• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    сябе незразумела зрослым, гэта была адказнасць, уключэнне ў нешта агульнае і надасабістае, ад чаго маладыя часта робяцца старымі, а старыя — маладымі, нешта такое, што моцна ахоплівае, падтрымлівае цябе і разам з тым адбірае свабоду, быццам повязі, якімі прывязваюць маладое дрэўца да тычкі, — нешта, што забірае тваю шчаслівую цнатлівасць і адначасова патрабуе ад цябе большай яснасці і чысціні.
    У Манпоры ён наведаў старога Магістра музыкі, які сам у маладыя гады, гасцяваў у Марыяфельсе, вывучаў там музыку бенедыктынаў, цяпер ён пачаў падрабязна распытваць пра многае. Стары настаўнік, на думку Кнэхта, хоць крыху і прыціх і адасобіўся, але, мусіць, паздаравеў і ўзбадзёрыўся ў параўнанні з тым, які ён быў пры іх апошняй сустрэчы, стомленасць знікла з яго твару; на спакоі ён не памаладзеў, але стаў больш прывабны і танчэйшы. Кнэхту кінулася ў вочы, што ён пытаўся пра славуты арган, пра скрынкі з нотамі, пра марыяфельскі хор, нават пра дрэўца ў галерэі, ці стаіць яно яшчэ, аднак да тамтэйшай Кнэхтавай дзейнасці, да курсу Гульні, да мэты яго водпуску ён не выказаў аніякай цікавасці і цікаўнасці. I ўсё ж на развітанне стары даў яму вельмі каштоўную параду.
    — Нядаўна я даведаўся, — сказаў ён нібы жартам, — што ты зрабіўся як бы дыпламатам. Шчыра кажучы, прыемным гэта прыпорыска не назавеш, але кажуць, табою задаволеныя. Што ж, справа, зразумела, твая. Але калі ты не думаеш пра тое, каб назаўсёды абраць сабе гэтую дарогу, дык будзь напагатове, Ёзэф, здаецца, цябе хочуць злавіць у пастку. Але ты супраціўляйся, гэта тваё права. He, не, не распытвай мяне, я не скажу больш ні слова. Сам усё ўбачыш.
    Нягледзячы на гэтую перасцярогу, што, як стрэмка, засела ў яго грудзях, Кнэхт, вярнуўшыся ў Вальдцэль, адчуваў такую самую радасць ад сустрэчы з радзімай, як і раней. Яму здавалася, што Вальдцэль — не толькі яго радзіма і самы прыгожы куточак у свеце, але што гэты куточак за час, пакуль яго тут не было, зрабіўся яшчэ больш мілы і прывабны. А можа, ён і сам паглядзеў на яго новымі вачыма і набыў абвостраную здольнасць бачыць? I гэта адносілася не толькі да брамы, вежаў, дрэў і здаўна знаёмых твараў, але і да ўсёй вальдцэльскай духоўнасці, да Ордэна і Гульні ў яго нарадзілася пачуццё павышанай успрымальнасці, пра-
    зорлівасці і ўдзячнасці, як гэта бывае ўласціва хадыку, які вярнуўся на радзіму і які ў сваіх вандроўках паразумнеў і пасталеў.
    — У мяне такое адчуванне, — сказаў ён свайму сябру Тэгулярыусу ў канцы свайго палкага пахвалызага слова Вальдцэлю і Касталіі, — у мяне такое адчуванне, быццам я ўсе пражытыя тут гады жыў у сне, шчасліва, але не ўсведамляючы гэтага, і быццам ..я толькі што прачнуўся і бачу ўсё востра, выразна, пераконваюся ў рэальнасці свайго шчасця. Гэта ж трэба так, два гады чужыны могуць так абвастрыць зрок!
    Водпуск выліўся для яго ў свята, асабліва гулыіі і дыскусіі з таварышамі ў коле эліты Vicus lusorum, сустрэча з сябрамі, вальдцэльскі genius loci Але толькі пасля першага прыёму ў Магістра Гульні гэта высокае наталенне змагло здзейсніцца поўна, а да таго часу да радасці Кнэхта дамешвалася доля боязі. Magister Ludi задаў яму менш пытанняў, чым Кнэхт чакаў; ледзь згадаў пра пачатковы курс Гульні і пра работу Ёзэфа ў музычным архіве, і толькі пра айца Якава, здавалася, мог слухаць бясконца, зноў і зноў расііытваючы вельмі падрабязна. Ім і яго місіяй у бенедыктынаў задаволеныя, нават вельмі задаволеныя — Кнэхт вызначыў гэта не толькі па незвычайнай ласкавасці Магістра, але, бадай што, яшчэ больш па сустрэчы з павам Дзюбуа, да якога Магістр паслаў яго адразу пасля прыёму.
