• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    У першае імгненне Езэф быў, бадай што, не менш ашаломлены, чым Фрыц, — настолькі ўсё гэта здалося яму неверагодным, але ўжо ў той час, калі Тэгулярыус паведамляў яму пра розныя чуткі, што цыркулявалі сярод адэптаў Гульні пра канклаў, Кнэхт зразумеў, што сябрава падазрэнне небеспадстаўнае. Нават больш, ён адчуў нешта падобнае на пацвярджэнне • ў сваіх грудзях, у яго ўзнікла адчуванне, быццам ён даўно гэта ведаў, нават чакаў, настолькі гэта было слушна і натуральна. Аднак, затуліўшы далоняй рот сябру, ён строга, быццам чужы, зірнуў на яго і, як бы нечакана адсунуўшыся ад яго, як бы ўжо здалёк, сказаў:
    — He трэба так многа гаварыць, amice, я і ведаць не хачу гэткіх плётак! Ідзі да сваіх таварышаў!
    Тэгулярыус, хоць я.му яшчэ і хацелася 'многае сказаць, анямеў пад гэтым позіркам: на яго глядзеў новы, яшчэ не вядомы яму чалавек; збялеўшы, ён пайшоў. Пазнсй ён расказваў, што ў тую хвіліну' ён успрыняў дзівосную спакойнасць і холаднасць Кнэхта як поўху, як знявагу, як здраду іх ранейшай дружбе, як нічым не вытлумачальнае запабяганне і падкрэсліванне Кнэхтам свайго будучага вярхоўнага сану. Толькі ўжо па дарозе — а ён ішоў як сапраўды збіты — яму адкрыўся ўвесь сэнс гэтага незабыўнага позірку, гэтага далёкага, валадарскага і, аднак, пакутніцкага позірку, і ён зразумеў, што сябар яго ўспрыняў сваю долю не з гонарам, а ў пакоры. I ён успомніў, расказваў Тэгулярыус, задуменны выгляд Кнэхта і глыбокую спагаду, якая прагучала ў яго нядаўніх роспытах пра Бэртрама і прынесеную ім ахвяру. А што, калі ён сам таксама намераны ахвяраваць сабой, сцерці сябе, — такім гордым і пакорлівым долі, велічным і заміраным, самотным і гатовым аддаць сябе на волю лёсу здаўся ямутады сябраў твар, быццам твар гэты ўжо быў высечаны на мануменце ў гонар усіх рансйшых Магістраў Касталіі. «Ідзі да
    сваіх таварышаў!» — сказаў ён яму. Значыцца, у той момант, калі ён упершыню пачуў пра свой новы сан, ён, каго ўжо ніколі ніхто не здолее зразумець да канца, адчуваў сябе ўжо нейкім звяном іерархіі, глядзеў на свет з іншага цэнтра, ужо не быў яму таварышам, ніколі ім ужо не будзе.
    Вядома, Кнэхт і сам мог бы здагадацца пра гэта сваё прызначэннс, гэта апошняе, найвышэйшае сваё пакліканне ці хоць мог бы лічыць яго верагодным, і ўсё ж яно здзівіла, нават спалохала яго, як і ўсе папярэднія. Потым ён сказаў сабе, што цалкам мог бы ўявіць сабе такую магчымасць, і ўсміхнуўся руплівасці Тэгулярыуса, які, хоць спачатку і не чакаў нічога падобнага, усё ж вылічыў і прадказаў яго выбар за некалькі дзён да канчатковага рашэння і яго абнародавання. I сапраўды, супраць выбрання Кнэхта ў Вярхоўную калегію была хіба што толькі яго маладосць: большасць яго папярэднікаў-калег занялі гэты высокі пост ва ўзросце ад сарака да пяцідзесяці гадоў, а Езэфу не споўнілася яшчэ і сарака. Зрэшты, закона, які б забараняў такое ранняе прызначэнне, не было.
