Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
— Я думаю, што зразумеў вас нарэшце, — спакойна сказаў Аляксандр пасля маўчання. — Трэба меркаваць, вы стаміліся ад пасады, ад Касталіі, ужо даўно вас дацінае жаданне скаштаваць зямнога жыцця. Вы паддаліся гэтаму настрою, а не закону і вашаму аба-
вязку. Гэтаксама вы не адчувалі патрэбы даверыцца нам і шукаць у Ордэна парады і дапамогі. Каб выканаць фармальнасць і не абцяжарваць сваё сумленне, вы паслалі нам хадайніцтва, хоць выдатна ведалі, што яно непрымальнае; але вы, мусіць, думалі спаслацца на яго, калі б дайпіло да тлумачэнняў. Скажам, у вас былі падставы на такія незвычайныя ўчынкі, і намеры вашы былі чыстыя, іншага я і падумаць не магу. Але як вам удавалася з такімі думкамі ў галаве, з такімі жаданнямі, рашэннямі ў сэрцы, унутрана ўжо здрадзіўшы свайму сцягу, так доўга маўчаць і заставацца на сваім пасту і, відаць, бездакорна выконваць свае абавязкі?
— На тое я сюды і з’явіўся, — сказаў Магістр Гульні ўсё з той самай прыязнасцю, — каб пра ўсё перагаварыць, адказаць на кожнае ваша пытанне, і я цвёрда вырашыў: адзін раз ступіўшы па дарогу сваволі, пакінуць Хірсланд і ваш дом не раней, чым убачу, што мой стан і мае дзеянні хоць часткова вам зразумелыя.
Магістр Аляксандр задумаўся.
— Ці павінна гэта азначаць, што вы спадзяецеся дамагчыся ад мяне ўхвалы вашых учынкаў і вашых планаў? — нерашуча спытаўся ён.
— Ах, пра ўхвалу я і не думаю. Я толькі спадзяюся і хачу быць вамі зразуметым і захаваць хоць каліўца вашай павагі, калі пайду адгэтуль. Развітанне з вамі — апошняе, што чакае мя'не ў Правінцыі. Вальдцэль і Селішча Гульні я пакінуў сёння назаўсёды.
Аляксандр зноў на некалькі імгненняў заплюшчыў вочы. Словы гэтага неспасцігальнага чалавека былі такія ўэрушлівы'я і нечаканыя!
— Назаўсёды? — перапытаў ён. — Вы, значыцца, і не думаеце вярнуцца на свой пост? Мушу сказаць вам, што вы ўмееце ашаламіць чалавека! Адно пытанне, калі дазволіце: лічыце вы сябе Магістрам Гульні ці не?
Ёзэф Кнэхт узяў у рукі прывезеную скрыначку.
— Я быў ім да ўчаршняга дня, — адказаў ён, — і спадзяюся быць сёння вызваленым ад гэтага паста.уручыўшы ў вашай асобе Калегіі пячатку і ключы. Яны цэлыя, у Селішчы Гульні вы таксама знойдзеце выдатны парадак, калі захочаце праверыць.
Старшыня Ордэна ўстаў з крэсла; ён здаваўся стомленым і як бы раптоўна пастарэлым.
— Пакінем вашу скрынку на сёння тут, — сказаў ён суха. — Калі здача ключоў павінна адначасова азна-
чаць ваша звальненне, дык я не маю ўлады вырашаць адзін, бо на гэта патрэбна прысутнасць сама меней траціны ўсіх членаў Калегіі. Вы самі заўсёды так цанілі старыя звычаі і фармальнасці, я не магу так хутка асвоіцца з вашымі новымі адносі'намі да гэтага. Ці не будзеце вы настолькі ласкавыя і ці не згодзіцеся адкласці працяг нашай гутаркі да заўтрага?
— Я цалкам да вашых паслуг, высокапаважаны Магістр. Вы не адзін год ведаеце мяне і маю павагу да вас; паверце, у гэтым сэнсе нічога не змянілася. Вы — адзіны чалавек, з якім я развітваюся перад тым, як пакіну Правінцыю, і не толькі таму, што вы стаіце на чале Ордэна. Цяпер, калі я перадаў у вашыя рукі пячатку і ключы, я спадвяюся, domine, што пасля канчатковага тлумачэння вы мяне вызваліце і ад майго абавязку як члена Ордэна.
Журботным, выпрабавальным позіркам паглядзеў Аляксандр яму ў вочы і падавіў уздых.
