Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Час ад часу, калі Кнэхт развітваўся з Якавам пасля чарговых заняткаў, той даваў яму зразумець, што ўвечары будзе дзеля яго дома, напружанне заняткаў і запал дыспутаў змяніліся спакойным музыкаваннем, для якога Езэф звычайна прыносіў квалікорды або скрыпку, пасля чаго стары садзіўся за раяль у мяккім ззянні свечкі, саладжавы пах якой напаўняў маленькую келлю разам з музыкай Карэлі, Скарлаці, Тэлсмана альбо Баха, які'х яны гралі разам альбо па чарзе. Стары рана клаўся спаць, тым часам як Езэф, асвежаны гэтай маленькай музычнай малітвай, працаваў потым да глыбокай ночы, наколькі гэта дапускалася кляштарным распарадкам.
Апрача настаўніцтва і выкладання ў айца Якава, не надта строга пастаўленага курса Гульні і час ад часу кітайскага калёквіуму з абатам Гервасіем, Кнэхт бываў заняты яшчэ адной толькі грунтоўнай працай: прапусціўшы два гады, ён цяпер прымаў удзел у штогадовых спаборніцтвах вальдцэльскай эліты. На зададзеныя трычатыры галоўныя тэмы трэба было распрацаваць праскты Гульні, прычым асаблівая ўвага аддавалася новым дзёрзкім і арыгінальным камбінацыям тэмаў (пры ўмове найвялікшай фармальнай дакладнасці і карэктнасці),
і ў гэтым адзіным выпадку спаборнікам дазвалялася выходзінь за межы канонаў, інакш кажучы, карыстацца новымі, яшчэ не ўнесенымі ў афіцыііны кодэкс і алфавіт Гульні шыфрамі. Дзякуючы гэтаму такія спаборніцтвы, разам з штогадовай публічнай Гульнёй, ператвараліся ў самую хвалюючую падзею Vicus Lusorum — спаборніцтва кандыдатаў, якія мелі найбольшыя шанцы ўвесці новыя знакі Гульні, а найвышэйшая адзнака, надзвычай рэдкая, між іншым, была не толькі ў тым, што партыя пераможцы разыгрывалася публічна; прапанаваныя ім дапаўненні да граматыкі і моўнага багацця прызнаваліся афіцыйна, а потым уключаліся ў Архіў і мову Гульні. Калісьці, прыкладна гадоў дваццаць пяць таму назад, гэтага рэдкага гонару ўдастоіўся вялікі Томас фон дэр Травэ, цяпераптні Vicus lusorum, за яго новыя абрэвіятуры алхімічных значэнняў знакаў Задыяка, ды і наогул пазней Магістр Томас шмат зрабіў для пазнання і засваення алхіміі як даволІ павучальнай патайнай мовы. Гэтым разам Кнэхт адмовіўся карыстацца новымі гульнёвымі значэннямі, якіх у яго, як і ў кожнага кандыдата, меўся пэўны запас, не скарыстаўся ён і нагодаю выказаць сваю прыхільнасць да псіхалагічнага метаду Гульні, чаго, шчыра кажучы, можна было ад яго чакаць. Ен пабудаваў партыю хоць і даволі сучасную і своеасаблівую па сваёй структуры і тэматыцы, аднак перш за ўсё дзівосную сваёй празрыстай і яснай класічнай кампазіцыяй і строга сіметрычным, скупым на арнаментоўку, старамодна-вытанчаным выкананнем. Магчыма, спрычыніла гэта ягоная аддаленасць ад Вальдцэля і Архіва Гульні, алс, магчыма, і занятасць гістарычнымі штудыямі, а магчыма, ён свядома ці несвядома кіраваўся жаданнем так стылізаваць сваю партыю, каб гэта найбольш адпавядала гуёту яго настаўніка і сябра, айца Якава. Мы гэтага не ведаем.
Вышэй мы ўжылі выраз «псіхалагічны метад Гульні», які, можа стацца, не будзе зразуметы ўсімі чытачамі, аднак у часы Кнэхта гэта былі ўжытковыя слоўцы. Мабыць, ва ўсе псрыяды сярод пасвечаных у Гульню існавалі розныя плыні, моды, ішла барацьба паміж рознымі поглядамі і тлумачэннямі, а ў тую эпоху можна выдзеліць два асноўныя погляды на Гулыпо, вакол якіх і разгараліся асноўныя спрэчкі і дыскусіі. Тады адрознівалі два тыпы Гульні — фармальны і псіхалагічны, і нам вядома, што Кнэхт, як і Тэгулярыус, пазбягаў
спрачацца за словы і належаў, аднак, да прыхільнікаў і аматараў другога, толькі Кнэхт больш гаварыў не пра «псіхалагічны», а пра «педагагічны» тып Гульні. Фармалісты ад Гульні ўсё сваё дбанне прыкладалі да таго, каб з прадметных тэм кожнай партыі, матэматычных, моўных, музычных і г. д., стварыць наколькі магчыма шчыльную, закругленую, фармальна дасканалую цэль-. насць і гармонію. Наадварот, псіхалагічная школа дамагалася адзінства і гармоніі, касмічнай закончанасці і дасканаласці не так праз выбар, сістэматызацыю, перапляценне, спалучэнне і супрацьпастаўленне тэм, як праз паслядоўную за кожным этапам гульні медытацыю, на якую тут пераносіліся галоўныя акцэнты. Такая псіхалагічная, ці, як любіў казаць Кнэхт, педагагічная Гульня не стварала вонкавага ўражання дасканаласці, але скіроўвала гульца праз шэраг дакладна прадпісаных медытацый да адчування дасканальства і боскасці.
