Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
— He, — сказаў ён, — у госці я не надаюся, мне патрэбна праца. Акрамя таго, варта мне затрымацца ў тваім доме даўжэй, чым на некалькі дзён, гэта непазбежна павялічыць трэнні і згусціць атмасферу ў тваёй сям’і. Я табе цалкам давяраю, ды і жонка твая папрыветлівела, прывыкла да маіх з’яўленняў, але ўсё гэта адразу пераменіцца, кал'і я з рэдкага госця і Магістра Гульні ператваруся ва ўцекача і падсуседа.
— Ты занадта датклівы, — запярэчыў Плініё. — Я ўпэўнены, што, як толькі ты парвсш з Ордэнам і аселішся ў сталіцы, ты неўзабаве атрымаеш вартае цябе месца, сама меней ■— прафесарскую кафедру ў вышэйшай школе, на гэта ты можаш цвёрда разлічваць. Але на такі клопат патрэбен час, гэта ты павінен зразумець, і я толькі тады змагу табе нешта зрабіць, калі адбудзецца тваё вызваленне.
— Ну, вядома, — сказаў Магістр, — да таго часу маё рашэнне павінна заставацца ў тайне. Я не магу прапаноўваць паслуг вашаму начальству, пакуль маё не будзе апавешчана і не вынесе свайго прысуду — гэта ясна. Але перш за ўсё я не шукаю афіцыйнай пасады. У жыцці і побыце я вельмі пепераборлівы, ты нават уявіць сабе гэтага не можаш. Мне патрэбен пакойчык і харчы, а галоўнае — праца, пасада настаўніка ці выхаваўцы, мне патрэбны адзін або некалькі вучняў і гадаванцаў, з кім бы я жыў і на каго мог бы ўплываць; менш за ўсё мяне спакушае вышэйшая школа, я б з такой самай асалодай, не, нават з большай, паступіў бы ў хатнія настаўнікі ў сям’ю з адным хлопчыкам або штонебудзь гэтакае. Усё, чаго я хачу і шукаю, —■ гэта простых натуральных абавязкаў, чалавека, які меў бы ўва мне патрэбу. Прызначэнне ў вышэйшую школу з самага пачатку ўцісне мяне зноў у традыцыйны, асвячоны і механізаваны афіцыйны апарат, я ж мару зусім пра іншае.
Тут Дэсіньёры нерашуча выказаў сваю просьбу, якую выношваў у сабе ўжо даўно.
— У мяне ёсць прапанова, — пачаў ён, — і я прашу цябе выслухаць мяне да канца і без прадузятасці абдумаць яе. Магчыма, яна здасца табе прымальнай, тады ты і мне зробіш паслугу. 3 таго дня, як я ўпершыню быў тут тваім госцем, ты шмат мне дапамог. Ты пазнаёміўся з маім жыццём, з маім домам і ведаеш, як усё склалася. Там яшчэ і цяпер няма ладу, але ўпершы-
ню за шмат гадоў палепшала. Самае цяжкае — гэта мае адносіны з сынам. Ен спешчаны і дзёрзкі, ён паставіў сябе ў нашым доме ў прывілеявалае, выключнае становішча: яму гэта лёгка ўдалося ў той час, калі за яго, яшчэ дзіця, ішла барацьба паміж мною і яго маці. Тады ён рашуча стаў на бок маці, і мяне паступова пазбавілі ўсіх дзейсных сродкаў выхавання. Я з гэтым прымірыўся, як і наогул з усім сваім няўдалым жыццём. Я пакорліва прыняў гэта. Але цяпер, калі я з тваёй дапамогай у пэўнай меры вылечыўся, у мяне зноў нарадзілася надзея. Ты ўжо разумееш, куды я хілю; я вельмі шмат аддаў бы, каб Ціта, у якога, дарэчы, у школе непрыемнаец'і, атрымаў хоць бы на час настаўніка і выхаваўцу, гатовага прысвяціць сябе яму цалкам. Гэта эгаістычная просьба, я разумею, і я не ўпэўне'ны, што табе такая задача даспадобы. Але ты сам даў мне мужнасці зрабіць такую прапанову.
Кнэхт усміхнуўся і падаў руку.
— Дзякую табе, Плініё. Ніводная прапанова не была б мне больш прывабнай. He хапае згоды толькі тваёй жонкі. Потым вы абое павінны рашыцца на першы час цалкам аддаць вашага сына на мой догляд. Каб мне ўзяць яго ў рукі, яго трэба вывесці з-пад штодзённага ўплыву бацькоўскага дому. Ты павінен пагаварыць пра гэта з жонкай і пераканаць яе прыняць маю ўмову. Вазьміся за справу асцярожна, я вас не падганяю.
