• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    такія змрочныя відзежы і прадчуванні, і ён, вядома, траціў шмат сілы на пераадоленне іх то медытацыйнымі практыкаваннямі, то ўзмоцненай дзейнасцю.
    Якраз выпадак з Тэгулярыусам ёсць асабліва красамоўны і павучальны прыклад таго, якім спосабам Кнэхт спрабаваў перабароць усе спрэчныя цяжкія і хваравітыя з’явы на сваім шляху, нс абыходзячы іх. Без пільнасці і клопату, без дабрадзейнага кіраўніцтва Кнэхта не толькі рана загінуў бы яго сябар, які жыў пад заўсёднай пагрозай, але ён стаў бы, несумненна, прычынай бясконцых завад і недапушчальных выбрыкаў у Селішчы Гульні, у якіх і без таго не было недахопу з таго часу, як Тэгулярыуса залічылі да эліты. Майстэрства, з якім Магістр накіроўваў свайго сябра на праведную дарогу, ды яшчэ, апрача таго, умеў праводзіць ягоныя таленты на карысць Гульні і натхняць яго на высокія дзеі, беражлівасць і трыванне, з якімі ён пераносіў яго капрызы і зажывошчы, разумна перамагаючы іх і не перастаючы апеляваць да найлепшых якасцей яго прыроды, можа толькі захапляць нас, як прыклад майстэрскага ўмення кантактаваць з чалавекам. Дарэчы, было б высакароднай задачай, якая магла б прывесці да дзівосных адкрыццяў, — мы просім каго-небудзь з гісторыкаў Гульні з поўны.м разуменнем падысці да гэтай задачы — даследаваць стылістычныя асаблівасці штогадовых Гульняў за час праўлення Кнэхта, аналізаваць гэтыя строгія і пры тым апрамененыя каштоўнай выдумкай, бліскучыя па формс і гэтакія ж арыгінальныя па рытме, хоць і далёкія ад самадастатковай віртуознасці партыі, прычым асноўны іх план і структура, а таксама ўключаныя ў іх склад мсдытацыйныя практыкаванні былі выключна духоўным дасягненнем Кнэхта, тым часам як чаканка дэталяў і распрацоўка дробных тэхнічных падрабязнасцей уваходзілі ў абавязкі яго памочніка Тэгулярыуса. Калі б нават гэтыя гульнёвья партыі згубіліся або забыліся,— усё адно вопыт Кнэхтавага жыцця і дзейнасці, заразлівая сіла яго прыкладу не былі б страчаны для нашчадкаў. Але, на наша шчасце, яны не згубленыя, яны запісаныя і захоўваюцца, як і ўсе пратаколы афіцыйных Гульняў, і не ляжаць мёртвым грузам у архівах, a да нашых дзён жывыя і перлдаюцца з пакалення ў пакаленне, вывучаюцца студэнтамі, даюць выдатныя прыклады для некаторых курсаў і семінараў Гульні. Разам
    з імі жыве і памяць пра таго памочніка, які ў іншым разе быў бы даўно забыты або застаўся б у памяці толькі як дзівосны прывід мінулага, што мільгануў у некалькіх анекдотах. Так Кнэхт, знайшоўшы, нягледзячы ні на што, месца і поле дзейнасці свайму такому цяжка выхавальнаму сябру Фрыцу, унёс немалы ўклад у гісторыю і духоўную скарбніцу Вальдцэля і адначасова забяспечыў даўжэйшае жыццё вобразу гэтага сябра ў памяці наступных пакаленняў. Нагадаем, дарэчы, што ў сваіх памкненнях дапамагчы Тэгулярыусу вялікі выхавальнік ясна ўсведамляў, у чым сіла яго педагагічнага ўздзеяння. Сілай гэтай былі любоў і захапленне сябра. Такія ж захапленне і любоў, пакланенне перад моцнай і гарманічнай асобай Кнэхта, перад яго ўладнасцю Магістр заўважаў не толькі ў Фрыца, але і ў многіх сваіх паплечнікаў і вучняў, і, хутчэй за ўсё, менавіта на такіх да яго адносінах, а не на яго высокім становішчы трымаўся яго аўтарытэт і ўплыў, якія, нягледзячы на яго дабрыню і міралюбства, пашыраліся на многіх людзей. Ен тонка адчуваў, што такое сяброўскае слова прывітання або заахвотка ці, наадварот, — якую шкоду можа прынесці пагардлівая недаступнасць і пагарда да чалавска. Адзін яго вельмі руплівы вучань расказваў, што неяк на лекцыі ці то семінары Кнэхт не звярнуўся да яго, яўна не заўважаючы яго, глядзеў на яго як на пустое месца, і гэта было самай горкай і моцнай карай, якую гэты хлопец перажыў за ўсе школьныя гады.
