• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Сам хлопчык быў ахоплены гэтай апантанасцю, не ўсведамляючы, што з ім адбываецца. Яго танец не быў ужо вядомым, паказаным яму, вывучаным танцам; гэта не быў таксама прывычны, самастойна вынайдзены рытуал у гонар ранішняй зары. I танец яго, і магічная апантанасць, як ён зразумеў толькі пазней, былі народжаныя не толькі павстрам гор, сонцам, раніцай, адчуваннем свабоды, але і не ў меншай ступені новай прыступкай у маладым яго жыцці, чаканнем нейкіх перамен, што ўзнікалі перад ім у вобразе такога ж прыветлівага, як і шаноўнага Магістра. У гэты ранішні час у лёсе Ціта і ў ягонай душы супала ўсё тое, што вылучала гэты час з тысячаў іншых як асабліва ўзнёслы, святочны, свяшчэнны. He ўсведамляючы, што ён робіць, без разваг і сумнення, ён тварыў тое, чаго патрабавала ад яго гэтая шчаслівая хвіліна, укладваў у танец сваё захапленне, благаў малітвай да сонца, выліваў у самазабыўных рухах цела сваю радасць, сваю веру ў жыццё,
    сваю дабрачыннасць і пакланенне. Ганарыста і ў той самы час пакорліва ён прыносіў сваю малітоўна-трапятлівую душу ў ахвяру сонцу і божышчам, а разам з гэтым і прадмету свайго абагаўлення і страху, мудрацу і музыканту, які з’явіўся з невядомых сфераў, майстру магічнай Гульні, будучаму свай.му выхавальніку і сябру.
    Усё гэта, як і баль фарбаў у хвіліну ўзыходу сонца, трывала нядоўгія імгненні. Усхвалявана глядзеў Кнэхт на гэта дзівоснае відовішча, калі вучань у яго на вачах ператвараўся і, увесь раскрыўшыся перад ім, ішоў яму насустрач, новы і незнаёмы чалавек, у поўным сэнсе слова роўны яму. Абодва яны стаялі на сцежцы паміж домам і хацінай, купаючыся ў моры святла, што лілося з усходу, глыбока ўсхваляваныя віхурай толькі што перажытых адчуванняў, як раптам Ціта, толькі што закончыўшы апошні рух свайго танца, ачуўся ад шчаслівага забыцця і, быццам заспетая знянацку за сваімі адзінокімі гульнямі жывёла, застыў, паступова ўсведамляючы, што ён тут не адзін, што ён не толькі рабіў і перажыў нешта незвычайнае, але і адбывалася гэта на вачах у сведкі. Імгненна ён ухапіўся за першую думку, якая прыйшла ў галаву, каб выйсці са становішча, якое раптам здалося яму ў нечым небяспечным і саромным, каб сілкОхМ вырвацца з-пад улады чараў гэтых незвычайных імгненняў, якія так неразрыўна аплялі яго і завалодалі ўсёй яго істотай.
    Твар юнака, на якім яшчэ за хвіліну да гэтага не было ўзросту, строгі, як маска, раптам прыняў хлапечы, дураслівы выраз, які бывае ў нечакана разбуджанага з глыбокага сну чалавека. Ен некалькі разоў крыху прысеў, пружынячы ў каленях, з тупым здзіўленнем зірнуў у твар настаўніку і з раптоўнай паспешнасцю, быццам успомніў і баяўся ўпусціць нешта важнае, жэстам працягнуў руку да таго берага возера, што, як палавіна самога возера, ляжаў у глыбокім цяні, які скала пад націскам ранішніх промняў паступова ўсё больш сцягвала да свайго падножжа.
    — Калі мы хутчэй паплывём, — усклікнуў ён хутка, з хлапечай гарачнасцю, — мы яшчэ паспеем дабрацца да таго берага раней за сонца!
    Ледзь паспеўшы сказаць гэтыя словы, ледзь кінуўшы кліч на спаборніцтвы з сонцам, Ціта магутным скачком галавой уніз кінуўся ў возера, нібы хочучы, ці то з сва-
    вольства, ці то сумеўшыся, як мага хутчэй уцячы адгэтуль, энергічнымі рухамі прымусіць забыць толькі што разыграную тут урачыстую сцэну. Вада пырснула фантанам і самкнулася над ім, і толькі праз некалькі імгненняў вынырнулі галава, плечы, рукі і, шпарка аддаляючыся, выступалі над зеленавата-блакітным люстрам вады.
    У Кнэхта, калі ён выйшаў на бераг, і ў думках не было купацца або плаваць, дзень на гэта быў занадта халодны, і пасля кепскай ночы ён адчуваў сябе занадта слабым. Цяпер, калі ён стаяў пад цёплым сонцам, узбуджаяы толькі што перажытым, а таксама таварыскім запрашэннем і выклікам свайго выхаванца, такая смеласць ужо не здавалася яму надта неразумнай. Але найбольш ён баяўся, каб усё, чаму гэты ранішні час даў пачатак, усё, што ён узвяшчаў, зноў не згніло, не знікла, калі Кнэхт цяпер пакіне хлопца аднаго, расчаруе яго, калі ў халоднай дарослай разважлівасці адмовіцца ад прапанаванай пробы сілы.
