Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Чаму Кнэхт усклаў на сябе нялёгкую задачу нанава навучыць меланхалічнага сябра маладосці ўсміхацца і смяяцца і ці магло тут граць нейкую ролю чаканне паслуГ у адказ, нам невядома. Дэсіньёры, які павінен быў ведаць пра гэта больш, чым хто іншы, адкідаў такую думку. Пазней ён расказваў: «Калі я спрабую зразумець, якімі сродкамі мой сябар Кнэхт здолеў уздзейнічаць на расчараванага і замкнёнага ў сабе чалавека, як я, мне прыходзіць на памяць, што гэта грунтавалася найперш на чарадзействе і, я павінен дадаць, на хітрасці. Ен быў куды большы хітрун, чым думалі пра яго людзі, у ім было багата гульні, разумнай хітрыны, авантурнасці, шмат густу да чарадзейства і ліхадзейства, да раптоўных знікненняў і з’яўлснняў. Я думаю, што ўжо пры першым маім візіце да кастальскіх улад ён рашыў
запаланіць мяне, па-свойму паўплываць, гэта значыць, абудзіць і прывесці ў добрую форму. У кожным разе, з самых першых хвілін ён спрабаваў прыцягнуць мяне да сябе. Навошта ён гэта рабіў — не магу сказаць. Думаю, што людзі яго складу дзейнічаюць часцей за ўсё імпульсіўна, як бы рэфлекторна, яны адчуваюць сябе як бы пастаўленымі перад нейкай задачай, чуюць покліч пра дапамогу і не вагаючыся ідуць на гэты покліч. Калі мы сустрэліся, я быў недаверлівы і запалоханы і зусім не збіраўся кідацца яму ў абдоймы, а тым болей прасіць да'Памогі; ён знайшоў мяне, колісь такога шчырага і кампанейскага сябрука, расчараванага і замкнёнага, але менавіта гэтая перашкода, гэтыя вялікія цяготы, мабыць, і развярэдзілі яго. Ен не адставаў, хоць я і быў стрыманы, і нарэшце дамогся, чаго хацеў. Пры гэтым ён скарыстаўся майстэрскім манеўрам, прывучаючы мяне да думкі, што адносіны нашы заснаваны на ўзаемнасці, што яго сіла роўная маёй, яго значэнне — майму, што яму гэтаксама патрэбна дапамога, як і мне. Ужо пры першай нашай больш-менш даўжманай гутарцы ён намякнуў, што быццам чакаў майго з’яўлення, што моцна хацеў яго; ён паступова даверыў мне свае намеры скласці з сябе пасаду Магістра і пакінуць Правінцыю, прычым увесь час даваў мне ў знакі, як шмат ён чакае ад маёй парады, майго садзеяння і маўчання, бо ў яго няма ні сяброў, апрача мяне, ні вопыту ў свецкім жыцці. Прызнаюся, мне было прыемна чуць такія словы, і яны нямала паспрыялі таму, што я падарыў яму поўны свой давер і да пэўнай ступені аддаў сябе ў яго рукі; я верыў яму бясконца. Алепазней, з бегам часу, усё гэта зноў і зноў здавалася мне падазроным і непраўдападобным, і я ўжо не мог упэўнена сказаць, ці праўда ён чагосьці чакае ад мяне і чаго менавіта, не ведаў, ці была яго манера лавіць мяне нявінная або дыпламатычная, наіўная або хітрая, шчырая або разлічаная паводле законаў гульні. Ен стаяў настолькі вышэй за мяне і зрабіў мне столькі добрага, што я наогул не адважыўся кідацца ў такія даследаванні. Сёння, прынамсі, я лічу ягоныя клятвы, быццам ён у такім самым становішчы, як і я, быццам яму гэтаксама патрэбна мая спагада і гатоўнасць памагчы, як мне, толькі данінай ветлівасці, прыемнай падбадзёрчай угаворкай, з дапамогай якой ён прывязаў мянс да сябе; не ведаю толькі, у якой меры яго гульня са мною была свядомая, праду-
маная і наўмысная і ў якой, насупсрак усяму, наіўная і міжвольная. Бо Магістр Езэф быў вялікі артыст; з аднаго боку, ён быў настолькі апантаны неадольным жаданнем выхоўваць, уплываць, лячыць, дапамагаць, развіваць, што ўсе сродкі здаваліся яму добрымі, з другога боку, ён проста не ўмеў займацца нават малой справай, не аддаючыся ёй усёй душой. Несумненна адно: ён тады спачуў мне як сябар, як вялікі лекар і кіроўца, больш не адпускаў мяне ад сябе і нарэшце абудзіў і вылечыў мяне, наколькі гэта наогул было магчыма. Але вось што важна і вельмі падобна на яго: ствараючы блізір, быццам ён прымае маю дапамогу ў зыходзе з Касталіі, спакойна, нават з адабрэннем выслухоўваў мае часта рэзкія і наіўныя выпады, больш таго, кпіны і абразы ў адрас Касталіі, сам змагаючыся за збавенне ад Правінцыі, ён на справе хітра вярнуў мяне да яе, ён зпоў прывучыў мяне да медытацыі, з дапамогай кастальскай музыкі і самапаглыблення, з дапамогай кастальскай яснасці, кастальскай мужнасці, ён перавыхаваў і пераўтварыў мяне — пры ўсёй маёй панадзе да вас, такога некастальскага і антыкастальскага чалавека; ён зноў падняў мяне да вашага ўзроўню і маю няшчасную любоў да вас ператварыў у шчаслівую».
