• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    я абавязаны памятаць, што і мы, людзі, далёкія ад палітыкі, уцягнуты ў арбіту сусветнай гісторыі і памагаем яе тва.рыць. Таму я і напісаў на пачатку свайго паслання, што мас дзелавыя здольнасці канчаюцца, а могуць і назусім прапасці, бо я не маю сілы перашкодзіць таму, што мае думкі і клопат паглынутыя галоўным чынам навіслай над намі небяспекай. I хоць я забараняю свайму ўяўленню маляваць, якія формы можа набыць гэтая трагедыя для нас усіх і для мяне асабіста, я не магу заглушыць у сабе пытанне: што павінны зрабіць мы і што павінен зрабіць я, каб пірыняць небяспеку не з голым'і рукамі? Хай будзе мне дазволена спыніцца на гэтым крыху больш падрабязна.
    Дамаганняў Платона на тое, што кіраваць дзяржавай павінны вучоныя, больш таго — мудрацы, я не падзяляю. Свет быў у яго час маладзейшы. А Платон, хоць і заснаваў свайго роду Касталію, быў н<іякі не касталец, а прыродны арыстакрат, атожылак царскага роду. Праўда, і мы арыстакраты і належым да высакароднага саслоўя, але гэта высакароднасць духу, а не крыві. Я не веру, што чалавецтва здольнае выпеставаць пароду людзей, у якіх адначасова спалучаліся б высакароднасць крыв'і і высакароднасць духу, — гэта была б ідэальная арыстакратыя, але яна пакуль што — мара. Мы, кастальцы, нягледзячы на тое, што мы людзі высокіх маральных правілаў і не без розуму, валадарыць не патрапім; калі б нам давялося кіраваць краінай, мы б не маглі рабіць гэтага з той энергіяй і непасрэднасцю, якія патрэбны .сапраўднаму кіраўніку, і пры гэтым наша ўласнае поле дзейнасці, самы блізкі нам клопат — культываванне ўзорнага духоўнага жыцця — хутка было б занядбана. Каб валадарыць, зусім не трэба быць дурным або грубым, як часам заяўляюць заядлыя інтэлектуалы, але на тое патрзбна нічым не атручаная любоў да пакіраванай вонкі дзейнасці, патрэбна палкасць да самаатаясамлівання з пастаўленай мэтай і, зразумела, пэўная імклівасць і непераборлівасць у выбары шляхоў да поспеху. Усё гэта, як бачыце, якасці, якіх у вучонага — мудрацамі сябе мы называць не буд'зем — няма і быць не павінна, бо для нас разважанне важней за дзеянне, а пры выбары сродкаў і метадаў дасягнення нашых мэт мы прывучаны да абачлівасці і асцярог'і. Такім чынам — кіраваць краінай і займацца палітыкай — не наша доля. Мы — прафесія-
    налы даследавання, члянення і вымярэння,наша справа аберагаць і вывяраць усе азбукі, табліцы множання і метады, ствараць эталоны мер і вагі. Зразумела, мы любім і шмат чаго іншага, мы можам пры выпадку быць і наватарамі, першаадкрывальнікамі, шукальнікамі прыгодаў, заваёўнікамі і ператлумачальнікамі, але найпершы наш абавязак, дзеля якога народ мае ў нас патрэбу і нас корміць, ёсць захаванне ў чысціні ўсіх крыніц ведаў. У палітыцы, гандлі і дзе толькі хочаце ператварэнне чорнага ў белае можа залічыцца геніяльньгм дасягненнем, у нас — ніколі.
    У былыя эпохі, у так званыя «вялікія» і бурныя часы, пры войнах і пераваротах, ад людзей разумовых прафесій часам патрабавалі, каб яны бралі ўдзел у палітыцы. Асабліва гэта датычыцца канца фельетаністычнай эпохі. У яе патрабаванн'і ўваходзіла палітызацыя або мілітарызацыя духу. Падобна на тое, як царкоўныя званы пералівалі на гарматы, як зусім яшчэ недарослымі школьнікамі папаўняліся парадзелыя шэрагі войска, так і дух канфіскоўвалі і выкарыстоўвалі дзеля ваенных мэтаў.