    — Справу ты сваю зрабіў выдатна, — заявіў той і, усміхнуўшыся, дадаў: — Сапраўды, я не меў тады рацыі, калі раіў не пасылаць цябе ў кляштар. Тым, што ты акрамя абата залучыў на наш бок вялікага айца Якава і схіліў яго змяніць у лепшы бок сваю думку пра Касталію, ты дасягнуў многага, вельмі многага, болып, чым хто-небудзь мог спадзявацца.
    Праз два дні Магістр Гульні запрасіў Кнэхта разам з панам Дзюбуа і тагачасным дырэктарам вальдцэльскай элітарнай школы, пераемнікам Цбіндэна, на абед, а ў час гутаркі пасля трапезы неяк непрыкметна з’явіўся і новы Магістр музыкі, потым Архіварыус Ордэна, яшчэ два члены Вярхоўнай калегіі, адзін з якіх пасля таго, як усе разышліся, запрасіў Езэфа зайсці ў гасцёвы дом і доўга гутарыў з ім. Менавіта гэта запрашэнне ўпершыню ўвачавідкі ўсім вылучыла Кнэхта ў са-
    1	добры геній (лац.).
    мае вузкае кола прэтэндэнтаў на вышэйшыя пасады і стварыла паміж ім і сярэднім пластом эліты бар’ер, які ён, Кнэхт, унутрана абуджаны, пачаў вельмі ясна адчуваць. Пакуль што, зрэшты, яму далі чатыры тыдні адпачынку і афіцыйны дазвол спыняцца ва ўсіх гасцініцах Правінцыі — дазвол звычайна выдаецца толькі кастальскім чынам. Хоць ніякіх даручэнняў на яго не ўсклалі, не абавязалі нават адэначацца, ён усё ж заўважыў, што згары за ім сочаць, бо, калі ён сапраўды зрабіў некалькі паездак і невялікіх падарожжаў, у тым ліку ў Койпергейм, Хірсланд і Усходнеазіяцкі інстытут, яго ўсюды і неадкладна запрашалі да вышэйшага начальства. ён і на самай справе за гэтыя некалькі тыдняў пазнаёміўся з усімі членамі кіраўніцтва Ордэна, большасцю Магістраў і выкладчыкаў курсаў. Без гэтых даволі афіцыйных прыёмаў і знаёмстваў Кнэхтавыя паездкі азначалі б толькі вяртанне ў свет студэнцкай вольнасці. Але ён абмежаваў сябе, перш за ўсё дзеля Тэгулярыуса, які цяжка перажываў кожную адабраную ў яго гадзіну, а таксама і дзеля Гульні, бо яму было вельмі важна прыняць удзел у самых новых практыкаваннях і пазнаёміцца з новымі праблемамі, у чым Тэгулярыус рабіў яму неацэнныя паслугі. Другі яго блізкі сябар, Фэрамонтэ, належаў цяпер да атачэння новага Магістра музыкі, і з ім Кнэхту за ўсе вакацыі ўдалося пабачыцца ўсяго два разы; ён застаў яго за работай, у рашэнні важнай музыказнаўчай задачы з сфераў г<рэцкай музыкі і яе новага жыцця ў танцах і песнях балканскіх народаў. Фэрамонтэ ахвотна расказаў сябру пра свае апошнія адкрыцці і знаходкі з эпохі паступовага заняпаду барочнай музыкі, прыкладна з канца васемнаццатага стагоддзя, і да пранікнення новага музычнага матэрыялу з славянскіх народных матываў.
    Аднак болыпую частку святочнага вакацыйнага часу Кнэхт аддаў Вальдцэлю і Гульні; з Фрыцам Тэгулярыусам ён праштудзіраваў яго запісы семінарскіх заняткаў у Магістра на двух апошніх семінарах для асабліва адораных студэнтаў, і зноў, пасля двухгадовага перапынку, ужываўся ў высакародны свет Гульні, чарадзейства якой уяўлялася яму гэтаксама неад’емным ад яго жыцця, як і чарадзейства музыкі.
    Толькі ў самыя апошнія дні водпуску Магістр Гульні зноў загаварыў пра місію Ёзэфа ў Марыяфельсе, пра тое, што чакае яго ў недалёкім будучым, пра яго зада-
    чы. Спачатку ў тоне нязмушанай гутаркі, потым усё больш сур’ёзна і настойліва расказваў яму Магістр пра план Калегіі, якому большасць Магістраў і пан Дзюбуа надаюць асаблівае значэнне, менавіта: пра заснаванне ў будучым пастаяпнага прадстаўніцтва Касталіі пры Апостальскім Прастоле ў Ры.ме.
