• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    гэтага не кажа ўтолас. Міжволі напрошвалася пытанне: навошта з’ехалася сюды гэтая жменька людзей, навошта яны самохаць узяліся за справу, да якое ў іх не ляжыць душа, цікавасць да якое недастаткова моцная, каб надаць ім патрэбную вытрымку, не кажучы ўжо пра гатоўнасць да ахвяр? I навошта вучоны лоб марнуе сілу на ўрокі і практыкаванні, ад якіх і сам ён наўрад ці чакае поспеху? Тады я не ведаў, а пазней дазнаўся ад вопытных людзей, што мне з гэтым курсам проста не пашанцавала, што крыху іншы яго склад мог бы зрабіць яго больш жывым, змястоўным і нават натхняльным. Часам даволі, так мне сказалі пазней, двух вартых удзельнікаў, здольных запаліць адзін аднаго або раней знаёмых і блізкіх, каб натхніць увссь курс, усіх навучэнцаў і выкладчыкаў. Ты ж сам — Магістр Гульні, табе гэта павінна быць вядома. Дык вось, мне не пашанцавала, у нашай выпадковай групе не знайшлося жыватворнага ядра, яе не здолелі ні запаліць, ні ўскрыліць, гэта быў і застаўся вялы паўторны курс дарослых школьнікаў. Ішоў час, і з кожным днём расло расчараванне. Але ж апрача Гульні быў яшчэ Вальдцэль, месца свяшчэнных і дарагіх сэрцу ўспамінаў, і калі курс мяне не задавальняў, усё ж заставалася радасць вяртання да роднага дому, стасункаванне з таварышамі дзён былых, магчыма, спатканне з тым таварышам, пра якога засталіся самыя багатыя і самыя моцныя ўражанні і які ў мяне больш за каго б там ні было ўвасабляў сабою нашу Касталію: з табой, Езэф! Калі б я зноў убачыў некалькіх школьных сяброў, калі б я на шпацырах па цудоўных, такіх любых мясцінах зноў сустрэў добрых духаў маёй маладосці, калі б ты, напрыклад, зноў наблізіўся да мяне і з нашых гутарак, як колісь, нарадзіліся б спрэчкі, не так паміж табой і мной, як паміж маёй кастальскай праблемай і мной самім, тады не было б шкада ні страчанага часу, ні няўдалага курса, нічога.
    Першыя два школьмыя таварышы, якія сустрэліся мне ў Вальдцэлі, былі маладыя людзі без прэтэнзій, яны мне ўзрадаваліся, ляпалі па плячы і задавалі дзіцячыя пытанні пра маё таямнічае свецкае жыццё. Некалькі іншых былі не такія прастадушныя, яны жылі ў Селішчы Гульні і належалі да малодшага пакалення эліты; яны не задавалі наіўных пытанняў, а віталіся са мной, калі мы сустракаліся ў адным пакоі твайго свяцілішча і не было магчымасці ўхіліцца ад сустрэчы, з вытанчанай,
    крыху нацягненай ветлівасцю, нават прыветліва, алс не псрастаючы падкрэсліваць сваю занятасць важнымі і недаступнымі майму разуменню справамі, не спасылаючыся на недахоп часу, цікаўнасці, спагады і жадання аднавіць старое знаёмства. Што ж, я ім не павязваўся, я не чапаў іх, у іхнім алімпійскім, ясным, пакеплівым кастальскім спакоі. Я глядзеў на іх, на іх запоўнены бадзёрай дзейнасцю дзень, як вязень за кратамі або як бядняк, згаладалы і прыгнечаны, глядзіць на арыстакратаў і багатых, вясёлых, прыгожых, адукаваных, добра выхаваных, выдатна адпачылых, з выпсшчанымі тварамі і рукамі.
