Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Пашана да Магістра і непрыязнасць да яго «ценю» ўзаемна ўраўнаважваліся. Услед Бэртраму несліся праклёны і пажаданні ўсякіх нягод, нягледзячы на тое, што пацярпеў бы ад гэтага сам Магістр. Праз дзень з вуснаў у вусны перадавалася плётка, быццам Магістр паклікаў да сваёй пасцелі намесніка і двух старастаў эліты і заклінаў іх захоўваць мір, каб не сарваць свята; яшчэ праз дзень папаўзлі чуткі, быццам Магістр прадыктаваў запавет і паведаміў Вярхоўнай калегіі імя чалавека, якога б ён хацеў бачыць сваім пераемцам. Называліся нават імёны. 3 кожным днём, разам з весткамі пра пагаршэнне здароўя хворага, памнажаліся і чуткі, і як ва ўрачыстай зале, так і ў гатэлях настрой падаў, хойь ніхто не дазволіў сабе, не дачакаўшыся за-
канчэння Гульні, пакінуць Вальдцэль. Над святам згусла чорная хмара, аднак, нягледзячы на гэта, вонкі ўсё развівалася па загадзя вызначаным плане, хоць пра радасны ўздым, такі характэрны штогадовым Гульням і такі жаданы ўсім прысутным, зразумела, ужо і гаворкі быць нс магло. А калі ў надапошні дзень Гульні стваральнік яе, Магістр Томас, навскі змежыў вочы, Вярхоўнай калегіі так і не ўдалося пазбегнуць пашырэння чутак пра гэта, як ні дзіўна, сёй-той з удзельнікаў з палёгкай прыняў такое вырашэнне заблытанай сітуацыі. Вучні Гульні і асабліва эліта, хоць ім і не было дазволена да заканчэння Lucius sollcmnis жалобіцца і перапыняць строга прадпісанае чаргаванне гульнёвых дзеянняў і медытацый, аднадушна адзначылі апошні ўрачысты акт і святочны дзень як дзень жалобы па нябожчыку, акружыўшы Бэртрама, вымучанага бяссонніцай, бледнага, але ўсё яшчэ ўзначальніка Гульні, атмасферай ледзяной незычлівасці і адзіноты.
Езэф Кнэхт, які быў звязаны праз Тэгулярыуса з элітай і як спрактыкаваны майстар Гульні вельмі востра адчуваў такія плыні і настроі, усё ж не паддаўся ім, і, пачынаючы з чацвёртага ці то пятага дня, нават забараніў свайму сябру Фрыцу паведамляць яму пра хваробу Магістра. Добра разумеючы і адчуваючы, які трагічны цень лёг на свята, ён з глыбокім смуткам думаў пра Магістра, з усё большай непрыязнасцю, але і са спагадай, — пра ягоны «цень», быццам асуджаны памерці разам з сваім уладаром; у той самы час ён стойка бараніўся ад праўдзівых, так і выдуманых паведамленняў, нікому нс дазваляў парушыць сваю гранічную канцэнтрацыю і з радасцю аддаўся плыні выдатна складзенай Гульні, перажываючы ўрачыстасць, насуперак уом хваляванням і змрочным чуткам, у ста'не сур’ёзным і ўзнёслым.
«Цень» — Бэртрам, на шчасце, быў вызвалены ад мусовага ў такіх выпадках прыёму віншавальнікаў і афіцыйных асоб, традыцыйны Дзень радасці студэнтаў Гульні таксама быў адменсны. Як толькі адгучаў апошні такт урачыстага музычнага фінала, Вярхоўная калсгія аб’явіла пра смерць Магістра, і ў VIkus lusorum пачалісч дні жалобы, якой строга трымаўся і Езэф Кнэхт.
Пахаванне Магістра Томаса, чыю памяць і сёння глыбока шануюць нашчадкі, было праведзена з звычайнай у Касталіі сціпласцю. «Цень» — Бэртрам, напру-
жыўшы ўсю сваю сілу, да канца правёў сваю даволі цяжкую ролю. Усвядо.міўшы сваё становішча, ён папрасіў сабе адпачынку і з’ехаў у горы.