«Гульня, якою я яе бачу, — пісаў аднаго разу Кнэхт старому Магістру музыкі, — замыкае ў сабе гульца. пасля завершанай медытацыі, як паверхня сферы сваіо сарцавіну, і пад канец прымушае яго адчуць, што нейкі беззаганна зладжаны і гарманічны свет прыняў яго ў сябе і выдаліў з свету выпадковага і заблытанага».
Але тая партыя, якую Кнэхт падаў на суд, па структуры сваёй была фармальная, не псіхалагічная. Магчыма, ён тым самым хацеў даказаць кіраўніцтву, ды і сабе самому, што, заняты сваёй дыпламатычнай місіяй у Марыяфельсе, ён зусім не страціў вастрыні, пругкасці, зграбнасці, віртуознасці гульнёвых манер, і, трэба прызнаць, ён даказаў гэта. Апошнюю шліфоўку і чысты запіс свайго праекта Гульні, які можна было зрабіць толькі ў старым Вальдцэлі, у Архівс, ён даручыў свайму сябру Тэгулярыусу, дарэчы, таксама ўдзельніку спаборніцтва. Ёзэф сам перадаў усе матэрыялы сябру, абмеркаваў з ім праект, паглядзеўён і праект Тэгулярыуса — яму ўдалося залучыць Фрыца на тры дні ў кляштар, на гэты раз Магістр Томас выканаў гэтую просьбу Кнэхта, якую той паўтарыў двойчы. Але як ні радаваўся Тэгулярыус сустрэчы, як ні спадзяваўся спатоліць сваю цікаўнасць, ён, жыхар астраўной Касталіі, адчуваў сябе ў кляштары вельмі няўтульна; апрача таго, гэты нервовы чалавек ледзь не захварэў ад лішку нязвыклых уражанняў, калі апынуўся сярод людзей гасцінных, але
простых, здаровых і крыху грубаватых, ніводнаму з якіх думкі, клопаты, праблемы, што дапякалі Тэгулярыусу, зусім нічога не значылі.
— Ты жывеш на чужой планеце, — сказаў ён сябру, — і я магу толькі здзіўляцца з цябе, бо ты вытрымаў тут тры гады. Твае patres даволі ветлівыя са мной, але ўсё мяне тут цурае, нішто мяне не прымае, нішто не даецца само, нішто не ладзіцца без мук і сулраціўлення; пражыць тут два тыдні — гэта пекла.
Кнэхту нялёгка было з ім, ён упершыню непрыязна, як бы збоку, назіраў гэтую адчужанасць двух Ордэнаў, двух светаў і разумеў, што яго звышпачуццёвы сябар сваёй нясмелай бездапаможнасцю робінь тут благое ўражанне. Але абодва свае праекты Гульні ім удалося падрабязна абмеркаваць; яны зрабілі адзін аднаму шмат крытычных заўваг, і, калі пасля такой работы ішлі ў другі флігель да айца Якава або ў трапезню, Кнэхту здавалася, быццам ён з роднай краіны раптам пераносіўся ў іншыя краі, дзе зямля і паветра, клімат і зоркі — усё было зусім інакшае.
Калі Фрыц паехаў, Езэф выклікаў айца Якава на іпчырую размову пра яго.
— Спадзяюся, — адказаў манах, — што большасць кастальцаў падобныя на вас, а нс на вашага сябра. У яго асобе, каб вы ведалі, вы паказалі нам варожую, крыху звыродненую, слабую і, як я баюся, фанабэрыстую пароду людзей. Дазвольце мне і далей мець справу з вамі, інакш я стаў бы несправядлівы да кастальцаў. Праз гэтага няшчаснага, датклівага, звышразумнага, стурзанага чалавека мне можа абрыдзець уся ваша Правінцыя.
