• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Кнэхт усміхнуўся і паціснуў яму руку і пайшоў за ім у дом, дзе яго вітала ахмістрыня, якая паведаміла, што вячэра неўзабаве будзе гатовая. Калі Кнэхт, прымаючы непрывычную яму патрэбу, ненадоўга прылёг перад вячэрай, ён раптам адчуў, што стаміўся, нават знясілеў, хоць паездка ў экіпажы была даволі прыемная; і ўвечары, калі ён гаварыў з вучнем і разглядваў ягоны гербарый горных раслін і калекцыю матылькоў, яго ўсё больш разбірала гэтая знямога, ён нават адчуў нешта падобнае на замарачэнне, незвычайную дагэтуль пустату ў галаве і нервовыя штуршкі сэрца. Тым не меней ён
    прас.едзеў з Ціта да ўмоўленага паміж імі часу класціся спаць, і з усяе сілы стараўся не паказаць яму сваёй нямогласці. Вучань быў крыху здзіўлены, што Магістр ні словам не акінуўся пра пачатак заняткаў, расклад урокаў, апошнія адзнакі; калі ж Ціта паспрабаваў скарыстаць добры настаўнікаў настрой і прапанаваў заўтра выправіцца ў далёкі шпацыр, каб паказаць новыя мясціны, настаўнік ласкава прыняў яго прапанову.
    — Я вельмі рады такой прагулцы, — дадаў Кнэхт, — і хачу адразу папрасіць у вас адной паслугі. Разглядаючы ваш гербарый, я пераканаўся, што вы намнога лепш ведаеце горную флору, чым я. Між іншым, адна з задач нашай супольнасці ў тым, каб абменьвацца ведамі, падцягваць адзін аднаго; пачнём жа з таго, што вы праверыце мае кволыя веды ў батаніцы і дапаможаце мне нагнаць упушчанае.
    Калі яны сказалі адзін аднаму «дабранач», Ціта быў вельмі задаволены і поўны самых добрых намераў. Магістр Кнэхт і гэтым разам яму спадабаўся. Ен не кідаў пустых і высокіх слоў і не размазваўся пра навуку, даброць і высакароднасць духу, як гэта любілі школьныя настаўнікі, але было ў гэтым няўзрушным, прыветлівым чалавеку, ва ўсім яго выглядзе, у мове нешта такое, што абавязвала і заклікала да высакародных, добрых, рыцарскіх і высокіх памкненняў і сіл. Калі ашукаць і перахітрыць любога настаўніка лічылася радасцю, нават доблесцю, дык у адносінах да такога чалавека, як Магістр, гэтая думка не магла нават прыйсці ў галаву. Ен... але ж бо, а што ён і хто ён? Ціта задумаўся: што ж у гэтым чужым чалавеку было такое, чым ён яму так падабаўся і выклікаў павагу? I ён зразумеў: гэта яго высакародства, яго арыстакратызм, яго ўладнасць, Вось што найперш падкупляла ў ім хлопца. Гэты Магісгр Кнэхт быў арыстакрат, ён быў пан, высакародны чалавек, хоць ніхто не ведаў, адкуль ён і ці не быў яго бацька просты шавец. Ен быў высакароднейшы і танчэйшы, чым большасць знаёмых яму мужчын, не выключаючы нават яго роднага бацькі. Хлопец, які так высока ставіў патрыцыянскія рысы і традыцыі сваёй сям’і, які не мог дараваць бацьку, што той пагарджаў гэтымі традыцыямі, упершыню ў жыцці сустрэў духоўны, набыты арыстакратызм, — тую сілу, якая пры шчаслівых акалічнасцях можа часам тварыць цуды і, пераскочыўшы цераз доўгі рад продкаў і пакаленняў, на працягу аднаго ча-
    лавечага жыцця ператварыць сына плеоея у высакароднага чалавека. У душы ў палкага і ганарыстага варухнулася прадчуванне, што прыналежнасць да такога роду арыстакратыі і служэнне ёй магло б стаць яго абавязкам і гонарам, што, магчыма, менавіта тут, з паяўленнем гэтага настаўніка, які пры сваёй ціхмянасці і прыязнасці быў наскрозь панам, ён наблізіўся да разгадкі сэнсу свайго жыцця і задач, якія перад ім стаялі.
