Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Кнэхт не прымаў ні першага, ні другога погляду; яму было ўсё адно, ці хваліла яго студэнцкая пагалоска як небывалае дзіва, ці высмейвала як выскачку і гардзея. Важныя былі толькі ягоныя заняткі, якія цяпер усе круціліся ў -сферы Гульні. I яшчэ яму было важнае, бадай што, адно толькі пытанне: ці праўда, што гэтая Гульня ёсць найвышэйшае дасягненне Касталіі і ці вартая яна таго, каб аддаць ёй жыццё? Бо паглыбленне ў Гульню і ў запаветныя таямніцы яе законаў і магчымасцяў, вывучэнне пакручастых лабірынтаў яе Архіва і заблытанага ўнутранага свету гульнёвай сімволікі — усё гэта зусім не вызваляла ад паняверкі; з вопыту ён ведаў, што вера і сумненні непадзельныя; што яны ўзаемна абумоўленыя, як удых і выдых, і таму з кожным крокам ва ўсе галіны мікракосму Гульні расла і яго празорлівасць, яго ўспрымальнасць да ўсяго сумніўнага ў самой Гульні, Нядоўга ідылія ў Бамбукавым гаі супакойвала яго альбо, калі хочаце, збівала з панталыку; прыклад Старэйшага Брата паказаў яму, што з усіх гэтых праблем былі розныя выхады. Можна было, яапрыклад, ператварыцца ў кітайца, замкнуцца за сваім садовым плотам і жыць так далей у адмысловай, але .абмежаванай дасканаласці. Можна было, бадай што, стаць і піфагарэйцам альбо манахам і схаластам, але ж усё гэта было б уцёкамі, выйсцем магчымым і дазволеным толькі няшмат каму, адмаўленнсм ад універсальнасці, ад сённяшняга і заўтрашняга дня дзеля нечага дасканалага, але мінулага. Гэта было б узвышаным відам дэзерцірства, і Кнэхт своечасова адчуў, што гэта не яго дарога. Але ж якая ў яго дарога? Ен ведаў, што апрача вялікіх музычных здольнасцяў і расхіленасці да Гульні ў ім драмала яшчэ некранутая сіла, нейкая ўнутраная незалежнасць, упарцістасць у высокім сэнсе гэтага слова, што зусім не перашкаджала і не забараняла яму служыць і падпарадкоўвацца, але патрабавала ад яго служыць толькі найвышэйшаму. I гэта ягоная сіла, гэтая незалежнасць, гэтая ўпарцістасць не былі толькі пэўнай рысай яго ўнутранага «я», — яны былі скіраваныя вонкі і ўздзейнічалі на людзей вакол яго. Яшчэ ў
школьныя гады, асабліва з часу яго суперніцтва з Плініё Дэсіньёры, ён часта заўважаў, што многім аднагодкам і маладзейшым, ён не толькі падабаўся, але яны шукалі яго дружбы, хацелі стаць пад яго ўладу, слухаліся ягоных парад, ахвотна прымалі ягоны ўплыў, і гэтае назіранне пазней даволі часта пацвярджалася. Было нешта вельмі прыемнае, радаснае ў гэтым назіранні, яно цешыла гонар, мацавала яго самапэўнасць. Але быў і другі, зусім другі бок, змрочны і страшны. Бо было нешта недазволенае і агіднае ўжо ў гэтай схільнасці звысоку глядзець на сваіх таварышаў, слабых і прагных да чужых парад, кіраўніцтва і прыкладу, няўпэўненых у сабе, з падточаным пачуццём сваёй годнасці, а тым больш у прытоеным жаданні зрабіць з іх паслужных рабоў. Да таго ж, з часу дыскусій з Плініё ён добра ведаў, якім напружаннем, якой адказнасцю, нават душэўным цяжарам даводзіцца расплачвацца за кожную высокую і бліскучую пасаду. Ведаў і тое, як цяжка было часам Магістру музыкі пераносіць сваё становішча. Прыемна і нават змусліва было мець уладу над людзьмі, красавацца перад іншымі, але быў у гэтым і нейкі дэманізм, была нсбяспека, нездарма ж сусветная гісторыя стракаціць імёнамі валадароў, правадыроў, палкаводцаў, авантурыстаў, якія ўсе, з малымі выключэннямі, выдатна пачыналі і вельмі дрэнна канчалі, якія ўсе, хай сабе на словах, церабіліся да ўлады дзеля дабра, а ўжо потым, апантаныя і ап’янелыя ад улады, палюбілі ўладу дзеля яе самой. Трэба было асвянцаць і ўжыць дзеля дабра дадзеную яму ад прыроды ўладу, паставіць яе на службу іерархіі, і гэта заўсёды ў яго само з сябе вынікала. Але дзе, у якім месцы прытачыць сваю сілу, каб яна служыла як мага лепш, каб плёніла? Здольнасць вабіць, больш або мснш уплываць ва людзей, асабліва на маладых, мела б каштоўнасць у афіцэра або палітыка; тут, у Касталіі, яна не патрэбная, тут такія здольнасці, шчыра кажучы, былі не лішнія, бадай што, толькі настаўніку або выхавацелю, а такая дзейнасць зусім не падабалася Кнэхту.
