• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    стома. Патануў і патух хлапечы шарм, але разам з ім і рысы павярхоўнай і занадта настырлівай свецкасці — іх таксама як змяло. Змяніўся і ўвесь выгляд гэтага чалавека, яго твар здаваўся цяпер больш выразна акрэсленым і нават крыху спустошаным, крыху звысакародненым ад пакуты, што была на ім напісана. I пакуль Магістр сачыў за перагаворамі, увага яго ўвесь час была прыкавана да гэтага твару, і ён не пераставаў думаць, якая ж пакута магла аж да такой ступені завалодаць гэтым тэмпераментным, прыгожым і жыццярадасным чалавекам і пакінуць такі след. Гэта была нейкая чужая, незнаёмая Кнэхту пакута, і чым больш ён разважаў пра яе прычыны, тым большая прыязнасць і спагада цягнулі яго да пакутніка, і ў гэтай спагадзе, у гэтай любові яму чуўся ціхі ўнутраны голас, які падказваў, што ён запазычыўся свайму журботнаму сябру і павінен нешта паправіць. Адкінуўшы магчымыя прычыны смутку ў Плініё, ён падумаў: пакута на гэтым твары — не нізкага паходжання, яна высакародная, трагічная пакута, з выгляду такая, што ніколі ў Касталіі не пабачыш; ён успомніў, што ўжо бачыў такі выраз, але не на тварах кастальцаў, а толькі ў людзей зямных, але ніколі яшчэ гэта так не хвалявала і так не прыцягвала, як у Плініё. Бывалі выпадкі, што Кнэхт бачыў такі выраз на партрэтах людзей мінулага, вучоных або мастакоў, на іх тварах кранальна, ці то хваравіта, ці то фатальна адбівалася скруха, адзінота і бездапаможнасць. Магістр з яго тонкім мастацкім адчуваннем тасмнай выразнасці, з яго вострай спагадлівасцю прыроджанага выхавальніка, з разуменнем асаблівасцей характару ўжо даўно набыў пэўны вопыт у фізіягноміцы, якому ён, не псратвараючы яго ў сістэму, інстынктыўна давяраў; так, ён адрозніваў спецыфічна кастальскі і зямны смех, усмешку і весялосць, і гэтак жа спецыфічна зямныя лакуты і скруху. I вось гэтая зямная скруха, здавалася, праступіла цяпер на твары ў Дэ•сіньёры, і скруха была такая моцная і выразная, быццам твар якраз і мусіў увасобіць і зрабіць бачнымі таемныя пакуты і мукі людзей. Твар гэты спалохаў Кнэхта. Яму здавалася знамянальным не толькі тое, што свет прыслаў сюды менавіта яго страчанага сябра і што Плініё і Езэф, як калісьці ў студэнцкіх спрэчках, цяпер сапраўды годна прадстаўлялі адзін — зямное жыццё, другі — Ордэн; яшчэ больш важным і сімвалічным яму
    здавалася, што ў асобе гэтага асамотненага і азмрочанага скрухаю чалавека свет і гэтым разам прыслаў у Касталію не сваю ўсмешку, не сваю прагу жыцця, не радаснае ўсведамленне ўлады, не грубасць, а наадварот, сваё гора і пакуту. I гэта зноў абудзіла ў ім новыя думкі, і ён зусім не асуджаў Дэсіньёры за тое, што той больш пазбягаў, чым шукаў Магістра, і толькі паступова, як бы пераадольваючы цяжкія перашкоды, набліжаўся да яго і раскрываўся перад ім. Зрэшты — і гэта, зразумела, дапамагло Кнэхту — яго школьны таварыш, сам выхаванец Касталіі, аказаўся не прыдзірлівым, раздражнёным, нават зусім незычлівым членам, якія, здаралася, бывалі ў такой важнай для Касталіі камісіі, a належаў да прыхільнікаў Ордэна і патронаў Правінцыіг якой мог зрабіць такія-сякія паслугі. Праўда, ад удзелу ў Гульні ён ужо шмат гадоў як адмовіўся.
    У нас няма магчымасці падрабязна расказаць, як Магістр спакваля вярнуў сабе сябраў давер; кожны з нас, ведаючы яго спакойны і светлы нораў, яго мяккую ветлівасць, мог бы растлумачыць гэта сабе па-свойму. Магістр упарта дамагаўся дружбы Плініё, а хто мог доўга ўстаяць перад Кнэхтам, калі ён чаго-небудзь моцна хацеў?
