• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Але сёння, Плініё, мы нарэшце маем права выдабыць з глыбіняў памяці з сорамам пахаваны ўспаімін пра тую сустрэчу, мы маем права пасмяяцца з гэтай сцэны і з сябс, бо мы сёння сышліся разам з зусім іншымі намерамі і магчымасцямі, без сентыментальнай замілаванасці, але і без здушанага пачуцця рэўнасці і нянавісці, без самаўпадабанасці — мы ж бо даўно ўжо мужчыны.
    Дэсіньёры з палёгкай усміхнуўся. Але тут жа спытаўся:
    — А ці ўпэўнены мы ў гэтым? Бо добрая ж воля была ў нас і тады.
    — Згодзен, — усміхнуўся Кнэхт. — I, нягледзячы на гэтую добрую волю, мы невыносна турзалі і стамлялі і інстынктыўна не трывалі адзін аднаго, адзін здаваўся другому далёкім, настырным, чужым і агідным, і толькі ўяўны абавязак і агульнасць прымушалі нас цэлую гадзіну іграць гэтую пакутлівую камедыю. Я зразумеў
    гэта вельмі ясна адразу пасля твайго ад’езду. У той час мы яшчэ не зжылі да канца ні былога сяброўства, ні былога суперніцтва. Замест таго каб даць ім памерці, мы палічылі сябе абавязанымі адкапаць і прадоўжыць іх любымі сродкамі. Мы адчувалі сябе запазычанымі і не ведалі, чым сплаціць тое, што пазычылі. Хіба не так?
    — Мне здасцца, — задуменна запярэчыў Плініё, ■— што ты і цяпер яшчэ, бадай што, занадта ветлівы. Ты кажаш «мы абодва», але ж не абодва мы шукалі і не маглі знайсці адзін аднаго. Пошукі, любоў — усё гэта было толькі ў мяне, а адгэтуль і маё расчараванне і боль. Што ў тваім жыцці змянілася, папытаюся я ў цябе, пасля нашай сустрэчы? Нічога! А ў мяне гэта быў глыбокі, балючы надлом, — вось чаму я не магу, як ты, проста пасмяяцца з гэтай гісторыі.
    — Прабач, — прымірэнча сказаў Кнэхт, — я, мабыць, паспяшаўся. Але ўсё-такі я спадзяюся, што з часам і цябе прымушу смяяцца са мной. Гэта праўда, цябс тады ўшчаміла, — не я, праўда, ушчаміў, як ты думаў і, здаецца, думаеш і цяпер, а адчужанасць і прорва, што пралеглі паміж табой і Касталіяй. Прорву тую, здавалася, у гады нашага сяброўства мы як быццам пераступілі, але яна раптам нянаджана і неспадзявана, жахліва шырока і глыбока расхінулася паміж імі. А раз ты мяне лічыш вінаватым, прашу цябе, выкажы адкрыта сваё абвінавачанне.
    — Ах, якое ж гэта абвінавачанне. Гэта толькі скарга. Ты яе недачуў, ды і цяпер, здаецца, слухаць не хочаш. I тады ты адказаў мне на яе ветлівай усмсшкай, і сёння ўсміхаешся таксама.
    Хоць Плініё чытаў у вачах у Магістра дружбу і прыязнасць, ён не мог выкінуць з памяці старое; яму здавалася, што трэба нарэшне выказацца і пакончыць з гэтым даўнім і глыбока схаваным болем.
