Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
— Туру, — сказаў аднаго разу Слуга сыну, — дабром гэта не скончыцца, усе дэманы супраць нас. А пачалося яно з таго зарападу. Думаю, што будзе каштаваць мне жыцця. Запомні сабе: калі прыйдзецца прынесці мяне ў ахвяру, ты ў тую ж хвіліну заступіш маё месца, і тады ты адразу загадай, каб цела маё спалілі і попел рассеялі па палях. Зімою вы будзеце моцна галадаць. Але пасля гэтага беды скончацца. Ты павінен паклапаціцца, каб ніхто не спакусіўся пасеннем, за гэта трэба караць смерцю. Налета ўжо стане лягчэй, і людзі скажуць: «Добра, што ў нас новы, малады заклінальнік надвор’я».
Вёска была ў роспачы, Маро нацкоўваў людзей на Слугу, часам у спіну заклінальніку дажджу ляцелі пагрозы і праклёны. Ада хварэла, яе даймалі ваніты, трэсла ліхаманка. Малітоўныя шэсці, ахвяраванні, барабанныя хоры ўжо нічога паправіць не маглі. Слуга кіраваў імі, гэта быў яго абавязак, але калі натоўп рассейваўся, ён заставаўся адзін, бо ўсе пазбягалі яго. Ен ведаў, што трэба было рабіць, ведаў таксама, што Маро патрабаваў ужо ў родапачынальніцы, каб яго, Слугу, прынеслі ў ахвяру. Каб аберагчы свой гонар, а таксама дзеля сына ён зрабіў рашучы крок: убраў Туру ў святочныя строі і пайшоў з ім да родапачынальніцы, назваў сына сваім пераемнікам і сам прапанаваў сябе ў ахвяру. На імгненне яна ўпілася ў яго выпрабавальным, цікаўным позіркам, пасля кіўнула і сказала: «Добра».
Ахвяраванне было прызначана на той самы дзень. Усе людзі вёскі хацелі б прысутнічаць, але многія ляжалі ў крываўцы. Ада таксама ляжала хворая. Туру ў ягоных строях і высокай лісінай шапцы ледзь не зваліў сонечны ўдар. У шэсці бралі ўдзел усе дастойнікі вёскі, хто не быў хворы, родапачынальніца з дзвюма сёстрамі, старэйшыны, начальнік хору — барабаншчык Маро. За імі бязладнай гурмою ішлі ўсе астатнія. Ніхто не адважыўся даць ганьбы заклінальніку дажджу, панавала поўнае маўчанне. Шэсце скіравала ў лес і пайшло да вялікай круглай паляны, якую Слуга сам выбраў месцам свяшчэннага абраду. Большасць мужчын пабралі з сабой каменныя тапары, каб памагчы насячы дроў на вогнішча. Калі выйшлі на паляну, заклінальніка дажджу паставілі пасярэдзіне, вакол яго пасталі кругам, далей, кругам шырэйшым, сталі ўсе астатнія. Натоўп нерашуча і разгублсна маўчаў, таму загаварыў сам заклінальнік дажджу.
— Я быў у вас заклінальнікам дажджу, — сказаў ён, — і ўсе доўгія гады стараўся рабіць сваю справу як мага лепш. Цяпер дэманы паўсталі супроць мяне, і ўдача пакінула мяне. Таму я прапаную сябе ў ахвяру. Гэта задаволіць дэманаў. Мой сын будзе вам новым заклінальнікам дажджу. А цяпср — забіцс мяне і, як толькі я буду мёртвы, дакладна выконвайце прадпісанні майго сына. Будзьцс шчаслівыя і здаровыя! Але хто ж мянс заб'е? Я прапаную барабаншчыка Маро, ён найбольш пасуе на гэта.
ён змоўк, але ніхто не зрушыў з месца. Туру, расчырванелы пад цяжкай лісінай шапкай, пакутлівым позіркам абвёў людзей, губы ягонага бацькі скрывіліся ў грэблівай усмешцы. Нарэшце родапачынальніца раз’юшана тупнула нагой, пальцам паклікала Маро і крыкнула:
— Ідзі ж! Бяры тапор і рабі, што трэба!
Маро з тапаром у руцэ стаў перад сваім былым настаўнікам, ён нснавідзеў яго цяпер люцей, чым калі-небудзь раней, пагардлівая ўсмешка маўклівых старэчых вуснаў жорстка зневажала яго. ён падняў тапор, узмахнуў ім над галавой, прымерыўся і затрымаў яго, пільна гледзячы ў твар сваёй ахвяры і чакаючы, калі заклінальнік дажджу заплюшчыць вочы. Але Слуга не зрабіў гэтага, ён упарта глядзеў на чалавека з тапаром, твар у яго быў без ніякага выразу, а калі што і можна было на ім прачытаць, дык гэта была не то спагада, не то насмешка.
Маро ў злосці адкінуў тапор.