    Нарэшце праз некалькі месяцаў пасля іх першай сустрэчы ў Калегіі Дэсіньёры на многія запрашэнні Магістра згадзіўся наведаць Вальдцэль, і аднойчы восенню ў хмарны ветраны дзень яны ўдвух выправіліся на шпацыр па тых мясцінах, дзе праходзілі іх школьныя гады і гады дружбы, — па палях, то залітых сонцам, то зацененых; Кнэхт быў роўны і вясёлы, а яго спадарожнік і госць — маўклівы і ўстрывожаны; як і навакольныя палеткі, па якіх папераменна прабягалі сонца і цені, ён сутаргава пераходзіў ад радасці сустрэчы да смутку адчужанасці. Недалёка ад селішча яны выйшлі з экіпажа і пайшлі пешкі па знаёмых дарогах, дзе гулялі калісьці разам, яшчэ як былі школьнікамі; яны ўспаміналі некаторых таварышаў, настаўнікаў, асобныя тагачасныя свае гутаркі. Дэсіньёры цэлы дзень прагасцяваў у Кнэхта, і той дазволіў яму, як і абяцаў, быць сведкам усіх яго распараджэнняў і працы гэтага дня. Пад вечар — госць збіраўся раніцай ехаць — яны сядзелі ўдвух у Кнэхта ў гасцёўні, зноў звязаныя амаль такой самай блізкай дружбай, як калісьці. Дзень, калі ён гадзіну за гадзінай мог назіраць працу Магістра, зрабіў на
    госця моцнае ўражанне. У той вечар паміж імі завязалася гутарка, якую Дэсіньёры, вярнуўшыся дахаты, адразу і запісаў. I хоць у гэтым запісе ёсць некаторыя падрабязнасці без асаблівага вялікага значэння, і, можа, якому чытачу не спадабаецца, што і.мі перабіваецца наш добра адстаялы расказ, мы ўсё ж думаем перадаць тут гэтую гутарку ў тым выглядзе, у якім яна была запісана.
    — Так многа мне хацелася табе паказаць, — пачаў Магістр, — і вось не ўдалося. Напрыклад, мой цудоўны сад... — ты яшчэ памятаеш магістарскі сад і пасадкі Магістра Томаса? — і шмат чаго іншага. Спадзяюся, мы яшчэ знойдзем на гэта гадзіну-другую. Усё ж такі з учарашняга дня ты мог асвяжыць у памяці сякія-такія ўспаміны і ўявіць сабе мае абавязкі і маё буднае жыццё.
    — Дзякую табе за гэта, — адказаў Плініё. — Я толькі сёння зноў пачаў разумець, што такое, зрэшты, ваша Правінцыя і якія дзівосныя і вялікія тайны яна хавае ў сабс, хоць усе гэтыя гады разлукі я куды болып думаў пра вас, чым ты, можа, уяўляеш. Ты дазволіў мне сёння заглянуць у тваю працу і ў жыццё, Езэф, і я спадзяюся, не апошні раз; мы яшчэ часта будзем гутарыць з табой пра ўсё, што я тут убачыў і пра што я яшчэ пакуль што не магу гаварыць. 3 другога боку, я адчуваю, што твой давер абавязвае і мяне; я ведаю, што мая замкнёнасць павінна была здацца табе дзіўнай. Што ж, і ты мяне наведаеш і ўбачыш, чым жыву я. Сёння я табе магу сказаць толькі нямногае, роўна столькі, колькі трэба, каб ты мог скласці ўяўленне пра мяне, ды і мне такая сповсдзь дасць нейкую палёгку, хоць і будзс мне нібы карай і ганьбай.
    Ты ведаеш, што я паходжу з патрыцыянскай сям’і, якая мае заслугі перад краінай і захоўвае прыязныя адносіны да вашай Правінцыі, з кансерватыўнай сям’і памсшчыкаў і высокіх чыноўнікаў. Бачыш, ужо гэтая простая фраза ўтварае прорву паміж табой і мной! Я кажу «сям’я» і маю на ўвазе нешта незвычайнае, нешта само па сабе зразумслае і асэнсаванас, але ці так яно? У вас, у вашай Правінцыі, ёсць Ордэн, іерархія, але сям’і ў вас няма, і вы нс ведаеце, што такое сям’я, роднасць і паходжанне, вы нават не ўяўляеце сабс патайнага і велізарнага хараства і магутнасці таго, што называецца сям’ёй. Дык вось, тое самае можна сказэць
    і пра большасць слоў і паняццяў, праз якія выяўляецца наша жыццё: тыя, якія нам важныя, для вас у большасці не маюць значэння, многія вам проста незразумелыя, а некаторыя маюць зусім іншы сэнс, чым у нас. I паспрабуй тут дагаварыся! Ведаеш, калі ты што-небудзь кажаш, мне здаецца, што перада мной іншаземец; праўда, іншаземец, чыю мову я ў маладосці вывучаў і нават валодаў ёю, так што большасць слоў я разумею. Але ў цябе гэта зусім не так: калі я звяртаюся да цябе, ты чуеш мову, выразы якой табе знаёмыя толькі напалавіну, а адценні і тонкасці зусім невядомыя; ты чуеш расказы пра жыццё людзей, пра форму існавання, далёкую табе; у асноўным гэтыя гісторыі, калі яны наваг займаюць цябе, дык застаюцца цалкам або напалавіну табе незразумелыя. Прыгадай хоць бы нашыя бясконцыя перапалкі і гутаркі ў школьныя гады; у мяне гэта было не што іншае, як спроба, адна з многіх, прывесці да згоды свет і мову Правінцыі з маім светам і маёй мовай. Ты быў самы спагадлівы, самы зычлівы і сумленны з усіх, з кім я рабіў такія спробы, ты смела бараніў правы Касталіі, але не заставаўся абыякавы і да майго, іншага свету, і да яго правоў, прынамсі, ты ім не пагарджаў. Тады мы сышліся даволі блізка. Але да гэтага мы яшчэ вернемся.
