• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Нягледзячы на вялікую стрыманасць Кнэхтавых інтанацый, студэнт заўважыў любоўны клопат пра старога Магістра, і менавіта тады, упершыню за ўвесь час, у яго панурым позірку прабліснула нешта падобнае да зычлівасці, голас яго загучаў больш прыветліва, нязмушана, і нарэшце ён сказаў адкрыта, што ў яго было на душы.
    — Пане Магістр, — сказаў ён Кнэхту, — вы можаце быць спакойныя, стан здароўя Вялебнага не надта благі, у яго заўсёды было добрае здароўе, здаровы ён і сёння, хоць старасць даволі моцна аслабіла яго. He тое каб выгляд яго моцна змяніўся або сіла пачала імкліва ападаць: ён робіць невялікія шпацыры, кожны дзень крыху музыцыруе і да самага нядаўняга часу даваў урокі ігры на аргане двум вучням, зусім яшчэ навічкам, — ён заўсёды любіў бачыць каля сябе дзяцей. Аднак тое, што і ад гэтых двух апошніх вучняў ён некалькі тыдняў таму назад адмовіўся, ёсць усё ж нейкі сімптом, які прымусіў мяне насцярожыцца; з таго часу я пачаў уважліва сачыць за Вялебным, і няраз убачанае мною прымушала мяне задумвацца. Такая прычына майго прыезду. Апраўданнем такіх думак і наступных крохаў можа служыць тое, што і я калісьці быў вучнем у старога Магістра музыкі, яго любімым вучнем, дазволю сабе сказаць, і пераемнік яго вось ужо год як прыставіў мяне да старца ў якасці фамулуса ці кампаньёна, даручыў мне даглядаць яго. Даручэнне гэтае радаснае мне, бо няма нікога, да каго я меў бы такое пачуццё прывязанасці і павагі, як да майго старога настаўніка і абаронцы. Гэта ён адкрыў мне тайну музыкі, навучыў мяне служыць ёй, і калі я, звыш таго, у нейкай меры пранік у сэнс і прызначэнне нашага Ордэна, здабыў нешта, падобнае на сталасць і ўнутраную ўпарадкаванасць, дык усё гэта ідзе ад яго і складае яго заслугу. Вось ужо год, як я зусім перасяліўся да яго. Праўда, я яшчэ заняты некаторымі даследаваннямі, наведваю курсы, але я заўсёды гатовы яму паслужыцца, я яго сатрапезнік, спадарожнік на шпацырах і партвёр пры музыцыраванні, а ўночы — сплю праз сцяну ад яго. Пры такой блізкасці я магу даволі дакладна назіраць, так бы мовіць, ступені яго старэння, яго фізічнага затухання, і сёй-той з маіх таварышаў часам спагадліва, a
    to i з’едліва адгукаецца пра дзіўную пасаду, якая вызначыла такога маладога чалавека, як я, у слугі і спадарожнікі старому Магістру. Але яны не ведаюць, і, бадай што, ніхто не ведае лепей за мяне, якая старасць наканавана Магістру, як ёп спакваля слабее і чэзне целам, усё менш есць, усё болей стамляецца пасля маленькіх праходак, не будучы, шчыра кажучы, хворы, і ў цішыні сваёй старэчай пары ўсё больш ператвараецца ў самую духоўнасць, у багавейнасць, годнасць і прастату. I калі ў маёй ролі фамулуса або сядзелкі і ёсць нейкія цяжкасці, дык яны толькі ў тым, што Вялебны не хоча быць аб’ектам абслугі і клопату, што ён па-ранейшаму хоча толькі даваць і нілолі не браць.
    — Дзякую табе, — сказаў Кнэхт, — мяне радуе, што пры Вялебным такі адданы і ўдзячны вучань. А цяпср скажы мне, нарэшце, калі ўжо ты гаворыш не з даручэння свайго настаўніка, чаму мой прыезд у Манпор здаецца табе такім мусовым?