— He магу! — прамармытаў ён, прабіўся праз кола дастойнікаў і знік у натоўпе. Нехта ціхенька засмяяўся. Родапачынальніца ўся белая зрабілася ад гневу, яна злавала на труслівага, ні на што не здатнага Маро не менш, чым на гэтага ганарыстага заклінальніка дажджу. Яна кіўнула аднаму старэйшьгну, паважанаму ціхаму чалавеку, які стаяў, абапёршыся на свой тапор, і, мусіць, саромеўся гэтага ганебнага відовішча. Ён 'Ступіў наперад, коратка і прыязна кіўнуў ахвяры (яны яшчэ ў дзяцінстве вадзіліся), і цяпер Слуга гатоўна заплюшчыў вочы і крыху нахіліў галаву. Стары ўдарыў яго тапаром, ахвяра ўпала на зямлю. Туру, новы заклінальнік дажджу, не меў сілы сказаць хоць слова, толькі рухамі ён паказаў, што трэба рабіць далей, і неўзабаве вырас касцёр, і на яго ўсклалі
мёртвае цела. Урачысты рытуал здабывамня агню з дапамогаю дзвюх асвянцоных палачак быў.першым актам Туру на яго новай пасадзе.
СПАВЯДАЛЬНІК
У тыя часы, калі святы Іларыён быў яшчэ жывы, хоць ужо моцна абчэплены гадамі, жыў у горадзе Газе чалавек Езэфус Фамулус, які да сваёй трыццатай вясны вёў пабожнае жыццё і чытаў язычніцкія кнігі, аднак пасля, праз жанчыну, якое дамагаўся, ён спазнаў боскае вучэнне і слодыч хрысціянскіх дабрачывнасцяў, прыняў святое хрышчэнне, адрокся ад сваіх грахоў і шмат гадоў праседзеў каля ног прэсвітэраў свайго горада, з прагнай увагаю слухаючы ўпадабаныя ўсімі гавэнды пра жыццё святых пустэльнікаў, пакуль аднойчы, ужо ў трыццаць шэсць гадоў, не ступіў на тую дарогу, якую прайшлі да яго святыя Павел і Антоній, а за імі і многія праведнікі. Ен перадаў рэшту сваёй маёмасці старэйшынам, каб тыя падзялілі яе паміж беднымі абшчыннікамі, развітаўся каля гарадское брамы з сваімі блізкімі і рушыў з горада ў пустыню, з абрыдлага свету — у гаротнае жыццё пакайных анахарэтаў.
Доўгія гады паліла і сушыла яго сонца, ён здзіраў сабе на малітве скуру на каленях аб каменне і пясок, ён пасціў да заходу сонца, каб потым скаўтаць жменьку фінікаў; нячыстыя даймалі яго спакусамі, смешкамі і панадамі, ён бараніўся малітваю, аскезай, самаадрачэннем, падобна на тое, як гэта мы чытаем. у жыццёпісах святых айцоў. Доўгія ночы чуваў ён без сну, сачыў зоркі, але і зоркі ўводзілі яго ў змусту і спакушалі, ён пазнаваў астральныя фігуры, паводле якіх калісьці навучыўся вычытваць гісторыі багоў і падабенствы чалавечай істоты, — навука, якую адмаўлялі прэсвітэры, але яна яшчэ доўга надакучала яму прывідамі і думкамі з яго паганскіх часоў.
Усюды, дзе толькі ў тых краях сярод голай, няплоднай пустыні цякла крыніца, жылі тады пустэлвнікі, некаторыя ў поўным адасаблснні, некаторыя з невялікімі брацтвамі, як гэта паказана на адной фрэсцы пізанскага Кампа-Санта; выступаючы за жыццё ў .беднасці і прапаведуючы любоў да блізкага, яны былі прыхільнікі нейкай палымянай ars moriendi — мастацтва-паміраздня, па-
мірання для свету і для свайго «я», адыходу ад яго, Спаса, у светлае і нятленна'е быццё. Іх наведвалі анёлы і дэманы, пустэльнікі складалі гімны, праганялі чарцей, лекавалі і багаслаўлялі, быццам пабралі на сябе задачу адрабіць марнасць, грубасць, юрлівасць многіх вякоў, што ўжо адышлі і што яшчэ прыйдуць, моцным парываннем духоўнага палымнення і самаадрачэння, экстатычным звышлішкам волі да подзвігу. Сёй-той з іх, мусібыць, ведаў старавечныя прыёмы ачышчэння, якія вялі свой пачатак яшчэ з язычніцтва, сродкі і выцвічкі ўжо стагоддзямі практыкаванай у Азіі навукі адухоўліваць сябе, але пра гэта не гаварылася ўголас, ды ўжо ніхто і не вучыў гэтым прыёмам ёгаў, яны былі забароненыя, як і ўсё паганае, на што хрысціянства ўсё больш і больш накладала руку.