Калі б яно залежала толькі ад яго, ён лепей жыў бы вольным вучоным або адэптам Гульні. I вось перад ім усё тое самае пакутлівае пытанне: ці ёсць гэтая Гульня найвышэйшае, ці царыца яна ў духоўным царстве? Ці пе ёсць яна, насуперак усяму, зрэшты, толькі забава? Ці вартая яна поўнага самаахвяравання, таго, каб слу-
жыць ёй усё жыццё? Пачатак гэтай славутай Гульні быў пакладзены шмат пакаленняў таму назад, як нейкай замсне мастацтва, а цяпер, у кожным разе, шмат каму, яна паступова ператваралася ў свайго роду рзлігію, у магчымасць многім інтэлектуалам засяродзіцца і самазабыўна маліцца. Такім чынам, у грудзях у Кнэхта разгаралася старая спрэчка паміж этычным і эстэтычным. Ніколі да канца не выказанас, алс ніколі і не замоўчанае пытанне, яно глуха і грозна прагучала ў яго вучнёўскіх вершах у Вальдцэлі, яно і цяпер было тое самае: гаворка ішла не толькі пра Гульню, але і пра ўсю Касталію.
Аднаго разу, яшчэ ў той час, калі гэтыя праблемы асабліва моцна даціналі яму і калі часта сніліся дыспуты з Дэ-сіньёры, Кнэхт, праходзячы па прасторным звары вальдцэльскага Селішча Гульні, раптам пачуў, як нехта яго паклікаў, прычьгм голас, хоць і здаўся яму знаёмым, ён пазнаў не адразу. Кнэхт павярнуўся і ўбачыў высокага маладога чалавека з нсвялікай бародкай, які горача вітаў яго. Гэта быў Плініё. Пад наплывам неспадзяваных успамінаў і пяшчоты Кнэхт радасна адказаў на прывітанне. Яны тут жа дамовіліся сустрэцца вечарам. Плініё даўно ўжо закончыў вучобу ў свецкіх універсітэтах, быў ужо чыноўнікам і скарыстаўся адпачынкам, каб паўдзельнічаць у курсах Гульні, такіх самых, у якіх удзельнічаў некалькі гадоў да гэтага. Але вячэрняя сустрэча вельмі хутка збянтэжыла абодвух сяброў. Плініё быў тут у гасцях, яго трывалі як дылетанта з другога свету, і хоць ён даволі рупліва праходзіў адпавсдны курс, але ж гэта быў усё-такі курс для вольных слухачоў і аматараў, так што дыстанцыя аказалася занадта вялікая. Насупраць яго сядзеў знаў* ца сваёй справы, дасведчаны, які аднымі сваімі ўважлівымі адносінамі і ветлівай увагай да чужой зацжаўленасці ў Гульні, па сутнасці, намякаў яму на тое, што перад ім не раўня, не калега, а чыстае дзіця, якое бавіцца недзе на перыферыі навукі, якая іншым, выбраным, знаёмая да самых-найсамых глыбіняў. Кнэхт паспрабаваў звесці гутарку ўбок ад Гульні, папрасіў Плініё расказаць пра ягоную працу і жыццё там, за Касталіяй. Тут ужо Езэф быў адсталы, дзіця, якое задавала наіўныя пытанні, а Дэсіньёры асцярожна павучаў яго. Плініё стаў юрыстам, хацеў набыць палітычны ўплыў, вось-вось павінны былі адбыцца яго заручыны з дачкою
аднаго партыйнага лідэра, ён гаварыў на мове, ужо амаль не зразумелай кастальцу; шмат якія выразы Плініё ўжо нічога Езэфу не гаварылі, здаваліся пустой бяссэнсіцай. Але ўсё ж ён зразумеў, што там, па-за Касталіяй, Плініё ўжо нешта важыў, няблага разбіраўся ў справах, выношваў смелыя задумы. Аднак абодва гэтыя светы, якія ў асобе двух хлопцаў дзесяць гадоў таму назад сутыкнуліся з узаемнай сімпатыяй, цяпер ужо былі чужыя і несумяшчальныя, паміж імі пралегла прорва. Праўда, адразу кідалася ў вочы, што гэты свецкі чалавек і палітык меў нейкую прыхільнасць да Касталіі, ён ужо другі раз ахвяраваў сваім адпачынкам дзеля Гульні; але ж, зрэшты, думаў сабе Езэф, гэта тое самае, калі б раптам я сам явіўся ў свет Плініё цікаўным госцсм і папрасіў дазволу наведаць судовае пасяджэнне, фабрыку альбо філантрапічную ўстанову. Абодва былі расчараваныя. Кнэхту былы сябар здаўся крыху грубейшым, у ім выявілася нешта ад эфектацыі, а Дэсіньёры адкрыў у вучнёўскім таварышы фанабэрыю, якая выяўлялася ў яго выключнай інтэлектуальнасці і эзатэрычнасці: сапраўды зачараваны самім сабой і сваім спортам «чысты дух». Але абодва вельмі стараліся адолець перашкоды, да таго ж у Дэсіньёры было што расказаць пра свае студэнцкія гады, экзамены, паездкі ў Англію і на поўдзень, пра палітычныя сходы, пра парламент. А адзін раз у яго праскочыла фраза, якая прагучала ці то пагрозай, ці то асцярогай. «Вось пабачыш, — сказаў ён, — скора настане трывожны час, магчыма, выбухне вайна, можа нават стацца так, што само існаваннс Касталіі будзс пастаўлена пад пытанне».
