• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    га вьівеў яго з сябе. Кнэхт заўважыў гэта, заўважыў таксама нервовы стан вінаватага, моўчкі адным махам рукі ён прывёў яго да памяці, а пасля заняткаў прыслаў Тэгулярыусу свайго інструктара па медытацыі, каб той дапамог і крыху супакоіў кандыдата, які трапіў у цяжкае становішча. Пасля поўнага забыцця, якос трывала шмат тыдняў, Тэгулярыус успрыняў такі клопат як першы знак зноў абуджанай дружбы; ён паставіўся да яе як да знаку ўвагі да яго асабіста і ахвотна аддаў сябе ў рукі лекару. На самай жа справе Кнэхт амаль не ўсведамляў, пра каго менавіта ён паклапаціўся, ён зрабіў як Магістр і педагог: заўважыўшы ў аднаго рэпетытара павышаную раздражнёнасць, недахоп вытрымкі, ён адразу зрэагаваў на гэтую акалічнасць. ні на хвіліну не падумаўшы, што за чалавек гэты рэпстытар і якія ён мае адносіны да яго асабіста. Калі праз некалькі месяцаў сябар напомніў Магістру пра гэты выпадак і расказаў Кнэхту, як ён узрадаваўся тады і як яго суцсшыў такі знак добрай прыхільнасці, Езэф, які зусім забыўся пра здарэнне на семінары, прамаўчаў, так і пе развеяўшы Фрыцавай памылкі.
    Нарэшцс мэта была дасягнута і бітва выйграна, гэта была немалая праца — адолець эліту, замучыць яе муштрай, закілзаць славалюбцаў, перацягнуць на свой бок тых, што вагаліся, і спадабацца фанабэрам. Лле цяпер гэты подзвіг быў здзейснены, кандыдаты Селішча Гульні прызналі свайго Магістра і здаліся, раптам усё пайшло лёгка, як быццам не хапала толькі адной кроплі алею. Педэль распрацаваў з Кнэхтам апошні план працоўнага дня, выказаў яму ўхваленне Вярхоўнай калегіі і адышоў. Прыклад яго пераняў Аляксандр. Замест масажу Кнэхт зноў пачаў раніцамі рабіць шпацыры, пра заняткі або чытанні пакуль што і гаворкі быць не магло, але выпадалі дні, калі вечарам удавалася крыху памузыкаваць. Пабыўшы зноў у Вярхоўнай калегіі, Кнэхт ясна адчуў, хоць ніхто пра гэта нават слова не сказаў, што калегі лічаць, што ён вытрымаў экзамен, што ён поўная ім раўня. Выстаяўшы ў жорсткай схватцы, якая забрала ў яго ўсе сілы, ён зноў адчуў нешта падобнае на абуджэнне, нешта асвяжальнае і астуджальнае, падобнае на выцверазенне, ён раптам зразумеў, што дасягнуў сэрца Касталіі, убачыў сябе на найвышэйшай -ступені іерархіі і з дзівоснай спакойнасцю, амаль расчараваннем зазначыў: у гэтым даволі разрэджаным па-
    ветры можна дыхаць. хоць, вядома, сам ён, удыхаючы яго цяпер так, быццам і не всдаў ніякага іншага, стаў зусім інілым чалавекам. Гэта быў вынік суровага выпрабавання, якое нібы выпаліла ўсё ўсярэдзіне — як не магло б выпаліць нішто іншас, ніводная іншая служба, ніякае іншае напружанне.
    Прызнанне элітай свайго ўзначальніка было гэтым разам выказа'На ад.мысловым чынам. Адчуўшы аслаблелне адпору і нараджэнне даверу і згоды, усвядоміўшы, што самас цяжкас ззаду, Кнэхт узяўся за выбраннс свайго «ценю». Яно і праўда, у гэтыя хвіліны, пасля толькі што атрыманай перамогі, калі звышчалавечае напружанне раптам адпусціла яго і ён адчуў адносную свабоду, ён як ніколі меў патрэбу ў памочніку: шмат людзей спатыкнуліся і ўпалі менавіта на гэтым адрэзку дарогі. Кнэхт не скарысгаўся правам самому выбраць сабе «цень», а папрасіў рэпетытараў прызначыць яму намесніка. Усё яшчэ пад уражаннем Бэртрамавага лёсу эліта на поўным сур’ёзе паставілася да яго прапановы і толькі пасля многіх пасяджэнняў і тайнага галасавання лрапанавала Магістру аднаго з сваіх лепшых людзей, які да выбравня Кнэхта лічыўся верагодным кандыдатам на найвышэйшую пасаду.