    Мы палічылі патрэбным прывесці ўсе гэтыя меркаванні і спасылкі на мінулае, каб падвесці чытача нашага біяграфічнага нарыса да разумення палярных тэндэнцый у асобе Кнэхта, і, давёўшы наш расказ да зеніту яго жыцця, перайсці да апісання апошніх этапаў гэтай такой змястоўнай біяграфіі. Дзве асноўныя тэндэнцыі або два полюсы гэтага жыцця, яго інь і янь, былі такія: на адным полюсе — тэндэнцыя да вернасці, да традыцыі, да самааддачы ў імя іерархіі, на другім — тэндэнцыя да «абуджэння», да прарыву магічнага кола і да схоплівання і спасціжэння рэчаіснасці. Езэфу Кнэхту, як сумленнаму і гатоваму да служэння кастальцу, Ордэн, Гульня і Правінцыя былі святыняй і абсалютнай каштоўнасцю; яму ж, як абуджанаму, неспакойнаму празарліўцу, яны пры ўсёй сваёй святасці ўяўляліся ў станаўленні і барацьбе, зменлівымі ў сваіх абрысах і
    ўтварэннях, якія могуць падупасці старэнню, бясллоднасці і заняпаду, і калі іх ідэя заставалася недатыкальнай, дык іх цяперашні стан быў асэнсаваны ім як ненадзейны і варты крытыкі. ён служыў такой духоўнай супольнасці, сілай і сэнсам якой захапляўся, але бачыў яе слабы бок у схільнасці лічыць сябс за самамэту (забываючыся пра сваю долю ва ўсенародных і сусветных задачах) і, нарэшце, у бліскучым, але ўсё больш і больш асуджаным на бясплённасць адасабленні ац жыцця і свету. Гэтую слабасць ён няясна адчуваў яшчэ ў тыя раннія гады, калі доўга марудзіў і не рашаўся цалкам прысвяціць сябе Гульні; яна, гэтая слабасць, усё настойлівей пранікала ў яго свядомасць у час дыскусій з манахамі і асабліва з айцом Якавам, як зацята ён ні адстойваў супроць іх Касталію; яна пачала набірацца ўсё больш адчувальных сімптомаў з таго часу, як ён зноў жыў у Вальдцэлі і стаў Магістрам, выяўляючыся ў сумленнай, але самадастатковай і чыста фармальнай працы многіх устаноў і яго ўласных падначаленых, у вытанчана пыхлівым штукаванні яго вальдцэльскіх рэпетытараў і, не ў апошнюю чаргу, у кранальна-захоплівым абліччы яго сябра Тэгулярыуса. Завяршыўшы першы, вельмі цяжкі год сваёй працы на высокай пасадзе, калі яму не ўдавалася выгадаць ні хвіліны вольнай на сваё прыватнае жыццё, ён зноў вярнуўся да гістарычных заняткаў і ўпершыню без прадузятасці аддаўся вывучэнню гісторыі Касталіі. Пры гэтым ён пераканаўся, што становішча далёка нс такое грунтоўнае. як думала сабе ў сваёй фанабэрыі Правінцыя, а менавіта, што яе сувязі навакольным светам, яе ўплыў на жыццё, палітыку, асвету ў краі'не за апошнія дзесяцігоддзі прыкметна скараціліся. Праўда, з думкай Выхаваўчай калегіі па пытаннях школы і народнай асветы ў парламенце яшчэ лічыліся; праўда, Правінцыя ўсё яшчэ давала краіне вопытных настаўнікаў і карысталася аўтарытэтам ва ўсіх навуковых пытаннях, але ўсё гэта ўжо насіла характар механічнай звычкі. Усё радзей і маладыя людзі з розных пластоў кастальскай эліты ахвоціліся прысвяціць сябе выкладанню ў школах extra muros *, усё радзей улады і асобныя людзі ў краіне прасілі парады ў Касталіі, чый голас у ранейшыя часы ўважліва выслухвалі нават у асабліва важных
    1 за сценамі
    судовых працэсах. Пры параўнанні ўзроўня адукацыі ў Касталіі і ў астатняй краіне лёгка выяўлялася, што яны зусім не збліжаліся, — наадварот, прорва паміж імі фатальна паглыблялася: чым больш вытанчанаіі, дыферэнцыяванай, вышуканай, велягурыстай рабілася кастальская духоўнасць, чым больш схіляўся знешні свет пакінуць Правінцыю саму на сябе і расцэньваць яе ўжо не як патрэбу, не як хлеб надзённы, а як іншароднае цела. Ею крыху ганарыліся, быццам старадаўняй рэліквіяй, яе пакуль што не хацелі нікому аддаваць, але лічылі за лепшае трымацца ад яе на адлегласці і, не маючы пра яе правільнага ўяўлення, прыпісвалі ёй лад думак, мараль і пачуццё перавагі, не вельмі дарэчныя ў рэальным і дзейным жыцці. Цікаўнасць грамадзян да жыцця