Аднак Езэф не вельмі сур’ёзна прыняў гэта, ён толькі спытаўся:
— А ты, Плініё, будзеш «за» ці «супраць» Касталіі?
— Што там я, — адказаў Плініё з нацягненай усмсшкай, — каго можа зацікавіць мая думка. Ну, вядома, я — за Касталію, за Касталію без якога б там ні было ўмяшання звонку, інакш я сюды не прыехаў бы. Але ўсё ж, якія ні сціплыя вашы патрэбы ў сэнсе матэрыяльным, Касталія абыходзіцца краіне ў год у не?лалыя грошы.
— Ужо ж такі, — засмяяўся Езэф, — сума гэтая, як мне казалі, складае прыкладна адну дзесятую той,
якую наша краіна ў часы ваяўнічага стагоддзя пускала на зброю і салдат.
Яны сустрэліся яшчэ некалькі разоў, і чым бліжэй было да ад’езду Плініё, тым уважлівей яны абыходзіліся адзін з адным. I ўсё ж абодва адчулі палёгку, калі праз тры тыдні Плініё пакінуў Педагагічную правінцыю.
Магістрам Гульні ў той час быў Томас фон дэр Травэ, чалавек вядомы ўсім і ўсюды, ён шмат падарожнічаў, ведаў свет, чалавек станоўчы і поўны самага тонкага далікацтва да ўсяго, да ўсіх, але што да Гульні, тут ён быў няўмольны і аскетычна строгі. Прытым ён быў вялікі працаўнік, пра што і не падазравалі тыя, хто ведаў яго толькі збоку, напрыклад, ва ўрачыстых шатах вярхоўнага кіраўніка публічных Гульняў або на прыёмах дэлегацый. Хадзілі чуткі, быццам ён быў чалавек развагі, занадта спакойны, нават халодны і падтрымліваў з музамі толькі адносіны ветлівасці. Сярод маладых энтузіястаў Гульні можна было пачуць нават адмоўныя меркаванні пра яго — памылковыя меркаванні, бо, калі ён і не быў энтузіястам і пад час вялікіх публічных Гульняў пазбягаў ставіць вялікія і хвалюючыя тэмы, дык усё ж згуляныя ім, бліскуча пабудаваныя і фармальна непераўзыдзеныя партыі гавораць пра яго вялікую блізкасць да запаветных праблем Гульні.
Аднаго разу Магістр выклікаў Кнэхта: ён прыняў яго на прыватнай кватэры, у хатняй вопратцы і спытаўся, ці не зможа Кнэхт зрабіць яму ласку ў бліжэйшыя дні пабыць у яго тут па паўгадзіны, прыкладна ў гэты самы час дня. Кнэхт, які ні разу яшчэ не бачыў Магістра сам-насам, здзівіўся, але паслухаўся загаду. На першы раз Магістр даў яму пазнаёміцца з ёмістым рукапісам, у якім была адна з безлічы прапаноў (яна была ад вальдцэльскага арганіста), якія звычайна разглядаліся вярхоўнай інстанцыяй Гульні. Часцей за ўсё гэта былі хадайніцтвы ўключыць у Архіў Гульні новы матэрыял. Напрыклад, вывучыў нехта дасканала гісторыю мадрыгала і выявіў у яго развіцці адмысловую крывую — і вось ён ужо спяшаецца паказаць яс з дапамогай геаметрычных і музычных знакаў, каб яна магла заняць месца ў лексіконе Гульні. Другі даследаваў латынь Юлія Цэзара ў яе рытмічных аспектах і знайшоў у ёй дзівоснае падабенства з вынікамі добра