Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Павядзем, аднак, нітку нашага апавядання і вернемся да першых дзён Кнэхтавага жыцця ў Вальдцэлі, да яго апошніх школьных гадоў і яго славутай сустрэчы з вольным ■слухачом Дэсіньёры, якую мы ў свой час апісалі досыць падрабязна. Гэтая сустрэча паміж палымяным паборцам кастальскага ідэалу і свецкім Плініё сталася вучню Кнэхту не толькі моцным перажыванне.м, якое пакінула глыбокі след, але і поўным сэнсу сімвалам. Бо менавіта тады яму была навязана роля, такая ж адказная, як і цяжкая, яна як бы выпадкова выпала яму на долю, але яна настолькі пасавала ягонай натуры, што ўсё яго далейшае жыццё, можна сказаць, было не чым іншым, як няспынным вяртаннем да гэтай ролі, усё было поўным ужываннем у яе. Гэта была роля абаронцы і прадстаўніка Касталіі, якую яму праз дзесяць гадоў давялося іграць зноў перад айцом Якавам і якую ён іграў да канца свайго Магістарства, — абаронцы і прадстаўніка Ордэна і яго ўстанаўленняў. Пры гэтьш у ім ніколі не паміралі шчырая гатоўнасць і імкненне вучыцца ў праціўніка і весці наперад Касталію не па шляху замыкання ў сабе і коснай адасобленасці, а дарогай жывога ўзаемадзеяння і дыялогу з вакольным светам. Калі духоўнае і прамоўніцкае аднаборства з Дэсіньёры яшчэ было часткова гульнёй, дык пазней, калі яму давялося сутыкнуцца з магутным праціўнікам і адначасова сябрам у асобе Якава, аднаборства набыло вельмі сур’ёзны характар, і ў абодвух выпадках ён вытрымаў выпрабаванне, быў на вышыні, шмат навучыўся ў праціўнікаў, даваў не меней, чым браў, і
абодва разы, хоць і не перамог сваіх партнёраў — ды, зрэшты, ён і мэты такой не ставіў, — здолеў дабіцца ганаровага прызнання не толькі сваёй асобы, але і падабаронных прынцыпаў і ідэалаў. Калі б нават доўгія гутаркі з вучоным бенедыктынцам не прывялі да практычнага выніку — заснавання паўафіцыйнага прадстаўніцтва Касталіі каля прастола яго свяцейшасці, — яны ўсё роўна мелі б куды большае значэнне, чым пра тое падазравалі вельмі многія кастальцы.
Як у сяброўскім проціборстве з Плініё Дэсіньёры, так і ў далейшым — з вучоным патэрам, Кнэхт, не маючы зносін з светам за межамі Касталіі, усё ж атрымаў уяўленне або, правільней, пэўнае ўяўленне пра гэты свет, чым у Касталіі не кожпы мог пахваліцца. За выключэннем часу, праведзенага ў Марыяфельсе, дзе ён, па сутнасці, таксама не меў магчымасці далучыцца да свецкага жыцця, ён у гэтым жыцці нідзе не бачыў і не скаштаваў ад яго нічога, хіба што толькі ў самым раннім дзяцінстве; але праз Дэсіньёры, праз айца Якава, а таксама дзякуючы вывучэнню гісторыі ў яго склалася жывое ўяўленне пра рэчаіснасць, яно склалася галоўным чынам інтуітыўна і абапіралася на даволі абмежаваны вопыт, але яно, аднак, узбагаціла яго шырэйшымі всдамі і яснейшым разуменнем свету, чым пераважную большасць кастальцаў, у тым ліку, бадай што, і кіраўнікоў. Кнэхт быў і заўсёды заставаўся шчырым і всрным кастальцам, але ён ніколі не забываўся, што Касталія толькі часцінка, маленькая часцінка свету, хай нават самая каштоўная і любасная.