У селішчы адэптаў Гульні і ў самім Вальдцэлі панавала жалоба. Можна дапусціць, што ніхто не меў блізкіх, лрыязных адносінаў з нябожчыкам, але яго перавага, чысціня і высакароднасць думак разам з выдатным розумам і дасканалым адчуваннем формы зрабілі з яго ўладара, якія ў дэмакратычнай Касталіі сустракаюцца не часта. Ім можна было ганарыцца. Відаць, чужы пакутам, любові, пачуццю дружбы, ён з тым большым правам мог быць узорам для маладых, і ягоная годнасць, княская пастава, якая, дарэчы, прынесла яму ласкава-іранічную мянушку «светласць», забяспсчылі яму з гадамі, нягледзячы на пэўны адпор, крыху адмысловае становішча ў Вярхоўнай радзе і на пасяджэН'Нях Выхаваўчай калегіі. Вядома, у Вальдцэлі адразу закіпелі спрэчкі пра кандыдата на высокую йасаду, і нідзе яны не вяліся так горача, як сярод эліты. Пасля ад’езду «ценю», падзення якога так дамагалася і нарэшце дамаглося гэтае кола, эліта, прагаласаваўшы, часова раздзяліла функцыі Магістра сярод трох асоб, зразумела, толькі функцыі, якія датычыліся ўнутраных спраў Vicus lusorum, а зусім не афіцыйныя, што былі прэрагатывай Выхаваўчай калегіі. У адпаведнасці са звычаямі пост Магістра Гульні не павінен быў заставацца вакантным болып за тры тыдні. У выпадку, калі памерлы або адстаўны Магістр пакідаў пасля сябе ўжо пэўнага пераемцу, які не меў супернікаў, пасада яго займалася адразу пасля першага пленарнага пасяджэння Вярхоўнай калегіі. Аднак гэтым раза.м усё магло зацягнуцца.
Пад час жалобы Езэф Кнэхт некалькі разоў загаворваў з сваім сябрам пра закончаную Гульню і пра ўсё засмучэнне свята.
— Гэты намеснік Бэртрам, — сказаў неяк Кнэхт, — не толькі прыстойна давёў сваю ролю да канца, гэта значыць, спрабаваў іграць ролю сапраўднага Магістра, але, па-мойму, зрабіў і куды большае: ён прынёс сябе ў ахвяру Ludus sollemnis як свайму самаму ўрачыстаму і апошняму афіцыйнаму абавязку. Вы былі жорсткія, люта жорсткія з ім, у вас была магчымасць уратаваць свята і Бэртрама, алс вы гэтага нс зрабілі, аднак не мне вырашаць, магчыма, у вас былі свае прычыны. Цяпср, калі вы настоялі на сваім і небарака Бэртрам зні-
шчаны, вам трэба быць велікадушнымі. Як толькі ён вернецца, трэба пайсці яму насустрач, паказаць яму, што вы ацанілі прынссеную ахвяру.
Тэгулярыус пакруціў галавой.
— Мы яе ацанілі, — сказаў ён, — і прынялі. Але на тваю долю выпала шчасце быць гэтым разам, так сказаць, бесстароннім удзельнікам Гульні, госцем, а таму ты не мог усяго заўважыць. He, не, Езэф, у нас ужо няма магчымасці выказаць якія-небудзь добрыя пачуцці да Бэртрама. Ен усвядоміў, што ахвяра ягоная была патрэбная, і, думаю, ніколі ўжо не будзе спрабаваць узяць яе назад.
Толькі цяпер Кнэхт зразумеў яго і журботна замоўк. Яно і праўда, ён перажыў гэтыя святочныя дні не як сапраўдны вальдцэлец і таварыш. а хутчэй як госць, і таму толькі цяпер яму адкрылася, як, зрэшты, было яно з Бэртрамавай ахвярай. Да гэтага часу Бэртрам здаваўся яму славалюбным гардзеем, прыдушаным цяжарам непасілыіай задачы і таму вымушаным расстацца з усімі сваімі намысламі, забыцца, што калісьці быў «ценем» Магістра і ўзначальваў штогадовую ўрачыстую Гульню. I толькі цяпср, калі ён пачуў сябравыя словы, Кнэхт, раптоўна знямеўшы, зразумеў: суддзі засудзілі Бэртрама, і ён ніколі не вернсцца. Яму дазволілі давесці Гульню да канца і нават памагалі, бо не хацелі скандалу, але зроблсна гэта было не дзеля таго, каб пашкадаваць Бэртрама, а дзеля Вальдцэля.
