• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Фрыцу спатрэбіцца на гэта шмат часу, асабліва таму, што ён — чалавск спешчаны, не здольны працаваць кожны дзень. Трэба адразу даць усяму ход. Прыемна ўражаны, Кнэхт усміхнуўся: а яно ж і праўда, гэты такі асцярожны стары чалавек, які склаў каляндарпамятку, меў рацыю з сваім напамінкам.
    Ужо на другі дзень — прыёмная гадзіна скончылася раней як звычайна — Кнэхт выклікаў Тэгулярыуса. Той з’явіўся, склаў паклон з крыху падкрэсленым паслушэнствам, прынятым ім цяпер з Кнэхтам, і быў вельмі здзіўлены, калі звычайна такі скупы на словы Кнэхт, хітравата кіўнуўшы яму, спытаўся:
    — Ты памятаеш, як мы з табой яшчэ ў студэнцтве нібыта паспрачаліся, ды мне так і не ўдалося схіліць цябе на свой бок? Гаворка ішла пра каштоўнасць і значэнне Усходнеазіяцкага інстытута, асабліва пра вывучэнне кітайскай мовы, і я ўсё стараўся пераканаць цябе таксама займацца ў гэтым інстытуце і вывучаць кітайскую. Ну вось, прыгадаў! А цяпер мне прыкра робіцца, што я не пераканаў цябе тады. Як добра было б, калі б ты ведаў кітайскую! Мы з табой хораша папрацавалі б.
    Ен яшчэ крыху пацвяліў сябра, давёў яго цікаўнасць да мяжы і толькі пасля гэтага прапанаваў: ён, бач, у самы блізкі час збіраецца пачаць распрацоўку плана штогадовай Гульні, і калі Фрыцу будзе прыемна, ён просіць яго ўзяць на сябе галоўны клопат, як калісьці ён перад спаборніцтвам выканаў асноўную працу для Гульні, — Кнэхт у той час гасцяваў у бенедыктынаў. Фрыц зірнуў на яго з недаверам, уражаны да глыбіні душы; ён быў усхваляваны ўжо адным ласкавым сяброўскім тонам і распрамененым тварам Езэфа, які ў апошнія
    месяцы ўяўляўся яму толькі загадцам і Магістрам. Расчулены, узрадаваны, прыняў ён прапанову, і не толькі як гонар і выказванне даверу, — ён зразумеў і ацаніў усё значэнне гэтага высокага жэсту: гэта была спроба ўваскрэсіць дружбу, адчыніць дзверы. Тэгулярыус адмёў Кнэхтавы сумненні наконт кітайскай мовы і тут жа папрасіў Шаноўнага цалкам распараджацца ім.
    — I добра, — рэзюмаваў Магістр. — Рады тваёй згодзе. Значыцца, у пэўныя гадзіны мы з табой зноў будзем таварышамі па працы і па занятках, як у тыя, Taxia далёкія цяпер, часы, калі мы сядзелі разам, і не толькі распрацоўвалі, але і змагаліся за нашы гульні. Мяне гэта радуе, Фрыц. А цяпер ты павінен перш за ўсё асвоіцца з самой ідэяй, на якой я хачу пабудаваць гульню. Табе трэба ўявіць сабе, што такое кітайскі дом і якія правілы выконваюцца пры яго будаўніцтве. Я адразу дам табе рэкамендацыі ва Усходнеазіяцкі інстытут, дзе, упэўнены, табе дапамогуць. He, пачакай, мне прыйшло ў галаву нешта лепшае: паспрабуем шчасця з Старэйшым Братам, пустэльнікам з Бамбукавага гаю, пра якога я табе калісьці многа расказваў. Магчыма, ён палічыць прьіініжэннем сваёй годнасці альбо непажаданай завадай уступаць у зносіны з асобай, якая не ведае кітайскай, але паспрабаваць усё-такі варта. Калі ён захоча, дык і з цябе зробіць са'праўднага кітайца.