    I вось калі Фрыц нечакана паведаміў сябру пра вынікі сваіх назіранняў і камбінацый, назіранняў спанатранага члена эліты, які да апошніх дробязяў ведаў хітры механізм маленькай вальдцэльскай абшчыны, Кнэхт адразу зразумеў, што той, безумоўна, мае рацыю, адразу прызнаў і прыняў сваё выбраннс, свой лёс, аднак першая яго рэакцыя на гэтую вестку была ў словах, якія ён сказаў сябру: «I ведаць не хачу гэтых плётак!» Ледзь толькі ашаломлены і абражаны сябар пайшоў, як Езэф паспяшаўся да мссца медытацыі, каб здабыць унутраную ўпарадкаванасць, і яго медытацыя зыходзіла з аднаго ўспаміну, які ў той час з незвычайнай сілай авалодаў ім. Ен адзін у пустым класе, голыя сцены, клавір, у акно ліецца халаднавата-радаснае ранішняе святло, а ў дзверы ўваходзіць прыгожы, прыветлівы чалавек з сівы.мі валасамі і так;м прасветленым тварам, поўным дабрыні і годнасці; ён, Езэф, яшчэ малснькі гімназіст, дрыжучы ад нясмеласці і шчасця, чакаў тут Магістра музыкі, а цяпер вачыма бачыць яго наяве, Вялебнага, паўбога з казачнай Правінцыі элітарных школ і Магістраў, які прыйшоў паказаць яму, што такос музыка, а потым крок па кроку павёў яго ў сваю Правінцыю, у сваё царства, у эліту і ў Ордэн. I вось ён, Езэф,
    ужо раўня яму, стаў братам яго, а Магістр адклаўсваю чароўную палачку, або свой скіпетр, і прыняў вобраз маўклівага і ўсё ж прыветлівага, шанаванага і ўсё яшчэ таямнічага старца, чый погляд заўсёды будзе вышэйшы за яго на цэлае пакаленне, на некалькі прыступак жыцця, непамерна вышэйшы за яго ў годнасці сваёй і сціпласці, у майстэрстве і таямнічасці,. і заўсёды ён для яго — загадка і ўзор, заўсёды прымусіць ісці за ім, як свяціла на ўзыходзс і схіле вабіць за сабою сваіх братоў. I пакуль Кнэхт міжвольна аддаваўся плыні карцін і вобразаў, блізкіх сваякоў сноў, што звычайна паўстаюць перад нашым унутраным зрокам у стане першай разрадкі, увагу яго прыкавалі да сябе дзве відмы, што вылучыліся з агульнага патоку, два сімвалы, два падабенствы. У адной з іх Кнэхт, яшчэ хлопчык, ідзе рознымі ходамі і пераходамі за Магістрам, а той, ягоны важаты, кожны раз, калі абарочваецца і Езэф бачыць яго твар, робіцца ўсё старэйшы і старэйшы, маўклівейшы, годнейшы, зрокава збліжаючыся з ідэалам вечнай мудрасці і годнасці, тым часам як ён, Езэф, беззапаветна адданы і паслухмяны, ідзе за прыкладам сваім, але застаецца ўсё тым с-амым падлсткам, то саромеючыся гэтага, то радуючыся, а часам адчуваючы і нешта падобнае на ўпартас задавальненне. Другая відма: сцэна ў музычным класе, калі Магістр падыходзіць да хлопчыка, і ўсё паўтараецца раз, паўтараецца яшчэ і яшчэ, бясконца: Магістр і хлопчык ідуць адзін за адным, быццам іх рухае нейкі механізм, і часам ужо нельга разабраць хто вядзе, а каго вядуць — стары ці малы? To здаецца, быццам юнак аддае пашану аўтарытэту, старэйшаму, падпарадкоўваецца яму, то тое, што гэта сам старац служыць і пакланяецца і ідзе за паспешлівай спераду постаццю юнацтва, за самым пачаткам, самой радасцю. I ў той час, як Езэф сочыць за гэтым бяссэнсавым-асэнсаваным сном-крутавсрцю, ён сам адчувае сябе то гэтым старым, то хлопчыкам, то шанавальнікам, то шанаваным, то вядучым, то ведзеным, і ў гэтай зыбкай змене раптам настае момант, калі ён разам — і настаўнік і вучань, не, ён ужо вышэй за іх абодвух,-гэта ён кіруе імі, гэта ён усё прыдумаў, гэта ён, сузіраюч-ы, кіруе гэтай каруселяй, безвыніковым спаборніцтвам у бегу старасці і маладосці, і то запавольвае, то паскарае яго да шалёнай гонкі па сваёй волі. Тут раптам узнікас новая відма, больш сімвал, чым сон, болвш уевядомленасць,
    чым в.образ, відма, не, менавіта ўсвядомленасць: гэты бяссэнсава-асэнсаваны бег па коле настаўніка і вучня, гэта сватанне мудрасці да юнацтва, юнацтва да мудрасці, гэтая бясконца акрыленая гульня ёсць не што якое, як сімвал Касталіі, гэта гульня самога жыцця, якое ў сваёй раздвоенасці паміж старасцю і маладосцю, паміж ноччу і днём, паміж. Ян і Інь цячэ і цячэ без канца. Адгэтуль, з свету вобразаў, медытатар знайшоў дарогу ў свет спакою і вярнуўся з доўгага самапаглыблення ўзбадзёраны і прасветлены.
