• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Заклінальніку надвор’я не дадзена было ўвечніць хоць адно сваё прадказанне, хоць прыблізна даказаць яго, і наўрад ці была на тое патрэба. Ен не прыдумаў ні пісьмовасці, ні геаметрыі, ні медыцыны, ні астраноміі. Ен застаўся невядомым звяном у ланцугу, але гэтаксама неабходным, як усякае звяно: ён перадаў далей тое, што набыў і да чаго дастаўся сам. Бо ж і ў яго былі вучні. Шмат гадоў рыхтаваў ён двух да пасады заклі-
    нальніка дажджу, і адзін пазней стаў яго наступнікам.
    Доўгія гады ён займаўся сваім рамяством у поўнай адзіноце, і калі ўпершыню — гэта было неўзабаве пасля цяжкага няўроду і голаду — каля яго апынуўся хлопец, пачаў хадзіць да яго, цікаваць за ім, усяк яго шанаваць і наступаць яму на пяты, адзін той, каго ён пазней павінен быў зрабіць заклінальнікам дажджу і настаўнікам, у яго неяк скрушліва зашчымела сэрца, бо ён вярнуўся ў памяці да самага глыбокага перажывання сваёй маладосці і тут упершыню зведаў сталае, суровае пачуццё, якое адначасова і сціскала грудзі, і напаўняла іх жыццём: ён зразумеў, што маладосць прайшла, што сярэдзіна дарогі пройдзена, кветка ператвараецца ў плод, чаго сам ад сябе не чакаў, паставіўся да хлопца гэтаксама, як у свой час да яго паставіўся стары Туру, і гэтая непрыступнасць, няспешнасць у паводзінах атрымаліся самі па сабе, інстынктыўна, гэта не было перайманне старога чарадзея, усё ішло зусім не ад маральных ці выхаваўчых меркаванняў, што, бач, маладога хлопца трэба доўга выпрабоўваць, ці дастае яму сур’ёзнасці, што нікому нельга скараціць дарогу да спасцігнення тайны, а, наадварот, трэба зрабіць яе яшчэ цяжэйшай і так далей. He, проста Слуга быў са сваімі вучнямі такі, як усякі іншы чалавек, які ўжо заглядае ў старасць, які прывык да адзіноты, як паводзіў бы сябе ўсякі іншы вучоны дзівак з сваімі пашаноўцамі і паслядоўцамі: сарамяжліва, нясмела, трошкі адасобкам, баючыся застацца без сваёй цудоўнай адзіноты і свабоды, без шпацыраў па лясной глухамані, без магчыма'сці паляваць дасхочу, бадзяцца, збіраць, што пад руку трапіць, марыць, услухоўвацца, быць раўніва прывязаным да сваіх звычак і любімых заняткаў, да сваіх потаек і роздуму. Ен ніяк нічым не паднаджваў нёсмеля, які хінуўся да яго з'палкай цікаўнасцю, зусім не памагаў яму перабароць страх, не падбадзёрваў, не лічыў яго прыход радасцю і ўзнагародай, прызнаннем ці дарагім сваім поспехам: нарэшце, бачыце, паслаў яму свег ганца, знак любові, нехта дамагаецца ягонай увагі, нехта адданы і блізкі яму і, як і сам ён, бачыць сваё прызначэнне ў служэнні тайнам прыроды. He, спачатку ён успрыняў яго як прыкрую заваду, як замах на свае правы і звычкі, як замах на незалежнасць, якую ён, як цяпер вось пераканаўся, горача любіў: ён супраціўляўся
    гэтаму ўварванню, чаго толькі не выдумляў, каб перахітрыць, схавацца, замясці сляды, ухіліцца, вывінуцца. Але і тут адбылося тое самае, што сваім часам з Туру: доўгае маўклівае ўпорванне спакваля размякчыла хлопцава сэрца, падтачыла і паслабіла яго супраціўленне, і ён сам, чым мацней станавіўся хлопец на ногі, няспсшна паварочваўся да яго і раскрываўся, ён ужо і сам парываўся пайсці насустрач яго настырным жаданням і прызнаў у гэтым новым і цяжкаватым абавязку — гадаваць і накіроўваць вучня — непазбежнасць, вызначаную лёсам, загад духу. Усё далсй і далей адлятала яго мара пра асалоды невычэрпных магчымасцяў, тысячааблічнай будучыні. Замест мары пра бясконцы поступ, пра суму ўсёй мудрасці поплеч з ім паявіўся вучань, маленькая, блізкая, патрабавальная рэальнасць, уварванец, які ўскалаціў ягоны спакой, яго не прагоніш, ад яго не ўвінешся, адзіная дарога ў рэальную будучыню, адзіны самы важны абавязак, адзіная вузкая сцежка, на якой заклінальнік дажджу толькі і мог схаваць ад спарахнення сваё жыццё, сваю справу, задумы і прадчуванні, бо, толькі ўдыхнуўшы жыцця ў новую маленькую пупышку, можна падоўжыць і сваё жыццё. 3 уздыхам, з скрыгатам зубоў, з усмешкай прыняў ён на сябе гэты абавязак.