    Кнэхта правялі ў яго пакой, але ён нс адразу лёг, хоць яму моцна хацелася спаць. Гэты вечар стаміў яго, яму было цяжка трымаць сябе ў руках пры маладым чалавеку, які несумненна ўважліва назіраў за ім, і ні словам нс выдаць, ні рухам, ні голасам сваёй дзіўнай, усё больш цяжкай стомы, або дрэннага настрою, або хваробы. Але, відаць па ўсім, яму гэта ўдалося. Цяпер, аднак, ён павінен перамагчы гэтую пустату, гэтую нямогласць, кружэнне галавы, смяротную стомленасць, поўную трывогі, а таму ён павінен, у першую чаргу, яе распазнаць і зразумець. Гэта далося яму даволі лёгка, хай і не адразу. Ен пераканаўся, што ягоная нядужасць не мела ніякіх прычын, акрамя сённяшняй паездкі, пад час якой ён за вельмі кароткі час трапіў з даліны на вышыню дзвюх тысяч метраў. Ен дрэнна перанёс такі хуткі пад’ём, бо з часоў ранняй маладосці, калі зрабіў некалькі такіх пад’ёмаў, не бываў на вышыні і не прывык да яе. Мусіць, яшчэ дзень-другі ён будзе адчуваць сябе нядобра, калі ж і тады яно нс пройдзе і яму не зробіцца лепей, давядзецца ім з Ціта 'і ахмістрыняй вярнуцца дамоў, тады, значыцца, план яго сябра Плініё адносна чароўнага Бельпунта не здзейсніцца. Шкада, вядома, але і бяды ў гэтым вялікай няма.
    Раздумваючы пра ўсё гэта, ён лёг у ложак, але правёў ноч амаль без сну, то вяртаючыся ў думках да падарожжа, пачынаючы з хвіліны ад’езду з Вальдцэля, то спрабуючы супакоіць сэрца і ўзбуджаныя нервы. I пра вучня свайго ён думаў многа і прыязна, але не робячы ніякіх планаў; яму здавалася, што гэта пародзістае, але гарачае жарабятка лягчэй за ўсё прыручаць дабрынёй і цеснай еднасцю, без лішняй спешкі, без пануквання. Ен марыў спакваля прывесці хлопца да ўсведамлення сваіх здольнасцяў і сілы і адначасова ўзгадаваць у ім высокую цікаўнасць, тую вьгсокую незадаволенасць сабой, якія даюць сілу на любоў да навукі, да духоўнага жыцця, да прыгожага. Гэта была высокая
    задача, яго выхаванец — не проста першы стрэчны хлопец, малады талент, які трэба абудзіць і ўкласці ў пэўную форму; як адзіны сын багатага і ўплывовага патрыцыя, Ціта павінен быў, апрача таго, стаць у будучым адным з уладароў, адным з творцаў грамадскага і палітычнага жыцця краіны і народа, адным з тых, хто закліканы служыць прыкладам і весці за сабой людзей. Касталія запазычылася сямейству Дэсіньёры: даверанага ёй калісьці бацьку Ціта яна выхавала не дужа добра, недастаткова загартавала, паставіла ў цяжкае становішча паміж цывільнымі і духоўнымі інтарэсамі, зрабіла тым самым няшчасным не толькі адоранага і прывабнага маладога Плініё, чалавека з неўладкаваным жыццём, якім ён не здолеў кіраваць, але і яго адзінага сына наразіла на небяспеку быць уцягнутым у праблемы, якія турзалі бацьку. Тут трэба было шмат чаго загоіць і паправіць, нібы сплаціць пазыку, і Кнэхту было радасна і здавалася поўным сэнсу, што такая задача выпала .менавіта на яго долю, яму, упартаму і ўяўнаму адступніку.
    Раніцай, толькі пачуўшы ў доме гукі абуджанага жыцця, ён устаў, знайшоў каля пасцелі пакладзены яму купальны халат, накінуў яго паверх лёгкай начной бялізны і прайшоў, як яму напярэдадні паказаў Ціта, праз заднія дзверы ў крытую галерэю, якая злучала дом з купальняй і з возерам.
    Перад ім ляжала невялікае азярцо, зеленавата-сталёвая паверхня яго была нерухомая, па той бок уздымаўся высокі, круты і скалісты схіл з вострым, зазубраным грэбенем, які як бы ўразаўся ў празрыстае, зеленаватае, па-ранішняму празоленае неба і адкідваў рэзкі, халодны цень. Але ўжо адчувалася за гэтым грэбенем сонца, прамяні яго ўспыхвалі то тут, то там рэдкімі іскрамі ўздоўж вострага камяністага хрыбта; яшчэ лічаныя мінуты — і з-за зубчастай вяршыні выкаціцца сонца і залье яркім святлом возера і горную даліну. Уважліва і засяроджана ўглядаўся Кнэхт у гэтую карціну, успрымаў цішыню, суровасць і хараство як нешта далёкае і ў той самы час яму блізкае і вабнае. Глыбей, чым пад час учарашняй паездкі, адчуў ён моц, холаднасць і велічную непрытульнасць гэтага горнага краю, які не раскрываецца насустрач чалавеку, не вабіць яю да сябс, а толькі трывае. I яму здалося дзіўным і поўным значнасці, што свае першыя крокі ў свабоднае зям-
    ное жыццё ён робіць менавіта тут, сярод маўклівай і халодвай велічы.