    Твар у Кнэхта зусім не змяніўся. Езэф крыху падумаў, а потым мякка сказаў:
    — Я толькі цяпер, здаецца, пачынаю цябе разумець. дружа. Можа, ты і маеш рацыю, нам трэба і гэта абгаварыць. Але найперш я павінен табе нагадаць: толькі ў тым разе ты меў бы права патрабаваць ад мяне разумення таго, што ты называсш сваёй скаргай, калі б ты сапраўды гэту скаргу выказаў. Але ж тады ў час нашай гутаркі вечарам у гасцёвым доме ты не выказваў діякіх
    скаргаў, наадварот, ты, як і я, гаварыў развязна і пагардліва, як і я, прыкідваўся чалавекам абыякавым, якому няма чаго журыцца. Але патаемна ты чакаў, як я цяпср бачу, што, нягледзячы на гэта, я ўгадаю тваю прыхаваную скаргу і ўбачу пад маскай твой сапраўдны твар. Праўда, 'Сёе-тое можна было і тады заўважыць, хоць і не ўсё. Але як я мог, не кранаючы твайго гонару, даць табе знак, што ты мяне непакоіш, што я цябе шкадую? Ды і які толк быў працягваць табе руку, калі яна пустая, калі я нічога не мог даць табе, ні парады, ні суцехі, ні дружбы, бо сцежкі нашыя надта ж далёка разышліся. Тады гэтая прыхаваная незадаволенасць і гаркота, якія ты прыкрываў самаўпэўненымі прамовамі, не падабаліся, перашкаджалі мне і здаваліся, шчыра кажучы, агіднымі; у іх адчуваліся прэтэнзіі на спагаду і жаль, чаму ўсе твае паводзіны яўна супярэчылі, у ім было нешта назойлівае, нешта хлапечае. Так мне здавалася, і гэта студзіла мае пачуцці. Ты заявіў прэтэнзііо на маю дружбу, ты хацеў быць кастальцам, але быў пры гэтым такі мястрымлівы, дзіўны, такі занураны ў свае эгаістычныя перажыванні! Такая была мая думка, бо я добра бачыў, што кастальскага ў табе амаль нічога не засталося, ты яўна забыў нават асноўныя каноны. Што ж, гэта мяне не датычылася. Але навошта тады ты явіўся ў Вальдцэль і захацеў вітаць нас як таварышаў? Вось што раздражняла мяне і абурала, і ты меў рацыю, зразумеўшы маю падкрэсленую ветлівасць як адпор. Праўда, я інстынктыўна даваў табе адпор, і не таму» што ты быў парафіянін, а таму што ты прэтэндаваў на званне кастальца. Калі ж ты праз шмат гадоў нядаўна паявіўся тут зноў, у табе нічога такога больш не адчувалася, ты выглядаў зямным і гаварыў, як гавораць прыбыльцы са знешняга свету, але асабліва здзівіла і кранула мяне выяўленне журбы, турботы і маркоты на тваім твары. Усё гэта — твае паводзіны, словы, нават скруха твая — мяне падкупляла, было цудоўна, пасавала табе, было вартае цябе, пішто ўжо больш не адцірала, я мог прыняць і ўпадабаць цябе без нічога ніякага. Гэтым разам не патрэбна была ні ўдаваная ветлівасць, ні стрыманасць, вось чаму я адразу сустрэў цябе як сябра і ўсяляк стараўся выказаць табе мілажальную любоў. Гэтым разам усё склалася зусім не так, як тады, хутчэй я дамагаўся тваёй дружбы і дабіваўся яе, а ты замкнуўся ў сабе, але ўсё-такі я ў душы ўспрыняў тваё
    з’яўленне ў нашай Правінцыі і тваю цікавасць да яе лёсу як знак прывязанасці і вернасці. Нарэшце і ты пайшоў мне насустрач, і вось цяпер мы можам расхінуць адзін аднаму душу і, хочацца верыць, узнавіць нашу былую дружбу.