    Ен памаўчаў з хвіліну, задуменны, і Кнэхт асцярожна сказаў:
    — He так ужо і дрэнна ў нас з узаемаразуменнем. Вядома, два народы і дзве мовы не змогуць так глыбока паразумецца, як два чалавекі з адной нацыі і з адной мовай. Але гэта не прычына, каб адмаўляцца ад узаемапаразумення і зносін. Паміж аднапляменнікамі таксама ёсць завалы, якія не даюць паразумецца, — завалы і перашкоды адукацыі, выхавання, адоранасці, індывідуальнасці. Можна сказаць, што кожны чалавек на зямлі прынцыпова здольны па-сяброўску гутарыць з любым іншым і разумець яго, і можна, наадварот, сказаць, што на свеце ўвогуле няма двух людзей, паміж якімі магчымыя поўныя, безумоўныя, блізкія адносіны і ўзаемаразуменне, — і тое і другое будзе аднолькава слушна. Гэта інь і янь, дзень і ноч, і абодва маюць рацыю, і тое і другое трэба ўспамінаць, і я часткова прызнаю тваю рапыю; бо і я, зразумела, не думаю, што мы калі-небудзь да канца паразумеемся. Але будзь ты і на самай справе еўрапеец, а я кітаец, гавары
    мы на розных мовах, мы і тады, пры нашай добрай волі, маглі б вельмі многа расказаць адзін аднаму і звыш таго многае ўгадаць і адчуць. У 'кожным разе, мы паспрабуем гэта зрабіць.
    Дэсіньёры кіўнуў і сказаў далей:
    —■ Я хачу спачатку расказаць табе тое нямногае, што трэба ведаць, каб ты мог хоць трошкі зразумець маё становішча. Значыцца, найперш, сям’я ■— найвышэйшая сіла ў жыцці маладога чалавека, незалежна ад таго, прызнае ён яе ці не. Я ладзіўся са сваёй сям’ёй, пакуль быў вольным слухачом вашай элітарнай школы. Цэлы год мне вальготна жылося ў вас, на вакацыях, дома, са мной насіліся і песцілі мяне як адзінага сына. Маці я любіў пяшчотна і палка, і толькі разлука з ёю ўбольвала мяне кожны раз, як я з’язджаў з дому. 3 бацькам мяне звязвалі больш халодныя, але даволі прыязныя адносіны, прынамсі, у дзіцячыя і юначыя гады, калі я вучыўся ў вас; ён быў пракаветны шаноўнік Касталіі і ганарыўся тым, што я выхоўваюся ў элітарнай школе і далучаны да такога ўзнёслага занятку, як Гульня шкляных перлаў. У маім быванні ў бацькоў на вакацыях заўсёды была ўзнёсласць і святочнасць, мая сям’я і я сам бачылі адно аднога, так сказаць, толькі ў парадных строях. Часам, едучы дамоў на вакацыі, я шкадаваў вас, пакінутых, пазбаўленых такога шчасця. Мне няма чаго доўга разгамоньваць пра тыя часы, ты мяне ведаў тады лепей, чым хто іншы. Я быў амаль касталец, толькі крыху датклівейшы, грубейшы і павярхоўнейшы, але я быў акрылены і поўны шчаслівага бадзёру і энтузіязму. Гэта была самая шчаслівая часіна майго жыцця, пра што я тады, вядома, не падазраваў, бо ў тыя гады, калі я жыў у Вальдцэлі, я думаў, што шчасце і росквіт майго жыцця пачнуцца толькі пасля таго, як, закончыўшы вашу школу, я вярнуся дахаты і, маючы набытыя ў вас перавагі, заваюю белы свет. Замест гэтага пасля нашай разлукі з табой у жыцці маім пачалася разладзіца, якая трывае і сёння; я ўступіў у барацьбу, з якое, на жаль, не выйшаў пераможцам. Бо гэтым разам радзіма, да якой я вярнуўся, складалася не з бацькоўскага дома, яна зусім не чакала мяне, каб прыгарнуць у абдымкі, і не спяшалася ўкленчыць перад маімі вальдцэльскімі перавагамі, ды і ў бацькоўскім доме неўзабаве пайшлі расчараванні, цяжкасці і дысанансы. Заўважыў я гэта не адразу, мяне