    Неўзабаве пасля гэтай гутаркі Старэйшаму Брату было паслана пісьмо з запрашэннем прыбыць у Вальдцэль госцем Магістра Гульні, дзе яму будзе павсдамлена, якая да яго ёсць просьба. Але кітаец так і не пакінуў Бамбукавага гаю. Кур’ер прывёз ад яго пісьмо, папісанае тушшу па-кітайску. У ім было: «Гонар убачыць вялікага чалавека. Аднак падарожжы вядуць да перашкод. На ахвярапрынашэнне бяруць два сасуды. Узвышанага вітае малодшы». Гэта прымусіла Кнэхта, між іншым. не без цяжкасці, угаварыць Фрыца паехаць самому ў Бамбукавы гай, каб выпрасіць прыёму і навучання. Але невялікае падарожжа гэта не дало вынікаў. Пустэльнік прыняў Тэгулярыуса ў гаі з ледзь не падданніцкай ветліваеціо, але на ўсе пытанні адказваў дружалюбнымі сентэнцыямі на кітайскай мове і, нягледзячы на рэкамендацыйнае пісьмо Магістра Гульні, напісанзе па выдатнай рысавай паперы, не запрасіў госця нават зайсці. Расчараваны, так нічога і не дабіўшыся.
    Тэгулярыус вярнуўся ў Вальдцэль, прывёз з сабой Магістру лісток, на якім была намалявана залатая рыбка, а над ёю — старадаўняе кітайскае выслоўе. Давялося Фрыцу выправіцца ва Усходнеазіяцкі інстытут і ўжо там пашукаць шчасця. Тут рэкамендацыі Кнэхта ўсплёніліся: пасланцу Магістра Гульні дапамаглі як маглі, і неўзабаве ён сабраў усё, што толькі можна было сабраць да такой тэмы, не ведаючы мовы. Пры гэтым ён сам захапіўся Кнэхтавай ідэяй пакласці ў аснову Гульні сімволіку кітайскага дворыка, прымірыўся са сваёй няўдачай у Бамбукавым гаі і забыўся пра яе.
    Калі Кнэхт выслухаў справаздачу пра безвыніковую паездку да Старэйшага брата, а потым, застаўшыся адзін, зірнуў на выслоўе і залатую рыбку, яго агарнулі ўспаміны пра атмасферу вакол гэтага дзівоснага пустэльніка, пра тое, як ён сам, Кнэхт, гасцяваў у хацінцы, вакол якой заўсёды шалясцела лісце бамбуку і пастуквалі сцябліны крываўніку, прыгадаў ён і сваю былую свабоду, студэнцкую вольніцу — увесь каляровы рай юнацкіх мрояў. Як хораша здолеў гэты смелы і дзівакаваты анахарэт адысці ад свету і ўберагчы сваю свабоду, як надзейна хаваў ад усяго свету ціхі бамбукавы гаёк, як глыбока і моцна ўжыўся ён у гэтую ахайную, педантычную і мудрую кітайшчыну, што ўжо стала яго другой натурай, як моцна яго замыкала з году ў год, дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем, у сваім магічным коле, сненне яго жыцця, ператварыўшы яго сад у Кітай, яго хаціну — у храм, яго рыбак — у божышчы і яго самога — у мудраца! Глыбока ўздыхнуўшы, Кнэхт адвёўся ад гэтых успамінаў. Сам ён ішоў або яго вялі другія па іншай дарозе, і цяпер задача была — прайсці гэты прадвызначаны шлях, не пазіраючы на другі і не збочваючы.
    Разам з Тэгулярыусам ён склаў план і за некалькі з цяжкасцю вырваных гадзін склаў сваю Гульню, перадаўшы ўсю работу са зборам матэрыялаў у Архіве і запісы двух першых варыянтаў сябру Фрыцу. Новы змест надаў іх дружбе новае жыццё, новыя формы, ды і сама Гульня, над складаннем якой яны працавалі, у многім набыла іншыя рысы, узбагацілася, дзякуючы своеасаблівасці і тонкай фантазіі Тэгулярыуса. Фрыц належаў да вечна незадаволеных і ў той жа час удастаткаваных сціплымі вынікамі людзей, якім уласціва бясконца папраўляць усімі ўхвалены букет або накрыты
    стол, з малой дробязі рабіць няма ладу што, працу на цэлы дзень.
    I ў пазнейшыя гады Кнэхт рашыў ужо не мяняць устаноўленага звычаю: вялікая штогадовая Гульня павінна быць справай двух. Тэгулярыуса гэта ўдвайне задавальняла: сябру і Магістру ён стаў карысны і нават незаменны ў такой важнай справе, самую ж урачыстасць ён адсвяткуе як ананімны, але добра вядомы эліце сааўтар штогадовай Гульні.
