Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
ДА АДНОЙ БАХАВАЙ ТАКАТЫ
Дранцвее моўча... Змрочышча і цьмень... Ды праз хаос прасвечвае прамень, 3 Нічога формы свету вылучае, Прасторы ладзіць, з чорнай пустаты Яўляе прорвы, горныя хрыбты, Сініць паветра, цвердзь зямлі згушчае,
Той промень-парастак сабой самім
Да творчай спрэчкі будзіць дух прасторы — I зырка ўспыхвае нямое тло, Калі яго пранізвае святло, Парадак ладзіцца, і ў дзіўным хоры Тварцу святла й жыцця лунае гімн.
Да бога ўзносіцца, да перш-асновы, Паўз безліч твораў, праз змаганне, Да велічы спазнання ўсіх тайнот Праз радасць, гора, песню і палёт, Праз меру, музыку, праз гукі мовы, Праз рух і дух, праз барацьбу й каханне.
сон
Гасцюючы ў гарах, ў манастыры, Зайшоў я ў час, калі пайшлі маліцца, У кніжны схоў. Бляск позняе зары Праз вокны ціха ліўся на паліцы 3 радамі скуранымі кніг старых. Цікаўнасцю працяты, выняў з іх На пробу першы томік, наўздагад — «Пра квадратуру круга» — тытул тома. Вазьму, падумаў, прачытаю дома; Другая кніга, скураны аклад, На каранцы: «Пра тое, як Адам 3 другога дрэва плод пазнання еў» — 3 другога дрэва? Плод жыцця? Дык меў Ен неўміручасць, пэўна? Нездарма, Відаць, так думаў я, невыпадкова Я апынуўся тут, і фаліянт
Убачыў іншы — срэбны шрыфт і кант, Разьба на вокладцы, і ад.мыслова Рукой напісаная назва тома: «Сакрэт значэння колераў і нот: Для перакладу ўсіх сугуччаў, тонаў На мову фарбаў і наадварот», О, як шматзначна мова фарбаў тая Мне загучала раптам! I здалося — I лепшым доказам таго было ўсё, —
Што я стаю ў бібліятэцы рая;
Дзе ёсць адказ на ўсё, што ні спытаю;
На ўсякі голад ёсць акраец хлеба; Бо толькі позіркам крануўся тома, Як тут жа і рабілася вядома, Што ўсякая здаволіцца патрэба — 3 любога дрэва рві пазнання плод, Якога прагне кожны вучань часта, Якім прынадзіцца й масцісты майстар. Тут меўся чысты сэнс, патайны звод Паэзіі, навукі, мудрыні, Чароўнасць сілы, ўсякай глыбіні Пытанняў нашых — ключ з пісьмёнаў тайных, I тонкі водар духу ў нечуваных Таемных кнігах быў тут прыхаваны. Ключы ляжалі тут на ўсякі выбар Пытанняў, тайнаў, — і той браў адказ, Каго неспасцігальны клікаў час.
Я разгарнуў дрыготкімі рукамі На пульце цяжкі фаліянт.
I вось, нібы адкрыліся пісьмёны самі, (Так часта ў сне ты спрытны рызыкант, I ўсё даецца ўраз табе і скрозь);
Так быў я ўзнесены адразу ў сферы, Адкуль відна калавароту вось, Дзе тайны ўсе й містычныя хімеры Праз вобразы адкрыліся вачам, Тысячагоддзяў спадкі, вопыт свету У новых сувязях і ў тых ключах, I гарманічна складваліся разам, Як хор планет, пытанні і магчымасць Здаровы розум наталіць адказам.
За гэты час, калі чытаць ключы ёсць, Неверагодны шлях я прабягаў I празарэнні ўсіх эпох з натуры У сукупнай сутнасці іх спасцігаў, Чытаў пісьмёнаў дзіўныя фігуры, Што спалучаліся, збягаліся чаргою, Кружыліся, спляталіся паміж сабою, Ствараючы зноў новыя спалукі, — Калейдаскопы сэнсавых структур, Невычарпальны сэнс у тых фігур.
I вось, калі уражаны дарэшты. Адвёў я вочы ўбок на нейкі міг, Убачыў: не адзін я тут ля кніг •— Старэнькі нейкі быў, вышукваў нешта У кнігах; архівіст — раблю выснову — Сур’ёзны, заклапочаны; і вось Здалася мне прасветленай наскрозь Таемнасць гэтай працы адмысловай. Як важна знаць яе. Стары тым часам Рукою дрогкаю здымаў чарговы 3 паліцы том, прачытваў назву, На тытул хукаў, выціраў і новы Па следзе надпіс той рэстаўраваў, На месца ставіў том і потым зноў Ішоў далей, і новы том здымаў, Сціраў і аднаўляў стары назоў.
