• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Слуга, задаволены, радасна ўсхваляваны, бсг праз ноч пад захмараным небам; толькі дзвс-тры зоркі мігцелі над вёскай. Людзі там нічога не ведалі пра асалоды, хараство і вытанчаныя ўцсхі, якія нам, людзям сучасны.м, здаюцца натуральнымі і абавязковымі, якія даступныя нават самым бедным, яны не ведалі ні навук, ні мастацтва, яны не ведалі інакшых будынкаў, апрача скасабочаных гліняных халупін, не ведалі ні жалезнага, ні сталёвага рыштунку, гэтаксама былі ім невядомыя пшаніца і віно, а свечка або лямпа здаліся б гэтым людзям вялікім божым дзівам. Але праз гэта жыццё Слугі і яго ўнутраны свет не былі бяднейшыя, свет быў хлопчыку неахопнай таямніцай, вялікай кнігай з малюнкамі, і кожны дзень ён адваёўваў у свету новую порцыю яго тайнотаў, пачынаючы з жыцця жывёл і раслін і да зорнага неба, і паміж гэтай маўклівай таямнічай прыродай і яго самотнай душою, што трымцела ў кволых хлапечых грудзях, была блізкая зродненасць, уякой жылі напятасць, страх, цікаўнасць і прага валодання, усё, на што здольная чалавечая душа. Няхай у свсце.
    дзе ён рос, не было запісаных ведаў, не было ні гісторыі, ні кніг, ні алфавіту, няхай усё, што было далсй за тры-чатыры гадзіны дарогі ад яго селішча, было яму невядомае і недасяжнае, затое ў сваім свеце, у сваім селішчы ён жыў адзіным, цэльным жыццём, злітым з усім, што было навокал. Селішча, радзіма, агульнасць роду пад уладай мацярэй давалі яму ўсё, што можа даць чалавеку народ і дзяржава: глебу з тысячамі каранёў, сярод якіх ён быў толькі маленькі парастак, часцінка цэлага.
    Ен задаволсны ішоў наперад, у дрэвах шапацсў начны вецер, нешта ціхенька патрэсквала, пахла мокрай зямлёй, трыснягом і тванню, дымам ад сырой драўніны, і гэты тлусты, саладжавы пах больш, чым які іншы, нагадваў пра радзіму; калі ён падышоў да хлапечай хаціны, ён адчуў яе пах, пах маладых чалавечых цел. He нашумеўшы, ён пракраўся пад трысцяговай цыноўкай у цёплую, надыханую цемру і выцягнуўся ва саломе, а ў галаве круціліся думкі пра ведзьмаў, пра дзіковы зуб, пра Аду, пра заклінальніка надвор’я і пра ягоныя горшчыкі на агні, пакуль сон не змарыў яго.
    Туру вельмі стрымана ішоў на збліжэнне з хлопчыкам, ён не хацеў пасабляць яму ў дарозе да яго. Але хлопец хадзіў за ім па пятах, яго цягнула да старога, ён і сам не ведаў — чаму. Часам, калі заклінальнік ставіў пасткі, вынюхваў след, выкопваў корань альбо збіраў насенне ў якім-небудзь глухім куточку лесу, балота ці стэпу, ён раптам адчуваў на сабе позірк хлопчыка, які гадзінамі нячутна скрадаўся за ім і падпільноўваў яго. Часам ён прыкідваўся, што нічога не заўважае, часам сердаваў і гнеўна праганяў назолу, а бывала і так, што пакліча да сябе ды і водзіць дзень цэлы, прымае яго дапамогу, паказвае яму тое, іншае, прымушае адгадваць, выпрабоўвае яго, адкрывае яму найменні зёлак, загадвае зачэрпнуць вады або запаліць агонь, і, што б хлопчык ні рабіў, стары вучыў яго, як тое самае зрабіць яшчэ лепсй і спраўней, вучыў яго тайнам і заклёнам, настойліва пераконваў: усё гэта трэба трымаць у сабе, нікому нічога не расказваць. I нарэшце, калі Слуга падрос, заклінальнік дажджу зусім пакінуў яго пры сабе, прызнаў яго сваім вучнем і перасяліў з хлапечай халупы ў сваю. Гэтым ён вылучыў Слугу перад усім племем: яго перасталі лічыць хлопчыкам, цяпер ён вучань заклінальніка дажджу, а гэта азначала, што
    калі ён устаіць перад змустай і станецца прыдатны, дык пазней зойме месца старога.