    Сапраўды, самае цяжкае было ззаду. Кнэхт зноў шпацыраваў, музыкаваў, з часам ён збярэцца і пачытаць, адновіцца яго дружба з Тэгулярыусам, зноў ён пачне перапісвацца з Фэрамонтэ, магчыма, выкраіць вольнага паўдня, a то і невялікі водпуск на падарожжа. I ўсё ж гэтыя радасці дастануцца некаму іншаму, не ранейшаму Езэфу, які лічыў сябе руплівым адэптам і неблагім кастальцам. але не падазраваў пра ўнутраную сутнасць кастальскіх парадкаў, жыў у такім эгаістычным няведанні, у такой дзіцячай бестурботнасці, цалкам у сваім асабістым, прыватным, свабодным ад усякай адказнасці. Аднойчы ён успомніў, як насмешліва перасцерагаў Магістр Томас, яго словы, якія ён сказаў, калі Кнэхт хацеў прысвяціць сябе яшчэ пэўны час свабодным заняткам. «Пэўны час •— а колькі гэта? Твае словы — гэта словы студэнта, Езэф». Гэта было некалькі гадоў назад. Глыбока шануючы Магістра, ён 3 вялікім здзіўленнем выслухаў тады гэтыя словы, і яму стала нават крыху вусцішна ад такой надасабістай дасканаласці, такога крайняга самаакілзання, і ён тады ж адчуў, што Касталія хоча захапінь і яго, прыцягнуць і яго да сябе
    і з яго зрабіць вось такога Магістра Томаса, дзяржаўцу і слугу ў адной асобе, нейкую самую дасканалую прыладу. А цяпер ён, Кнэхт, стаіць там, дзе стаяў тады Магістр Томас, і, гутарачы з кім-небудзь з рэпетытараў, адным з гэтых разумных, рафінаваных адэптаў Гульні і аматараў прыватных штудый, адным з гэтых руплівых і фанабэрыстых прынцаў, бачыць у ім далёкі і прыгожы, зусім іншы, дзівосны і ўжо пераадолены ім свет, зусім так, як колісь Магістр Томас заглядваў у яго дзівосны студэнцкі свет.
    НА ПАСАДЗЕ
    Калі само ўступленне на пасаду Магістра, як здавалася, прынесла больш выдаткаў, чым прыбытку, бо паглынула ўсю сілу, усё асабістае жыццё, прымусіла адмовіцца ад ранейшых прызвычаек і любімых заняткаў, пакінула ў сэрцы і ў галаве замарачэнне, дык цяпер прыспела а'сэнсаваць довыя звычкі і даць ім зацвердзіцца, ды і сабе даць перадышку, а потым пачаць новыя назіранні, новыя перажыванні. Самым буйным з іх, пасля выйгранай бітвы, сталася сяброўская, на ўзаемным даверы праца з элітай. Гутарачы са сваім «ценем», працуючы разам з Фрыцам Тэгулярыусам, узятым на пробу ў памочнікі на вядзенне карэспандэнцыі, вывучаючы, правяраючы і дапаўняючы водгукі пра вучняў і супрацоўнікаў, пакінутыя яго папярэднікам, Кнэхт хутка зжываўся з элітай, якую, як яму раней здавалася, ён ужо ведаў дасканала, але сама сутнасць якой, як і своеасаблівасць Селішча Гульні і яго роля ў жыцці Касталіі, ва ўсёй сваёй рэальнасці адкрылася яму толькі цяпер. Праўда, ён шмат гадоў быў членам эліты, рэпетытарам, жыхаром гэтага такога ж арыстакратычнага, як і славалюбнага Селішча ў Вальдцэлі і цалкам адчуваў сябе яго часцінкай. Аднак цяпер ён быў не проста часцінкай, не проста жыў у сардэчнай дружбе з гэтай маленькай абшчынай, цяпер ён адчуваў сябе мозгам, свядомасцю і сумленнем яе, не толькі перажываў усе яе зрухі і лёс, але і адказваў за яе, кіраваў ёю. Ва ўрачыстую хвіліну з нагоды заканчэння курсаў настаўнікаў для пачаткоўцаў, адэптаў Гульні, ён выказаў гэта такімі словамі: «Касталія — гэта маленькая самадастатковая дзяржава, а наша Селішча Гульні — дзяр-
    жава ў гэтай дзяржаве, маленькая, але старажытная і гордая рэспубліка, роўная сваім сёстрам у годнасці і правах, аднак узнятая і ўзвялічаная ў сваім самаўсведамленні дзякуючы мусічнаму і ў пэўным сэнсе сакральнаму характару сваёй функцыі. Бо задача наша і ў той самы час высокае адрозненне — берагчы і ахоўваць святыню Касталіі, адзіную ў сваім родзе тайнасць, адзіны сімвал яе — нашу Гульню. Касталія выхоўвае выдатных музыкантаў, гісторыкаў мастацтва, філолагаў, матэматыкаў і іншых вучоных. Кожная кастальская ўстанова, кожны касталец павінны ведаць толькі дзве мэты, два ідэалы: у сваёй галіне дасягаць дасканаласці і захоўваць жывасць і эластычнасць сваёй дысцыпліны, ды і еамога сябе, дзякуючы