    — Вы толькі што з трывогай папыталіся пра здароўе старога Магістра музыкі, — адказаў студэнт, — мабыць, мой прыезд выклікаў у вас страх, ці не захварэў ён, ці не варта паспяшацца, каб паспець развітацца з ім? Я і праўда думаю, што варта. He магу сказаць, што канец яго блізка, але ж Вялебны развітваецца з жыццём пасвойму. Вось ужо некалькі месяцаў, як ён зусім адвык гаварыць, і калі ён заўсёды аддаваў перавагу сціпласці, а не шматслоўю, дык цяпер ён стаў такі ўжо сціплы і ціхі, што я міжволі пачынаю трывожыцца. Калі я ўпершыню не атрымаў адказу на сваё пытанне і гэта пачало паўтарацца ўсё часцей і часцей, я спачатку быў падумаў, ці не аслабеў у яго слых, аднак неўзабаве высветліў, што ён чуе па-ранейшаму добра, я правяраў гэта не адзін раз. Мне заставалася толькі падумаць, што ён рассеяны, не можа засяродзіцца. Аднак і гэтае тлумачэнне было беспадстаўнае. Хутчэй за ўсё ён даўно ўжо як бы ў дарозе і, пакідаючы нас, усё болып і больш замыкаецца ў сваім свеце; напрыклад, ён даўно ўжо нікога не наведвае і нікога не пускае да сябе, праходзяць дні, а ён не бачыць нікога, апроч мяне. Ну, вось з таго часу, як усё гэта пачалося — гэтая адхіленасць, гэтая адсутнасць — з таго часу я і стараюся прыводзіць да яго тых сяброў, якіх, як я ведаю, ён любіў найбольш. Калі б вы, domine, пабылі ў яго, вы, несумненна, вельмі і вельмі парадавалі б свайго старэйшага сябра, я ўпэў-
    нены, і вам удалося б яшчэ раз пабачыцца менавіта з тым чалавекам, якога вы любілі і шанавалі. Пройдзе некалькі месяцаў, а можа, і тыдняў, і радасць яго ад сустрэчы з вамі будзе ўжо меншая, магчыма, ён і не пазнае вас, нават не заўважыць.
    Кнэхт устаў, падышоў да акна і нейкі час, глыбока дыхаючы, глядзеў перад сабою. Калі ён зноў павярнуўся да студэнта, той ужо ўстаў, думаючы, што аўдыенцыя закончана. Магістр падаў яму руку.
    ■— Яшчэ раз дзякую табе, Пётр, — сказаў ён. — Табе, відаць, вядома, што ў Магістра ёсць такія-сякія абавязкі. Я не магу надзець капялюш і рушыць у дарогу, спачатку трэба ўсё дагнаць да ладу. Думаю да паслязаўтрага ўпраўлюся. Як ты лічыш, ці паспееш ты закончыць сваю працу ў Архіве? Га? Тады я паведамлю табе, як толькі ўпраўлюся.
    I сапраўды, Кнэхту ўдалося праз некалькі дзён разам з Пётрам адбыць у Манпор. Калі яны, прыехаўшы, адразу рушылі ў абсаджаны садамі павільён старога Майстра музыкі, у ціхую закутную келлю, яны пачулі з кутняга пакоя музыку, пяшчотную і празрыстую, але ўпэўненую і дзівосна бадзёрую музыку. Мабыць, там сядзеў стары і двума пальцамі найграваў двухгалосную мелодыю. Кнэхт адразу пазнаў яе: гэта была п’еса канца шаснаццатага стагоддзя са зборнікаў двухгалосных песнапенняў. ён спыніўся, яго праваднік таксама, абодва яны пачалі чакаць, пакуль Магістр дайграе. Толькі тады Пётр гучна звярнуўся да старца і паведаміў яму, што ён прыехаў і прывёз з сабой госця. Старац паказаўся ў дзвярах і ветліва ўсміхнуўся ім. Гэтая ўсім любая ўсмешка Магістра музыкі была такая па-дзіцячы адкрытая, прамяніста-сардэчная і лрыветлівая; прайшло амаль трыццаць гадоў, як Ёзэф Кнэхт упершыню ўбачыў яе, і расхінуў, і падарыў сваё сэрца гэтаму добраму настаўніку, у той шчымліва-шчасны ранішні час у музычным класе, і з таго часу ён часта бачыў яе, гэтую ўсмешку, і кожны раз з глыбокай радасцю і дзіўнай расчуленасцю, а тым часам як валасы ў настаўніка сівелі і потым зусім пабялелі, як яго голас рабіўся ўсё цішэйшы, поціск рукі слабеў і паходка рабілася павольнай, яго ўсмешка зусім не траціла сваёй прамяністасці і абаяльнасці, сваёй чысціны і шчырасці. I цяпер сябар і вучань старога магістра ўбачыў, пераканаўся: іскрысты і маўклівы покліч ад гэтага ўсмешлівага
    старэчага аблічча, чые блакітныя вочы і далікатны румянец з гадамі рабіліся ўсё святлейшыя, быў ужо не той, не ранейшы і звыклы — ён стаў запаветнейшы, больш таямнічы і інтэнсіўны.
    Толькі цяпер Езэф Кнэхт усвядоміў, да чаго, зрэшты зводзілася просьба студэнта Пёт<ры і наколькі ён сам, думаючы, што паддаецца гэтай просьбе, аддзячаны з лішкам.
    Першы чалавек, з якім ён падзяліўся гэтай думкай, быў яго сябар Фэрамонтэ, на тую пару б:бліятэкар славутай музычнай бібліятэкі Манпора. Ен якраз і апісаў гутарку ў адным пісьмс.
    — Наш стары Магістр музыкі, — сказаў Кнэхт, — быу жа і твой настаўнік, і ты яго вельмі любіў, скажы, a цяпер ты часта бачыш яго?
