Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Гутаркі іх часам разрасталіся да сапраўдных дыспутаў, атак і самаапраўданняў; прытым нападаў часцей за ўсё айцец Якаў. Чым больш яму раскрываліся настроі розуму маладога чалавека, тым больш ён шкадаваў, што малады чалавек з такімі задаткамі не прайшоў школы рэлігійнага выхавання, а атрымаў толькі ўяўнае выхаванне ў атмасферы інтэлектуальна-эстэ-
тычнай духоўнасці. Усё, што ён асуджаў у сістэме мыслення Кнэхта, ён прыпісваў менавіта гэтым «навінам» кастальскага духу, яго поўнаму адрыву ад рэчаіснасці, яго схільнасці да гульні ў абстракцыю. А ў тых выпадках, калі ён знаходзіў у Кнэхта погляды і меркаванні, блізкія да сваіх, ён святкаваў перамогу здаровага пачатку ў душы юнага сябра над кастальскім выхаваннем. Езэф даволі спакойна прымаў крытыку кастальскіх парадкаў, а тады, калі айцец Якаў, захоплены сваім тэмпераментам, заходзіў занадта далёка, ён цвяроза адбіваў яго нападкі. Дарэчы, сярод прыніжальных выпадаў старога вучонага супроць Касталіі бывалі і такія, з якімі Езэфу даводзілася часткова згаджацца, і ў адным выпадку за ўвесь час ягонага жыцця ў Марыяфельсе цалкам памяняў сваю думку. Гаворка ідзе пра адносіны кастальскай думкі да сусветнай гісторыі, пра тое, што айцец Якаў называў «поўнай адсутнасцю гістарычнага адчування». Звычайна ён казаў: «Вы, матэматыкі і lusores, выдумалі сабе на патрэбу нейкую дыстыляваную гісторыю, якая складаецца толькі з гісторыі мастацтва; ваша гісторыя не мае ў сабе крыві, яна без рэальнасці: вы выдатна разбіраецеся ў этапах заняпаду лацінскага сінтаксісу ў другім або ў трэцім стагоддзі нашай эры і не маецс ніякага ўяўлення пра Аляксандра, Цэзара або Ісуса Хрыста. Вы абыходзіцеся з сусветнай гісторыяй, як матэматыкі з матэматыкай, у якоіі ёсць толькі тэарэмы і формулы, але няма ніякай рэальнай рэчаіснасці, няма дабра і зла, няма часу, няма ні мінулага, ні будучыні, а ёсць толькі вечная, пляскатая матэматычная цяпе.ршчына».
— Але скажыце, як жа займацца гістарычнай навукай і не імкнуцца ўнесці ў гісторыю нейкі парадак, сістэму? — спытаўся Кнэхт.
— Зразумела, у гісторыю трэба ўносіць парадак, — раздражняўся ў адказ айцец Якаў, — усякая навука — гэта перш за ўсё сістэматызацыя, упарадкаванне і ў той самы час спрашчэнне, нейкае страўліванне для духу таго, што стравіць немагчыма. Мы думаем, што нам удалося адкрыць у гісторыі пэўныя заканамернасці, і мы спрабуем пры раскопках гістарычнай праўды абапірацца на іх. Анатам, які ўскрывае цела, не знаходзіць у ім нічога нечаканага, а бачыць пад эпідэрмай органы, мышцы, звязкі, косці, якія цалкам пацвярджаюць тую схему, якая яму загадзя вядомая. Але калі анатам ба-
чыць ужо толькі сваю схему і праз гэта не дбае пра адзіную ў сваім родзе рэальнасць індывідуальнасці, тады ён касталец, lusor, ён прымервае матэматычныя меркі да аб’екта, які менш за ўсё на гэта прыдатны. Хай той, хто займаецца гісторыяй, надзелены самай кранальнай дзіцячай верай у сістэматызаваную сілу нашага розуму і нашых метадаў, але, апрача гэтага і насуперак гэтаму, яго абавязак — паважаць неспасцігальную праўду, рэальнасць, непаўторнасць таго, што адбываецца. He, дарагі мой, гістарычная навука — гэта не забаўка і не безадказная гульня. Гістарычнае даследаванне вымагае ад нас разумення таго, што мы імкнёмся да чагосьці немагчымага і ўсё ж неабходнага і вельмі важнага. Гістарычнае даследаванне азначае: апусціцца ў хаос і захаваць у сабе веру ў парадак і сэнс. Гэта вельмі сур’ёзная задача, малады чалавек, магчыма, нават трагічная.