    Але і ў гэтай важнай, можа, нават самай адказнай сферы сваёй дзейнасці — у перадачы назапашанага і ў выхаванні спадкаемца — заклінальнік дажджу не пазбег цяжкага і юркага вопыту і расчаравання. Першага хлопца, які дамогся яго прыхільнасці і пасля доўгага чакання, пасля многіх перашкодаў стаў вучнем Слугі, звалі А'іаро, менавіта ён і расчараваў настаўніка, які да канца дзён сваіх не змог апрытомнець. Хлопсц быў пахлсбны і ліслівы і доўгі час строіў поўнае паслушэнства, але яму шмат чаго бракавала, найперш — мужнасці: ён баяўся, напрыклад, ночы і цемры і ўсяк не паказваў гэтага, а Слуга, ужо калі заўважыў, яшчэ доўга лічыў астаткам дзяцінства, які з часам пройдзе. Але нішто не праходзіла. Апрача таго, у гэтага вучня зусім пе было дару самазабыўна і бескарысліва аддавацца назіраішям, выкананню сваіх абавязкаў і абрадаў, роздуму і загадкам. Ен быў кемлівы, меў ясны, дасціпны розум, і тым, чаго можна было навучыцца без самааддачы, авалодваў лёгка і ўпэўнена. Але чылі далей, тым больш выяўлялася, што быў ён сам сабе
    наўме, што толькі эгаізм падштурхнуў яго да таго, каб прынаровіць сабе майстэрства заклінання дажджу. Найбольш за ўсё яму хацелася быць што-та я, нешта значыць, іграць ролю, уражваць. Ен любіў у сабе славу чалавека адоранага, але не закліканага. Ен даганяўся з поспехам, хваліўся перад равеснікамі здабытымі ведамі і майстэрствам — але нават гэта магло быць дзіцячай блазнотай і з гадамі прапасці. А ён шукаў не толькі поспеху, але і ўлады над людзьмі і сваёй выгоды; настаўнік, пачаўшы заўважаць гэта, зжахнуўся і спакваля адвёў ад яго сваё сэрца. Ужо пасля таго як хлопец некалькі гадоў прабыў у Слугі ў навуцы, яго два-тры разы накрылі на правінах. Паддаўшыся спакусам, ён ■самаволам, без ведама і дазволу настаўніка, браўся за пэўны барыш: то лекаваць хворае дзіця зёлкамі, то заклёнамі выганяць пацукоў з чыёй-нсбудзь халупы, і як што яго, нягледзячы на ўсе пагрозы і абяцанні, няраз лавілі на такіх нядобрых учьгнках, майстар выключыў яго з ліку сваіх вучняў, паведаміў пра здарэнне родапачынальніцы і пастараўся выкінуць няўдзячніка і нягодніка з памяці.
    Пазней яму сплацілі дабром два другія вучні, асабліва другі, ягоны сын Туру. Гэтага апошняга і самага маладога з сваіх вучняў ён любіў найбольш, на яго думку, з сына магло выйсці нешта больш людскае, чым ён сам, бо ў хлопчыка, гэта было відавочна, перасяліўся дзедаў дух. Слуга жыў у радасці, якая мацавала яму дух, што яму ўдалося перадаць свае веды і веру ў будучыню і што поруч з ім быў чалавек, удвайне яго сын, якому ён мог у любы дзень перадаць сваю пасаду, калі самому яна стане не па сіле. Але свайго першага, няўданага вучня яму ўсё ж не ўдалося выгнаць са свайго жыцця і са сваіх думак, той зрабіўся ў вёсцы хай не самым пашаноўным, але многімі любімым і досыць уплывовым чалавекам, ажаніўся, забаўляў людзей, як усё роўна які блазен, стаў нават галоўным барабаншчыкам у барабанным хоры і пры гэтым заставаўся тайным неабольнікам і зайздроснікам заклінальніка дажджу, пры зручным выпадку як мог пракудзіў і паскудзіў. Слуга ніколі не прападаў за сябрамі, яму былі патрэбны самота і 'свабода, ён ніколі 'не заўжываў людской павагі ілюбові, хіба што яшчэ зводмаладзь — у Майстра Туру. Але цяпер ён адчуў, што такое мець ворага і знянавідніка —
    каб жа толькі адзін — два дні ягонага жыцця былі атручаныя праз гэта.