•— I ты думаеш, табе ўдасца перарабіць Ціта? — спытаўся Плініё.
— Вядома, чаму ж не? Ен успадкаваў высакародную пароду і добрыя задаткі ад бацькоў, трэба ўсё гэта толькі гарманізаваць. Абудзіць у ім цягу да гэтай гармоніі, правілыіей, развіць яе і зрабіць нарэшце свядомай — вось на чым будзе палягаць мая задача, і я ахвотна бяру яе на сябе.
Цяпер Езэф Кнэхт ведаў, што абодва сябры, кожны па-свойму, спрыяюць дасягненню яго мэты. Пакуль Дэсіньёры ў сталіцы выкладаў жонцы свае новыя планы і стараўся зрабіць іх ёй лрымальнымі, у Вальдцэлі, у адным рабочым пакоі бібліятэкі сядзеў Тэгулярыус і паводле Кнэхтавых указанняў назапашваў матэрыял на дакумент, які трэба было скласці. Магістр закінуў яму прынаду, псрадаўшы ў яго рукі процьму кніг і папрасіўшы іх пачытаць; Фрыц Тэгулярыус, які ўсё жыццё пагарджаў гісторыяй, таргануў за гэту прынаду і заха-
піўся гісторыяй ваяўнічага стагоддзя. Будучы ў Гульні нястомным працаўніком, ён з усё большым смакам збіраў сімпатычныя анекдоты той эры, змрочнай эры да ўзнікнення Ордэна, і назбіраў іх столькі, што, калі паднёс сябру плён сваёй шматмесячнай працы, той выбраў' хіба што дзесятую частку.
За гэты час Кнэхт некалькі разоў бываў у сталіцы. Пані Дэсіньёры прасякалася да яго ўсё большым даверам, бо часта бывае, што здаровы і гарманічны чалавек. знаходзіць дарогу да душы складанай і абцяжаранай. Неўзабаве яна згадзілася з мужавымі лланамі, Ціта, як нам стала вядома, у час адных Магістравых наведзін крыху фанабэрыста даў яму зразумець; што не дазволіць звяртацца да сябе на «ты», бо ўсе, нават школыіыя настаўнікі, гавораць яму «вы». Кнэхт -з ■ рафінаванай ветлівасцю падзякаваў яму, перапрасіўшыся тым, што ў яго Правінцыі настаўнікі гавораць «ты» ўсім сваім вучням і студэнтам, нават зусім дарослым. Па палудні ён папрасіў хлопчыка прагуляцца з ім і паказаць горад. На гэтым шпацыры Ціта, між іншым; павёў яго на галоўную вуліцу Старога горада, дзе шчыльна, адзін да аднаго, папрыціскаліся дамы, што стаялі тут колькі стагоддзяў і належалі відным і багатым патрыцыянскім сем’ям. Перад адным такім моцным, вузкім і высокім домам Ціта спыніўся, паказаў на герб над параднымі дзвярыма і спытаўся:
— А вы ведаеце, што гэта такое?
I калі Кнэхт адкаізаў адмоўна, ён сказаў:
— Гэта — герб роду Дэсіньёры, і гэта наш стары родавы асабняк, ён тры стагоддзі належаў нашай сям’і. А мы тырчым у нашым зашмуляным доме, падобным да тысяч іншых, толькі таму, што майму тату пасля смерці дзеда закарцела прадаць гэты цудоўны ганараваны дом і пабудаваць другі, у сучасным стылі, які, дарэчы, цяпер ужо не такі сучасны. Можаце вы зразумець такое?