    — Сёння настаў, — так пачаў Магістр Томас, будуючы адну за другой свае пераканаўчыя і закругленыя фразы, — альбо, у кожным разе, наблізіўся гістарычны момант, калі трэба перакінуць мост праз прорву, якая спрадвеку раздзяляе Рым і Ордэн, бо, няма ніякага сумнення, вораг у іх агульны, ім выпадзе разам сустрэць будучыя небяспекі, лёс у іх непадзельны, яны саюзнікі па прыродзе сваёй, а становішча, якое існавала да гэтага часу, непамыснае, нават нягоднаснае. Дзве сусветныя дзяржавы, гістарычная задача якіх захоўваць і песціць духоўнасць і сусветны парадак, жывуць пакром, амаль адчужана. Рымская царква, насуперак узрушэнням і крызісам апошняга ваеннага перыяду і цяжкім стратам, выстаяла, ачысцілася і абнавілася, тым часам як многія свецкія інстытуты ранейшага часу, якія павінны былі клапаціцца пра развіццё адукацыі і навук, згінулі ў крутаверці крушэння культуры; на іх развалінах узніклі Ордэн і Касталія. Ужо адно гэта, a таксама шаноўны ўзрост Рымскай царквы даюць ёй права на перавагі: яна старэйшая гадамі, больш пашанная, больш выпрабаваная ў бурах сіла. Цяпер перш за ўсё гаворка пра тое, каб у Рыме абудзіць і падтрымаць усведамленне роднаснасці абедзвюх сіл іх узаемазалежнасці ва ўсіх будучых крызісах.
    «Вось яно што такое, — падумаў Кнэхт, — яны хочуць мяне паслаць у Рым, магчыма, назаўсёды!» — і, памятаіочы перасцярогу старога Магістра музыкі, унутрана падрыхтаваўся да адпору.
    Магістр Томас гаварыў далей.
    Важным крокам у гэтай ужо даўно жаданай кастальскаму боку хадзе падзей была місія Кнэхта ў Марыяфельсе. Місія гэтая — сама па сабе ўсяго толькі спроба, жэст ветлівасці — без ніякіх падыспадаў была задумана ў адказ на запрашэнне партнёра, у іншым выпадку на яе не выбралі б недасведчанага ў палітыцы адэпта Гульні, а хутчэй скарысталіся б паслугамі каго-небудзь з маладых людзей, падпарадкаваных пану Дзюбуа. Але гэты вопыт, гэта нязначнае даручэнне дало нечаканы
    вынік: дзякуючы яму адзін з відных інтэлектуалаў сённяшняга каталіцызму, айцец Якаў, бліжэй пазнаёміўся з самым духам Касталіі і атрымаў пра яго больш спрыяльнае ўяўленне, хоць да гэтага часу ставіўся да Касталіі рэзка адмоўна. Ордэн дзякуе Езэфу Кнэхту за ролю, якую ён у гэтым адыграў. Такі, шчыра кажучы, быў сапраўдны сэнс яго місіі, у гэтым яе поспех, выкарыстоўваючы яго, трэ*ба весці далей збліжэнне, у гэтакім самым аспекце трэба разглядаць усю далейшую дзейнасць і місію Кнэхта. Яму дадзены водпуск, які, магчыма, будзе крыху падоўжаны, калі Кнэхт таго захоча, з ім тут даволі падрабязна гутарылі, яго пазнаёмілі з большасцю членаў Калегіі, усе яны выказалі давер Кнэхту, а цяпер даручылі яму, Магістру, зноў адправіць Кнэхта з асобым даручэннем і шырокімі паўнамоцтвамі ў Марыяфельс, дзе, на шчасце, яго чакае гасцінны прыём.
    Магістр спыніўся, нібы прапануючы субяседніку задаць пытанне, але той абышоўся ветлівым жэстам прызнання, які павінен быў даць знак, што ён слухае і гатовы выканаць даручанае яму заданне. Магістр сказаў:
    — Такім чынам, даручэнне, якое мне трэба табе перадаць, наступнае: мы маем намер рана ці позна заснаваць пастаяннае прадстаўніцтва нашага Ордэна пры Ватыкане па магчымасці на ўзаемных асновах. Як малодшыя, мы гатовы выказаць Рыму хоць і не рабалепныя, але даволі шаноблівыя адносіны, мы ахвотна задаволімся другім месцам і аддадзім яму першае. Магчыма, — мне гэта вядома гэтаксама мала, як і пану Дзюбуа, ■— папа ўжо цяпер прыме нашу прапанову; чаго нам трэба пазбегнуць любой цаной, дык гэта адмовы. Ну, дык вось, ёсць чалавек, чый голас мае велізарную вагу ў Рыме, і да яго нам нядаўна адкрыўся доступ: гэта айцсц Якаў. Такім чынам табе даручаецца, вярнуўшыся ў бенедыктынскі кляштар, жыць там, як ты сам да гэтага часу жыў, і далей аддаючы шмат сваёй увагі даследаванням, курсу Гульні, але ўвесь свой клопат, прычым самым пільным чынам, ты павінен скіраваць на айца Якава, каб залучыць яго на наш бок і заручыцца яго падтрымкай у нашых планах адносна Рыма. Такім чынам, на гэты раз мэта твайго даручэння дакладна акрэсленая. Колькі табе спатрэбіцца часу на дасягненне яе — не важна, мы лічым, што год або два,