    Маро быў з тых вучняў, з тых багата адораных юнакоў, якія пры ўсёй сваёй альснёнасці, праз усе часы былі карай боскай сваім настаўнікам, бо талент у іх — не тая арганічная сіла, якая расце з глыбіні, з карэння, не далікатная стыгма ўшляхетнення добрай натуры, добрай крыві і добрага характару, а як бы нешта наноснае, выпадковае, узурпаванае або ўкрадзенае. Вучань з нікчэмным характарам, але высокім розумам або яркай фантазіяй непазбежна бянтэжыць настаўніка: настаўнік павінен перадаць гэтаму вучню здабытыя веды і метады вывучэння, далучыць яго да духоўнага жыцця, а тым часам адчувае, што яго сапраўдны, найвышэйшы абавязак менавіта ў ахове навук і мастацтва ад дамаганняў людзей толькі адораных; бо не вучню ж павінен служыць настаўнік, а яны абодва — духу. Гэта і ёсць прычына, чаму настаўнікі часам жахліва баяцца некаторых бліскучых талентаў; кожпы такі вучань пераварочвае дагары ўвесь сэнс і служэнне выхаваўчай работы. Усякае вылучэнне вучня, які здольны толькі ззяць, а не служыць, па сутнасці, толькі шкодзіць служэнню і ёсць пэўнага роду здрада духу. Мы ведаем перыяды ў гісторыі некаторых народаў, калі пры глыбокіх зрухах духоўнага парадку, такія «толькі адораныя» штурмуюць кіруючыя пасады ў абшчынах, школах, акадэміях, дзяржавах, і хоць на ўсіх пасадах аказваюцца досыць таленавітыя людзі, усе яны хочуць кіраваць, не ўмеючы служыць. Пазнаць такога роду таленты да таго, як яны паспелі сесці на падмуркі духоўных прафесій, прымусіць іх з усёй патрэбнай цвёрдасцю сьгсці на дарогу неінтэлектуальных заняткаў бывае часам вельмі цяжка. Так і Слуга зрабіў памылку, ён залішне доўга трываў свайго вучня Маро, ён паспсў ужо наваг даверыць легкадумнаму славалюбцу некаторыя таямніцы, і зусім дарма. Вынікі былі горшыя, чым ён мог прадбачыць.
    Прыйшоў год — барада ў Слугі ўжо добра пасерабрылася, — калі дэманы незвычайнай сілы і подласці зрушылі раўнавагу паміж зямлёй і небам. Гэтыя зрухі пачаліся з восені, страшныя і велічныя, яны скаланалі душы да асновы, сціскалі іх страхам, паказвалі неба такім, якім яго яшчэ ніхто не бачыў, неўзабаве пасля асенняга сонцавароту, які заклінальнік дажджу заўсёды
    назіраў і ўспрымаў трохі ўрачыста, з чтою і адмысловай увагай. Прыйшоў вечар, лёгкі, з ветрыкам, халаднаваты, неба было льдзіста-празрыстае, толькі на велізарнай вышыні плыло некалькі неспакойных аблачын, доўга-доўга трымаючы на сабе ружовы водбліск заземнага сонца: таропкія, калматыя, пеністыя пучкі святла ў халоднай, бледнай нябсснай прасторы. Слуга ўжо некалькі дзён назіраў і адчуваў нешта больш моцнае і дзівоснае, чым усё, што яму ўдавалася бачыць штогод у гэтую пару, калі дні пачыналі карацець, — барохтанне сіл і стыхій у нябесных прасторах, трывогу, якою агортвалася зямля, расліны і жывёлы, нейкую ўспалошанасць, зыбістасць, чаканне, страх і прадчуванне ўва ўсёй прыродзе, нейкую зварушлівасць у паветры; і гэтыя доўга-доўга трымтлівыя, успыхлівыя ў той вечаровы час аблачыны, іх пырханне, што не супадала з вевам ветру на зямлі, іх умольны пунсовы водсвет, што доўга і журботна змагаўся з патуханнем, яго ахаладжэнне і знікненне, пасля чаго раптам і хмаркі раставалі ў імглоце. У вёсце ўсё было спакойна, госці і дзеці, якія слухалі роспаведзі родапачынальніцы каля хаціны, даўно разышліся, толькі некалькі хлопчыкаў усё яшчэ кешкаліся і бегалі, даганяліся, астатнія ўсе даўно ўжо павячэралі і сядзелі каля сваіх агменяў. Многія ўжо спалі, наўрад ці хто, акрамя заклінальніка дажджу, назіраў барвовыя воблакі вячэрняй зары. Слуга пахаджаў па садку за сваёй хацінай і разважаў пра надвор’е, усхваляваны і неспакойны, час ад часу прысаджваўся адпачыць на калодку, якая стаяла ў зарасцях крапівы — на ёй калолі дровы. Калі ў аблоках дагарэў апошні промень, у яшчэ светлым, зеленаватым небе раптам праяснелі зоркі, ярчэй і ярчэй разгараліся яны, большала і большала іх на небасхіле; дзе толькі што было іх дзве-тры, вось ужо і дзесяць, дваццаць. Многія зоркі і сузор’і былі знаёмыя заклінальніку дажджу, ён бачыў іх сотні разоў, у іх заўсёдным вяртанні было штосьці, што супакойвала, радавала; халодныя, далёкія, яны, праўда, не прамяніліся цяплом, але незварушныя, заўсёды на сваіх месцах, яны ўзвяшчалі лад і пастаяннасць. Такія, здавалася, далёкія і чужыя жывснню зямному, жывснню людскому, такія на жыццё не падобныя, такія недасягальныя людскому цяплу, трапятанню, пакутам і экстазам, яны ўзвышаліся над гэтым жыццём у сваёй халоднай і пагардлівай велічы, у