— Пакіньце мяне цяпер аднаго, шаноўны сябар. Вы ўзвалілі на мяне дастаткова клопату і далі матэрыялу на развагі на цэлы дзень. Заўтра мы пагутарым яшчэ, прыходзьце за гадзіну да абеду.
Ен развітаўся з Магістрам ветлівым кіўком, і гэты жэст, які гаварыў пра расчараванасць і перадаваў тую падкрэсленую ветлівасць, якую выказваюць звычайна не калегу, а зусім чужому чалавеку, куды вастрэй укалоў Магістра Гульні, чым усе папярэднія словы.
Служка, які ўвайшоў, каб правесці Кнэхта вячэраць, падвёў яго да накрытага гасцёвага стала і паведаміў, што Магістр Аляксандр пайшоў да сябе на доўгую медытацыю. Ен сказаў, што думае — пан Магістр Ёзэф сёння таксама не мае патрэбы ў кампаніі; пакой яму прыгатаваны.
Аляксандр быў да глыбіні душы ўзрушаны адведзінамі і словамі Магістра Езэфа Кнэхта. Праўда, складаючы ад імя Калегіі адказ на яго пісьмо, ён прадбачыў магчымасць ягонага прыезду і з лёгкім неспакоем думаў пра размову. Але каб Магістр Кнэхт, які славіўся сваім узорным паслушэнствам, скрупулёзнасцю ў выкананні абавязку, сціпласцю і душэўным тактам, раптам, нянаджана паўстаў перад ім без папярэджання і самачынна, не ўзгадніўшы гэтага загадзя з Калегіяй, склаў з сябе паўнамоцтвы, кінуўшы тым самым ашаламляльны выклік усім звычаям і традыцыям, — гэта ён лічыу
абсалютна непрымальным. Хоць нельга было не прызнаць, што паводзіны Кнэхта, тон і выразы яго, ненавязлівая ветлівасць былі такія самыя, як заўсёды, але тым больш жахлівыя і зняважлівыя, тым больш новыя і нечаканыя, о, якія некастальскія былі змест і дух яго выкааванняў! Ніхто з тых, хто ўбачыў бы і пачуў цяпер Магістра Гульні, не западозрыў бы, што той, магчыма, хворы, ператомлены, раздражнёны і не зусім валодае сабою; да таго ж старанная праверка, праведзеная зусім нядаўна ў Вальдцэлі, не выявіла аніякіх знакаў парушэнняў, беспарадку або нядбальства ў жыцці і працы Селішча Гульні. 1 тым не меней гэты жахлівы чалавек, да ўчорага яшчэ яго самы любімы калега, паставіў перад ім скрыначку з кляйнодамі ягонага сана, быццам дарожную торбу, і заявіў, што ён ужо не Магістр, не член Калегіі, не член Ордэна, не касталец і прыйшоў сюды толькі дзеля таго, каб спехам развітацца. Ніколі яшчэ за ўсю сваю бытнасць на пасту старшыні Ордэна ён, Аляксадр, не быў у такім непрыемным, цяготлівым і цяжкім становішчы; вялікім намаганнем ён захоўваў вытрымку.
Што ж рабіць? Ужыць прымус, напрыклад, узяць Магістра Гульні пад ганаровы арышт, неадкладна, сёння ж увечары, паслаць тэрміновае паведамленне ўсім членам Калегіі і склікаць іх сюды? Ці магчымыя пярэчанні супраць такой меры? Хіба гэта не самае простае і пэўнае, што можна зрабіць? I ўсё-такі ў ім нешта бунтавала супраць такога рашэння.
I чаго, шчыра кажучы, ён даможацца такімі рэпрэсаліямі? Магістру Кнэхту яны не дадуць нічога, апрача прыніжэння, Касталіі — нічога, больш за ўсіх. бадай што, выйграе ён сам, узначальнік, бо здыме з сябе цяжар адказнасці, супакоіць сваё сумленне, бо не давядзецца яму тады аднаму адказваць за тое, што ён лічыць агідным і цяжкім. Але калі ўвогуле яшчэ існуе хоць самая малая магчымасць нешта выправіць у гэтай фатальнай справе, калі яшчэ можна зрабіць спробу зачапіць Кнэхтава пачуццё гонару, яшчэ можна дабіцца павароту ў ягоных намерах, — гэтага можна дабіцца толькі сам-насам. Ім двум, Кнэхту і Аляксандру, прыйдзецца вытрымаць жорсткую схватку, больш няма каму. I, апанаваны такімі думкамі, ён мусіў прызнаць. што Кнэхт, па сутнасці, зрабіў правільна і высакародна: не звярнуўшыся ў Вярхоўную калегію, якая для яго
перастала існаваць, ён усё-такі з’явіўся да яго, узначальніка, на апошнюю бітву і развітанне. Гэты Езэф Кнэхт, хоць і ўчыніў нешта забароненае і ненавіснае, захаваў пры гэтым сваю годнасць і застаўся тактоўны.