— Што ж, — сказаў Кнэхт, — за доўгія стагоддзі, відаць, і сярод бенедыктынаў сустракаліся хваравітыя, фізічна слабыя, але затое духоўна паўнацэнныя людзі, як мой сябар. Мусіць, я зрабіў неразумна, што запрасіў яго сюды, дзе за ўсімі яго недахопамі цікуюць вельмі лільна, а дадатнага не бачыць ніхто. Мне ён сваім прыездам зрабіў вялікую сяброўскую паслугу. — I ён расказаў айцу Якаву пра сваё рашэнне ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Патэру было прысмна, што Кнэхт заступаецца за сябра.
— Ваша ўзяла! — усклікнуў ён і засмяяўся. — Але мпе здаецца, што вы падбіраеце сабе сяброў, з якімі не вельмі лёгка кампаніцца. — Хвіліну ён цешыўся з Кнэх-
тавай разгубленасці, а потым, як нішто ніякае, заявіў: — На гэты раз я маю на ўвазе другога. Вы нічога новага не чулі пра свайго сябра Плініё Дэсіньёры?
Кнэхт не ведаў, як і здзіўляцца; ашаломлены, ён папрасіў тлумачэння. А было ўсё так: у адным сваім палітычным артыкуле Дэсіньёры выказаў рэзка антыклерыкальныя погляды і пры гэтым даволі энергічна нападаў і на айца Якава. Святы айцец папрасіў у сваіх сяброў у каталіцкім друку звестак пра Дэсіньёры, з якіх даведаўся пра яго вучнёўскія гады, праведзеныя ў Касталіі, і пра ўсім вядомыя адносіны, якія звязвалі вольнага слухача з Кнэхтам. Езэф адразу і выпрасіў артыкул Плініё, каб прачытаць, пасля чаго і адбылася яго першая гутарка з айцом Якавам на актуальную палітычную тэму, якіх увогуле ў іх было мала. Кнэхт пісаў пра гэта Фэрамонтэ: «Дзіўна і амаль страшна было гэта мне: раптам убачыць на памостках сусветнай палітыкі фігуру нашага Плініс і ў якасці нейкага дадатка да яго сваю. Аспект, пра магчымасць якога я да гэтага часу і не думаў». Зрэшты, айцсц Якаў пахваліў палемічны артыкул Дэсіньёры, прынамсі, ён не быў раздражнёны, пахваліў стыль і сказаў, што даволі лёгка пазнаць у ім уплыў кастальскай школы; звычайна ў перыядычным друку даводзіцца задавольвацца больш сціплым духоўным узроўнем.
Прыкладна ў гэты самы час сябар Фэрамонтэ выслаў Кнэхту копію псршай часткі сваёй шырока вядомай працы «Выкарыстанне і перапрацоўка славянскай народнай музыкі ў творчасці нямецкіх кампазітараў, пачынаючы ад Езэфа Гайдна». У Кнэхтавым пасланні, між іншым, гаворыцца: «3 тваіх заняткаў, у якіх нейкі час мне было дазволена быць тваім паплечнікам, ты зрабіў добрую выснову: абодва раздзслы пра Шуберта, асабліва той, дзе ты пішаш пра квартэты, бадай, самае саліднае з усяго, што я ведаю, у сучаснай музыказнаўчай літаратуры. Прашу цябе часам успамінаць пра мяне, мой ураджай намнога бяднейшы за твой. Як бы я ні быў рады свайму тутэйшаму жыццю — мая місія ў Марыяфсльсе, здаецца, выконваецца з поспехам, — я ўсё-такі час ад часу адчуваю прыгнечанасць: надта ж бо зацягнулася адарванасць ад наіпай Правінцыі, вальдцэльскага кола, да якога я налсжу. Навучыўся я тут шмат чаго, вельмі многа, алс ад гэтага расце не мая ўпэўнснасць і прафесійная прыдатнасць, а мая паняверка.
ІІраўда, пашыраюцца і мае далягляды. Што да маёй няўпэўненасці, пачуцця адчужанасці, недахопу радасці, даверу да сябс і іншых прарокаў, ад якіх я пакутаваў асабліва два першыя гады тут, — дык цяпер я паспакайнеў. Нядаўна заязджаў да Тэгулярыуса, але як ён ні радаваўся сустрэчы за мною, як ні карцела яму пабыць у Марыяфельсе, ён ужо на другі дзень быў гатовы ўцякаць заплюшчыўшы вочы, так пакутліва завалодала ім тут прыгнечанасць і адчуванне чужыны. Але паколькі кляштар усё-такі дастаткова адгароджаны, адасоблены і ўтульны свет, прывязаны да духоўнасці, зусім ве турма, не казарма або фабрыка, я выводжу з гэтага выснову, што ўсе мы ў нашай мілай Правінцыі куды больш спешчаныя і чуллівыя, чым самі пра гэта падазраем».