    Вядома, мы пагадзіцца з такім патрабаваннем не можам. He даводзіцца спрачацца піра тос, што вучоны ў выпадку самай большай патрэбы не можа быць адкліканы з кафедры або ад лабараторнага стала і ператвораны ў салдата, больш таго, што ён пры пэўных абставінах не павінен пайсці на гэта па добрай волі, нарэшце, што ў знэнджанай вайвою краіне вучоны павінен падзяляць з народам усе матэрыялыіыя нягоды, аж да голаду. Чым вышэйшая адукаванасць чалавека, чым большымі прэрагатывамі ён карыстаўся, тым большыя ахвяры ён павінен прыносіць у выпадку патрэбы; мы опадзяёмся, што кожнаму кастальцу гэта калі-небудзь будзе неаспірэчнай ісцінай. Але раз мы гатовыя прынесці ў ахвяру народу, калі ён у небяспецьг, наш дабрабыт, нашы выгоды, з гэтага не выінікае, што мы гатовыя прынесці ў ахвяру надзённым інтарэеам народа або генералаў і сам дух, традыцыі і запаветы нашага духоўнага жыцця. Палахліўцам назавём мы таго, хто ўхіляецца ад пірацы, ахвяр і небяслекі, што прыпалі на долю яго народу. Але палахліўцам і здраднікам удвайне будзе той, хто здрадзіць прынцыпам духоўнага жыцця дзеля матэрыяльных выгодаў, хто, напрыклад, згодзіцца даць права валадарам вырашаць, колькі будзе двойчы
    два. Бо ахвяраваць любоўю да ісціны, інтэлектуальным сумленнем, вернасцю законам і метадам духу дзеля якіх-небудзь іншых інтарэ'саў, хай «ават гэта будуць інтарэсы бацькаўшчыны, ёсць здрада. Кал'і ў барацьбе інтарэсаў і лозунгаў ісціне пагражае небяспека гэтакса.ма падупасц'і зняцэньванню, перакручванню і гвалту, як і асобе, як мове, як мастацтву, наш адзіны абавязак — 'супраціўляцца гэтаму і ратаваць ісціну, правільней кажучы, імкненне да ісціны, як найвы'Ніэйшы сімвал веры. Калі вучоны з тірыбуны, з кафедры або ў кнігах свядома гаворыць няпраўду, свядома падтрымлівае хлусню і фальсіфікацыю, ён не толькі грэшыць супраць законаў жыцця, ён, насуперак усякай яўнасці і патрэбе дня, і народу свайму прыносіць не карысць, а цяжкую шкоду, атручвае яму паветра і зямлю, ежу і пітво, атручвае мысленне і пачуццё справядлівасці і дапамагае ўсім злым і варожым сілам, якія пагражаюць яму знішчэннем.
    Значыцца, касталец не павінен рабіцца палітыкам, ён абавязаны, калі трэба, ахвяраваць сваёй асобай, але не сваёй вернасцю духу. Дух дабіратворны і святы ў паслушэнстве ісціне; калі ён ёй здраджвае, адмаўляс ёй у пакланевні, робіцца прадажным і паддатным любым уздзеянням, — ён ёсць д’ябал у патэнцыі і яшчэ болыпая гнюсота, чым жывёльнае, падсвядомае скоцтва, у якім усё ж .захоўваецца нейкая доля прыроднай нявіннасці.
    Я даю магчымасць кожнаму з вас, глыбокашаноўныя калегі, самому падумаць пра тое, у чым абавязкі Ордэна ў хвіліну, калі краіне і самому Ордэну пагражае небяспека. На гэта могуць быць розныя пункты гледжання. I ў мяне ёсць свой, і, грунтоўна абдумаўшы ўсе закранутыя тут пытанні, я асабіста склаў сабеяснае ўяўленне пра тое, у чым мой абавязак і якія павінны быць у мяне памкненні. Гэта і прымусіла мяне звярнуцца з асабіістай просьбай да нашага паважанага кіраўніцтва, якою я і закончу свой мемарандум.
    3 усіх Магістраў, якія складаюць нашу Калегію, я, як Magister Ludi, паводле сваіх абавязкаў менш за ўсё сутыкаюся са знешнім светам. Магістры матэматыкі, філалогіі, фізікі, педагогікі і іншыя працуюць у галінах, агульных са светам недасведчаных; і ў некастальскіх звычайных школах нашай і ўсякай іншай краіны матэматыка і граматыка складаюць аснову выкладання, і ў
    свецкіх універсітэтах вывучаюць фізіку і астраномію, а музыкай займаюцца нават і без адмысловай падрыхтоўкі; усе гэтыя дысцыпліны старыя як свет, намнога старэйшы’я за наш Ордэн, яны існавал'і задоўга да яго і яго перажывуць. Адна толькі Гульня шкляных перлаў ёсць наша вынаходства, наша выдатнасць, наша любімая цацка, крайняе, вытанчанае выяўлен'не нашага спецыф'ічнага кастальскага тыпу духоўнасці. Гэта адначасова самая бліскучая і самая бескарысная, самая ўпадабаная і самая крохкая каштоўнасць у нашай скарбонцы. Яна і загіне першая, як толькі стане пытанне цра існаванне Касталіі, — не толькі таму, што яна сама па сабе ёсць самае крохкае з усіх нашых багаццяў, а і таму, што недасведчаным яна, бясспрэчна, — найменш патрэбная частка кастальскага свету. Калі дойдзе да скарачэння ў краіне лішніх выдаткаў, дык будзе паменшана колькасць элітарных школ, зніжаны, а пасля і адменены фонды на ўтрыманне і пашырэнне бібліятэк і калекцый, будзе пагоршана наша харчаванне, перастануць абнаўляць нашу вопратку, але ўсе найважнейшыя дысцыпліны нашай universitas litterarum будуць захаваныя — акрамя Гульні. Матэматыка патрэбна і на тое, каб прыдумваць новую зброю, але ніхто не паверыць, асабліва вайскоўцы, што закрыццё Vicus lusorum і адмаўленне ад нашай Гульні прынясе краіне і народу хоць самую малую шкоду. Гульня — самая выштукаваная і самая пацэльная частка нашага будынка. Магчыма, менавіта таму Magister Ludi, які ўзначальвае самую чужую свету галіну, першы і адчуў блізкі землятрус або, прынамсі, першы выказаў Калегіі свае апасенні.