У некаторых пустэльнікаў уласцівае іх жыццю духоўнае гарэнне спарадзіла адмысловыя дары: дар малітвы і гаення ўскладаннем рук, дар прадбачання і выгнання нячысцікаў, дар суду і кары, суцяшэння і багаславення. I ў Езэфусавай душы драмаў нейкі дар, і з гадамі, калі валасы ў яго пасівелі, дар гэты выспеліўся. Гэта быў дар слухаць. Варта было якому-небудзь пустэльніку або ўгрызенаму сумленнем парафіяніну прыйсці да Езэфуса і расказаць пра свае ўчынкі, цярпенні, спакушэнні і памылкі, расказаць пра сваё жыццё, пра сваё парыванне да дабра,' пра сваё паражэнне або свае страты, пра сваё гора і скруху, як Езэфус расчыняў перад пакайнікам слых і сэрца, быццам хацеў увабраць у сябе ўсё гора яго і турботы, увабраць іх у сябе і адпусціць яго ўжо вызваленага і супакоенага. Спакваля за гэтыя доўгія гады Езэфус цалкам увайшоў у сваю службу, ператварыўшыся ў прыладу, у нейкае вуха, да якога людзі звяртаюцца з даверам. Вялікая цярплівасць, нейкая чароўная паслухмянасць і маўклівасць былі яго даброцямі. I людзі ўсё часцсй і часцей пачалі хадзіць да яго, каб выгаварыцца, скінуць з сябе накопленую гаркоту, але ніводнаму пакайніку не хапіла адвагі, рашучасці прызнацца, хоць і немалая была ў яго дарога да трысняговага буданчыка Езэфуса. Прыйшоўшы, ёч пачынаў выкручвацца, саромеўся, быццам даражыў сваімі грахамі, уздыхаў і доўга маўчаў пасля прывітання, а ён, Езэфус, быў з усімі аднолькавы — ахвоча ці супраць волі, паспешліва ці запінаючыся, выдавалі прыхадні свае таямніцы, злосна ці ганарыста расставаліся
з імі. Яму ўсе былі роўныя: вінаваціў чалавек бога ці сябе самога, прыхоўваў ці пабольшваў свае грахі і цярпенні, спавядаўся ў забойстве ці адно толькі ў парушэныі цноты, аплакваў здраду каханай ці загублены душэўны ратуна'К. Езэфус ме жахаўся, калі наведнік распавядаў пра блізкае знаёмства з дэманамі і па ўсіх знаках быў з самім чортам на «ты», ён не сердаваў, калі каторы за доўгімі і нуднымі байкамі маніўся прытаіць самае важпае, ён не выходзіў з сябе, калі госць узвальваў на сябс самыя вар’яцкія правіны ў прыдуманых грахах. Здавалася, усё, што чуў Езэфус: скаргі, прызнанні, абвінавачанні, згрызоты сумлення — усё ўбіраў ён у сябе, як пясок у пустыні ўбірае дождж; здавалася, у яго ні пра што няма сваёй думкі і няма ў ім ні шкадавання, ні жалю, ні варожасці да спавядальца, і ўсё ж, а можа, менавіта таму, тое, што яму давяралі, здавалася сказаным не напуста, а ў час самой споведзі, у час слухання яе яно як бы пераўтваралася, лягчэла, a то і зусім знікала. Рэдка калі ён ушчуваў або перасцерагаў, яшчэ радзей раіў або загадваў, гэта нібыта і не ўваходзіла ў ягоныя абавязкі, ды і спавядальцы адчувалі, што гэта яму не абыходзіць. Ягоным было — абуджаць і прымаць давер, цярпліва і любасна слухаць, дапамагаць гэтым самым яшчэ не зусім выспеленай споведзі канчаткова сфармавацца, даць усяму, што застаялася і загусла ў наведнікавай душы, растаць і сцячы, увабраць у сябе ўсё гэта і ахінуць маўчаннем. Толькі ў канцы споведзі, хай яна страшная альбо бяскрыўдная, пакорлівая альбо ганарыстая, ён казаў пакаянцу ўкленчыць побач з ім, казаў пацеры і, перш чым адпусціць грэшніка, цалаваў таму ў лоб. У ягоную службу не ўваходзіла накладаць епітым’ю або кару, ды і даваць афічыйна адпуст грахоў ён не лічыў сваім правам, ён не судзіў і не дараваў. Выслухаўшы і зразумеўшы, ён як бы браў на сябе частку віны, дапамагаў несці чужы цяжар. Сваім маўчаннем ён хаваў у магілу і аддаваў забыццю пачутае. Молячыся пасля споведзі разам з грэшнікам, ён паўставаў перад ім як брат і роўны. Цалуючы пакаянца, ён бывдам багаслаўляў яго, але хутчэй як брат, чым як духоўнік, хутчэй ласкава, чым урачыста.