Дык гэта Дэсіньёры канчаткова схіліў вас парваць з іерархіяй?
— He, domine, але ён частковд, сам таго не ўсведамляючы, дапамог мне. Ен удыхнуў крыху свежага паветра ў маё застаялае жыццё, дзякуючы яму я зноў судасіўся са светам і толькі тады здолеў пераканацца і прызнацца самому сабе, што мая дарога тут, у вас, вось ужо і канчаецца, што я ўжо не здольны адчуваць шчырую радасць ад сваёй працы і пара пакласці крэс гэтай пакуце. Яшчэ адна ступень пройдзена, я мінуў яшчэ адну прастору, і гэтай прасторай тым разам была Касталія.
•— Як вы пра гэта кажаце! — паківаў галавой Аляксандр. — Быццам Касталія не такая шырокая, каб на ўсё жыццё даць вартасны занятак многім і многім. I вы еур’ёэна думаеце, што вымерылі і адолелі гэтую прастору?
— Ой не! — жвава адгукнуўся яго субяседнік. — Нічога такога я ніколі не думаў. Кажучы, што я дастаўся да мяжы гэтай прасторы, я толькі меў на ўвазе: усё, чаго я як асоба мог дасягнуць на сваёй пасадзе, зроблена. Вось ужо колькі часу я стаю на той грані, дзе мая праца як Магістра Гульні ператвараецца ў бясконцае паўтарэнне ўжо зробленага, у пустыя фармальныя экзерсісы, і я выконваю яе без радасці, без натхнення, нават часам без веры. Пара спыніць гэта.
Аляксандр уздыхнуў.
— Такі ваш погляд, але Ордэн і яго правілы прадутледжваюць іншас. У тым, што і ў члена Ордэна бываюць свае настроі, што ён часам стамляецца ад сваіх абавязкаў, няма нічога новага і дзіўнага. Тут дапамога — правілы, яны паказваюць, як аднав'іць гармонію і нанава здабыць цэнтраванасць. Няўжо вы забыліся пра гэта?
— Зусім не, Шаноўны! Вам лёгка ацаніць маю працу, зусім жа нядаўна, пасля майго паслання, вы пракантралявалі справы ў Селішчы Гульні 'і мяне самога. Вы маглі пераканацца, што праца ідзе, канцылярыя і архіў у парадку, Magister Ludi не паказвае ніякіх прыкмет на хваробу і ні на якія там выбрыкі. Менавіта тым правілам, якія вы мне калісьці так па-майстэрску ўвялі ў галаву, я абавязаны, што не здаўся, не страціў ні сілы, ні вытрымк'і. Але мне гэта каштавала вялікага намагання. I цяпер, на жаль, мне не меней цяжка пераканаць вас у тым, што мною кіруюць зусім не настроі, не прыхамаці, не вычуды. Але ўдасца мне гэта ці не, на адным я буду настойваць: вы мусіце прызнаць, што мая асоба і мая дзейнасць да таго моманту, калі вы іх апошні раз праверылі, былі беззаганныя і карысныя. Няўжо я патрабую ад вас залішне многага?
У вачах у Магістра Аляксандра бліснула ўсмешка.
— Паважаны калега, — сказаў ён, — вы гаворыце са мной так, быццам мы абодва прыватныя аісобы, якія нязмушана гутараць паміж сабой. Але гэта датычыцца вас аднаго, бо вы цяпер, на самай справе, — прыватная асоба. У мяне ж усё інакш: тое, што я думаю і кажу, я кажу не ад сябе, а як галава Ордэна, і я павінен адказваць за кожнае слова свайго кіраўніцтва. Тое, што вы сёння тут кажаце, не будзе мець ніяк'іх наступстваў; якія ні важныя вам вашы словы, яны так і застануцца словам'і прыватнай асобы, якая абараняе свае прыватныя інтарэсы. Але я па-ранейшаму займаю свой пост і нясу за яго адказнасць, і тое, што я сёння скажу або зраблю, можа мець свае наступствы. Перад вамі і ў вашай справе я прадстаўляю Калегію. Зусім не ўсё адно, ці прыме Калегія ваша тлумачэнне падзей і, магчыма, нават прызнае вашу праўду. Вы выстаўляеце справу так, быццам вы, хоць і тоілі ў галаве адмысловыя думкі, да ўчарашняга дня былі беззаганны, крышталёва сумленны касталец і Магістр; што, хоць на вас і находзілі хвіліны хістанняў і стомленасці, вам тым не меней
заўсёды ўдавалася адольваць і заглушаць іх. Дапусцім, я паверу ў гэта, але як, скажыце, мне зразумець такі пачварны факт, што беззаганны, непагрэшны Магістр, як'і яшчэ ўчора выконваў кожнае прадпісанне Ордэна, сёння раптам ідзе на дэверцірства? Воля ваша, мне ўсё ж лягчэй уявіць сабе Магістра, чыя душа ўжо даўно чарвівая, які, хоць і выдае сябе за даволі прыстойнага кастальца, на самай справе ўжо даўно не касталец. I яшчэ я пытаюся ў сябе: чаму вы, эрэшты, так дамагаецеся ўстанаўлення таго факта, што вы да самага апошняга часу заставалііся верным свайму абавязку? Раз вы ўжо пайшлі на гэты крок, парушылі запавет паслушэнства і дэзерціравалі, вам не павінна абыходзіць тое, што пра вас будзе думаць Ордэн.