    Такім чынам, я лічу, што ў выпадку палітычных і ваенных катаклізмаў Гульня загі.не. Яна хутка прыйдзе да заняпаду, і калі нават асобныя людзі і захаваюць да яе прыхільнасць, яна не будзе адноўлена. У атмасферы, якая ўзнікае пасля новай ваяўнічай эры, Гулыія не зможа існаваць. Яна знікне гэтаксама, як ЗіНІклі некаторыя высока развітыя традыцыі ў гісторыі музыкі, напрыклад, прафесійныя пеўчыя хоры семнаццатага стагоддзя або нядзельная канцэртная музыка ў цэрквах у пачатку васемнаццатага. Тады чалавечае вуха лашчылі гукі, анёльскай, прамяністай чысціні якіх не здолелі адрадзіць ніякая навука, ніякае чарадзейства. Так і Гульню не забудуць ніколі, але і адрадзіць яе не ўдасца,
    а тыя, хто ў будучым зоймецца вывучэннем яе гісторьгі, яе ўзнікнення, росквіту і заняпаду, толькі ўздыхнуць, зайздросцячы таму, што нам выпала шчасце жыць у такім гарманічным духоўным свеце.
    Хоць я Magister Ludi, я зусім не лічу сваёй або нашай задачай папярэджваць або адсоўваць пагібель Гульні. Усё выдатнае, якім бы яіно ні было выдатным, я.но ўміручае, бо зрабілася гісторыяй, зямной з’явай. Мы гэта ведаем і можам журыцца з гэтай прычыны колькі хочам, але няма сэнсу спрабаваць сур’ёзна змяніць тое, чаго змяніць нельга. Калі Гульня занепадзе, Касталія і ўвесь свет панясуць велізарную страту, але не адразу гэта вават адчуюць, настолькі ў эпоху крутых паваротаў яны будуць заклапочаныя ратаваннем таго, што яшчэ можна ўратаваць. Касталію без Гульні яшчэ можна сабе ўявіць, але Касталія без пакланення ісціне, без вернасці духу —• непамысная. Выхаваўчая Калегія можа абысціся без Магістра Гульні. Але сам выраз «Magister Ludi з самага пачатку і па сваёй сутнасці — што ўжо амаль забыта намі — азначае не тую спецыяльнасць, якую мы пад гэтым словам разумеем. Magister Ludi пачаткова азначала проста «школьны настаўнік». А настаўнікі, дсбрыя і мужныя настаўнікі, будуць нашай краі.не тым болей патрзбны, чым большая небяспека будзе пагражаць Касталіі, чым больш яе скарбаў будзе гінуць або спакваля адміраць. Настаўнікі нам найбольш патрэбныя, бо гэта людзі, як'ія прышчапляюць моладзі здольнасць вымяраць і ацэньваць факты, якія служаць моладзі прыкладам пакланення ісціне, паслушэнства духу, служэння слову. I гэта зусім не датычыцца ў першую чаргу нашых элітарных школ, існаванню якіх таксама калі-небудзь прыйдзе крэс, гэта датычыцца ўсіх свецкіх школ па-за Касталіяй, дзе р.учапь і выхоўваюць будучых гараджан і сялян, рамеснікаў і салдатаў, палітыкаў, афіцэраў і кіраўнікоў, пакуль яны яшчэ дзеці і паддатныя выхаванню. Менавіта там аснова духоўнага жыц.ця краіны, a не ў нашых семі'нарах або Гульні. Мы здавён забяспечваем краіну настаўнікамі і выхаваўцамі, і я ўжо казаў: яны найлепшыя сярод нас. Але мы абавязаны рабіць болып, чым рабілі дагэтуль. Мы не павінны больш спадзявацца, што з некастальскіх школ да нас будзе ісц‘і па'стаянны пірыток здольных дзяцей і яны змогуць нам захаваць Касталію. Нам трэба разглядаць сціплую,