Сама Бэртрамава пасада патрабавала заваявання поўнага давсру не толькі ў Магістра — у гэтым Бэртрам меў поспех, — але і не меншага даверу эліты, а яго варты жалю намеснік так і не змог гэтага дамагчыся. Зрабі ён памылку, і ‘іерархія не стала б на яго абарону, як стала б яна на абарону ягонага патрона. I калі былыя таварышы не прызналі яго, ніякі аўтарытэт ужо не мог яго ўратаваць, і гэтыя таварышы, рэпетытары, ператвараюцца ў суседзяў. Калі яны няўмольныя, «ценю» настае канец. Так яно і здарылася гэтым разам. 3 падарожжа ў горы Бэртрам ужо не вярнуўся. Прайшло шмат часу, і ў Вальдцэлі пайшлі чуткі, што ён сарваўся ў прорву і загінуў. Болын пра яго ніхто не ўспамінаў.
Тым часам у Селішча Гульні штодня наведваліся старэйшыя і вышэйшыя афіцыйныя асобы з кіраўніцтва Ордэна і Выхаваўчай калегіі; сюд-туд таго-сяго з эліты або з чыноўнікаў Гульні выклікалі на гутарку, пра
змест якой сярод той жа эліты выказваліся самыя розныя меркаванні. He раз выклікалі і Ёзэфа Кнэхта.
У першым выпадку ў яго распытвалі пра прадстаўніка кіраўніцтва Ордэна, у другім з ім гутарыў Магістр філалогіі, потым пан Дзюбуа, потым яшчэ два Магістры. Тэгулярыус, якога таксама няраз выклікалі, увесь час быў у нейкім узнёслым настроі і бясконца дасціпнічаў пра скоры канклаў, як ён гэта называў. Яшчэ ў дні свята Ёзэфу кінулася ў вочы, як мала што цяпер, у адрозненне ад ранейшага часу, звязвала яго з элітай, а ў гэтыя «перадканклаўныя» дні ён адчуў гэта яшчэ вастрэй. I ўсё было не толькі ў тым, што ён, быццам чужы, жыў у гасцёвым флігелі, і не ў тым, што прадстаўнікі Вярхоўнай калегіі абыходзіліся з ім як з роўным. Сама эліта, так званыя рэпетытары, не прынялі яго як роўнага, у іх адносінах да яго было нешта ад іранічнай встлівасці, прынамсі, адчуваўся нейкі насцярожлівы халадок; эліта адышла ад яго яшчэ ў тыя дні, калі яго паслалі ў Марыяфельс, і гэта было натуральна і нават правільна: хто зрабіў крок ад свабоды да падпарадкавання, ад студэнта да ісрархіі, таго ўжо не лічылі таварышам, ён ужо быў у дарозе да начальства, «бонзаў», ён ужо не належаў да эліты і павінен быў ведаць, што яна да пэўнага часу будзе ставіцца да яго даволі крытычна. Так было з усімі, хто трапляў у такое становішча. Але ж Кнэхт у той час успрымаў гэты адыход, гэты халадок асабліва хваравіта, перш за ўсётаму, што асірацелая эліта, якая чакала новага прызначэння Магістра, згуртавалася асабліва цесна, заняла абарончую пазіцыю, і, акрамя таго, яшчэ і таму, што яе рашучасць і непахіснасць яе пазіцыі толькі што так сурова выявілася ў выпадку з «ценем» — Бэртрамам.
Аднойчы ўвачары ў гасцёвы дом прыбег усхваляваны Тэгулярыус, знайшоў Ёзэфа, зацягнуў яго ў нейкі пусты пакой, прычыніў дзверы і выпаліў:
— Ёзэф! Ёзэф! Божа мой, і як гэта я раней не здагадаўся! Я павінен быў гэта ведаць, яно і няцяжка было здагадацца... He, я нічога не петру і, калі шчыра, не ведаю, ці трэба мне радавацца... — I ён, адзін з самых інфармаваных людзей Селішча Гульні, паспяшаўся паведаміць: больш чым верагодна, нават амаль напэўна, Ёзэфа Кнэхта выберуць Магістрам Гульні. Яшчэ пазаўчора знялі кандыдатуру старшага Архіварыуса, якога прадказвалі ў спадкаемцы Магістра Томаса, з трох
кандыдатаў эліты, якія дагэтуль ішлі наперадзе, ніводнага не падтрымліваюць і не рэкамендуюць ні Магістры, ні кіраўніцтва Ордэна, а за Кнэхта ўжо выказаліся два члены кіраўніцтва і пан Дзюбуа, да іх варта дадаць важкі голас старога Магістра музыкі, якога днямі, як абсалютна вядома, асабіста наведалі некалькі Магістраў. — Езэф, яны зробяць цябе Магістрам! — усклікнуў ён яшчэ раз, і тут жа сябар заціснуў яму рот далоняй.