А што азначала яго дружба з Фрыцам Тэгулярыусам, з гэтым цяжкім і надламаным чалавекам, рафінаваным артыстам Гульні, спешчаным і нясмелым кастальцам, які не прызнаваў іншага свету, каму да таго няўтульна і самотна здалося ў Марыяфельсе, сярод грубых бенедыктынаў, што, паводле яго слоў, і тыдня не змог бы там выжыць і бясконца здзіўляўся свайму дябру, які прабыў там два гады. Мы шмат раздумвалі пра гэтую дружбу, сякія-такія здагадкі давялося адкінуць, другія аказаліся больш жывучыя, але ўсе яны круціліся вакол пытання: у чым карані і сэнс гэтага шматгадовага прыяцельства? Перш за ўсё нам не трэба забывацца, што кожны раз, калі ў Кнэхта завязвалася новая дружба, за выключэннем, хіба што, дружбы з старым бенедыктынцам, не ён шукаў, не ён дамагаўся
яе і меў патрэбу ў ёй. Гэта да яго цягнуліся людзі, ім захапляліся, яму зайздросцілі, яго любілі толькі за высакародства яго натуры; на пэўнай ступені свайго «абуджэння» ён сам усвядоміў гэты свой дар. Так, у першыя гады студэнціва Тэгулярыус ужо захапляўся ім, шукаў яго дружбы, але Кнэхт заўсёды трымаў яго ад сябе на пэўнай дыстанцыі. Усё ж па некаторых знаках мы можам меркаваць, што ён моцна прывязаўся да свайго сябра. Пры гэтым мы трымаемся думкі, што не адна ягоная незвычайная адоранасць, яго невычэрпная геніяльнасць ва ўсім, што датычылася праблем Гульні, падкупляла Кнэхта. Гарачая і доўгая цікавасць Езэфа да Тэгулярыуса тлумачыцца не толькі незвычайнай таленавітасцю сябра, але і яго недахопамі, яго хваравітасцю, гэта значыцца, якраз тым, што адштурхоўвала ад яго іншых жыхароў Вальдцэля і часта здавалася ім нясцерпным. Гэты своеасаблівы чалавек быў такі цэльны касталец, увесь яго лад жыцця быў настолькі немагчымы па-за Правінцыяй, ён настолькі залсжаў ад яе атмасферы і высокага ўзроўню ў ёй адукаванасці, што менавіта яго варта было б назваць архікастальцам, калі б у яго не быў такі цяжкі і дзівакаваты іюраў. I тым не меней гэты касталец кепска ўжываўся з сваімі таварышамі, яго не любілі, не ўжываўся і з настаўнікамі і начальнікамі, увесь час і ўсюды рабіў перашкоды, выклікаў паўсюднае незадавальненне і напэўна даўно ўжо прапаў бы без абароны і дапамогі свайго смелага і разумнага сябра. Тое, што называлі яго хваробай, было, па сутнасці, пахібай: наравістасцю, недахопам характару, што выяўляласяў глыбокай непавазе да іерархіі, у вельмі індывідуалістычных поглядах і жыццёвым ладзе; ён толькі таму і падпарадкоўваўся заведзенаму парадку, што гэта было неабходна, мусова, каб яго цярпелі ў Ордэне. Ен быў цудоўны, нават бліскучы касталец па сваёй шматбаковай эрудыцыі, па сваёй яястомнай і ненасытнай руплівасці ў высокім мастацтве Гулыіі і вельмі пасрэдны, нават дурны касталец па характары, адносінах да іерархіі і маралі Ордэна. Самай галоўнай яго заганай было ўпартае, легкадумнае нядбальства ў медытацыі, сэнс якой якраз у падпарадкаванні асобы і заняткі якой, безумоўна, вылсчылі б яго ад нервовай занядужанасці, што і адбывалася кожны раз, калі за дурныя паводзіны і пасля перыядаў узбуджэння або прыгнечання яго прымушалі
выконваць строгія медытацыйныя практыкаванні пад чыім-небудзь наглядам, — сродак, якім мусіў часам карыстацца і сам Кнэхт, які ставіўся да яго беражліва і любоўна. Так, у Тэгулярыуса быў сваволыіы, пераменлівы нораў, ён не прызнаваў суровага падпарадкавання, але затое, калі бываў ва ўзнёслым настроі, калі шчодра рассыпаў бляск свайго песімістычнага досціпства, умеў зачароўваць слухачоў жывым інтэлектам, і немагчыма было не падупасці абаяльнасці смелага палёту ягонай часам змрочнай фантазіі; але па сутнасці ён быў невылечны, бо сам не хацеў гаення, ані ў што не ставіў гармонію і ўпарадкаванасць, любіў толькі сваю свабоду, сваё вечнае студэнцтва і ўсё сваё жыццё заставаўся пакутнікам, заўсёды нечаканым і непакорным адзіночкай, геніяльным блазнам і