    Ты толькі што сказаў, што вельмі хваравіта перажыў тады нашу юначую сустрэчу, мне ж яна быццам бы была абы на што. He будзем пра гэта спрачацца, хай будзе твая праўда. Але цяперашняя наша сустрэча, amice, зусім не абы-што мне, яна значыць мне куды больш, чым я магу табе пра гэта сказаць і чым ты можаш сабе ўявіць. Яна азначае, калі ўжо казаць на поўную шчырасць, не толькі вяртанне страчанага сябра і тым самым уваскрашэнне мінулага часу, адкуль я магу зачарпнуць новай энергіі на новыя пераўтварэнні. Яна азначае ў мяне, перш за ўсё, покліч, крок насустрач, яна адкрывае мне дарогу ў ваш свет, ставіць мяне зноў перад старой праблемай: сінтэз між намі і вамі. I адбываецца гэта, павер, у самую спрыяльную для мяне хвіліну. На гэты раз я не застаўся глухі, вуха маё стала больш чуйнае, чым калі б то ні было раней, бо ты мяне, па сутнасці, не застаў знянацку, покліч свой не здаецца нечым чужым, вонкавым, перад чым можна адкрыцца або замкнуцца, ён як бы ідзе з самога мяне, гэта нібы адказ на моцнае і ўсё больш настойлівае жаданне, на патрэбу маю і палкую маю мару. Але пра гэта іншым разам, ужо позна, нам абодвум трэба адпачываць.
    Ты сказаў нядаўна пра маю весялосць і пра сваю журбу і рашыў, здаецца, што я «е магу зразумець тваю, як ты яе называеш, «скаргу» — нават сёння, бо я адказваю на яе ўсмешкаю. Тут я чагосьці не разумею. Чаму нельга выслухаць скаргу весела, чаму на яе, замест усмешкі, трэба адказваць скрухай? Ты з сваёй маркотай, з сваёй бядой зноў прыйшоў у Касталію, да мяне, і я маю права зрабіць выснову з гэтага, што цябе вабіць менавіта наша ціхамірная яснасць духу. Калі я не магу падзяліць з табой твае беды і скруху і заразіць імі сябе, дык з гэтага зусім не вынікае, што я не паважаю іх і не стаўлюся да іх сур’ёзна. Я цалкам прымаю тваё аблічча і пячатку на ім ад твайго жыцця і лёсу, гэта твая доля, япа — твая, і яна дарагая мне, хоць я не думаю ўбачыць яе ў перамене. Як узнікла тваё аблічча, я магу толькі здагадвацца, калі-небудзь ты мне раска-
    жаш роўна столькі, колькі палічыш патрэбным. Я бачу толькі адно: табе, як відаць, жывецца цяжка. Але чаму ты думаеш, што я не хачу і не магу правільна зразумець цябе і твае беды?
    Твар Дэсіньёры зноў пацямнеў.
    —• Часам мне здаецца, — сказаў ён панура, — што мы не толькі па-рознаму выказваем свае думкі і гаворым на розных мовах, прычым перакласці з адной на другую можна толькі прыблізна, а што мы наогул дзве зусім розныя істоты, якія ніколі не зразумеюць адна адну. 1 хто з нас у сутнасці сапраўдны, паўнацэнны чалавек — ты ці я, а можа, ні ты, ні я — мне гэта вечная загадка. Быў час, калі я глядзеў на вас, членаў Ордэпа, знізу ўгору, з трапятаннем, адчуваў сваю непаўнацэннасць і зайздросціў вам, бо вы былі поўныя светлай радасці, вечна гулялі, вечна цешыліся сваім жыццём, глядзеў на вас, як на багоў, якім недаступныя пакуты, як на звышчалавекаў. У некаторыя дні вы мне здаваліся вартымі то спагады, то пагарды, бясполымі, штучна асуджанымі на вечнае маленства, дзіцячымі, блазнюкаватымі ў сваім беспачуццёвым, старанна адгароджаным, чысценька прыбраным лялечным свеце, як бы ў дзіцячым садку, дзе клапатліва выціраюць кожнаму нос, дзе заглушаюць і таймуюць усякі недазволены рух пачуцця або думкі, дзе ўсё жыццё гуляюць у прыстойныя, бяспечныя, бяскроўныя гульні, дзе любы здаровы пробліск жыцця, любое вялікае пачуццё, любое сапраўднае жаданне, любое сардэчнае хваляванне кантралююць і лечаць медытацыяй, адганяюць і зняшкоджваюць. Хіба гэта не штучны, стэрылізаваны і па-школьнаму абмежаваны свет, палавінны і прывідны, у якім вы тут баязліва ліпееце, свет без заганаў і палкасці, без голаду, без соку і солі, свет без сям’і, без матчынай пяшчоты, без дзяцей, амаль без жанчын? Пачуццёвае жыццё вы цугляеце медытацыяй, рызыкоўныя і галаваломныя рэчы, за якія цяжка несці адказнасць, як, скажам гаспадарка, судоўніцтва, палітыка, вы ўжо колькі пакаленняў аддаяце другім; маладушныя, дабротлівыя, вы не ведаеце ні клопату пра кавалак хлеба, ні залішне грузкіх абавязкаў, вы жывяце паразітамі і з нудоты бавіцеся сваімі вучонымі прыхамацямі і вышукамі, падлічваеце склады і літары, займаецсся музыкай і Гульнёй, а тым часам там, у свецкім брудзе, няшчасныяг
    зацкаваныя людзі жывуць сапраўдным жыццём і робяць сапраўдную справу.