Так расказваў Дэсіньёры, і ў яго, зразумела, былі ўсе падставы захапляцца і дзякаваць. Бадай што, хлопчыка альбо хлопца няцяжка прывучыць да стылю Ордэнскага жыцця пры дапамозе нашых даўно выпрабаваных метадаў, алс вельмі складана дабіцца такой мэты, маючы перад сабой чалавека пяцідзесяці гадоў, нават калі той ахвотна ідзе насустра"ч. He тое каб Дэсіньёры стаў заўзятым, а тым больш узорным кастальцам. Але пастаўленую перад сабой задачу Кнэхт выканаў: размякчыў упартасць і горасную надрыўнасць яго смутку, прывёў яго надзвычай уражлівую і зняволеную душу да гармоніі і яснасці, выкарчаваў з яго некаторыя дрэнныя звычкі і прышчапіў добрыя. Зразумела, Магістр Гульні не мог сам выканаць усіх патрэбных дзеля гэтага дробных задач; ён заклікаў на дапамогу дзеля ганаровага госця апарат і сілы Вальдцэля і Ордэна, на нейкі час нават паслаў з ім у горад на'стаўніка па медытацыі з Хірсланда, рэзідэнцыі Ордэна, для сталага кантролю за практыкаваннямі Дэсіньёры дома. Але план і кіраванне заставаліся ў ягоных руках.
Ішоў восьмы год Кнэхтавага магістравання, калі ён
упершыню паддаўся дамогам сябра і наведаў яго дом у сталіцы. 3 дазволу Ордэна, чый старшыня Аляксандр быў з ім у дружбе, ён скарыстаўся адным святочным дпём на візіт, ад якога чакаў шмат і які ён, нягледзячы на гэта, усё адкладваў і адкладваў цэлы год: можа, таму, што хацеў больш упэўніцца ў сябры, можа, ад зразумелай боязі, бо гэта быў першы ягоны крок у свет, адкуль яго прыяцель Плініё прынёс свой застылы смутак і дзе было схавана ад яго так многа розных таямніц. ён наведаў пастаўлепы на сучасны лад дом, на які яго сябар памяняў стары асабняк роду Дэсіньёры і дзе гаспадарыла прэзентабельная, вельмі разумная, стрыманая дама; дамай, у сваю чаргу, камандаваў прыгожанькі, шустры і даволі нявыхаваны сынок, вакол чыёй персоны, відавочна, усё круцілася і які пераняў у маці яе ўладную, крыху пагардлівую манеру адносін з бацькам. Тут адчуваліся халадок і недавер да ўсяго кастальскага, але маці і сын не дужа доўга маглі супрацьстаяць абаяльнасці Магістра, ды і ў самым ягоным сане, апрача ўсяго іншага, было для іх схавана нешта таямнічае, свяшчэннае і легендарнае. Тым не меней пры першым наведванні ўсё было вельмі нацягнена і штыўна. Кнэхт адмоўчваўся, назіраў і чакаў, гаспадыня прымала яго з халоднай, афіцыйнай ветлівасцю і прыхаваным неадабрэннем, як прымаюць высокапастаўленага афіцэра непрыяцельскай арміі, прысланага на пастой, сын Ціта трымаўся больш нязмушана, чым астатнія, яму, мусіць, ужо няраз даводзілася бываць сведкам такіх сцэн і забаўляцца імі. Яго бацька, бадай, быў галава дома, на самай справе. Паміж ім і жонкай панаваў настрой мяккай, а'сцярожмай, такой, ведаеце, на дыбачках ветлівасці, які лягчэй і вальней падтрымліваўся жонкай,чым мужам. ён яўна высільваўся на таварыскія адносіны з сынам, а хлопчык то спрабаваў выгадзіць сабе з гэтага, то дзёрзка адцураў бацьку. Карацей, гэта была атмасфера пакутлівая, без ніякай чысціні, душная ад.прыдушаных парываў, поўная напругі, страху перад сутыкненнямі і ўспышкамі, а стыль адносін, як і стыль усяго дома, быў залішне выштукавады і наўмысны, быццам ніякая, самая глухая сцяна не магла быць удосыць моцная, каб абараніць гэты дом ад магчымых уварванняў і набегаў. I яшчэ адно цікавае назіранне зрабіў Кнэхт: зноў здабытая яснасць духу сцерлася з твару Плініё; ён, хто ў Вальдцэлі або ў Хірсландзе, здавалася, зусім скінуў з
сябе смутак, вызваліўся ад прыгнёту, тут, у сваім доме, зноў як бы ўлез у густы цень і зноў стаў варты асуды і спагады. Дом быў пірыгожы і свсдчыў пра багацце і распсшчаны густ, кожны пакой быў абстаўлены адпаведна памерам і падначалены сугуччу двух-трох колераў, то тут, то там віднеліся каштоўныя творы мастацтва, якімі Кнэхт з прыемнасцю любаваўся; але нарэшце ўся гэтая прыласка вачэй пачала яму здавацца залішне прыгожай, занадта дасканалай і прадуманай, ёй бракавала руху, станаўлення, навізны, і ён адчуваў, што прыгажосць пакояў і рэчаў мела сэнс нейкага закляцця, нейкага малення пра абарону, што гэтыя пакоі, карціны, вазы і кветкі абстаўляюць і ўмінаюць жыццё, якое сумуе па гармоніі і харастве, не ўмеючы гэтага дасягнуць інакш, як толькі клопатам пра дбайна падабраны абсталюнак.