I раптам стала мне несамавіта — Мой розум адмаўляўся разумець; Рашыў вярнуцца да чытання; ледзь Два-тры радкі прабег, але забыта Была карціна вобразаў, якія Складалі свет пазнання, іх стыхія He захапляла болын; пісьмёнаў строй Урок празрысты, ясны страціў свой I пераблыталіся ўсе радкі, Сышлі у цемру, некудысьці вонкі, I з-пад маёй збянтэжанай рукі Зірнула ў вочы пустата старонкі.
Тут на плячы адчуў я нейкі дотык: Падняўшы вочы, ўгледзеў я старога, Які ўзяў том, не мовіўшы нічога, ■— Няясны страх мяне жахнуў — і потым Ен пальцам слізгануў, з аклада змыў Старую назву, бляклыя пісьмёны, I эна.кі новыя, ў якіх мне быў Адкрыты новы свет, пяром ягоным Былі накрэслены. Стары памалу Сабраў прылады і пакінуў залу.
СЛУЖЭННЕ
Калісьці на пачатку новай эры Валадарам свае правы здаў люд — Спраўляць абрад ахвярны, правшь суд I захаваць у родзе непарушнасць меры У ладзе з іншай мераю, якая Заўсёды яркае жыццё свяціл На небе у гармоніі трымае, У раўнавазе неўміручых сіл.
Але даўно ўжо божы той парадак Зламаўся, і знябыўся мераў свет, I чалавек адкінуў запавет, Жыве без святасці ў нязгодзе з ладам, Ды не памерла вера ў святасць свету I нам даручана, прарваўшы заняпад Праз гульні знакаў, аднавіць той лад I перадаць далей святыню гэту. Магчыма, змрок рассеецца дазвання, I вернецца закон былых эпох, I закіруе Сонца, быццам Бог, I прыме з нашых рук ахвяраванне.
МЫЛЬНЬІЯ ПУЗЫРЫ
Як шмат патолі, думак і настрояў Адгорне час з старога мудраца, Пакуль з няясных уяўленняў, мрояў 3 апошняй працай дойдзе да канца.
Тым часам палкі малады студэнт Штурмуе кніга'сховішчы, надзеі поўны, Што ўскалыхне адкрыццямі сусвет, Якія і завершаць твор ягоны.
Так дзьме дзіця малое у салому,— Дзівосны твор дыхання паўстае, Іграюць колеры, нібы псаломы, Нібы душа тайноты аддае.
Усе творцы: старац, хлопчык і студэнт ■— He мае сэнсу ні старая пена, Hi новы сон, што створаны імгненна, Hi ўкладзены з усёй душы імпэт У ілюзорна-каляровы свет.
ПАСЛЯ ЧЫТАННЯ «SUMMA CONTRA GENTILES»1
Калісь было, здаецца, праўды болей, 3 'навукай мудрасць не была ў расколе, I свет шырэйшы быў, было ўсё ясна, I ўсе жылі паўней і дабрашчасна — Пра гэта нам даў.ным-даўно вядома 3 кітайскіх мудрацоў і з кніг Платона. I кожны раз, як мы былі пад шатай Духоўнасці свяшчэннай Аквіната, Здаваўся свет суцэльна чыстым раем, Дзе ўсё навокал яснай праўдай ззяе, Прырода адухоўлена, і строга Разлічана шляхі вядуць да Бога, Закон і лад ва ўсім, і без заганы Усе звёны ў цэлае дапасаваны, А нам, адступнікам, благая доля: Змаганне марнае з пустой патоляй, I спэняверанасць, і прага веры, Імкненне і хімерныя намеры.
Але, магчыма, час такі настане, Калі на ўсё інакш нашчадак гляне, I ўсе сумненні нашы, спрэчкі, звады Здавацьмуцца яму як хор суладны, I ўсе пакуты нашы і згрызоты У міфы ператворацца, ў тайноты, I, можа, той, хто сёння чуцен ледзьве, Найбольшы бляск у гучнай славе мецьме, I стане прыкладам для пераймання I моладзі — узорам выхавання Таму, каму не маем сёння згадкі, Зайздросціць будуць нашыя нашчадкі. I думаць будуць, што ў часы былыя Жылі ў дастатку геніі святыя I, нібы дзеці, бавіліся шчасна, Бо вечны дух і ў нас палае ясна.
Наш дух — ён брат адвечнаму, які Перажыве Цябе, Мяне і ўсе вякі.
1 «Сума супродь язычнікаў» (лац.).
ПРЫСТУПКІ
Любая кветка вяне; саступае I старасць месца юнаму запалу, I мудрасць з часам гэтак адцвітае, Нішто не вечна, здоўжыцца памалу. Павінна быць гатовым наша сэрца Перарадзіцца, новы даць пачатак Спалукам іншым, формам, месцам, Ахвяравацца ў іншы распарадак.
У кожным пачынанні тайнасць тая, Што нашае жыццё абараняе.