    Праўда, адчуванне няўпэўненасці і слабасці, якое ўзнікла ад хуткага пераезду ў горы, перасцерагала яго, але хто ведае, магчыма, трэба перасіліць сябе, рабіць рэзкія рухі, і тады ён хутчэй адолее сваю немач. Выклік перамог паняверку, воля — інстынкт. Вн хуценька скінуў лёгкі халат, зрабіў глыбокі ўдых і кінуўся ў ваду ў тым самым месцы, куды нырнуў яго вучань.
    Возера, падсільванае ледніковымі водамі і даступнае нават у самыя гарачыя дні толькі вельмі загартаваным купальшчыкам, з вострай варожасцю пранізала яго ледзяным холадам. Кнэхт падрыхтаваўся да азнобу, але не да гэтай шалёнай сцюжы, якая адусюль ахапіла яго, быццам палючым агнём, і пасля хвіліннага апёку пачала хутка праймаць усё яго цела. Пасля скачка ён адразу вынырнуў на паверхню, убачыў далёка наперадзе Ціта, адчуў, як яго адольвае ледзяная, дзікая, варожая стыхія, і ва ўяўленні сваім яшчэ змагаўся за мэту заплыву, за павагу і дружбу, за душу хлопца, калі на самай справе ён ужо змагаўся з смерцю, якая выклікала яго на двабой і абхапіла яго ў барацьбе. Усю сілу сваю кінуў цяпер Кнэхт на гэтую схватку і супраціўляўся да таго часу, пакуль не перастала біцца сэрца.
    Малады плывец часта азіраўся і з прыемнасжю пераканаўся, што Магістр кінуўся ў ваду за ім. Зноў і зноў ён азіраўся, калі ж заўважыў, што настаўнік знік
    з вачэй, занепакоіўся, пачаў шукаць яго вачыма і голасна клікаць, потым павярнуў назад, спяшаючыся на дапамоту. Ен не знаходзіў і ўсё шукаў і шукаў утоплага, плыў і ныраў да таго часу, пакуль сам не знясілеў ад лютага холаду. Ледзь трымаючыся на нагах, задыхаючыся, ён вылез нарэшце на бераг, убачыў купальны халат Магістра на беразе, падняў яго і пачаў машынальна расціраць цела, тулава, рукі і ногі, пакуль скарчанелыя члены яго не сагрэліся. Быццам аглушаны, ён сеў на сонца, гледзячы на возера, зеленавата-блакітная роўнядзь якога здавалася яму цяпер непрывычна пустэльнай, чужой і варожай, і ўсё большая бездапаможнасць і глыбокая скруха авалодалі ім па меры таго, як праходзіла фізічная слабасць і ўсё больш выразным станавілася ўсведамленне жудасці таго, што адбылося.
    Якое гора, думаў ён у роспачы, гэта ж я вінаваты ў яго смерці! I толькі цяпер, калі не было перад кім паказваць свой гонар, калі нс было каму супраціўляцца, ён зразумеў усёй гаротнасцю свайго ашаломленага сэрца, які дарагі яму гэты чалавек. I ў той час, як ён, насуперак усім адгаворкам, усведамляў сябе вінаватым у смерці Магістра, на яго свяшчэнным трапятаннем нахлынула прадчуванне, што гэтая в;на ператворыць яго самога і ўсё яго жыццё, што яна спатрабуе з яго намнога большага, чым ён сам калі-небудзь чакаў ад сябе.
    ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА
    ЁЗЭФА КНЭХТА
    ВЕРШЫ ШКАЛЯРА I СТУДЭНТА
    СКАРГА
    Нам жыць не дадзена. Мы ўсе — струмень, Гатовыя сябе ў любую форму ўліць: У грот альбо ў сабор, у ноч, у дзень, — Наскрозь нас працінае прага жыць.
    Нястомна запаўняем формаў цьмы, А дзе ў іх шчасце, дом, радзіма дзе? Мы вечныя вандроўцы, госці мы, Нас плуг не кліча, хлеб не нам расце.
    He знаем, што нам вызначыць Гасподзь, Бо толькі ж гліна мы ў руцэ ў Яго.
    Нас мне маўклівы Творца самахоць, He ставячы ніколі на агонь,
    Каб скамяніць! I так трываць гады і годы — Да гэтага імкнёмся ў палкай змозе, Ды вечнасць нас палохае заўсёды I адпачынкам не стае ў дарозе.
    КАМПРАМІС
    Запанявераным і нерашучым
    Сумненні нашы — толькі марната.
    Наш свет у плоскасці — нас мудра вучаць, А вымярэнне трэця? — лухта.