Магістр Аляксандр вырашыў даверыцца апошняму доваду і не ўмешваць у справу апарат Калегіі. Толькі цяпер, калі рашэнне было знойдзена, ён пачаў абдумваць усе падрабязнасці здарэння і найперш спытаўся ў сябе, што, па сутнасці, было слушнае і няслушнае ў дзеяннях Магістра Гульні, які, безумоўна, рабіў уражанне чалавека, цвёрда перакананага ў правільнасці сваіх поглядаў і ў правамоцнасці свайго нечуванага ўчынку. Цяпер, спрабуючы падвесці дзёрзкі намер Магістра Гульні пад нейкую формулу, праверыць яго згодна з законамі Ордэна, якія ён ведаў як ніхто, Аляксандр прыйшоў да нечаканага адкрыцця, што фактычна Езэф Кнэхт зусім не парушыў і не меў намеру парушаць літару за'кона, бо паводле закона, які, праўда, дзесяцігоддзямі не ўжываўся, кожны член Ордэна меў права ў любы час выйсці з яго, калі ён адначасова адмаўляецца ад сваіх правоў і ад кастальскага грамадства. Вяртаючы давераныя яму пячаткі, заяўляючы Ордэну пра свой выхад, ідучы ў некастальскі свет, Кнэхт, праўда, рабіў крок нечуваны, незвычайны, страшны, магчыма, нават нягодны, але ніяк не пераступіў правілаў Ордэна. Хочучы зрабіць гэты неспасцігальны, але фармальна не супярэчны закону ўчынак не за спінай старшыні Ордэна, а твар у твар з ім, ён рабіў нават больш, чым патрабавалася ад яго паводле літары закона. Але як дайшоў да такога рашэння гэты акружаны чтою чалавек, адзін з стаўпоў іерархіі? Як асмеліўся ён кіравацца ў сваім, што ні кажы, адступніцкім намеры пісанымі правіламі і пагардзіць сотняй не пісаных, але не меней святых абавязкаў, якія павінны былі б яму ў гэтым перашкодзіць?
Аляксандр пачуў бой гадзінніка, адагнаў бясплённыя думкі, прыняў ванну, прысвяціў дзесяць мінут дыхальным практыкаванням і выбраў сабе келлю для медытацыі, каб за гадзіну, да сну набрацца сілы і спакойнасці і потым да раніцы не вяртацца ў думках да гэтага прадмета.
На другі дзень малады служка правёў Магістра Кнэхта з гасцёвага дома да старшыні Ордэна і быў
сведкам таго, як абодва абмяняліся прывітаннямі. Яго, хто прывык бачыць вытанчаных майстроў медытацыі зблізку, усё ж падзівіла ў выглядзе, у манерах, у прывітанні абодвух самых годных Магістраў нешта адмысловае, найвышэйшая засяроджанасць і выразнасць. Гэта было, расказваў ён нам пазней, не зусім звычайнае прывітанне паміж двума носьбітамі высокіх санаў, як заўсёды бывала згодна з абставінамі — або павярхоўным і нядбала выкананым цырыманіялам, або ўрачыста-радасным, святочным актам, а магло быць і нейкім спаборніцтвам у ветлівасці, самапрыніжэнні і падкрэсленай дагодай. Цяпер гэта выглядала так, быццам тут прымалі чужога, напрыклад, нейкага вялікага майстра ёгі, які прыехаў з далёкіх краёў, каб выказаць кіраўніку Ордэна сваю пашану і памерацца з ім сілай. Словы і жэеты былі сціплыя, але позіркі і абліччы абодвух саноўных кастальцаў поўныя спакойнасці, рашучасці і сабранасці, таксама прыхаванай напругі, быццам абодва яны свяціліся з сярэдзіны або былі зараджаныя электрычным токам. Больш нічога нашаму сведку не ўдалося ні ўгледзець, ні пачуць. Субяседнікі пайшлі ва ўнутраныя пакоі, мабыць, у прыватны кабінет Магістра Аляксандра, і заставаліся там некалькі гадзін, прычым нікому не дазволена было турбаваць іх. Усё, што стала вядома пра іх гутарку, было пазнсй расказана дэпутатам Дэсіньёры, якому сёе-тое расказаў сам Езэф Кнэхт.