    3 таго часу як Туру ўзяў Слугу ў сваю хаціну, сцяны паміж імі ўжо не было, не сцяны пашаны і паслушэнства, а 'сцяны недаверу і замкнёнасці. Туру здаўся, хлопцава настойлівасць скарыла яго; цяпер адзіным яго жаданнем было зрабіць Слугу сапраўдным заклінальнікам надвор’я і сваім пераемцам. На такую вучобу не было ні паняццяў, ні тэорыі, ні методы, ні пісьма, ні лічбаў, і было вельмі мала слоў, і таму майстар развіваў не так розум, як пяць адчуванняў у Слугі. Наперадзе было — не толькі авалодаць усім вялікім багаццем паданняў і вопыту, усім запасам чалавечых ведаў той эпохі і ўмела ўжываць іх, але і навучыцца перадаваць іх далей. Шырокая і багатая сістэма вопыту, назіранняў, інстынктаў, звычкі даследаваць паступова, спакваля пакуль што вельмі цьмяна раскрываліся перад хлопцам, амаль нічога з гэтага багатага запасу нельга было выказаць у ясных паняццях, даводзілася ўсё спрабаваць, вывучаць, правяраць толькі сваімі пяццю адчуваннямі. Асновай і галоўным зместам гэтай навукі было вучэнне пра месяц, пра яго фазы і ўздзеянне, пра месяц, населены душамі памерлых, якія ён пасылае на новае нараджэнне, каб вызваліць месца новым нябожчыкам.
    Акрамя таго вечара, калі ён ад казкі родапачынальніцы бег да агменю старога з ягонымі горшчыкамі, яшчэ адно адбілася ў памяці ў Слугі — глухая пара паміж ноччу і раніцай, калі настаўнік разбудзіў яго праз дзве гадзіны за апоўнач і выйшаў з ім з дому ў непраглядную цемру, каб паказаць яму апошні ўсход ветаха. Яны доўга чакалі на выступе скалы сярод лясістых пагоркаў; настаўнік — маўклівы і нерухомы, хлопец — крыху спалоханы, сонны і змерзлы, пакуль на дакладна паказаным настаўнікам месцы, у апісанай загадзя форме і нахіле не азначыўся тоненькі сярпок, мякка выгнутая лінія. Баязліва і зачаравана глядзеў Слуга, як павольна ўзыходзіла свяціла, як яно ціха выплывала з мораку воблакаў на чыстую прагаліну неба.
    — Неўзабаве ён зменіць свой воблік і зноў пачне расці, тады настане пара сеяць грэчку, — сказаў заклінальнік дажджу, падлічваючы на пальцах дні. I ён зноў змоўк. А Слуга як забыты стаяў на блішчастым ад расы камені і дрыжаў ад холаду, а з нетры даляцеў працяглы савіны крык. Доўга маўчаў стары, задуменны,
    потым устаў, паклаў руку на галаву Слузе і сказаў ціха, як праз сон:
    — Калі я памру, мой дух паляціць на месяц. На той час ты ўжо будзеш мужчына, у цябе будзе жонка, мая дачка Ада будзе табе жонка. Калі яна народзіць табе сына, мой дух вернецца і ўселіцца ў вашага хлопчыка, і ты назавеш яго Туру, як я называюся Туру.