3 выказванняў айца Якава, пра якія Кнэхт паведаміў тады ў пісьмах сваім сябрам, прывядзём яшчэ адну характэрную заўвагу.
— Для моладзі вялікія людзі, бадай, тое самае, што і ягадкі ў пірагу сусветнай гісторыі. Канечне, яны ўваходзяць у яе субстанцыю, але зусім не лёгка і не проста, як гэта здаецца, аддзяліць сапраўды вялікіх ад уяўна вялікіх. Уяўна вялікім надае велічы сам гістарычны момант, яго ўгадванне і выкарыстанне. Гісторыкаў і біёграфаў, ужо не кажучы пра журналістаў, якім такое ўгадванне і выкарыстанне гістарычнага моманту, інакш кажучы, сам мімалётны поспех ужо здаецца знакам велічы, — навалам. Любімыя фігуры такіх гісторыкаў: капрал, які за дзень стаў дыктатарам, альбо куртызанка, якой на нейкі час удалося зрабіцца ўладарніцай настрояў імператара. Юнакі, якія мысляць узнёсла, наадварот, пакланяюцца трагічным няўдальцам, пакутнікам, тым, хто спазніўся ўсяго на некалькі хвілін або занадта паспяшаўся. Што да мяне, перш-наперш гісторыка нашага Ордэна бенедыктынаў, дык у сусветнай гісторыі я ніколі не лічыў самымі прывабнымі, дзівоснымі і вартымі вывучэння асобныя асобы і перавароты, паепяховыя або няўдалыя; не, мая любоў і ненасытная цікаўнасць скіраваныя на з’явы, аналагічныя нашай кангрэгацыі, на тыя вельмі даўгавечныя арганізацыі, якія 'спрабуюць выбіраць людзей з душой і розумам, выхоўваць іх і ператвараць нс з дапамогай яўгенікі,
а з дапамогай выхавання, ствараць з іх арыстакратаў па духу, а не па крыві, якія аднолькава здольныя і служыць і загадваць. У гісторыі Грэцыі, напрыклад, мяне зачаравалі не сузор’і герояў і не назойлівыя крыкі на агоры, а доследы піфагарэйцаў і платонавай акадэміі. У кітайцаў мяне найперш зацікавіла працягласць існавання сістэмы Канфуцыя, у гісторыі Еўропы — хрысціянская царква і падданыя ёй ордэнскія арганізацыі, менавіта яны здаюцца мне гістарычнымі аб’ектамі першай велічыні. Тое, што авантурысту можа ўсміхнуцца шчасце і ён заваюе або створыць цэлую імперыю, якая будзе існаваць дваццаць, пяцьдзесят, a то і сто гадоў; тое, што зычлівы летуценнік з каронай на галаве паспрабуе праводзіць сумленную палітыку або зробіць спробу ажыццявіць якую-небудзь культуртрэгерскую мару; тое, што ў выключных умовах народ (або іншая супольнасць людзей) здольны ствараць і перацерпець датуль нечуванае, — усё гэта мне не так цікава, як усё новыя і новыя спробы стварэння інстытутаў, падобных на наш Ордэн, з якіх некаторыя пратрымаліся тысячу і нават дзве тысячы гадоў. Пра святую царкву я не кажу, для нас, веруючых, яна па-за дыскусіямі. Але тое, што кангрэгацыі бенедыктынаў, дамініканаў, а пазней і езуітаў існуюць некалькі стагоддзяў і пасля такой даўжэзнай сваёй гісторыі, насуперак усяму, што адбываецца навакол — усім скажэнням, прыстасаванням і гвалту, які ўчыняецца над імі, — захавалі сваё аблічча і голас, сваю непаўторную душу, — вось у чым для мяне самы дзівосны і варты пакланення гістарычны феномен.
Нават калі ў гневе сваім айцец Якаў бываў несправядлівы, Езэф не мог не здзіўляцца з яго. Пры ўсім гэтым ён і не падазраваў, хто такі на самай справе айцец Якаў, ён бачыў у ім толькі саліднага, нават геніяльнага вучонага, а не гістарычную асобу, якая сама свядома тварыла гісторыю, вядучага палітыка сваёй кангрэгацыі, знаўцу палітычнай гісторыі і палітычных пытанняў сучаснасці, — нездарма ж да яго з усіх бакоў спяшаліся па парады, тлумачэнні, з просьбамі быць пасрэднікам. Каля двух гадоў, да свайго першага водпуску, Кнэхт размаўляў з святым айцом толькі як з вучоным, ведаючы толькі адзін павернуты да яго бок ягонага жыцця, працы, славы і ўплыву. Гэты чалавек умеў маўчаць, маўчаць нават з сябрамі, а яго браты-манахі таксама гэта ўмелі, і нават лепш, чым Кнэхт мог уявіць.