Але Кнэхт запярэчыў:
— Дазвольце, Велешаноўны, як гэта мне не павінна абыходзіць? Гаворка ідзе пра маю рэпутацыю, пра маё добрае імя, пра памяць, якую я тут па сабе пакіну. Гаворка, тым самым, ідзе пра магчымасць для мяне працаваць па-за Касталіяй, але на яе карысць. Я ў вас не дзеля таго, каб абяляць сябе, тым болей не на тое, каб дамагацца ўхвалення майго ўчынку Калегіяй. Я прадбачыў ужо, што мае калегі будуць глядзець на мяне як на асобу сумніўную і своеасаблівую, і гатовы з гэтым пагадзіцца. Але я не хачу, каб мяне лічылі адступнікам або вар’ятам, з такім выракам я згадзіцца не магу. Я зраб'іў учынак, які вы не можаце не асуджаць, але я зрабіў яго, бо інакш не мог, бо такое маё прызначэнне, такая мая доля, і я ў яе веру ‘і з добрай волі буду ёй скарацца. Калі вы гэтага не хочаце прызнаць, — значыцца, я пацярпеў паражэнне і ўся наша гутарка з вамі на нішто.
— Мы ўвесь час топчамся на адным месцы, — адказаў Аляксандр. — Я павінен, аказваецца, прызнаць, што пры пэўных умовах волі асобнага чалавека дадзена права парушаць законы, у якія я веру і якія абавязаны абараняць. Але ж не магу я адначасова верыць у наш парадак і прызнаць за вамі прыватнае права гэты парадак парушаць, — не перапыняйце мянё, прашу вас. Я магу толькі згадзіцца з тым, што вы, відавочна. перакананыя ў сэнсе вашага небяспечнага кроку і ў сваім праве зрабіць яго, што вы шчыра бачыце ў гэтым сваё прызначэнне. Вы, зразумела, не разлічваеце, што я ўхвалю ваш учынак. Але аднаго вы дамагліся: я адмо-
віўся ад пачатковай думкі вярнуць вас ва ўлонне Ордэна і схіліць вас да адмены вашага рашэння. Я не пярэчу .супраць вашага выхаду з Ордэна і псрадам Калегіі заяву пра ваіігу адмову ад займанай пасады. Больш я нічым не магу вам памагчы, Езэф Кнэхт.
Магістр Гульні рухам выказаў сваю пакору. Потым ціха вымавіў:
— Дзякую вам, пане старшыня. Куфэрак я ўжо вам аддаў. Цяпер я аддаю вам (для перадачы Вярхоўнай калегіі) мае запісы пра стан рэчаў у Вальдцэлі, найперш пра рэпетытараў, а таксама пра тых некалькіх людзей, хто, на маю думку, найбольш падыходзіць у якасці пераемцы на пасадзе Магістра.
Ен дастаў з кішэні і паклаў некалькі складзеных лісткоў паперы. Потым ён устаў, старшыня таксама. Кнэхт падышоў да Аляксандра і доўга з маркотнай прыязнасцю глядзеў яму ў вочы. Потым ветліва пакланіўся і сказаў:
— Я хацеў ваю папрасіць даць мне на разв'ітанне руку, але цяпер бачу, што павінен ад гэтага адмовіцца. Вы заўсёды былі мне асабліва дарагі, і сённяшні дзень нічога ў гэтым не перамяніў. Бывайце, дарагі і паважаны дружа!
Аляксандр маўчаў. Бледнасць заліла яго аблічча; нейкае імгненпе здавалася, быццам ён хоча падняць руку і падаць яе Езэфу. Ен адчуў, што вочы яго павільгатнелі.
