Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
цяжкую і адказную працу ў школе, асабліва ў свецкай школе, як самую важную і ганаровую частку нашай задачы і як мага яе пашыраць.
Цяіпер я падышоў да сваёй асабістал просьбы, з якой я адважуся звярнуцца да шаноўнай Калегіі. Гэтым пасланнем я прашу Калегію вызваліць мяне ад пасады Матістра Гульні, даверыць мне за межамі Касталіі звычайную школу, вял'ікую або малую, і дазволіць мне ў якасці педагога рыхтаваць у гэтай школе атрад юных членаў Ордэма, людзей, у адносінах да якіх я магу быць пэўны, што яны самааддана дапамагацьмуць уводзіць у кроў і плоць нашы прынцыпы і прышчапляць іх маладым людзям.
Спадзяюся, што вслсшаноўная Калегія зробіць ласку дабрамысна разгледзець маю просьбу д яе абгрунтаванне і паведа'міць мне свой адказ.
Магістр Гульні
Прыпіска:
Хай будзе мне дазволена прывесці тут словы айца Якава, якія я запісаў у час адной незабыўнай прыватнай гутаркі з ім:
«Могуць настаць часіны жудасці і найцяжэйшых гаротаў. I калі сярод бедаў яшчэ будзе магчыма нейкае шчасце, тое адзіна духоўнае шчасце, абернутае назад, да выратава'ння культуры мінулых эпох, і звернутае наперад, да бадзёрага і дзейснага самавыяўлення духу сярод той эпохі, якая ў іншым выпадку цалкам падупала б уладзе рэчавага».
Тэгулярыус і не ладазраваў, як мала ў гэтым пасланні захавалася ад ягонай працы; у апошняй рэдакцыі яму не давялося яго ўбачыць. Праўда, Кнэхт паказаў яму два папярэдн'ія варыянты, даўжэйшыя, а потым адправіў сваё пасланне і пачаў чакаць адказу ад Калегіі, выяўляючы куды менш нецярллівасці, чым яго сябар. Магістр прыняў рашэнне не паведамляць яму пра свае далейшыя крокі; ён нават забараніў яму абмяркоўваць лазней .гэта пытанне і толькі намякнуў, што да паступлення адказу пройдзе, магчыма, нямала часу.
Таму, калі (раней, чым Кнэхт чакаў) прыйшоў гэты адказ, Тэгулярыус пра яго нічога не даведаўся. Пасланне з Хірсланда паведамляла:
Велешаноўнаму Магістру Гульні ў Вальдцэлі. Глыбокашаноўны калега!
Кіраўніцтва Ордэна, а таксама кангрэгацыя Магістраў, з везвычайнай цікавасцю пазнаёміліся з Вашым такім жа сардэчным, як і дасціпным пасланнем. Ваш рэтраспектыўны погляд на гістарычнае мінулае не меней. чым Ваш поўны клопату погляд у будучыню, прыкаваў да сябе нашу ўвару, і многія з нас, несумненна, яшчэ не раз будуць вяртацца да гэтых хвалюючых і часта не пазбаўленых слушнасці меркаванняў і здабудуць з іх карысць. 3 радасцю і ўдзячнасцю ўсе мы прынялі натхняльны Ваш настрой, настрой сапраўднага і самаадданага кастальства, глыбокай любові, што ўжо стала другою Вашай натурай, да нашай Правінцыі, да яе жыцця і звычаяў, любові шматтурботнай і ў цяперашні час крыху трывожнай. 3 не меншай радасцю і ўдзячнасцю прынялі мы асабістую ноту і настраёвасць гэтай любові, гатоўнасць да ахвяр, прагу дзейнасці, усю глыбіню і руплівасць вашую, цягу да гераізму. Ува ўсім гэтым мы зноў пазнаём характар нашага Магістра Гульні, яго энергію, яго запал, яго адвагу. Як гэта падобна на вучня славутага бенедыктына: ён не ператварае гісторыю ў самамэту чыстай навукі, у падабенсгва эстэтычнай гульні, ён вывучае яе не ў якасці абыякавага назіральніка, а яго гістарычная эрудыцыя непасрэдна скіравана да сучаснасці, да дзеяння, да актыўнай дапамогі! I як жа, высокашаноўны калега, адпавядае Вашаму характару тая акалічнасць, што мэта Вашых асабістых жаданняў настолькі сціплая, што Вас вабіць недапалітычных даручэнняў і місій, не да ўплывовых або ганаровых пасад, Вы хочаце служыць проста як Adagister Ludi, школьны настаўнік!