    Але вось паявіўся ты, і радасць і новыя надзеі ўспыхнул'і ўва мне, калі я цябе ўбачыў. Ты ішоў дваром, я пазнаў цябе ззаду па паходцы і адразу аклікнуў. «Нарэшце чалавек, —падумаў я, — нарэшце сябар, магчыма, праціўнік, але чалавек, з якім можна пагаварыць, хай нават архікасталец, але такі, у каго кастальская сутнасць не ператіарылася ў маску і браню, чалавек, здольны зразумець другога!» Ты не мог не заўважыць, як я ўзрадаваўся і як многа я ад цябе чакаў, і ты на самай справс пайшоў мне насустрач з вытанчапай ветлівасцю. Ты яшчэ памятаў мяне, я яшчэ табе нешта значыў, табе было радасна зноў убачыць мой твар. I ты не абмежаваўся гэтым кароткім радасным вітаннем на двары, а запрасіў мяне да сябе, прысвяціў, ахвяраваў мне вечар. Але які гэта быў вечар, дарагі Кнэхт! Як мы абодва стараліся здавацца бадзёрымі, гутарыць ветліва, амаль па-таварыску і як цяжка нам было пры гэтым цягнуць вялую размову ад адной тэмы да другой. Хоць твае калегі былі да мяне абыякавыя, але з табою мне было куды гарчэй, гэтыя пакутлівыя і бясплённыя патугі склеіць былую дружбу крыўдзілі яшчэ вастрэй. Той вечар назаўсёды паклаў канец маім ілюзіям, мне бязлітасна далі зразумець, што я не таварыш і не аднадумец, не касталец, не роўны рангам, а дакучлівы, настырны галган, недавучаны чужаніца, і тое, што расчараванне і нецярпенне былі так беззаганна замаскаваныя, параніла мяне найбольш. Калі б ты мяне лаяў або дакараў, калі б ты асуджаў мяне: «У каго ты абярнуўся, дружа, як ты мог так нізка ўпасці?» — я быў бы шчаслівы, і лёд быў мы зламаны. Алс божа мой! Я ўбачыў, што больш не належу да Касталіі, што настаў канец маёй любові да вас, да маіх заняткаў Гульнёй, да нашай
    д-ружбы з табой. Рэпетытар Кнэхт прыняў у Вальдцэлі набрыдлага візіцёра, прамучыўся і прасумаваў з ім цэлы вечар, а потым бездакорна ветліва выставіў яго за дзверы.
    Дэсіньёры, спрабуючы змагчы хваляванне, перапыніў свой расказ і з пакутлівым тварам зірнуў на Магістра. Той сядзеў, уважліва слухаючы, але сам зусім не ўсхваляваны, і глядзеў на былога сябра з усмешкай ціхай спагады. Плініё маўчаў і маўчаў, і Кнэхт не зводзіў з яго зычлівых вачэй з выразам задавальнення, нават радасці на твары, і сябар нейкую хвіліну, можа, нават і больш, вытрымліваў гэты позірк, змрочна гледзячы перад сабой.
    — Табе смешна? — усклікнуў Плініё горача, але не гнеўна. — Табе смешна? Ты лічыш, што ўсё тут як мае быць?
    — Мушу прызнацца, — усміхнуўся Кнэхт, — што ты выдатна апісаў гэту сцэну, проста цудоўна, усё адбывалася менавіта так, як ты апісаў; і магчыма, рэшткі крыўды і асуды ў тваім голасе былі патрэбныя, каб паказаць і так дасканала зноў ажывіць яе ў маёй памяці. Да таго ж, хоць ты, на жаль, яшчэ глядзіш на ўсё ранейшымі вачыма і шмат чаго яшчэ не паспеў забыцца, ты аб’ектыўна і правільна абмаляваў становішча двух хлопцаў у крыху пакутлівай сітуацыі: абодва яны вымушаны былі прыкідвацца, і адзін з іх, менавіта ты, зрабіў у дадатак памылку, спрабуючы схаваць сапраўдныя пакуты пад штучнай развязнасцю, замест таго каб скінуць з сябе маску. Ствараецца нават уражанне, што ты яшчэ і цяпер болып вінаваціш мяне за безвыніковасць той сустрэчы, чым сябе, хоць якраз ад цябе залежала павярнуць усё інакш. Няўжо ты і праўда гэтага не заўважаў? Але апісаў ты ўсё гэта сапраўды цудоўна, слоў няма. I я зноў адчуў прыгнечанасць і збянтэжанасць, якія былі апанавалі мяне ў той дзіўны вечар, часам здавалася, што мне зноў цяжка стрымацца і што мне крыху сорамна за нас абодвух. Праўда, твой расказ дакладны і слушны. Чыстая асалода пачуць такое.
    — Што ж, — адказаў Плініё, крыху здзіўлены, і ў голасе ў яго яшчэ гучала водгулле крыўды і недаверу, — прыемна. што мой расказ пацешыў хоць аднаго з нас. Мне, каб ты всдаў, было тады зусім не да смеху.
    — Але сёння, — запярэчыў Кнэхт, — сёння ж ты
    бачыш, якой забавай нам павінна здацца гэта гісторыя, якая не прынесла пікому з нас лаўраў? Нам заст.аецца толькі пасмяяцца з яе.