    Бо варта ўцвердзіцца на паняверцы, Што быццам мы жывём у плоскай меры, Ці зможам веры даць сваёй бяспецы, Ці зможам жыць у гэтакай хімеры?
    Таму, каб у суладдзі вызнаць меры, Альтэрнатывы лішнія пахеры!
    Калі ў навуках ментарскіх бясспрэчна, Што забягаць наперад небяспечна, Тады жыць з трэцяй мерай недарэчна.
    ТАЕМНА Ж ПРАГНЕМ...
    Духоўным, вабным, ясным, як блакіт, Здаецца нам жыццё, як танец феяў, Эфірна лёткае, — яго мы ўмеем Мяняць на рэчаісна-прэсны свет.
    3 прыгожых мар сатканая смуга, Глыбокі сэнс пануе ў міражы, А там, падыспадам, на дне душы Жыве па цемры, па крыві туга.
    У пустаце спраўляе крутаверць Жыццё, гатовае служыць гульні, Таемна ж прагнем будна бавіць дні, Зачаць, радзінь і ў муках смерць сустрэць.
    ЛІТАРЫ
    Мы пішам знакі на паперы белай, I сэнс у іх такі, што глыбіня Дасведчаным бывае зразумелай: На правілах грунтуецца гульня.
    А што, калі б дзікун ці месячанін Прыйшоў сюды і гэты ліст паднёс Пад свой дапытліва-цікаўны нос Ды ўгледзеў свст чужы ў пісьмёнах тайных, Убачыў чарадзейства людазвера
    У гэтых А і Б, няведамых яшчэ, Убачыў жадлівасць сляпых намераў
    У рухах языкоў, хвастоў, вачэй, Нібы на снезе ў лапах гругана — Апанавала б прага дзікуна Уразумець праз рысачкі і ўзоры
    Светабудоваў іншых лад і крой I разгадаць чужых сусвстаў творы Па знаках іх пакут, кахання, мрой. С.мяяўся б ён і плакаў — і дзівіўся, Як раптам свет увесь перамяніўся, У шрыфт уліўшыся, і як сам свет Змяшчаецца ў сукупнасці тых знакаў, Паменшаны ў магічны гэты след Падобных рысак так, што аніякай, Здаецца, розніцы ў праявах сутных: Жыццё, ці смерць, ці радасць, ці пакуты...
    I закрычаў бы ў страху, як шалёны, Ад мук нясцерпных і расклаў агонь — Ды пад літаній гукі, пад заклёны Шпурнуў у полымя усе пісьмёны.
    ! адчуваў дрымотліва, праз сон, Што адышоў ужо ў Нівеч, Ня-Свет, Усмоктаны ў Ніколі-Існаванне.
    У Нікуды — усміхнуўся б напаслед I задаволіўся б дазвання...
    ЧЫТАЮЧЫ СТАРАДАУНЯГА ФІЛОСАФА
    Усё, што ўчора поўнілася спрэс Глыбокім сэнсам спадкаемнай думкі, Раптоўна блякне, вяне, траціць сэнс Як нотны стан, дзе зблыталіся гукі,
    Бо ключ прапаў, і доўгі шэраг нот Нямы, будова ссунута, сугуччы He маюць сэнсу, і любы акорд — Ператвараецца ў грук рыпучы.
    Так, правільны, суладны думкам твар Старога мудрамыснага мужчыны Міжволі змусіць прыгадаць пачвар — Калі скажаюць хараство маршчыны.
    Так пачуццё высокай асалоды У прыкрасць акунае наша сэрца, Нібы мы папярэджаныя зроду, Што зжухне ўсё, згніе і распадзецца.
    Але над нэндзай, гніласцю і тлом Узносіцца нятленны, шчодры, годны Дух палкасці, азораны святлом, Дух неўміручы, смерцьспрамоглы.
    АПОШНІ МАЙСТАР ГУЛЬНІ ШКЛЯНЫХ ПЕРЛАУ
    Сядзіць з ружанцам у руцэ стары, Прыгорблены; а край яго ў віры Вайны й чумы спустошаны і голы, Руіны плюшч увіў, здзічэлі пчолы... Прыглушаныя псалтыр’ёна гукі, Старэчасць кволая, трасувда рукі, Перабіраючы шнурок пярлін: Блакітны шарык, бслы, смаляны, Малы, вялікі, строга ў лік, I ўсе кладуцца роўна ў рад шкляны. Вялікі быў ён сімвалаў уладца, Магістр мастацтваў многіх абазнаны, У высокіх колах шчыра шанаваны, Славуты з краю ў край усім дарадца, У гурце вучняў і калег вучоных. Цяпер ён, збытнік свету, тут адзін, Зыскоўцы не шукаюць ласк ягоных — Ніхто на дыспуты не кліча старца, Усё ў мінулым: кнігі, ўлады бэрла, Кастальскіх школ няма... Сярод руін Руіна сам ён, з нізкай штучных перлаў, Цяпер яны — стракаценькая цацка. Рассыпаўся ў старых руках шнурок, I коцяцца гарошынкі ў пясок.