Вось якія некаторыя ўражанні і развагі, што міжволі напрошваюцца пры першым чытанні Вашага паслання. Яны былі аднолькавыя альбо амаль аднолькавыя ў большасці нашых калег. Аднак пры далейшым знаёмстве з Вашымі паведамленнямі, засцярогамі і просьбамі Калегія ўжо не выявіла такой поўнай аднадушнасці. Спецыяльнае пасяджэнне было прысвечана пытанню, якое мы ажыўлена абмяркоўвалі, наколькі прымальны ваш пункт гледжання пра небяспеку, якая пагражае нашаму панаваню, а таксама пытанню пра род, маштабы і магчымыя тэрміны набліжэння гэтай небяспек'і, і большасць прысутпых паставілася да гэтыхпраблем
з патрэбнай сур’ёзнасцю і жывой зацікаўленасцю. I ўсё ж мы паві'нны давесці да Вашага ведама, што ні ў водным з гэтых пытанняў Ваш пункт погляду не сустрэў падтрымкі болыласці. Усе мы аднадушна прызналі толькі багацце Вашай фантазі'і і шырыню Вашых гісторыкапалітычных поглядаў, а ў прыватнасцях . ніводная з Вашых здагадак або, калі хочаце, прароцтваў, не была ў поўным сваім аб’ёме ўхвалена або прызнана пераканаўчай. У пыта'нні пра тое, у якой ступені Ордэн і кастальскі парадак саўдзельнічаюць у захаванні незвычайна доўгага мірнага перыяду, наколькі яны могуць наогул прынцыпова служыць фактарамі палітычнай гісторыі і палітычнага становішча, на Вашым баку таксама аказаліся толькі нямногія, ды і тое з агаворкамі. Думка большасці зводзілася да таго, што мір, які ўсталяваўся ў нашай частцы свету пасля ваяўнічай эпохі, можна прыпісаць у лэўнай ступені ўсеагульнаму вычар'панню і абяскроўліванню ў выніку папярэдніх спусташальных войнаў, але яшчэ больш той акалічнасці, што Заходняя Еўропа перастала .тады быць асяродкам сусветнай гісторыі і арэнай змагання за гегемонію. He ставячы пад сумненне заслугі Ордэна, усё ж нельга прызнаць кастальскую ідэю, ідэю высокага культывавання духу пад знакам медытатыўнага выхавання душы, у сапраўдным сэнсе гэтага слова гістарычным фактарам, інакш кажучы — прыпісваць ёй жывое ўздзеянне на стан сусветнай палітыкі, тым болей што мэты і патрабаванні такога роду ў найвышэйшай ступені чужыя ўсяму ладу Касталіі. Як падкрэслівалася ў шэрагу сур’ёзных выступленняў, уздзеянне на палітыку і ўдзел у пытаннях вайны і міру не адпавядаюць ні волі, ні прызначэнню Касталіі, і пра такую м'ісію ўжо таму не можа быць ніякай гаворкі, што ўсё кастальскае памкнёна да розуму і адбываецца ў межах разумнага, чаго ўсё-такі нельга сказаць пра сусветную гісторыю, не ўпадаючы ў тэолагапаэтычныя летуценні рамантычнай філасофіі гісторыі і ,не залічыўшы ўвесь апарат забойстваў і знішчэння, які быў на службё гісторыятворлых сіл, да метадаў сусветаага розуму. Далей, пры еамы!м беглым поглядзе на гісторыю духу робіцца яена, што перыяды найвышэйшага духоўнага росквіту па сутнасці не могуць быць вытлумачаны палітычнымі абставінамі, наадварот, культура, або дух, або душа маюць сваю гісторыю, якая адбываецца побач з так
званай сусветнай гісторыяй (гэта значыць, з несканчальнай барацьбой за матэрыяльную ўладу), як другая гісторыя, запаветная, бяскроўная і святая. Наш Ордэн мае адносіны толькі да гэтай святой і запаветнай, а не да «рэальнай» звярынай сусветнай гісторыі, і ў яго задачы зусім не ўваходзіць дбаць пра палітыку або, тым болей, дапамагаць яе рабіць.