    Позна ўвосень на першым годзе службы, калі сябар яго яшчэ займаўся кітайскай, Магістр, перачытваючы запісы ў канцылярскім дзённіку, напароўся на такі: «Прыбыў студэнт Пётр з Манпора, рэкамендаваны Magister musicae, перадаў прывітанне ад былога Магістра музыкі, просіць даць яму дах і начлег і дапусціць да працы ў Архіве. Размешчаны ў бакавой прыбудове для студэнтаў». Што ж, студэнта разам з яго хадайніцтвам ён мог спакойна перадаць людзям з Архіва, гэта была руціна. Але вось «прывітанне ад былога Магістра музыкі» — гэта ўжо было асабіста яму. Кнэхт папрасіў выклікаць студэнта. Той быў маўклівы малады чалавек, вонкава палымяна-летуценны, яўна адзін з манпорскай эліты, у кожным разе, аўдыенцыя ў Магістра была яму не навіна. Кнэхт спытаўся, што студэнт мае перадаць ад старога Магістра музыкі.
    — Прывітанне, — адказаў студэнт, — самае сардэчнас і пашаноўнае прывітанне, Вялебны, а таксама запрашэнне.
    Кнэхт папрасіў госця сесці.
    Старанна падбіраючы словы, хлопец сказаў:
    — Як я ўжо казаў, глыбокашаноўны Магістр даручыў мне, калі на тое выдасца нагода, прывітаць вас. ён прасіў таксама даць вам знак, што ў самым блізкім часе, як мага хутчэй, ён хацеў бы вас пабачыць у сябе. ён запрашае вас або, у кожным разе, хацеў бы, каб вы наведалі яго ў бліжэйшы час, зразумела, калі вы зможаце спалучыць гэта са службовай паездкай і калі вам гэта не будзе цяжка. Такое прыкладна яго даручэнне.
    Кнэхт выпрабавальна зірнуў на маладога хлопца. Канечне, ён адзін набліжаны да старца.
    — Як доўга ты збіраешся затрымацца ў нашым Архіве, studiose? — асцярожна спытаўся ён.
    — Роўна столькі, Вялебны, — пачуў ён адказ, —•
    колькі вам спатрэбіцца на падрыхтоўку вашай паездкі ў Манпор.
    Кнэхт задумаўся.
    — Добра, — сказаў ён нарэшце, — але скажы, чаму тос, што ты перадаў мне ад імя старога Магістра, ты перадаў сваімі словамі, а не даслоўна, як таго трэба было чакаць?
    Пётр не адвёў вачэй, павольна, старанна падбіраючы словы, як быццам гаворачы на чужой мове, адказаў:
    — Даручэння мне не давалі, Вялебны, а таму я не мог перадаць яго слова ў слова. Вы ведаеце майго глыбокапаважанага настаўніка, і вам павінна быць вядома, што ён чалавек надзвычай сціплы; у Манпоры пра яго кажуць, быццам у маладосці, калі ён быў яшчэ рэпетытарам, але сярод эліты ўжо лічыўся будучым Магістрам музыкі, студэнты празвалі яго «Вялікім пакорнікам». I вось гэтая яго сціпласць, спалучаная з гатоўнасцю да служэння, далікатнасцю і цярплівасцю, пасля таго як ён дайшоў да старога веку і асабліва пасля таго, як ёя выйшаў у адстаўку, яшчэ больш вырасла, вы гэта, канечне, ведаеце не горш за мяне. Такая сціпласць ніколі не дазволіла б яму прасіць вас пра візіт, якое б гарачае жаданне ў яго ні было. Вось чаму, domino, я не меў гонару перадаць вам такое даручэнне і ўсё ж зрабіў так, як быццам мне гэта было даручана. Калі гэта памылка, дык воля ваша лічыць запрашэнне, якога не было, запрашэннем, якога няма.
    Кнэхт крыху ўсміхнуўся.
    — Ну, а твае заняткі ў Архіве Гульні, дарагі мой? Ці гэта толькі зачэпка?
    — О не! Мне трэба заканспектаваць некалькі хадоў, так што ў самым блізкім часе мне ўсё адно давялося б пакарыстацца вашай гасціннасцю. Але я падумаў, што будзе лепш, калі я крыху прыспешу гэта невялікае падарожжа.
    — Вельмі добра, — згадзіўся Магістр, зноў пасур’ёзнеўшы. — Ці будзе мне дазволена папытацца ў вас пра прычыну такой паспешлівасці?
    На хвіліну хлопец заплюшчыў вочы, наморшчыў лоб, быццам ад пытання яму забалела. Потым, зноў дапытліва і па-юнацку крытычна зірнуўшы па Магістра, сказаў:
    — На гэтае пытанне адказу няма, хіба што вы рашыцеся паставіць яго больш дакладна.
    — Пастараюся зрабіць гэта. Значыць, здароўе старога Магістра благое? Вы баіцеся за яго?