    Вучань здзіўлена слухаў, ён нс адважваўся нават слова прамовіць, толькі серабрысты серп месяца падняўся высока, ужо напалавіну яго закрыла хмара. Да юначай душы дзівосна дакранулася прадчуванне мноства ўзасмных сувязяў і спляцснняў, паўторнасцяў і перакрыжовін у рэчах і з’явах; дзіўна, здалося яму, што ён пастаўлены тут назіральнікам і нават удзельнікам таго, што адбывалася на гэтым чужым начным небе, дзе над бясконцымі лясамі і пагоркамі выплыў дакладна ўгаданы наперад востры, тонкі серп; дзіўным здаўся яму і сам настаўнік сярод тысяч таямніц, чалавек, які думае пра сваю смерць, чый дух паляціць на месяц і вернецца з месяца зноў, каб усяліцца ў чалавека, і гэтым чалавекам будзе яго, Слугоў, сын, якога трэба назваць імем настаўніка, які жыў раней. Дзівосна расчынілася псрад ім будучыня, мясцінамі празрыстая, як вось гэтае воблачнае неба, адкрыўся яму яго лёс, і тое, што яго можна прадбачыць, назваць, гаварыць пра яго, як бы дазволіла хлопцу зазірнуць у неабсяжныя прасторы, запоўненыя дзівосамі і ўсё ж падлеглыя цвёрдаму парадку. На імгненне яму памроілася, быццам усё можна ахапіць духам, усё спазнаць, усё пачуць: і маўклівы дакладны ход свяцілаў угары, і жыццё людзей і жывёл, іх агульнасць і варожасць, сутыкненні і барацьбу, і ўсё вялікае і малое разам з заключанай у кожнай істоце смерцю, усё гэта ён угледзеў або спасціг у першым трапятлівым прадчуванні адзінага цэлага, угледзеў і сябе самога, уключанага ў гэтае цэлае, як нешта, падначаленае парадку, кіраванае пэўнымі законамі, паддатнае разуменню. Першае прадчуванне вялікіх таямніц, іх значэння і глыбіні, а таксама іх спазнавальнасці быццам нябачнай рукой дакранулася да хлопца ў гэтай досвіткавай лясной золі, на скале, што ўздымалася над тысячамі шалясткіх вяршалін. Ен не змог бы выказаць гэтага словамі ні тады, ні потым, усё сваё жыццё, але думкамі ён колькі разоў вяртаўся да гэтай хвілійы праз усё жыццё, нават больш — у далейшай яго вучобе і ў
    практыцы тое імгнснне і ўсё перажытае тады ніколі не пакідалі яго. «Падумай пра тое, — папярэджваў яго ўнутраны голас, — падумай пра тое, што ўсё гэта ёсць, існуе, што паміж месяцам і табою, і Туру, і Адай узнікаюць прамяні і токі, што існуе смерць, і краіна душ, і вяртанне адтуль, што на ўсс з’явы і вобразы жыцця ты знойдзеш адказ у сваім сэрцы, што да ўсяго ты павінсн дачыняцца, што пра ўсё ты павінен ведаць столькі, колькі сілы чалавек мае ведаць». Так казаў яму гэты голас. Слуга ўпершыню чуў голас духу, зведаў яго зваблівую змусту, яго патрабавальнасць, яго магічны покліч. Няраз ён бачыў, як вандруе па небе месяц, іняраз чуў савіны крык, а з вуснаў настаўніка пры ўсёй яго маўклівасці няраз чуў словы — вынік старадаўняй мудрасці і самотлівых роздумаў, — але цяпер у гэты паўночны час, усё было новае, іншае: яго азарыла прадчуванне цэлага, агульнай узаемасувязі і ўзаемадачынёнасці, парадку, што і яго ўцягнуў у сваю арбіту, што і на яго ўсклаў адказнасць. Хто завалодае ключом да гэтых таямніц, той павінен не толькі высачыць звера па следзе, распазнаць расліну па корані або насенні, ён павінен умець ахапіць увесь сусвет: нябесныя свяцілы, духаў, людзей і звяроў, гаючыя сродкі і труцізну, і па асобных частках гэтага цэлага, па асобных яго рысах умець узнавіць астатнія яго часткі. Бываюць добрыя паляўнічыя, яны па следзе, па памёце, па' шарсцінцы пазнаюць больш, чым хто другі; па некалькіх валасках яны пазнаюць не толькі, якой пароды перад імі звер, але і ці стары ён, ці малады, самец гэта ці саміца. Іншыя — па форме воблака, па паху ў паветры, па пэўных прыкмстах у паводзінах жывёл ці раслін за некалькі дзён наперад скажуць вам надвор’е; настаўнік Слугі быў у гэтай штуцы недасягальны і амаль ніколі не мыліўся. Бываюць людзі, адораныя прыродным спрытам: некаторыя хлапчукі з трыццаці крокаў цалялі каменем у птушку, яны гэтаму we вучыліся — ім гэта ўдавалзся без лішніх намогаў; проста, дзякуючы чарадзейству альбо адмысловаму дару, камень, кінуты іх рукою, ляцеў сам, куды яму трэба, камень хацеў уцэліць птушку, птушка хацела, каб яе дастаў камень. Надараюцца і людзі, якія ўмеюць прадказваць будучыню: памрэ хворы ці не, народзіць цяжарная жанчына хлопчыка ці дзяўчынку; дачка родапачынальніцы славілася гэтым, казалі, што і заклінальнік стыхій ведае не меней. Значыцца, думаў