    —■ He, ■— адказаў Карла, — не, я, зразумсла, сустракаю яго нярэдка, калі ён выходзіць на шпацыр, а я якраз выходжу з бібліятэкі, але гутарыць з ім мне ўжо некалькі месяцаў не даводзілася. Ен жа вельмі замыкаецца ў сабе і, мусіць, не надта пераносіць люднасць. Раней ён аддаваў цэлы вечар такім, як я. сваім былым рэпетытарам, тым, хто служыў у Манпоры, але ўжо прыкладна з год, як вечары гэтыя адмененыя, і ўсіх вельмі здзівіла, калі стары Магістр паехаў на вашу інвестуру ў Вальдцэль.
    — А калі ты сустракаў ягр, — спы'гаўся Кнэхт, — табе нс кінуліся ў вочы ніякія перамены?
    — О, вы, мабыць, гаворыце пра яго выдатны выгляд, пра яго весялосць, дзіўнае ззянне ад ягб. Канечне, мы заўважылі гэта. Па меры таго як слабне яго сіла, весялосць расце з кожным днём. Мы даўно прывыклі да гэтага, вам жа яно адразу кінулася ў вочы.
    —Яго фамулус Пётр — усклікнуў Кнэхт, — бачыць яго часцей за нас, але нават ён не змог прывыкнуць да гэтага. Ен сам выправіўся ў Вальдцэль, каб павабіць мяне прыехаць сюды, вядома, падшукаўшы добрую нагоду. Што вы думаеце пра яго?
    — Пра Пётра? Ен няблага ведае музыку, аднак хутчэй педантычнага, чым творчага складу чалавек, крыху цяжкаваты або тугадумны. Старому Магістру музыкі ён адданы бясконца і аддаў бы за яго жыццё. Мне здаецца, што яго служэнне пры абожаным загадцы і куміры забірае яго без астатку, ён апанаваны ім. У вас не склалася такога ўражання?
    — «Апанаваны»? Мне здаецца, гэты малады чалавек не проста апанаваны пэўнай слабасцю або палкасцю, ён не проста закаханы ў свайго старога настаўніка і абагаўляе яго, — ён апантаны і зачараваны сапраўдным феноменам, які ён лепш бачыць або лепш успрымае пачуццём, чым усе вы. Я раскажу табе, сведкам чаго я толькі што быў. Сёння я пайшоў да старога Магістра музыкі, якога не бачыў ужо больш як паўгода; з некалькіх намёкаў яго фамулуса я зразумеў, я мала чаго або і зусім нічога. не меў бы з гэтага візіту: мне проста стала страшна,што шаноўны стары ў бліжэйшы час можа нас назаўсёды пакінуць, і я паспяшаўся сюды, спадзеючыся яшчэ раз пабачыцца з ім. Калі ён пазнаў і прывітаў мяне, твар яго засвяціўся, але пры гэтым ён нічога не сказаў, толькі вымавіў маё імя і падаў руку, і мне здалося, што і рух гэты, і сама рука свецяцца, што ад усяго гэтага чалавека або, прынамсі, ад яго вачэй, белых валасоў і бледна-ружовай скуры плыве нейкая ціхая і халодная праменнасць. Я сеў поруч з ім, ён адаслаў студэнта<толькі позіркам і павёў са мной самую доўгую, дзівосную размову, у якой я калі-небудзь браў удзел. Спачатку, праўда, мяне азадачвала і прыгнятала, ды і сароміла, што я ўвесь час звяртаўся да старога і задаваў пытанні, і на ўсе ён адказваў мне толькі позіркам; я ніяк не мог уразумець, ці азначаюць для яго паведамленні. іпытанні нешта большае, чым дакучлівы шум? Гэта мяне збівала з панталыку, расчароўвала і стамляла, я зддваўся сабе лішнім і настырным: што б я ні казаў Магістру, на ўсё ён адказваў толькі ўсмешкай або кароткім позіркам. Больш таго, калі б гэтыя позіркі не былі такія зычлівыя і сардэчныя, я падумаў бы, што старац непрыхавана пацяшаецца з мяне, з маіх расказаў і роспытаў, з усёй маёй непатрэбнай паездкі і майго візіту да яго. Зрэшты, нешта яно такое і праўда хавалася ў яго маўчанні і ўсмешцы, у іх і праўда быў нейкі адпор, настаўленне на розум, але выяўлялася гэта інакш, на іншым узроўні, на іншай сэнсавай ступені, чым гэта маглі б зрабіць, скажам, пакеплівыя словы. Я павінен быў спачатку знясілець і перажыць поўны крах маіх, як мне здавалася, цярпліва-ветлівых спробаў завязаць -гутарку, перш чым я пачаў здагадвацца, што гэты старац мог бы без лішняга клопату справіцца з такім цярпеннем, такой упарцістасцю і такой ветлівасцю, якія былі б у сто разоў большыя за