Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
У «Кнізе перамен», якую Кнэхт папрасіў перад ад’ездам, папярэдне правёўшы ўсю цырымонію з сцяблінкамі крываўніку, ён натыкнуўся на іерогліф «Лю», які азначаў «Дарожнік», і на выслоўе «Ад малога да ўдачы. Дарожніку дабрадзейнічае настойлівасць». Ен знайшоў шасцёрку на другім месцы, разгарнуў тлумачальнік і прачытаў:
Дарожнік прыходзіць у прытулак. Уся яго маёмасць пры ім.
Малады служка дамагаецца яго ўвагі.
1 айцы (лачф.
Развітанне не было нічым азмрочана, толькі апошняя размова з Тэгулярыусам была цяжкім выпрабаваннем абодвум. Фрыц сілай перабароў сябе і быццам застыў у ледзяным панцыры: з ад’ездам сябра ён траціў самае лепшае, што ў яго было. Кнэхтаў характар не дапускаў такой палкай і выключнай прывязанасці да аднаго сябра, на горшы канец ён мог абысціся і зусім без сябра, не баючыся перанесці цяпло сваіх пачуццяў на новыя аб’екты і новых людзей. Кнэхту гэтае разв'ітанне нс было асабліва пакутлівае, ён ужо тады добра ведаў сябра і разумеў, якім прыніжэннем, якім выпрабаваннем яно было для таго, і таму быў заклапочаны. Няраз Кнэхт Задумваўся над іх сяброўствам, аднаго разу нават загаварыў пра яго з Магістрам музыкі і ў ’пэўнай мсры спасціг мудрасць аб’ектыўна, крытычна глядзець на свае перажыванні і пачуцці. ІІры гэтым ён усвядоміў, што, па сутнасці, не толькі і не столькі вялікі талснт Тэгулярыуса вабіў яго і абуджаў у ім нейкую любоў, а якраз спалучэнне таленту з такімі вялікімі недахопамі, з такой немагатою, усвядоміў таксама, што аднабокасць і выключнасць любові, якою адарыў яго Тэгулярыус, мела не толькі добрую, але і небяспечную адметнасць, бо ў ёй таілася спакуса: даць адчуць слабейшаму сілай, а не любоўю сваю ўладу. У гэтай дружбе Езэф лічыў сябе абавязаным да канца выяўляць пэўную самадысцыпліну і стрыманасць. Як ні любіў Кнэхт Тэгулярыуса, але той не адыграў бы ў яго жыцці значнай ролі, калі б дружба з гэтым пяшчотным юнаком, зачараваным сваім больш дужым і самаўпэўненым сябрам, не адкрыла Езэфу, што ён надзелены панаднай сілай і ўладай над людзьмі. Ен ведаў: гэтая ўлада, гэты дар вабіць іншых і ўплываць на іх, бадай што, ёсць дар настаўніка і выхавальніка, але ў ім затоена нс адна небяспека, ён накладвае пэўную адказнасць. Бо Тэгулярыус не быў выключэннем. Кнэхт бачыў, што на яго накіраваны многія позіркі. Адначасова ён усё больш выразна адчуваў напружанасць, якая склалася вакол яго ў апошні год у Селішчы Гульні. Ен уваходзіў там у строга абмежаванае кола, якое афіцыйна нічога не значыла, аднак гэта было саслоўе выбраных кандыдатаў і рэнетытараў Гульні, гэта было кола, з якога час ад часу таго ці іншага выбіралі на розныя даручэнні Магістра, Архіварыуса або на вядзенне курсаў Гульні, але з якога ўжо не выбіралі ніжэй-
шых і сярэдніх чыноўнікаў або настаўнікаў. Гэта быў як бы рэзерв кіраўнічых пасад. Тут усе адзін аднаго добра ведалі, нават завельмі добра, тут ніколі не памыляліся ў здольнасцях, характары і дасягненнях адзін аднаго. I менавіта таму, што тут, сярод гэтых рэпетытараў Гульні і кандыдатаў на вышэйшыя пасады кожны меў талент вышэйшы за сярэдні, кожны ў меру сваіх поспехаў, ведаў быў самы лепшы, менавіта таму ўсякая рыса і адценне характару, якія наперад вызначалі кіраўніка, чалавека, якому спадарожнічае поспсх, мелі асабліва вялікае значэнне і за. імі неадступна і пільна сачылі. Лішак або недахоп славалюбства, невялікія плюсы або мінусы — у манерах, росце, знешнасці, асабістая прывабнасць або непрывабнасць, перавагі ўплываў на моладзь і на Калегію або нават проста шчырая ласкавасць і далікатнасць — усё мела тут вагу і магло ўсё рашыць у барацьбе канкурэнтаў. I калі Тэгулярыус уваходзіў у гэтае кола толькі ’як аўтсайдэр, нейкі госць, якога трывалі, не падпускаючы бліжэй, бо ў яго не было ніякіх задаткаў на правадыра і кіраўніка, дык Езэф Кнэхт быў паўнапраўны член самага вузкага кола. Мабыць, нейкая асаблівая свежасць і хлапечая прывабнасць, знешняя недаступнасць страсцям, бескарыслівасць і ў той самы час нешта ад падлеткавага шалапуцтва, нейкая цнота надзілі ў ім моладзь, заваёўвалі прыхільнікаў. А тых, што стаялі вышэй, да яго прыцягваў другі бок гэтай цноты: амаль поўная адсутнасць славалюбства і кар’ерызму.
