• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Здавалася, што ў кляштары ніхто нецярпліва не чакае пачатку афіцыйнай дзейнасці Кнэхта. Прайшлі дні і тыдні, перш чым кляштарнае начальства як бы ўспомніла пра сапраўдную прычыну прыезду Кнэхта. Праўда, з першых дзён некаторыя святыя айцы, і асабліва сам абат, ахвотна гутарылі з ім пра Гульню, аднак пра лекцыі і наогул пра сістэматычныя заняткі гаворка так і не заходзіла. Кнэхт звярнуў увагу на незнаёмы яму да гэтага часу тэмп жыцця, які тут выяўляўся ва ўсім: ва ўзаемаадносінах, у манерах, — на нейкую годнасную запаволенасць, невычэрпную і зычлівую цярплівасць, уласцівую ўсім тутэйшым святым айцам, у тым ліку і тым, якія зусім не вылучаліся флегматычнасцю. Такі быў дух самога іх Ордэна, тысячагадовага, упешчанага, сотні разоў выпрабаванага і ў шчасці, і ў нягодах парадку і абшчыны, членамі якой усе яны тут былі і долю якой падзялялі, як гэта бывае ў вулеі, дзе кожная пчала жыве лёсам вулея, жыве яго жыццём, спіць яго сном, пакутуе яго пакутамі, дрыжыць яго дрыжыкамі. Проці кастальскага гэты бенедыктынскі жыццёвы стыль на першы погляд здаваўся менш адухоўленым, менш ру-
    хомым і мэтанакіраваным, менш актыўным, затое больш непарушным, не паддатным староннім уплывам, нечым старэйшым, больш грунтоўным, быццам тут панавалі ў плоці і ў крыві дух і сэнс. Поўны цікаўнасці і вялікай цікавасці, а таксама даволі здзіўлены, Кнэхт акунуўся ў гэта кляштарнае жыццё, якое амаль у такім самым выглядзе, як і сёння, існавала ўжо тады, калі кастальцаў і на свеце не было, — яму было ўжо больш за паўтара тысячагоддзя — і якое выдатна адпавядала сузіральніцкаму характару яго натуры. Ен быў тут госцем, яго ўшаноўвалі, ушаноўвалі нават больш, чым яму выпадала і чым ён мог спадзявацца, але ён добра разумеў: такі парадак, такія тут звычаі і завядзёнка, усё гэта не мае ніякага дачынення ні да яго асабіста, ні да духу Касталіі, ні да Гульні — проста гэта выяўленне царскай ветлівасці старажытнай і магутнай дзяржавы да маладзейшай. Да такога прыёму ён быў не зусім падрыхтаваны і праз нейкі час, нягледзячы на дабротнасць яго жыцця ў манастыры, адчуў сябе так няўпэўнена, што запрасіў у Вярхоўнай калегіі больш падрабязных інструкцый пра тое, як сябе далей паводзіць. Магістр Гульні асабіста прыслаў яму кароценькі ліст, у якім гаварылася: «Не шкадуй часу не вывучэнне жыцця бенедыктынцаў. Бяры кожны дзень, вучыся, старайся спадабацца, будзь карысны, наколькі гэта магчыма, але не назаляйся, ніколі не выяўляй большай нецярплівасці. большай паспешлівасці, чым твае гаспадары. Наваткалі яны цэлы год не пераменяць сваіх адносін і будуць паводзіць сябе так, быццам ты першы дзень гасцюеш у іх, прымай гэта як належнае, быццам табе ўсё роўна, чакаць яшчэ год ці дзесяць. Пастаўся да гэтага як да выпрабавання ў вытрымцы і цярплівасці. He забывайся пра медытацыю! Калі вольны пусты час пачне ўгрызаць цябе, займайся некалькі гадзін у дзень, гадз'ны чатыры, якой-небудзь працай, напрыклад, вывучай рукапісы, перапісвай іх. Але старайся не рабіць уражання, быццам цябе адрываюць ад працы, хай у цябе заўсёды будзе ўдосталь часу на кожнага, хто захоча з табой пагутарыць».