    Кнэхт слухаў яго з неаслабнай, сяброўскай увагай.
    — Дружа мой, — сказаў ён задуменна, — як жа твас словы нагадваюць мне нашы школьныя гады, тваю тагачасную запальчывую крытыку! Але сёння роля ў мяне не тая, што тады, не мая задача сёння абараняць Ордэн і Правінцыю ад тваіх наганак, і мне вельмі прыемна, што я пазбаўлены гэтага цяжкага мусу, які ў свой час даводзіў мяне да поўнага знясілля. Менавіта такія бліскучыя атакі, як твая цяперашняя, адбіваць даволі цяжка, ты, напрыклад, гаворыш пра людзей, якія там, за межамі Касталіі, «жывуць сапраўдным жыццём і робяць сапраўдную справу». Гэта гучыць катэгарычна, узнёсла і шчыра, амаль як аксіёма, і калі б хто хацеў аспрэчыць гэтую аксіёму, яму давялося б проста няветліва нагадаць прамоўцу, што яго зямная «сапраўднач справа» часткова накіравана на дабро і падтрымку Касталіі. Але адкінем на нейкі час нашы жарты! Я разумею з тваіх слоў і чую з твайго тону, што сэрца тваё ўсё яшчэ поўнае нянавісці да нас, але ў той самы час і заўзятай любові, зайздрасці і палкай тугі. Мы ў цябе — баязліўцы, трутні або дзеці, што бавяцца ў дзіцячым садку, але ж быў час, калі ты бачыў у нас божышчаў, поўных радаснай яснасці. Адну выснову я магу ўжо зрабіць з сказанага табою: у тваёй журбе, у тваіх няшчасцях, або як бы мы іх ні называлі, Касталія не вінаватая, яны пачынаюцца з іншай крыніцы. Калі б вінаватыя былі мы, кастальцы, ты б сёння не паўтараў старых папрокаў і пярэчанняў, якія ты прыводзіў у спрэчках у нашы хлапечыя гады. У далейшых нашых гутарках ты болыл раскажаш пра сябе, і я не сумняваюся, што мы знойдзем спосаб зрабіць цябе весялейшым і шчаслівейшым альбо хоць зрабіць твае адносіны да Касталіі больш свабоднымі і цярпімымі. Як я магу меркаваць, твае адносіны да нас, да Касталіі і, значыцца, да сваёй маладосці і школьных гадоў — фальшывыя, нацягненыя, сентыментальныя. Ты раскалоў сваю душу на кастальскую і свецкую, ты залішне пакутуеш ад спраў, за якія на цябе не падае ніякая адказнасць. I вельмі магчыма, што ты дужа лёгка ставішся да іншых спраў, за якія ты якраз сам і адказваеш. Падазраю, што ты ўжо даўно не практыкаваўся ў медытацыі. Праўда ж?