Значыцца, незалежна ад таго, такая ці не такая сусветна-палітычная канстэляцыя, якою яе малюе Ваша пасланне, Ордэну ў кожным разе не да твару займаць у адносінах да яе іншую пазіцыю, акрамя як ,толькі пазіцыю чакаігня і цярплівасці. А таму Ваша думка пра тое, што мы павінны ўспрымаць канстэляцыю, якая склалася цяпер, як сігнал да актыўнай пазіцыі, была рашуча адхілена большасцю калег. Што ж да Вашых поглядаў на сённяшні стан свету і Вашых прадказанняў на бліжэйшую будучыню, дык, хоць на большасць членаў яны яўна зрабілі пэўнае ўражанне, а некаторымі нават былі ўспрыняты як сенсацыя, але і ў гэтым пункце, як ні падкрэслівалі амаль усе прамоўцы сваю павагу да Вашай эірудыцыі і празорлівасці, большая частка калег не згадзілася з Вамі. Наадварот, усе схіліліся да таго, што Вашы выказванні, вельмі вартыя ўвагі і ў вышэйшай ступені цікавыя, усё ж перабольшана песімістычныя. Адзін з прысутных задаў пьгтанне, ці не варта лічыць 'небяспечным, нават злачынным, і, ва ўсякім разе, легкадумным, калі Магістр асмельваецца бянтэжыць сваю Калегію такімі змрочнымі карцінамі быццам бы хуткай небяспекі і выпрабаванняў. He пярэчым, што своечаеовы напамін пра трупехласць усяго сутнага дапушчальны, і кожны касталец, ва ўсякім разе на высокай і адказнай пасадзе, час ад часу павінен вяртацца думкаю да memento mori але так абагулена, так нігілістыч'на прарочыць блізкі канец усяго саслоўя Магістраў, усяго Ордэна, усёй іерархіі азначае ў яго вачах не толькі нядобрую спробу парушыць душэўны спакой сваіх калег, але і пагрозу самой Калегіі і яе дзеяздольнасці. Праца любога Магістра, безумоўна, прайграе, калі ён кожнае раніцы будзе брацца за яе з думкай, што ,яго пасада, яго дзейнасць, яго выхаванне, яго адказнасць перад Ордэнам, яго жыццё ў Касталіі і для Касталіі — усё гэта заўтра ці паслязаўтра згіне
’ памятай пра смерць (лац.).
і ператворыцца ў пыл. Хоць .гэтая думка не была падтрымана большасцю, яна ўсё ж сустрэла пэўнае адабрэнне.
Мы канчаем сваё пісьмо, але былі б радыя сустрэцца і пагутарыць з Вамі асабіста. 3 нашых скупых слоў Вы можаце меркаваць, Велешаноўны, што Ваша пасланне не мела таго ўздзеяння, на якое Вы, мусіць, разлічвалі. У вялікай ступені няпоспех яго тлумачыцца рэальнымі прычынамі, фактычным разыходжаннем паміж Вашымі сённяшнімі поглядамі і жаданнямі і поглядамі і жаданнямі большасці Вашых калег. Але некаторую ролю адыгралі і чыста фармальныя прычыны. Нам, прынамсі, здаецца, што непасрэдная, вусная размова паміж Вамі і Вашымі калегамі была б куды больш гарманічнай і пазітыўнай... I не толькі гэтая форма афіцыйнага пісьмовага паслання, як нам здаецца, пашкодзіла Вашаму хадайніцтву: яшчэ больш адмоўнае ўражанне зрабіла непрынятае ў зносінах паміж намі спалучэнне калегіяльнага паведамлення з прыватным хад-айніцтвам, з асабістай просьбай. Болыласць знаходзіць у гэтым спалучэнні няўдалую спробу новаўвядзен,ня, іншыя проета называюць яго недарэчным.
Тут мы набліжаемся да самага далікатнага пункту Вашага паслання, да Вашай просьбы пра вызваленне Вас ад пасады і лакіраваяне на працу ўсвецкую школу. Аўтар такой просьбы павінен быў загадзя ведаць, піто Калег'ія ніколі не згодзіцца з такой нечаканай і так арыгінальна матываванай просьбай, што яе ніяк нельга ўхваліць і задаволіць. Зразумела, Калегія адказвае ла яе адмовай.
Што сталася б з нашай іерархіяй, калі б не Ордэн і не загад Калегіі вызначалі кожнаму ягонае месца? Што сталася б з Касталіяй, калі б кожны самастойна ацэньваў сябе, свае дараванні і схільнасці і адпаведна сам выбіраў сабе прызначэнне? Мы рэкамендуем Магістру Гульні паду'маць над гэтым і даручаем яму і^далей выконваць пачэсныя абавязкі, якія м.ы яму даверылі.