    Прайшло некалькі дзён, і кіраўніцтва Ордэна выклікала Кнэхта. 3 яснай душой ён з’явіўся на выклік і, засяроджана сур’ёзны, адказаў на поціск рук членаў Вярхоўнай калегіі, якія сустрэлі яго нечым падобным на братнія абдымкі. Яму паведамілі пра яго прызначэнне Магістрам Гульні і загадалі праз два дні з’явіцца на прысягу і прысвячэнне ў сан ва ўрачыстую залу, дзе зусім нядаўна намеснік нябожчыка Магістра старшыняваў на такой пакутлівай урачыстасці, што быў падобны на ўпрыгожаную ахвярную жывёліну. Паводле традыцыі дзень, які заставаўся да прысвячэння, адводзіўся пад прадпісанае і заўсёды строга рытуальнае вывучэнне формулы прысягі і «Малога статута Магістраў», вывучэнню таварышавала медытацыя, абавязкова ў прысутнасці альбо пад кіраўніцтвам двух членаў Вярхоўнай калсгіі. гэтым разам гэта былі канцлер Ордэна і Magister mathematicae У гэты, такі напружаны дзень, у час адпачынку пасля трапезы Езэф успомніў, як яго прымалі ў Ордэн і як яго рыхтаваў да гэтага Магістр музыкі. Але цяпер рытуал прыёму не ўводзіў яго, як штогод сотні іншых, праз шырокую бра.му ва ўлонне вялікай абшчыны, цяпер яго прапускалі праз вузюсенькія ве-снічкі ў самае вузкае кола, у кола Магістраў. Пазней Кнэхт прызнаваўся састарэламу Магістру музыкі, што ў тыя дні інтэнсіўнага самавыпрабавання яму не давала спакою адна думка, адно дурнос замарачэнне: ён баяўся той хвіліны, калі хто-небудзь з Магістраў намякне яму, якім маладзёнам ён прымае гонар найвышэйшага сану. Яму давялося прыкласці ўсю сваю сілу, каб управіцца з гэтым страхам, з гэтай блазнавата-марнай дум'кай, з неадступным жаданнем: у тым выпадку, калі хто-небудзь намякне яму на ўзрост, адказаць: «Дык
    1 Магістр матэматыкі (мц.).
    дайце мне спакойна састарыцца — я гэтага павышэння не дамагаўся». Зрэшты, далейшы ход самавыпрабавання паказаў яму, што падсвядома ён быў не такі ўжо і далёкі ад думкі пра такое прызначэнне і нават хацеў яго.
    Прызнаўшыся сабе ў гэтым, ён tnacuir і пераадолсў марнасць сваёй думкі, і на самай справс ні ў той незабыўны дзень, ні пазней ніхто з калег не сказаў ні слова пра яго ўзрост.
    Але тым жывей каментавалі і крытыкавалі выбранне новага Магістра Гульні ў колах, з якіх выйшаў сам Кнэхт. Сапраўдных праціўнікаў у яго не было, але былі супернікі, і сярод іх некаторыя старэйшыя за яго ўзростам; да таго ж у тых колах іііхто не збіраўся ўхваляць такі выбар інакш як толькі ў выніку пэўнай барацьбы і выпрабаванняў або, прынамсі, пасля вельмі пільнага і прыдзірлівага назірання. Уступлснне на пасаду і псршы час на пасадзе амаль заўсёды азначаюць для новага Магістра дарогу праз чысцец.
    Інвестытура Магістра не складае грамадскай урачыстасці, апрача Выхаваўчай калегіі і кіраўніцтва Ордэна, на цырымоніі прысутнічаюць толькі старэйшыя вучні, кандыдаты і ўсе афіцыйныя асобы той дысцыпліны, якая атрымлівае новага Магістра. У час самой урачыстасці ў святочнай зале Магістр Гульні дае прысягу, прымае кляйноды свайго сану (нскалькі ключоў і пячатак), потым вяшчальнік Ордэна надзявае на яго строі — адмысловую святочную рызу, у якой Магістр выступае ва ўрачыстых выпадках, галоўным чынам у дні штогадовай публічнай Гульні. У гэтым акце, праўда, няма шуму і лёгкага ап’янсння публічных святкаванняў, па сваёй прыродзе ён больш хінецца да абрадавай строгасці істрыманасці, затое прысутнасць у поўным складзе дзвюх высокіх Калегій надае яму надэвычайную годна<сць. Маленькая рэспубліка адэптаў Гульні атрымлівае новага кіраўніка, які павінен яс ўзначальваць і прадстаўляць у Вярхоўнай калегіі, а гэта — рэдкая падзся; магчыма, шкаляры і малодшыя студэнты не зусім усведамляюць яго важнасці і бачаць у ім толькі цырымонію і радасць вачам, затое астатнія выдатна разумеюць сур’ёзнасць гэтага акту, бо даволі-такі ўжыліся ў сваю абшчыну і прымаюць усё, што адбываецца, як тое, што мае дачыненне непасрэдна да іх. Гэтым разам урачыстасць была азмрочана не толькі смерцю папярэдняга М'агістра, але і