Прыступкамі ўгару пав;нны йсці мы I не прывязвацца, як да радзімы. Дух свету хай не звузіць нам прастору, Няхай узносіць паэтапна ўгору.
Вось толькі мы ў адной зжыліся сферы, Ужо лянотнасць наша на парозе, I толькі той, хто всчна у дарозе, Перамагае звыкласці хімеры.
Магчыма, што смяротнае прычасце — Прыступка толькі новага жытла, He скончыцца жыццё часовым шчасцем... Бывай жа, сэрца! У адраджэнне з тла!
ГУЛЬНЯ ШКЛЯНЫХ ПЕРЛАУ
Сусвету музыку, людскія творы, Здаецца, кожны б з захапленнем слухаў, — Склікаў бы ўсіх з усіх часін і пораў На свята чыстае шаноўных духаў.
I дазваляем мы сябе праз тайны
Магічных формул весці на арбіты
Жыцця, ў якім усім кіруюць рытмы
I пэўны сэнс змяненняў незвычайных.
У звоне ўсіх сузор’яў шматгалосым
Гучыць крыштальна сэнс над нашым лёсам, Калі ж мы з кола выпасці павінны, Дык толькі ў самы цэнтр, да сарцавіны.
ТРЫ ЖЫЦЦІ
ЗАКЛІНАЛЬНІК ДАЖДЖУ
Гэта было тысячы гадоў таму назад, калі яшчэ ўладу трымалі жанчыны: у родзе і ў сям’і маці і бабулі мелі высокую пашану і поўнае паслушэнства, нараджэнне дзяўчынкі лічылася большым шчасцем, чым нараджэнне хлопчыка.
Жыла ў адным сяле Прамаці роду, ёй былоўжо даўно за сто, але ўсе баяліся яе і шанавалі як каралеву, хоць яна ўжо, колькі людзі памяталі, толькі вельмі рэдка ледзь паварушыць, бывала, пальцам альбо слова скажа якое. Дзень у дзснь сядзела яна ў парозе сваёй халупы сярод родзічаў, якія прыслужвалі ёй, і сельскія жанчыны прыходзілі выказаць ёй сваю пашану, падзяліцца клопатам, паказаць дзяцей, папрасіць, каб іх багаславіла; прыходзілі цяжарныя, прасілі, каб дакранулася рукою да жывата і дала імя жданцу. Прамаці часам клала на маці рукі, часам згодна або нязгодна ківала альбо ж заставалася нерухомая. Гаварыла яна мала калі; яна толькі была існая; яна прысутнічала — сядзела і кіравала, сядзела і трымала проста галаву з рэдкімі жаўтавата-сівымі пасмамі валасоў абапал псргаментнага твару з пільнымі арлінымі вачыма; сядзела і прымала пакланенне, дарункі, просьбы, вссткі, данясенні, скаргі, сядзела і была ўсім вядомая як маці сямі дачок, як баба і прабаба процьмы ўнукаў і праўнукаў; яна сядзела і ўмяшчала ў паараных глыбокімі маршчынамі рысах і за смуглым ілбом мудрасць, паданні, права, звычаі і гонар вёскі.
Быў вясновы вечар, хмарны і пануры. Перад глінянай халупай продкавіцы сядзела не яна сама, а яе дачка, амаль такая самая сівая і гожая і, бадай, не намнога маладзейшая за маці. Яна адпачывала на парозе, на пляскатым камені, накрытым шкурай з нагоды дрэн-
нага надвор’я, а далей расселіся паўкругам, на пяску, на траве, жанчыны з дзецьмі і некалькі падлеткаў; яны збіраліся тут штовечара, калі не было дажджу ці марозу, бо хацелі паслухаць, як дачка родапачы'нальніцы пабае казкі або напявае выслоўі. Раней гэта рабіла сама Прамаці, а цяпер яна занадта знядужылася і цуралася людзей, і на яе месцы сядзела і расказвала дачка, а як што ўсе казкі і выслоўі яна пераняла ад маці, дык пераняла і голас, і манеру, і спакойную гожасць паставы, рухаў і мовы, а маладзейшыя слухачы ведалі яе намнога лепш за маці, і ўжо амаль не памяталі, што яна сядзела на месцы іншай і апавядала казкі і паданні роду. 3 яе вуснаў вечарамі крынічыла мудрасць, скарбы роду былі схаваныя пад яе сівізной, за старым маршчыністым ілбом жыла памяць, жыў дух селішча. Калі хто і спадобіўся ведаў і вывучыў выслоўі ці казкі, дык ён гэта пераняў ад яе. Акрамя яе і самой Прамаці ў родзе быў яшчэ толькі адзін мудры мужчына, але ён пазбягаў людзей, і быў гэты таямнічы, вельмі маўклівы чалавек — заклінальнік навальніц і дажджу.