У самы апошні час уздзеянне яго асобы спярша спадзістай, а потым павольна, але пэўна, узыходнай лініі, было ўсвядомлена і самім маладым чалавекам, і калі ён з гэтай пазіцыі абуджанага азіраўся назад, ён бачыў абедзве лініі нібы праз усё сваё жыццё, як бы менавіта яны і вызначалі яго жыццё з самага дзяцінства: з аднаго боку, гэта была як бы ліслівая дружба, якою яго адорвалі таварышы і малодшыя школьнікі, з другога — прыхільная ўвага начальства. Был,і, праўда, і выключэнні, як, напрыклад, у выпадку з дырэктарам Цбіндэнам, але затое і такія вызначэнні, як зычлівасць Магістра музыкі, а цяпер, зусім нядаўна, пана Дзюбуа і нават самога Магістра Гульні. Гэта кідалася ў вочы, і ўсё ж раней Кнэхт нічога не заўважаў, не.хацеў заўважаць. Хутчэй за ўсё гэта і была вызначаная яму дарога: быццам без нічога ніякага, без ніякіх яго намаганняў
усюды трапляць у кола выбраных, у эліту, акружаць сябе ўлюбёнымі сябрамі і высокапастаўленымі патронамі, але гэта была дарога, якая не дазваляла спыняцц^ каля ўзножжа іерархіі, яна змушала нястомна падымацца да вяршыні, да святла. He, яму не наканавана ] заставацца ні субалтэрнам, ні вольным навукоўцам, ён закліканы загадваць і кіраваць. I якраз тое, што заўважыў ён гэта пазней, чым іншыя, тыя, што былі на адным з ім узроўні, надавала яму той ледзь-ледзь улоўны шарм, тую цноту. Але чаму ён заўважыў гэта так позна, чаму пры гэтым быў так непрыемна ўражаны? А таму, што загадванне пе было яго патрэбай, не давала яму ніякага задавалыіення, таму піто ён сам прагнуў сузіральніцкага жыцця, а не актыўнага, і быў бы рады, калі б яму ўдалося яшчэ колькі там гадоў быць непрыкметным студэнтам, цікаўным і пачцівым паломнікам, які наведвае святыні мінулага, саборы музыкі, сады і лясы міфалогіі, моваў і ідэй. Цяпер жа ён убачыў, што яго няўмольна штурхаюць да vita activa і вастрэй, чым перш, адчуў усю напружанасць канкурэнтнай барацьбы славалюбства ў сваім коле, адчуў, што яго цноце пагражае небяспека, што яму болып не ўдасца яе асланіць. I тады ён зразумеў, што наканаванае і ўказанае, хай сабе і непажаданае, ён павінен цяпер жадаць і прызнаваць, інакш яму не пазбыцца адчування запалоненасці і тугі па страчанай свабодзе апошніх дзесяці гадоў, a як ён унутрана яшчэ не быў гатовы да гэтага, дык успрыняў своечасовае развітанне з Вальдцэлем, з Правінцыяй і падарожжа ў «свет» як нейкі ратунак.
Кляштар Марыяфельс за многія стагоддзі стаў неаддзельны ад гісторыі Заходняй Еўропы, разам з ёю перажыў і выпакутаваў яе; бачыў ён перыяды росквіту f заняпаду, новага ўздыму і новага змізарнення, былі часы, калі ён славіўся ў самых розных сферах. Колішні аплот схаластычнай мудрасці і майстэрства дыспутавання, маючы яшчэ і сёння сярод сваіх багаццяў велізарную бібліятэку па сярэдневяковай тэалогіі, ён пасля цэлай паласы гібення і інертнасці зноў заззяў ранейшым бляскам, гэтым разам дзякуючы сваёй увазе да музыкі, дзякуючы свайму славутаму хору і складзеным святымі айцамі і выкананымі імі ж месам і араторыям; з таго часу ў Марыяфельсе захоўвалі выдатныя музычныя
1 актыўнае жыццё (лац.).
