• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    1 таварышы (лац.).
    ён зрабіў шмат гадоў пазней для інфармацыі Вярхоў■най калегіі. У запісе гаварылася:
    «Тэгулярыус. У асабістай спрыязненасці з аўтарам гэтых радкоў. Няраз вызначаўся ў Койпергеймскай школе, выдатны знаўца класічнай філалогіі, выяўляе сур’ёзную філасофскую цікаўнасць, займаўся Лейбніцам, Бальцыяна, пазней Платонам. Самы таленавіты і бліскучы знаўца Гульні, якога я ведаю. Гэта быў бы лёсам абраны Magister Ludi; калі б яго характар у спалучэнні з кволым здароўем не быў рашуча на тое непрыдатны. Т. нелыа дапускаць ні да якай кіруючай, прадстаўніцкай або арганізатарскай пасады, гэта было б бядой і яму самому, і справе. Хваравітасць яго выяўляецца ў прыпадках дэпрэсіі, перыядах бяссонніцы і нервічных болях, частай меланхоліі, вострых жаданнях застацца сам-насам, у страху перад абавязкам і адказнасцю. Магчыма, і ў думках пра самазабойства. 3 дапамогай медытацыі і дзівоснай самадысцыпліны гэты аж настолькі абцяжараны немачамі чалавск трымаецца так выдатна, што большасць людзей вакол яго нават не здагадваюцца пра цяжар яго пакутаў. У лепшым выпадку заўважаюць толькі незвычайную нясмеласць і замкнёнасць. Калі, такім чынам, Т., на вялікі жаль, непрыдатны на высокія пасады, дык для Vicus lusorum ён — чыстая жамчужына, скарб, які ніякім іншым замяніць нелыа. Тэхнікай нашай Гульні ён валодае, як вялікі музыкант валодае сваім інструментам, з першага позірку ён адгадвае самыя тонкія нюансы і як педагог заслугоўвае найвышэйшай пахвалы. Я не ўяўляю сабе, як бы я мог абысціся без яго на старэйшых і вышэйшых паўторных курсах — на малодшыя мне шкада траціць яго сілу; тое, як ён аналізуе вучэбныя партыі пачаткоўцаў, не бянтэжачы іх, як ён раскрывае іхнія хітрыкі, з псршага позірку бсспахібна распазнае і раскрывае ўсякія пераймальніцкія ці дэкаратыўныя рашэнні, якім чынам у выдатна абгрунтаванай, але няўпэўнена і збіўліва пабудаванай партыі выяўляе вытокі памылак і адразу дэманструе іх, быццам гаворка ідзе пра самыя выдатныя анатамічныя прэпарацыі, — усё гэта нешта ўнікальнас ў сваім родзе! Яго непадкупная празорлівасць пры разборы : выпраўленні чужых прац, шчыра кажучы, здабыла яму павагу вучняў і калег, якая магла б трапіць пад сумненне за яго няўпэўнсную і нервовую сарамяжліва-баязлі-
    вую манеру трымацца. Сказанас мною пра непаўторную геніяльнасць Т. як майстра Гульні я хацеў бы праілюстраваць прыкладам. На самым пачатку нашага з ім знаёмства, калі ў сэнсе ведання тэхнікі нам абодвум курсы ўжо мала чаго маглі даць, ён у хвіліну нейкага асаблівага даверу дазволіў мне заглянуць у некаторыя складзеныя ім тады гульні. 3 першага беглага позірку я пераканаўся, наколькі бліскучыя яны па ідэі, наколькі новыя і арыгінальныя па стылі, і тут жа выпрасіў у яго некалькі схемаў на ўважлівае вывучэнне, а неўзабаве выявіў, што і сама кампазіцыя гэтых партый — чыстая паэма, нешта настолькі дзівоснае і своеасаблівае, пра што я не магу змоўчаць у гэтым сваім запісе. Яны былі падобныя на маленькія драмы, складаліся з аднаго маналога і выяўлялі індывідуальнае, хваравітае і разам з тым геніяльнае духоўнае жыццё іх аўтара, як выяўляе іх па-майстэрску намаляваны аўтапартрэт. У іх не толькі спрачаліся адно з адным і дыялсктычна лерагукаліся розныя тэмы і групы тэм, на якіх грунтавалася партыя і паслядоўнасць і супрацьпастаўленнс якіх былі даволі дасціпныя, але і сінтэз і гарманізацыя супрацьлеглых галасоў былі вырашаны не ў звычайнай класічнай малеры. Гарманізацыя гэта праходзіла праз некалькі пераломаў, кожны раз зняможана і роспачна якусё роўна затрымлівалася перад самай сваёй развязкай і нарэшце канчалася, замірала ў сумненнях і ў невырашальных пытаннях. Дзякуючы гэтаму партыі Т. набывалі не толькі нейкі хвалюючы і, як мне здаецца, нікім не дасягнуты храматызм, але і рабіліся ўвасабленнем трагічных сумненняў і адрачэння, вобразнай канстатацыяй таго, наколькі запаняверана ўсякае духоўнае намаганне. Пры гэтым па адухоўленасці, па дасканаласці тэхнічнай каліграфіі яны былі настолькі незвычайна прыгожыя, што над імі можна было заплакаць. Кожная яго гульня так шчыра і глыбока ішла да свайго вырашэння і ўрэшце з такой высакароднай рэзжьяцыяй адмаўлялася ад яго, што гэта рабілася нібы дасканала складзснай элсгіяй на марнасць, уласцівую ўсяму прыгожаму, і на праблематычнасць, якая, зрэшты, памячас сабою ўсе высокія парыванні чалавечага духу.