пастаяннаму ўсведамленню яе цеснай, сяброўскай і запаветнай сувязі з іншымі дысцыплінамі. Гэты другі ідэал — думка пра ўнутра;нае адзінства ўсіх духоўных вымогаў чалавека, думка пра універсальнасць — знайшоў самае поўнае сваё выяўленне ў нашай самай высокай Гульні. Магчыма, фізіку, гісторыку музыкі або іншаму якому-небудзь навукоўцу аскетычнае адмятанне ўсяго, што не датычыцца яго спецыяльнасці, адмаўленне ад думкі пра універсальнасць на нейкі час садзейнічае хуткаму дасягненню поспеху ў вузкіх рамках адной дысцыпліны, але мы, адэпты Гульні, не маем права ставіць сабе такія абмежаванні і заспакойвацца, бо наша задача — песціць ідэю universitas litterarum і найвышэйшае яе выяўленне — высакародную гульню, выратаваць яе ад тэндэнцыі асобных дысцыплін да самазаспакоенасці. Але ж хіба мы можам выратаваць тое, што само не хоча быць выратаваным? Хіба можам мы прымусіць археолага, педагога, астранома і г. д. адмовіцца ад самазадаволенай абмежаванасці сваёй спецыяльнасці і нястомна адчыняць вокны ў другія дысцыпліны? Усякімі прадпісаннямі і выкладаннем Гульні як абавязковай дысцыпліны ў школах мы не даможамся гэтага, не дапамогуць і напаміны пра тое, якія мэты ставілі псрад сабой нашы папярэднікі гэтай Гульнёй. Патрэбу ў нашай Гульні, ды і нас саміх, мы можам даказаць толькі ў тым выпадку, калі будзем падтрымліваць яе на самым высокім узроўні, чуйна падхопліваць кожны новы поспех, кожны новы напрамак і навуковую праблему, калі нашай універсальнасці, нашай высакароднай і разам з тым нсбяспечнай гульні з ду.мкай пра адзінства мы будзем зноў і зноў надаваць
    са.мы врывабны, заманлівы і пераканаўчы характар і будзем гуляць у нашу Гульню так, што і самы сур’ёзны даследчык, і самы старанны спецыяліст не змогуць ухіліцца ад яе закліку, ад яе зачаравальнай позвы. Уявім на хвіліну, што мы, адэпты, працавалі б з мсншай зацятасцю, курсы Гульні пачаткоўцаў сталі б сумнымі і павярхоўнымі, у гульнях тых вучоных спецыялістаў, што ўжо сябе добра паказалі, што не змаглі б адчуць біцця пульсу жыцця, высокай духоўнай актуальнасці і інтарэсу, дзве або тры нашыя штогадовыя Гульні падрад гасцям здаліся б старамоднай, безжыццёвай цырымоніяй, недаедкам мінулага — ці шмат спатрэбілася б часу, каб Гульня, а разам з ёю і мы, загінулі? I сёння ўжо наша Гульня шкляных псрлаў не на той бліскучай вышыні, на якой яна была пакаленне таму назад, калі штогадовая ўрачыстасць доўжылася не адзін або два, а тры і нават чатыры тыдні і была галоўнай падзсяй года не толькі ў Касталіі, але і ва ўсёй краіне. Праўда, і цяпер свята час ад часу наведваюць прадстаўнікі ўрада, але як правіла — гэта госці, якім у нас нудна. Прысылаюць сваіх ласланцоў і 'Некаторыя гарады і саслоўі, але пасля ўрачыстага акта гэтыя прадстаўнікі свецкіх уладаў ужо няраз встліва намякалі нам, што працягласць свята не дазваляе многім гарадам пасылаць сваіх паслоў, і ці не пара скараціць урачыстасць альбо ў будучым праводзіць яе толькі раз у два або тры гады? Што ж, такі бег падзей, ці, слушней сказаць, такі заняпад мы не можам прыпыніць. I вельмі магчыма, што неўзабаве там, за межамі Касталіі, ніхто ўжо не будзе разумець нашай Гульні, а штогадовая ўрачыстасць будзе адзначавда раз у пяць-дзссяць гадоў, а то і наогул ніхто не згадае пра яс. Але чаму мы абавязаныя і можам перашкодзіць — дык гэта дыскрэдытацыі і зняцэньванню Гульні на яе радзіме, у нашай Педагэгічнай правінцыі. Тут барацьба наша мас сэнс і прыводзіць да ўсё новых і новых перамог. Кожны дзень мы бачым, як юныя вучні эліты, якія раней без асаблівага энтузіязму хадайнічалі за прыём на курсы Гульні і закончылі іх дастаткова добра, аднак без патрэбнага натхнення, раптам так прасякаюцца самім духам Гульні, яе інтэлектуальнымі магчымасцямі, яс высакароднымі традыцыямі, яе сілай, што душу скаланае, і робіцца нашымі палкімі паборцамі і прыхільнікамі. У час Ludus sollemnis мы бачым у сябе знакамітых вучоных, якія.