9. Зак. 1151.
129
традыцыі, а такса.ма і паўтузіна пудэлкаў з арэхавага дрэва з рукапіснымі 'нотамі, і найлепшы ў краіне арган. Пасля настаў палітычны акрэс, ад яго таксама захаваліся некаторыя традыцыі і звычаі. У часы жорсткага здзічэння, спароджанага войнамі, Марыяфельс няраз быў як бы выспачкай розуму і супакаення, дзс самыя разумныя галовы абодвух варожых бакоў асцярожна абмацвалі адзін аднаго, шукаючы замір’я, а аднойчы — гэта быў апошні ўзлёт у яго гісторыі ■— Марыяфсльс стаў месцам, дзе быў заключаны мір, што на колькі там часу спатоліў тугу спакутаваных народаў. Калі потым насталі новыя часы і была заснавана Касталія, кляштар заняў пазіцыю чакання і нават адмаўлення, відаць, папярэдне пракансультаваўшыся з Рымам. Хадайніцтва Выхаваўчай калегіі на дазвол аднаму вучонаму вывучаць схаластычную літаратуру ў кляштарнай бібліятэцы было ветліва адхілена, як і запрашэнне прыслайь прадстаўніка на з’езд гісторыкаў музыкі. Толькі ў праўленне абата Пія, які, праўда, ужо ў сталым веку, зацікавіўся Гульнёй, быў пакладзены пачатак нейкіх зносін і абмену, і з таго часу ўсталяваліся калі не вельмі жывыя, дык, у кожным разе, прыязныя адносіны. Адбываўся абмен кнігамі, прадстаўнікоў абодвух бакоў прымалі як жаданых гасцей. ГІрыхільнік Кнэхта, Магістр музыкі, у свае маладыя гады некалькі гадоў прабыў у Марыяфельсе, перапісваў там рэдкія ноты, іграў на славутым аргане. Ёзэф ведаў пра гэта і загадзя радаваўся магчымасці пабыць у такім месцы, пра якое Вялебны расказваў яму з яўным задавальненнем.
Неспадзявана для Кнэхта яго прынялі даволі ветліва. нават з пашанай, што не магло не збянтэжыць яго. Усё-такі Касталія ўпершыню прыслала ў кляштар, прычым без абмежавання тэрміну, настаўніка Гульні, да таго ж чалавека з эліты. Пан Дзюбуа настаўляў яго, каб ён, асабліва на першым часе, паводзіў сябе як не Езэф Кнэхт, а толькі як прадстаўнік Касталіі, і на ўсякія далікатнасці альбо пэўны халадок рэагаваў не больш як пасланец. Гэта і дапамагло Кнэхту пераадолець першую скаванасць. Ен справіўся і з пачуццём адчужанасці, нясмеласці і лёгкага хвалявання, што наплыло на яго ў першыя ночы на новым месцы, калі ніяк не прыходзіў сон. Паколькі ж абат Гервасій прыняў яго з дабрадушнай і цёплай зычлівасцю, Кнэхт хутка асвоіўся з новай абстаноўкай. Тут яго радавалі ма-візна суро-
вага ландшафту, магутныя горы, спадзістыя скалы і зеляніна лугоў паміж імі, на якіх пасвілася быдла. Ен быў шчаслівы бачыць магутнасць і веліч старадаўніх будынкаў кляштара, на якія шматвяковая яго гісторыя наклала сваю пячатку, спадабаліся яму і ўтульныя, сціплыя пакоі, адведзеныя яму на верхнім паверсе гасцявога флігеля; ён адразу заўчашчаў на доўгія шпацыры па дагледжаным кляштарным двары з дзвюма цэрквамі, галерэямі, архівам, бібліятэкай, пакоямі абата, некалькімі дворыкамі, ёмістымі гаспадарчымі будынкамі, дзе было шмат напасенага быдла, цуркатлівымі фантанчыкамі, велізарнымі сутарэннямі на віно і садавіну, дзвюма трапезнямі, славутай залай пасяджэнняў капітула, дагледжанымі садамі — усё ў найлепшым парадку, а таксама майстэрнямі: бачарняй, шавецкай, кравецкай, кузняй і да таго падобнымі, што ўтваралі як бы асобнае паселішча вакол самага вялікага двара. Неўзабаве Кнэхта дапусцілі ў бібліятэку, а арганіст паказаў яму цудоўны арган, нават дазволіў пайграць на ім; не меней вабілі яго і запаветныя скрыні, дзе, як ён ведаў загадзя, яго чакала мноства неапублікаваных, а часткова нават зусім нікому не вядомых музычных рукапісаў мінулых эпох.