    Кнэхт паслухаўся парады і неўзабаве адчуў сябе намнога вальней. Да таго яго грызла турбота за даручанае яму заданне, за курс лекцый тым, хто цікавіўся Гульнёй, і аматарам яе, што, зрэшты, і было мэтай яго паездкі ў Марыяфельс. Святыя ж айцы глядзелі на яго
    больш як на пасланца прыязнай дзяржавы, якому трэба дагаджаць. I калі абат Гервасій нарэшце ўспомніў пра мэту прыезду Кнэхта і звёў яго з некалькімі братамі, ужо знаёмымі з асновамі Гульні, з якімі Кнэхту цяпер трэба было прадоўжыць заняткі, дык тут яго напачатку спасцігла цяжкае расчараванне, бо высветлілася, што культура высакароднай Гульні ў гэтым такім гасцінным кляштары мела вельмі павярхоўны і дылетанцкі характар і што, мабыць, тут задавальняліся даволі сціплымі пра яе звесткамі. Але ў выніку такой высновы ён прыйшоў да наступнага: не мастацтва Гульні, не навучанне ёй святых айцоў спрычынілі ягоную адпраўку ў Марыяфельс. Лёгкая, занадта ж бо лёгкая была задача крыху падвучыць элементарным правілам Гульні сімпатыкаў святых айцоў, каб даць ім уцеху ад сціплага спартыўнага поспеху; з гэтым управіўся б любы іншы адэпт Гульні, нават далёкі ад эліты. Значыцца, гэтыя ўрокі не маглі быць мэтай яго місіі ў Марыяфельсе. I тут Кнэхт пачаў разумець, што паслалі яго сюды зусім не дзеля таго, каб вучыць, а дзеля таго, каб вучыцца.
    Зрэшты, якраз тады, калі яму здалося, што ён разгадаў намыслы Калегіі, яго аўтарытэт нечакана падрос, а тым самым і яго ўпэўненасць у сабс, бо часам, нягледзячы на ўсю прыемнасць ад гэтай гастролі, ён пачаў глядзець на сваё адбыванне ў кляштары як на пэўнага роду ссылку. I вось аднаго разу ў гутарцы з абатам ён выпадкова кінуў заўвагу пра «І-цзін». Абат насцярожыўся, задаў некалькі пытанняў і, убачыўшы, што госць, нават больш, чым чакалася, петрыць у кітайскай мове і ў «Кнізе перамен», не мог прыхаваць сваёй радасці. Гервасій палка любіў «І-цзін», і хоць і не ведаў кітайскай мовы і знаёмства яго з кнігай аракулаў і іншымі кітайскімі тайнотамі мела павярхоўны і бесклапотны характар, якім, бадай што, наогул задавальняліся тагачасныя жыхары кляштара, амаль у кожнай навуцы, усё ж няцяжка было заўважыць, што разумны і, у параўнанні з сваім госцем, такі спрактыкаваны ў жыцці чалавек сапраўды мае пэўныя адносіны да самога духу старажытнакітайскай дзяржаўнай і побытавай мудрасці. Паміж госцем і гаспадаром адбылася незвычайная гутарка, яна ўпершыню парушыла строга афіцыйныя адносіны паміж імі і прывяла да таго, што Кнэхта папрасілі двойчы на тыдзень чытаць шаноўнаму абату лекцыі пра «І-цзін».
    Тым часам як адносіны Кнэхта з абатам падняліся на новую прыступку, ажывіліся, як расла і мацавалася дружба з арганістам і Кнэхт усё бліжэй спазнаваў маленькую рэлігійную дзяржаўку, дзе цяпер жыў, пачалі паступова спраўджвацца і прадказанні аракула, запытанага ім перад ад’ездам з Касталіі. Яму, дарожніку, у якога ўся яго маёмасць была пры сабе, абяцалі не толькі прыстанішча, але і «ўвагу маладога служкі». Сапраўды, тое, што прароцтва гэта збывалася, дарожнік мог прыняць за добры знак, за знак таго, што ён нос'ць «увесь маетак пры сабе», што і далёка ад школы, настаўнікаў, таварышаў, заступнікаў і памочнікаў, па-за роднай атмасферай Касталіі, яго ніколі не пакідаюць сіла і дух, ускрылены якім ён ідзе насустрач дзейснаму і карыснаму жыццю.