— А вам вельмі шкада вашага старога дома? — пасяброўску спытаў Кнэхт, і калі Ціта палка пацвердзіў гэта і паўтарыў сваёй пытанне: «Можаце вы зразумець такос?» — адказаў: — Усё можна зразумсць, калі ўважліва разабрацца. Вядома, старадаўні дом — гэта цудоўна, і калі б новы стаяў побач і вашаму бацьку было дадзена выбіраць, ён бы, мусіць, пакінуў сабе стары. Старыя дамы цудоўныя і шаноўныя, асабліва такі пры-
гожы, як гэты. Лле ў тым, каб пабудаваць дом самому, таксама ёсць нешта цудоўнае, і калі дзейны малады чалавек стаіць перад выбарам: утульна і пакорліва агнездавацца ў гатовым або пабудавацца нанава, дык яго можна добра зразумець, калі ён пачне будаваць новае. Наколькі я ведаю вашага бацьку, а я ведаў яго, калі ён быў вашага веку, і ён тады ўжо вылучаўся настойлівым і смелым норавам, я мяркую, што продаж і страта старога дома «ікому не прычынілі столькі гора, як яму самому. У яго быў цяжкі канфлікт з бацькам і з усёй сям’ёй, мабыць, яго выхаванне ў нас, у Касталіі, пе надта пайшло яму на карысць, прынамсі, яно не змагло асланіць яго ад некаторых веадумных рашэнняў. Адно з іх — продаж дома. Гэтым ён як бы кінуў выклік і аб’явіў вайну сямейным традыцыям, бацьку, усяму свайму мінуламу і сваёй залежнасці ад іх, — мне, у кожным разе, усё гэта зразумела. Але чалавек — дзіўная істота, і мне здаецца не зусім непраўдападобнаю іншая думка: прадаючы стары дом, ваш бацька хацеў укалоць не толькі сваю сям’ю, але найперш самога сябе. Сям’я расчаравала яго, яна паслала яго ў нашу элітарную школу, дазволіла нам выхоўваць яго па-нашаму, а калі ён вярнуўся, сустрэла яго такімі задачамі, патрабаваннямі і дамаганнямі, справіцца з якімі было не па сіле. Ісці далей у сваіх псіхалагічных здагадках я не хачу. Так ці інакш, гэтая гісторыя з продажам дома паказвае, якая страшная сіла ў канфліктах паміж бацькамі і дзецьмі, у гэтай нянавісці або ў любові, якая абярнулася нянавісцю. У тэмпераментных адораных натур рэдка абыходзіцца без такіх канфліктаў, сусветная гісторыя ведае мноства выпадкаў. Зрэшты, мне лёгка ўявіць сабе маладога Дэсіньёры другога пакалення, які паставіў бы сабе жыццёвай мэтай любой цаной зноў вярнуць гэты дом сваёй сям’і.
— I вы апраўдалі б яго, — усклікнуў Ціта, — калі б ён гэта зрабіў?
— Я не судзіў бы яго, мой юны дружа. Калі адзін з позніх нашчадкаў Дэсіньёры ўсвядоміць веліч свайго роду і абавязкаў, накладзеных на яго тым самым жыццём, калі ён будзе аддана служыць свайму гораду, краіне, народу, справядлівасці, дабрашчаснасці і пры гэтым здабудзе такую сілу, што здолее пры гэтым вярнуць сабс родавае гняздо, — гонар і слава яму, і мы здымем перад ім капялюш. Але калі ён не будзе ведаць іншай мэтві
ў жыцці, як толькі гэту гісторыю з домам, дык ён толькі апантаны і маньяк, цацка пачуцця, і, што даволі верагодна, ён так ніколі і не зразумее сэнсу гэтага канфлікту пакаленняў і праз усе дні свае, нават стаўшы дарослым мужчынам, будзе асуджаны цягаць на сабс гэты цяжар. Мы можам зразумець яго, можам пашкадаваць яго, але славы свайму роду ён вс пабольшыць. Вельмі добра, калі старажытны род любоўна даражыць сваім домам, але прынесці яму абнаўленне і новую веліч здольныя толькі тыя сыны, якія служаць мэтам большага маштабу, чым сямейныя.
На гэтым шпацыры Ціта ўважліва і даволі ахвотна слухаў госця, але ў іншыя разы ён часам зноў выказваў непрыязнасць да яго і ўпартасць, бо ў гэтым чалавеку, якога так высока ставілі звычайна нязгодныя між сабой бацькі, ён адчуваў сілу, якая магла стаць небяспечнай ягонай неакілзанасці і сваволі. I тады ён наўмысна задаваўся сваёй нявыхаванасцю; праўда, за гэтым заўсёды ішлі каянне і жаданне загладзіць сваю віну, бо самалюбства яго было зачэплена, што ён дазваляў сабе такія выбрыкі, тым часам як ясная гжэчнасць акружала Магістра, быццам бліскучым панцырам. Акрамя таго, ён адчуваў у глыбіні свайго неспрактыкаванага і крыху здзічэлага сэрца, што перад ім чалавек, які заслугоўвае, магчыма, глыбокай любові й учты. Надта востра ён адчуў гэта, пабыўшы аднаго разу паўгадзіны сам-насам з Кнэхтам, які чакаў занятага нечым бацьку. Увайшоўшы ў пакой, ён убачыў, што госць нерухома сядзіць, прыплюшчыўшы вочы, застылы як статуй, выпраменьваючы ў сваёй самапаглыбленасці спакой і цішыню, дык хлопчык міжволі пачаў ступаць нячутна і хацеў на дыбачках вышмыгнуць з пакоя. Але тут госць падняў вочы, прыязна яго павітаў, устаў, кіўнуў на фартэпіяна, што стаяла ў пакоі, і спытаўся, ці любіць ён музыку.