    — Пасмяяцца? Але чаму?
    — Таму, што гэта гісторыя пра экс-кастальца Плініё, які дамагасцца ўдзелу ў Гульні і прызнання ад сваіх былых таварышаў, гісторыя гэта даўно вычарпана і даволі забытая, гэтак жа, як гісторыя пра ветлівага рэпетытара Кнэхта, які, насуперак усім кастальскім правілам, не здолеў не сумецца перад Плініё, што зваліўся яму як снег на галаву, настолькі, што яшчэ і сёння, праз шмат гадоў, ён бачыць сябе як у люстры. Паўтараю, Плініё, у цябе добрая памяць, і ты выдатна ўсё расказаў, я б так не патрапіў. Шчасце, што гісторыя гэтая схончылася і мы можам з яе пасмяяцца.
    Дэсіньёры быў азадачаны. Ен адчуваў, што ў добрым гуморы Магістра ёсць нешта і яму, Плініё, прыемнае і сардзчнае, што няма ў ім і следу насмешкі; ён адчуваў таксама, што вясёласць гэта хавае ў сабе нешта глыбока сур’ёзнае, але, апавядаючы, ён зноў перажыў усю горыч былога, да таго ж расказ яго настолькі нагадваў споведзь, што ён не меў сілы рэзка перамяніць тон.
    — Ты, мабыць, забываешся, ■— пачаў ён нерашуча, хоць ужо амаль перакананы, — што для мяне і для цябе ўсё расказанае мною мела не аднолькавае значэнне. У цябе гэта было, сама болылае, непрыемнасць. у мяне ж —правал, і, дарэчы, пачатак важнага пералому ў маім жыцці. Калі я, не закончыўшы курса, пакінуў Вальдцэль, я рашыў ніколі больш сюды нс вяртацца і быў блізка да таго, каб зненавідзець Касталію і ўсіх вас. Я страціў свас ілюзіі, пераканаўся, што не маю больш нічога супольнага з вамі, ды і раней, бадай што, быў да вас зусім не такі блізкі, як сабе думаў, і не хапала вельмі няшмат, каб я ператварыўся ў рэнегата і вашага заклятага ворага.
    Сябар глядзеў на яго весела і неяк нават пільна.
    — Зразумела, — сказаў ён, — і пра ўсё гэта, хочацца, ты неўзабаве мне раскажаш. Але на сёння становішча наша, як мне здаецца, такос. У ранняй маладосці мы сябравалі, потым рассталіся і пайшлі рознымі дарогамі, потым зноў спаткаліся, і гэта быў час тых самых злашчасных вакацыйных курсаў; ты напалавіну, а можа, і зусім стаў зямны, а я —■ крыху самаўпэўненым жыхаром Вальдцэля, заклапочаным выключна касталь-
    скімі канонамі, і вось пра гэтую сустрэчу, якая так расчаравала нас і якое мы абодва саромеемся, мы сёння згадалі. Мы зноў убачылі сябе і сваю тагачасную бянтэгу, мы перажылі гэта відовішча і цяпер можам пас.мяяцца з сябе, бо сёння ў нас усё зусім інакш. He схаваю, што ўражанне, якое зрабіла на мяне тады твая персона, на самай справе яшчэ больш мяне збянтэжыла, гэта было, далібог, непрыемнае, адмоўнае ўражанне, я проста не ведаў, пра што нам з табой гутарыць, ты здаўся мне на тую хвіліну надзіва, нечакана і прыкра нясталы, грубы, заземлены. Я быў малады касталец, які не ведаў, ды, зрэшты, і ведаць не хацеў зямнога жыцця, а ты — ого, ты быў малады чужаніца, і я не мог, па сутнасці, уцяміць, чаго ты явіўся, навошта ўдзельнічаў у Гульні, бо, ма вока, у табе не засталося нічога ад вучня элітарнай школы. Ты мне тады тузаў нервы гэтаксама, як і я табе. Я, вядома, падаўся табе такім фанабэрыстым жыхаром Вальдцэля, без ніякіх заслуг, які сіліўся датрымацца дыстанцыі з некастальцамі, дылетантам Гульні. Ты ж быў мне варварам, недавукам, які да таго ж без ніякіх на тос падстаў меў прыкрыя, сентыментальныя апетыты на маю цікавасць і дружбу. Мы абараняліся адзін ад аднаго, мы амаль зненавідзелі адзін аднаго. Нам нічога не заставалася, як разысціся, ніводзін з нас не мог нічога даць другому і ніводзін не быў здольны прызнаць слушнасць за другім.