    Абяцаны служка з’явіўся яму ў вобліку послуха Антона, і хоць гэты малады чалавек сам не іграў ніякай ролі ў Кнэхтавым жыцці, дзівосна дваістыя настроі, якія збегліся на першым часе Езэфавага кляштаравання, надавалі яго з’яўленню характар нейкага ўказання. Кнэхт прыняў яго як вестуна новага і больш вялікага, як вешчуна будучых падзей. Антон, які чакаў пастрыгу, маўклівы, але ўвішны хлопец, у чым можна было пераканацца з першага позірку, даволі часта нахапляўся на вочы майстру Гульні, само з’яўленне і майстэрства якога здаваліся яму гэтакімі ж таямнічымі. Невялікая група астатніх мнішкаў, якія жылі ў недаступным госцю флігелі, была Кнэхту амаль незнаёмая, іх яўна не дапускалі да яго, вывучаць Гульню ім не дазвалялі. Антон некалькі разоў на тыдзень дапамагаў у бібліятэцы падносіць кнігі; тут Кнэхт і сустрэў яго, неяк загаварыў і неўзабаве пачаў заўважаць, што малады чалавек з чорнымі палымянымі вачыма пад густымі цёмнымі брывамі яўна загарэўся да яго той летуценнай і самаадданай, юнацкай, вучнёўскай любоўю, з якой яму даводзілася сутыкацца ўжо няраз; у ёй ён даўно ра-спазнаў важны і жыццядайны элемент усякага ордэна, хоць кожны раз адчуваў вялікае жаданне ўхіліцца ад яе.
    Тут, у кляштары, ён прыняў цвёрдае рашэнне быць удвая стрыманым: уплываць на хлопца, які яшчэ толькі праходзіць рэлігійную навуку, азначала б злоўжываць гасціннасцю; да таго ж Кнэхт добра ведаў, наколькі строгі запавет цноты, які тут даюць усе, праз гэта хлапечая ўлюбёнасць магла зрабіцца яшчэ болыл небяспеч-
    най. У кожным разе, ён павінен пазбягаць самай найменшай магчымасці спакусіцца, у адпаведаасці з гэтым ён і трымаўся.
    У бібліятэцы, адзіным месцы, дзе ён часта сустракаў гэтага Антона, Кнэхт пазнаёміўся з чалавекам,'якога ён сам спачатку за яго някідкую знешнасць ледзь быў не прагледзеў, але спакваля зблізіўся з ім і палюбіў усёй душой, усё жыццё глыбока шанаваў яго, як шанаваў, бадай што, толькі Магістра музыкі. Гэта быў айцец Якаў, бадай, самы знакаміты з гісторыкаў-бенедыктынцаў, на той час гадоў пад шэсцьдзесят, сухарлявы дзядок з ястрабінай галавой на доўгай жылістай шыі і тварам, калі глядзець на яго проста, нібы крыху безжыццёвым, патухлым, асабліва таму, што ён рэдка калі каго адараў адкрытым паглядам. Затое профіль яго з смелай лініяй лоба, глыбокай упадзінай над рэзкім гарбатым носам і крыху караткаватым, але чыстым і прыемным падбародкам, сведчыў пра яркую і самабытную асобу. Пажылы, ціхі чалавек, які, між іншым, пры бліжэйшым знаёмствс мог выявіць і не абы-які імпэт, сядзеў у невялікім унутраным памяшканні бібліятэкі за сталом, вечна заваленым кнігамі, рукапісамі і геаграфічнымі картамі. У гэтым кляштары з яго неацэннымі кніжнымі скарбамі айцец Якаў быў, відаць, адзіны сур’ёзна заняты вучоны. Дарэчы, менавіта послух Антон без ніякага пэўнага намеру скіраваў на яго Кнэхтаву ўвагу. Езэф даўно ўжо змеціў, што пакоік у глыбіні бібліятэкі, дзе стаяў стол вучонага, быў н:бы прыватны кабінет, і доступ у яго мелі толькі вельмі нямногія наведнікі чытальні, уступалі туды на пальчыках і толькі калі ўжо патрэба была самая пільная, хоць чалавек, які там працаваў, зусім не рабіў уражання, быццам яму можна перашкодзіць. Зразумела, што Кнэхт адразу і самым строгім чынам пачаў трымацца гэтых няпісаных правілаў, і таму працавіты старац доўгі час быў па-за яго ўвагай. Але вось аднаго разу вучоны загадаў Антону прынесці яму нейкія кнігі, і калі хлопец выйшаў з кабінета, Кнэхт заўважыў, што той спыніўся ў парозс і доўга глядзсў на заглыбленага ў працу манаха, з выразам летуценнага шанавання і захаплення, змяшаным з той амаль пяшчотнай увагай і гатоўнасцю дапамагчы, якімі часта зычлівыя юнакі хочуць ахінуць хваробы і слабасці старых. Спачатку Кнэхт узрадаваўся гэтай карціне, дарэчы, карціне выдатнай, і гэта было лішнім