нігілістам, замест таго каб ступіць на дарогу падпарадкавання іерархіі і тым самым здабыць сабе спакой. Але ён зусім не даражыў спакоем, не даваў ніякай цаны іерархіі, не дужа баяўся асуды і адзіноты. Адным словам, зусім нясцерпны, невыгодны элемент у сукупстве людзей, якія бачаць свой ідэал у гармоніі. Але менавіта дзякуючы сваёй непадатлівасці ён увесь час уносіў у гэты светлы і зладжаны свет дух жыццёвага супору, служыў яму напамінам, дакорам, перасцярогай, падбухторваў да новых, волыіых, забаронных і дзёрзкіх думак, быў у статку наравістай авечкай. Якраз гэтыя ягоныя якасці, як мы лічым, і дапамаглі яму набыць у асобе Кнэхта сябра. Бясспрэчна, у Кнэхтавых адносінах да яго заўсёды была доля спагады, і ён адказваў тым самым на заклік няшчаснага, што ўлез у бяду і звяртаецца да рыцарскіх пачуццяў свайго сябра. Але і гэтага было мала, каб даваць пасілак іхняй дружбе пасля ўзвышэння Кнэхта ў сан Магістра, калі жыццё яго напоўнілася напружанай працай, новымі абавязкамі і адказнасцю. Мы маемся погляду, што ў Кнэхтавым жыцці Тэгулярыус быў не меней патрэбны і важны, чым былі ў свой час Дэсіньёры і айцец Якаў з Марыяфельса; як тыя двое, ён быў бунтоўны элемент, адчыненае аконца ў новыя, шырэйшыя абсягі. У гэтым такім дзіўным сябры, як нам здаснна, Кнэхт адчуў, а з часам і свядома прызнаў прадстаўніка пэўнага тыпу, які існаваў пакуль што толькі ў вобразе гэтага адзінага вешчуна, менавіта ж таго тыпу кастальца, якім ён можа зрабіцца ў будучым, калі новыя сувязі і імпульсы не амалодзяць і не ўмацуюць Касталію.
Тэгулярыус быў, як і большасць адзінокіх гепіяў, менавіта вешчуном. Ен па сутнасці, жыў у Касталіі, якой пакуль яшчэ не існавала, але якой яна можа быць заўтра: яшчэ больш адасобленай ад усяго свету, унутрана звыродненай з прычыны застарэласці і расхістанасці медытацыйнай маралі Ордэна, светам, дзе яшчэ магчымыя высакародныя ўзлёты духу і глыбокае самаадцуранйе ў імя высокіх каштоўнасцяў, але дзе перад вытанчанай, свабоднай гульнёй духу ўжо не стаяць ніякія мэты, акрамя любавання сваімі адточанымі да дасканаласці талентамі. У Тэгулярыуса Кнэхт бачыў адначасова ўвасабленне найвышэйшых даброцяў і цнотаў Касталіі і грозны знак яе будучай дэмаралізацыі і пагібелі. Выдатна, дзівосна, што існаваў такі Фрыц. Але ператварэнню Касталіі ў ілюзорны свет, населены аднымі тэгулярыусамі, трэба было перашкодзіць. Небяспека такога звыраднення была пакуль яшчэ далёка, але яна была. Варта было Касталіі крыху надбудаваць муры сваёй арыстакратычнай адасобленасці, варта было трошкі хістануцца дысцыпліне ў Ордэне, упасці іерархічнай маралі — і Тэгулярыус перастане быць дзівакаватым адзіночкай, а ператворыцца ў тыповага прадстаўніка здрабнелай і канаючай Касталіі. Думка пра магчымасць такога заняпаду, пра тэндэнцыі да яго, пра існаванне яго ў зародкавым стане — гэта самае важнае адкрыццё Кнэхта і прадмет яго самага вялікага клопату — прыйшла б яму ў галаву намнога пазней або не прыйшла б зусім, калі б не жыў побач з ім знаёмы яму да самых драбніц жыхар будачай Касталіі; на пільны розум Кнэхта ён быў сімптомам і засцерагальным сігналам, якім бывае разумнаму доктару першы хворы, заспеты яшчэ невядомай немаччу. А Фрыц жа не быў пасрэднасцю, гэта быў арыстакрат, талент самага высокага рангу. Калі невядомая пакуль што немач, падгледжаная ў Тэгулярыуса, гэтага всшчуна, пашырыцца і зменіць аблічча Касталіі, калі Правінцыя і Ордэн набудуць калі-небудзь іншую, хваравітую форму, дык будучыя кастальцы ў сваёй масе не будуць таксама і тэгулярыусамі, яны ўспадкуюць не яго каштоўныя дараванні, не яго меланхалічную геніяльнасць, не яго парыўчую мастакоўскую палымянасць, а ў большасці сваёй захаваюць толькі яго непастаяннасць, яго залішнюю захопленасць гульнёй, яго няздольнасць да дысцыпліны і духу салідарнасці. У час трывогі Кнэхта наведвалі