    Item 1 рэкамендую Тэгулярыуса, у тым выпадку, калі яму наканавана перажыць мяне або маё справаванне
    ' Таксама (лац.).
    пасады, як незвычайна далікатную і каштоўную і ў той самы час крохкую перад пагрозамі жамчужыну. Яму трэба даваць як мага болей свабоды, да яго парад трэба прыслухоўвацца ва ўсіх сур’ёзных пытаннях Гульні. Аднак яму ніколі не трэба перадавяраць самастойнага выхавання вучняў».
    Гэты своеасаблівы чалавек з часам сапраўды стаў сябрам Ёзэфа Кнэхта. Да Кнэхта, у якім ён апрача яго духоўнасці захапляўся нечым падобным на ўладнасць, ён ставіўся з кранальнай адданасцю, і многае з таго, што мы ведаем пра Кнэхта, перададзена ім. У вузкім коле маладых адэптаў Гульні ён быў, бадай што, адзіны, хто не зайздросціў даручанай яго сябру місіі, і адзіны, каму Кнэхтаў ад’езд на такі няпэўны час азначаў глыбокі, амаль невыцерпны боль і страту.
    Сам Ёзэф, адолеўшы першы страх перад нечаканай стратай любімай свабоды, радасна прыняў сваё новае прызначэнне, яму захацелася пападарожнічаць, яго разабрала прага да дзейнасці і цікаўнасць да чужога свету, куды яго пасылалі. Зрэшты, новага члена Ордэна так адразу не пусцілі ў Марыяфельс; папяірэдне яго на тры тыдні запраторылі ў «паліцыю». Так студэнты называлі адзін невялікі аддзел Выхаваўчай калегіі, які можна было б назваць палітычным аддзяленнем альбо міністэрствам знешніх зносін, калі б гэта не гучала занадта гучна для справы такога малога маштабу. Тут Кнэхту выклалі правілы паводзін члена Ордэна ў «свеце», і ледзь не кожны дзень пан Дзюбуа, начальнік гэтага аддзела, цэлую гадзіну асабіста ўдзяляў ёзэфу. Гэтаму сумленнаму чалавеку здалося сумніцельным выбранне такога нявопытнага і зусім далёкага ад свету юнака на такое даручэнне; ён не ўтойваў, што скептычна ставіцца да рашэння Магістра Гульні, і таму з падвоенай рупнасцю і самым ветлівым чынам указваў маладому члену Ордэна на небяспекі знешняга свету і на спосабы іх пераадолення. Бацькоўскі клопат пана Дзюбуа, чысціня яго намераў так шчасліва спалучаліся з жаданнем маладога чалавека пачэрпнуць у яго як мага болей, што нарэшце настаўнік, уводзячы вучня ў правілы зносін з чужым яму светам, палюбіў яго, прыхінуўся да яго з даверам і, супакоіўшыся, адпусціў выконваць адказную місію. Хутчэй з дабрамысных адносін, чым з палітычнага разліку, ён вырашыў даверыць яму, ужо ад свайго імя, яшчэ адно даручэнне. Пан Дзю-
    буа, адзін з нямногіх «палітыкаў» Касталіі, уваходзіў у тую невялічкую групу чыноўнікаў, думкі і працы якіх былі ў асноўным прысвечаны дзяржаўна-прававому і эканамічнаму становішчу Касталіі, яе адносінам са знешнім светам і яе залежнасці ад яго. Большасць кастальцаў, чыноўнікі не ў меншай меры, чым вучоныя і студэнты, успрымалі сваю Педагагічную правінцыю як нейкі вечны і стабільны свет, пра які яны, зразумела, ведалі, што ён не заўсёды існаваў, што і ён калісьці нарадзіўся, нарадзіўся ў эпоху цяжкай нястачы, што за яго зацята ваявалі, што ён узнік у канцы ваяўнічай эпохі гэтаксама з героіка-аскетычнай самасвядомасці і самавызначэння людзей духу, як і з глыбокай патрэбы спакутаваных, змардаваных людзей ва ўладкаванасці, у нормах, у розуме, законе