    Падышоў Ціта, у адным купальным касцюме, падаў яму руку і сказаў, паказваючы на скалу насупраць:
    — Вы прыйшлі якраз у пару, зараз узыдзе сонца. Ах, як жа хораша тут угары!
    Кнэхт ласкава кіўнуў яму. Ен ужо ведаў, што Ціта любіць рана ўставаць, бегаць, дужацца, хадзіць, хоць бы з пратэсту супронь сваёй немужчынскасці, супроць лянівага, панскага жыцця бацькі. 3 гэтай самай прычыны хлопец пагардліва адмаўляўся ад віна. Гэтыя звычкі і схільнасці, праўда, часам ставілі Ціта ў позу першабытнага дзікуна з яго пагардлівымі адносінамі да духоўнасці. Імпэт да перабольшанняў, в'ідаць, быў у крыві ва ўсіх Дэсіньёры, але Кнэхт вітаў гэта, ён нават вырашыў выкарыстаць заняткі спортам як сродак для заваявання і ўтаймавання палкага юнака. Адзін з нямногіх сродкаў, і нават не самы важны; ад музыкі, напрыклад, ён чакаў куды большага. I, зразумела, ён не спадзяваўся дабіцца роўных поспехаў з маладым чалавекам у фізічных высцігах, тым болей не імкнуўся яго выперадзіць. Даволі проста ўдзелу, які ні да чога нс абавязвае, каб паказаць юнаку, што яго выхавальнік — не баязлівец і не заўзяты дамасед.
    Ціта пільна ўглядаўся ў цёмны грэбень гары, за якою клубілася пазалочанае золкам неба. Раптам край скалістай вяршыні ўспалыхнуў, быццам распалены і ўжо крыху прыплаўлены метал, абрысы хрыбта расплыліся, ён як усё роўна адразу паніжэў, быццам, растаючы, асеў, і з палымянага правалу выплыла сляпучас дзённае свяціла. I адразу ўсё навокал раззіхацелася: зямля, дом, купальня, бераг возера з гэтага боку, і два чалавекі, якія апынуліся пад яркімі прамянямі сонца, вельмі хутка адчулі яго дабратворчае цяпло. Хлопец, захоплены ўрачыстай прыгажосцю гэтага імгнення і пераможным адчуваннем сваёй маладосці і сілы, пацягнуўся, раскінуў рукі рытмічным рухам, за якім падалося і ўсё цела, каб у экстатычным танцы прывітаць нараджэнне дня і выказаць сваю душэўную еднасць з раокалыханымі і распрамененымі вакол яго стыхіямі. Ен то памыкаўся ў радасным пакланенні насустрач пераможнаму сонцу, то малітоўна адступаў; распа'сцёртыя рукі быццам хацелі прыціснуць да сэрца горы, возера, неба, укленчыўшы, ён прывітаў маці-зямлю, прасціраннем рук — воды
    возера, прапануючы вечным сілам, як святочны дарунак, сваю маладосць, сваю свабоду, сваю запаветна распаленую ўпоенасць жыццём. На яго смуглых плячах ігралі сонечныя блікі, вочы былі прыплюшчаныя падсляпучымі прамянямі, на юны.м твары з нерухомасцю маскі застыў выраз захопленай, амаль фанатычнай сур’ёзнасці.
    Магістр таксама быў узбуджаны і ўсхваляваны ўрачыстым відовішчам нараджэння дня ў маўклівай каменнай пустэльні. Але яшчэ болей, чым гэтая карціна, узрушыла і захапіла яго ператварэнне чалавека на ягоных вачах, святочны танец яго выхаванца ў славу раніцы і сонца, які падымаў нясталага, паддатнага вычудам хлопца да амаль літургічнай засяроджанасці і раскрываў перад ім, гледачом, яго самыя запаветныя і высакародныя схільнасці, дараванні і прызначэн'ні, гэтаксама раптоўна і сляпуча сарваўшы з іх усе покрывы, як со-нца агаліла і высвеціла халодную і змрочную цясніну. Юная істота гэтая стала перад ім больш дужай і значнай, чым ён уяўляў яе сабе дагэтуль, але затое і больш жорсткай, недаступнай, чужой духоўнасці, паганскай. Гэты святочны і ахвяравальны танец юнака, апантанага радасцю Пана, важыў больш, чым прамовы і паэтычныя творы Плініё ў маладосці, ён падымаў Ціта намнога вышэй за бацьку, але і рабіў яго больш чужым, няўлоўным, недаступным поклічу.