Унурыўшы галаву, ён адказаў на Кнэхтаў паклон і адпусціў яго.
Пасля таго як Кнэхт зачыніў за сабою дзверы, Аляксандр пастаяў яшчэ нейкі час нерухома, услухоўваючыся ў крокі, і калі яны аціхлі і ўсё супакоілася, ён з хвіліну пахадзіў па пакоі з канца ў канец, пакуль звонку зноў не пачуліся крокі і нехта не пастукаў у дзверы. Увайшоў малады служка і аб’явіў, што нейкі наведнік хоча гаварыць з MaritTpaM.
-— Скажы яму, што я змагу прыняць яго праз гадзіну і што я прашу яго быць кароткім, бо мяне чакаюць неадкладныя справы. He, чакай! Ідзі ў канцылярыю і перадай сакратару, няхай спешна скліча паслязаўтра пасяджэнне Калегіі і паведаміць усім яе членам, што прысутнасць іх мусовая і толькі цяжкая хвароба можа апраўдаць няяўку. Акрамя таго, схадзі да кашталяна і накажы яму, што заўтра раніцай я павінен ехаць у
Вальдцэль, хай распарадзіцца, каб на сем гадзш мне падалі экіпаж...
— Дазвольце далажыць, — сказаў хлопец, — пан Магістр мог бы скарыстацца экіпажам Магістра Гульні.
— Як гэта?
— Шаноўны прыехаў учора ў экіпажы. А толькі што ён выйшаў з дома і сказаў, што далей пойдзе псша і пакідае экіпаж тут у распараджэнні Калегіі.
— Добра. Тады я паеду заўтра ў вальдцэльскім экіпажы. Паўтарыце, калі ласка, мае распараджэнні.
Служка паўтарыў:
— Наведнік будзе прыняты праз гадзіну і ненадоўга. Першы сакратар павінен будзе на паслязаўтра склікаць пасяджэ'нне, прысутнасць усіх абавязковая, тольк'і цяжкая хварсба вызваляе ад яўкі. Заўтра, а сёмай раніцы, — ад’езд у Вальдцэль у экіпажы Магістра Гульні.
Калі хлопец выйшаў, АІагістр Аляксандр уздыхнуў і падышоў да стала, за якім толькі што сядзеў з Кнэхтам; у вушах у яго ўсё яшчэ гучалі крокі гэтага незразумелага чалавека, якога ён любіў болей, чым каго б там ні было, і які так балюча зацяў яго. Заўсёды, яшчэ з тае пары, калі Кнэхт служыў пад яго кіраўніцтвам, ён любіў гэтага чалавека, і сярод іншых яго якасцяў яму асабліва падабалася яго паходка, цвёрдая і рытмічная і разам з тым лёгкая, амаль бязважкая, недзе паміж важнасцю і дзіцячасцю, па-свойму прывабная і арыстакратычная паходка, якая вельмі пасавала твару і голасу Кнэхта. He менш гарманіравала яна і з яго спецыфічнай манерай несці сан кастальца і Магістра, з уласцівымі яму ўладарнасцю і весялосцю, што часам нагадвала высакародную стрыманасць яго папярэдніка, Магістра Томаса, а часам прастату і сардэчнасць старога Магістра музыкі. I вось ён пайшоў, паспяшаўся, пайшоў пеша, бог ведае куды, і хутчэй за ўсё Аляксандр больш ніколі з ім не пабачыцца, ніколі не пачуе яго смеху, не ўбачыць, як яго прыгожая рука з доўгімі пальцамі крэсліць іерогліфы Гульні. Старшыня ўзяў са стала напісаныя лісткі і пачаў іх чытаць. Гэта быў кароткі запавет, складзены з вельмі лаканічных выразаў, па-дзелавому, часта толькі накідамі замест фраз, і прызначаліся яны, каб палегчыць кіраўніцтву працу над рэвізіяй Селішча Гульні і пры выбарах новага Магістра. Прыгожым дробным почыркам былі запісаны разумныя заўвагі, у словах і ў форме літар выяўлялася
непаўторная, ні да кога не падобная асоба Езэфа Кнэхта не меней, чым у яго твары, голасе, паходцы. Нялёгка будзе Калегіі знайсці роўнага яму перасмніка: сапраўдныя ўладары і характары сустракаюцца рэдка, і кожную асобу трэба разглядаць як дарунак і шчаслівую выпадковасць, нават тут, у Касталіі, у Правінцыі выбраных.