і меры. Гэта яны разумелі, разумелі яны таксама функцыю і прызначэнне такіх Ордэнаў і Правінцый на зямлі: адмаўленне ад улады, ад пагоні за ёю, але затое захаванне і забяспячэнне пастаяннасці і даўгавечнасці духоўных асноў усіх мераў і законаў. I ўсё-такі кастальцы не ведалі, што такі парадак зусім не ўзяўся сам з сябе, што спрычыніла яго пэўная гармонія паміж светам і духам, парушыць якую вельмі лёгка і можна; што сусветная гісторыя зусім не імкнецца да пажаданага разумнага і прыгожага, не падбухторвае іх, а ў лепшым разе часам трывае іх як нейкае выключэнне. Глыбінная, схаваная праблематычнасць самога іх кастальскага існавання не ўсведамляліся амаль нікім з кастальцаў, гэтым былі занятыя названыя вышэй нямногія палітычныя галовы, адной з якіх і быў пан Дзюбуа. Менавіта ў яго Кнэхт, заваяваўшы давер, здабыў першыя агульныя звесткі пра палітычныя асновы Касталіі, якія спачатку здаліся яму хутчэй агіднымі і нецікавымі, як і большасць яго братоў з Ордэна, але потым раптам яны прымусілі яго прыгадаць колішнюю заўвагу Дэсіньёры пра небяспеку, якая навісла над Правінцыяй, а разам з гэтым і, здавалася б, даўно і зусім забыты і пераадолены горкі смак юнацкіх спрэчак з Плініё, пасля чаго ўсё неспадзявана набыло незвычайную важкасць і ператварылася ў чарговую ступень на яго шляху да абуджэння.
    У канцы апошняй сустрэчы Дзюбуа сказаў:
    — Думаю, што цяпер я магу адпусціць цябе. Строга трымайся даручанага табе нашым шаноўным Магістрам Гульні і не меней строга тых правілаў паводз’н,
    якія мы тут табе акрэслілі. Мнс было пэўным чынам прыемна дапамагчы табс; ты сам псраканаешся, што тры тыдні, якія мы трымалі цябе тут, не прапалі хмарна. I калі табс раптам захочацца выказаць сваё задавальнсннс нашай інфармацыяй і нашым знаёмствам, я пакажу табс да гэтага дарогу. Ты выпраўлясшся ў бенедыктынскі кляштар і, магчыма, праз нейкі час заслужыш давер святых айцоў. Хутчэй за ўсё табе ў коле гэтых паважаных людзей і іх гасцей давядзецца пачуць палітычныя размовы, і ты лёгка зразумееш, якія ў іх палітычныя настроі. Калі пры выпадку ты паведаміш пра іхмне, я буду табеўдзячны. Зразумей мяне правільна: ты ні ў якім разе не павінен глядзець на сябе як на нейкага віжа альбо злоўжываць даверам patres1. Ты не павінен пасылаць мнс ніякіх паведамленняў, якія ўшчамлялі б тваё сумленне. А іпто такую інфармацыю мы прымаем да ведама і выкарыстоўваем толькі ў інтарэсах Ордэна і Касталіі, за гэта я табе ручаюся. Бо сапраўднымі палітыкамі нас не назавеш, у нас няма ніякай улады, але ж і мы павінны лічыода з светам, які ў нас мае патрэбу і які нас трывае. Пры пэўных умовах нам было б, напрыклад, цікавае паведамленне пра тое, што той ці іншы дзяржаўны дзеяч наведаў кляштар, што гавораць пра хваробу папы, што ў спіс будучых кардыналаў уключаны новыя імёны. Мы не залежым ад тваёй інфармацыі, у нас ёсць і іншыя крыніцы, але набыць яшчэ адну, хоць невялікую, нам не пашкодзіць. А цяпер ідзі, я не патрабую ад цябс сёння канчатковага адказу на маю прапанову. Пакуль ні пра што іншае не думай, як толькі пра ўскладзеную на цябе місію, і не зганьбі нас псрад святымі айцамі. Ну, шчасця табе ў дарогу!