Педагагічнай правінцыі, іх удзел у яе ўстанаўленнях і спецыяльна ў Гульні шкляных перлаў слабелі ў той самай меры, у якой слабеў удзел кастальцаў у жыцці і лёсе краіны. Кнэхту даўно стала ясна, што менавіта тут крыецца памылка, і тое, што ён як Магістр Гульні ў Селішчы меў справу выключна з кастальцамі і спецыялістамі, яго вельмі засмучала. Адгэтуль і яго імкненне прысвячаць сябе галоўным чынам пачатковым курсам, яго жаданне мець пераважна маладых вучняў — чым маладзейшыя яны былі, тым цясней былі звязаны яшчэ з сусветнай і жыццёвай сукупнасцю, тым меней яны былі вымуштраваныя і замкнёныя ў сваёй спецыяльнасці. Часта нападала на яго шчымлівая туга па шырокім свеце, па людзях, па наіўным жыцці — калі такое яшчэ існавала там, у Невядомым. Гэтая туга і адчуванне пустаты, адчуванне жыцця ў занадта разрэджаным паветры ў той ці іншай меры зведаў амаль кожны з нас, і нават Выхаваўчая калегія всдае пра гэтыя цяжкасці, прынамсі, яна заўсёды і ўвесь ча< вышуквала сродкі на тое, каб іх пераадолець, і тым, што культывавала цялесныя практыкаванні, і тым, што эксперы.ментавала з самымі рознымі рамёствамі і садовымі работамі сілілася справіцца з бядой. Як мы можам заўважыць, у Ордэне апошнім часам намецілася тэндэнцыя часткова згарнуць навуковую спецыялізацыю там, дзе яна гіпс’ртрафіраваная, каб за кошт гэтага даць больш увагі медытацыйнай практыцы. Нс трэба быць скептыкам і песімістам або адорвенем ордэнскага брацтва, каб прызнаць рацыю за Кнэхтам, які раней за нас зразумеў, што складаны і адчувальны
    арганізм нашай рэспублікі старэе і ёсць прычыны, каб яго абнавіць.
    Мы ўжо згадвалі, што на другі год свайго высокага магістарства Кнэхт зноў вярнуўся да заняткаў гісторыяй, прычым апрача гісторыі Касталіі ён шмат часу аддаваў вывучэнню фундаментальных і больш дробных прац айца Якава пра ордэн бенедыктьгнаў. Часам яму ўдавалася абмяняцца думкамі па цікавых яму гістарычных праблемах або абмеркаваць новыя пытанні з панам Дзюбуа і адным філолагам з Койпергейма, які быў нязменным сакратаром на пасяджэннях Вярхоўнай калегіі, і такія гутаркі яго заўсёды асвяжалі і радавалі. У яго штодзённым атачэнні такая магчымасць не надаралася, прычым асабліва яскрава гэтае нежаданне блізкіх яму людзей займацца гісторыяй выяўлялася ў яго сябра Тэгулярыуса. Сярод розных папер нам у рукі дастаўся і лісток з запісам адной такой гутаркі, у якой Тэгулярыус аж зацінаўся, даводзячы, што гісторыя ёсць у кастальцаў прадмет, абсалютна няварты вывучэння. Ен дапускаў, што можна дасціпна і пацешна, а калі ваша ласка, дык і высокапатэтычна, талкаваць пра сэнс і філасофію гісторыі, але гэта такая самая забаўка, як і ўсякая іншая філасофія, і ён нічога не мае, каб запярэчыць, калі каму-небудзь гэта прыемна. Але сам прадмет, сам аб’ект гэтай забавы, гэта гісторыя, ёсць нешта такое агіднае, адначасова банальнае і сатанінскае, адначасова вусцішнае і нуднае, што ён проста не разумее, як мож'на траціць на яе час. Бо яе адзіны змест — гэта людскі эгаізм і заўсёды аднастайная, вечная барацьба за ўладу, барацьба, якая заўсёды пераацэньвае сябе, сябе ж і ўслаўляе, барацьба за матэрыяльную, грубую, звярыную, быдлячую ўладу, гэта значыць, за тое, чаго ў абсягах кастальца ўвогуле няма, або, калі ўжо на тое, не мае ніякай цаны. Сусветная гісторыя, з яго слоў, ёсць бясконцы, бяздарны, нецікавы аповяд пра тое, як дужыя душаць слабых, і ўвязваць сапраўдную. адзіна важную, надчасавую гісторыю духу з гэтай старою, як свет, дурной калатэчай славалюбцаў за ўладу і кар’ерыстаў за месца пад сонцам або, тым болей, выводзіць першую з другой ужо само па сабе ёсць здрада духу і прымушае яго ўспомніць адну пашыраную ці то ў дзевятнаццатым, ці то ў дваццатым стагоддзі секту, пра якую яму аднаго разу расказвалі і якая сур’ёзна лічыла, быццам ахвяраванні старажыт-