Па нейкім часе пасля гэтага візіту, які пакінуў у яго даволі бязрадаснае ўражанне, Кнэхт паслаў да сябра настаўніка медытацыі. Правёўшы адзін дзець у надзіва наэлектрызаванай і задушлівай атмасферы гэтага дома, Магістр даведаўся сёе-тое, чаго ён зусім не хацеў ведаць, але і зноў жа сёе-тое, чаго яму самому не хапала і што ён прагнуў ведаць дзеля сябра. I ён не абмежаваўся першымі адведзінамі, ён прыязджаў яшчэ некалькі разоў і заводзіў размовы пра выхаванне і пра юнага Ціта, у якіх маці хлопчыка брала самы актыўны ўдзел. Спакваля Магістр заваяваў давер і прыхільнасць гэтай разумнай і абачлівай жанчыны. Калі ён аднаго разу, жартуючы, сказаў, што ўсё-такі шкада, што яе сынок не быў своечасова аддадзены на выхаванне ў Касталію, яна вельмі сур’ёзна прыняла гэтыя словы як папрок і пачала апраўдвацца: яна сумнявалася, ці маглі на самай справе прыняць туды Ціта, ён, праўда, даволі здольны хлопчык, толькі цяжка паддаецца выхаванню, і яна ніколі не дазволіла б сабе ўмешвацца ў сынава жыццё супраць яго волі, бо такі самы бацькаў вопыт ніяк нельга назваць удалым. Акрамя таго, яна і муж не лічылі магчымым карыстацца прывілеямі векавечнай сям’і Дэсіньёры дзеля інтарэсаў сына, бо яны парвалі з бацькам Плініё і з усімі традыцыямі роду. I ўжо зусім пад канец яна дадала з горкай усмешкай, што ўсё роўна, пры любых акалічнасцях, яна ніколі не згадзілася б расстацца з дзіцём, бо, апрача яго, у яе няма нічога ў жыцці, дзеля чаго варта было б жыць.
Кнэхт потым доўга думаў пра гэта, бадай, міжвольнае а не прадуманае прызнанне.
Дык, значыцца, ні яе шыкоўны дом, дзе ўсёбыло такое рафінаванае, бліскучае і густоўнае, ні яе муж, ні яе палітыка і партыя, спадчына яе колісь абажанага бацькі, — не маглі надаць яе жыццю каштоўнасці і сэнсу, гэта мог зрабіць толькі сын. I яна гадавала гэта дзіця ў дрэнных і шкодных яму ўмовах, якія склаліся ў доме і сям’і, каб толькі не іразлучыцца з ім дзеля яго ж дабра. У такой разумнай, мабыць, нават такой халоднай, інтэлектуальнай жанчыны гэта было дзівоснае прызванне. Кнэхт не мог дапамагчы ёй гэтакім жа непасрэдным чынам, як яе мужу, ды яму і ў галаву не прыходзіла такая думка. Але ўжо самыя яго рэдкія візіты і тое, што Плініё падупаў яго ўплыву, усё ж унесла ў заблытаныя і нягладкія сямсйныя адносіны нейкую ноту, якая крыху стрымлівала і абмяжоўвала пал. Аднак самому Магістру, хоць ён з кожным разам заваёўваў у доме Дэсіньёры ўсё большы ўплыў і аўтарытэт, жыццё гэтых зямлян рабілася тым больш загадкавым, чым бліжэй ён з ім спазнаваўся. Зрэшты, пра яго паездкі ў сталіцу і пра тое, што ён там бачыў і перажыў, мы ведаем даволі мала, а таму абыдземся толькі тым, што тут расказана.