Праз два гады Кнэхт настолькі абвыкся з жыццём у кляштары, наколькі гэта было даступна госцю і наогул чужому чалавеку. Час ад часу ён памагаў арганісту кіраваць матэтным хорам — гэтай танюсенькай нітачкай старадаўняй традыцыі. Ен зрабіў некалькі знаходак у нотным архіве кляштара, выслаў копіі старых п’ес у Вальдцэль і з асаблівай прыемнасцю ў Манпор. Ен сабраў невялікі гурток пачаткоўцаў-аматараў Гульні, у якую як адзін з самых заўзятых вучняў увайшоў і памянёны Антон. Зрэшты, абата Гервасія ён так і не навучыў кітайскай мове, аднак напрактыкаваў яго на сцяблінках крываўніку і паказаў яму найлепшы метад медытацыі над выслоўямі з кнігі аракулаў. Абат спакваля прывык да Езэфа і даўно кінуў свае спробы прыахвоціць госця да віна. Паведамленні, якія ён пасылаў у Вальдцэль у адказ на паўгадавыя афіцыйныя запытанні Магістра Гульні (ці задаволены ў Марыяфельсе Кнэхтам), складаліся толькі з пахвал. У Касталіі ж, намнога ўважлівей, чым гэтыя справаздачы, вывучалі тэмы лекцый і спісы балаў, пастаўленых Кнэхтам удзельнікам курсаў Гульні. А вывучыўшы, знаходзілі, што агульны ўзровень даволі сціплы, але былі радыя ўжо з таго, як малады настаўнік прыстасаваўся да такога ўзроўню, да нораваў і духу кляштара. Але найбольшае і даволі нечаканае задавальненне кастальскае кіраўніцтва атрымала і нават ні словам пра гэта не заікнулася свайму прадстаўніку, калі даведалася пра давяральныя і амаль сяброўскія гутаркі Кнэхта са славутым айцом Якавам.
Гутаркі гэтыя далі багаты плён, пра які, крыху забягаючы наперад, дазволю сабе расказаць ужо цяпер, у кожным разе, пра адзін такі, што найбольш прыпаў Кнэхту да душы. Плод выспяваў паступова, вельмі марудна, прарастаў гэтак жа насцярожана і недаверліва, як прарастае насенне горных дрэў, пасаджанае на ўрадлівы палетак у даліне: яно ўзяло ў спадчыну насцярожанасць і недавер сваіх продкаў, і павольны рост — адна з іх спадчынных якасцяў. Так і мудры стары, які прывык недаверліва кантраляваць самую малую магчымасць уплыву на сябе, дазваляў толькі вельмі паступова і ў малых дозах укараняцца ў сабе таму, што юны сябар і калега з другога полюса падносіў яму ад кастальскага духу. I ўсё ж памалу пасеянае зерне прарасло, і з усяго добрага, што Кнэхт перажыў у кляштары, найлепшым і самым дарагім яму быў гэты скупы,
нясмела праклюнуты з безнадзейных парасткаў давер і самараскрыццё шмат абазнанага старца, яго паступова спеленая і яшчэ павальней усвядомленая павага не толькі да асобы свайго маладзейшага ўвяльбіцельніка, але і да таго, што было ў ім тыпова кастальскай закваскі. Крок па кроку малодшы, здавалася, толькі вучань і слухач, жадны навучыцца, падводзіў айца Якава, які раней вымаўляў словы «кастальскі» або «lusor» не іначай як з іроніяй, а то і як лаянку, — спярша да трывальнасці, а потым і да прызнання, павагі і гэтага спосабу мыслення, і гэтага кастальскага Ордэна, і гзтай спробы стварыць арыстакратыю духу. Урэшце айцец Якаў перастаў скардзіцца на маладосць кастальцаў, якія з іх няпоўнымі двума стагоддзямі, зразумела, адставалі ў гэтым сэнсе ад бенедыктынаў з іх паўтаратысячагадовай гісторыяй; перастаў ён і глядзець на Гульню як на нейкі эстэтычны дэндзізм, перастаў лічыць немагчымай у будучым дружбу і заключэнне нейкага падабенства саюзу паміж няроўнымі і па ўзросце Ордэнамі. Сам Кнэхт яшчэ доўга нават не падазраваў, што Калегія бачыла ў гэтым частковым навароце айца Якава, на які Езэф глядзеў як на асабістую ўдачу, найвышэйшае дасягненне яго марыяфельскай місіі. Час ад часу ён марна круціў сабе галаву — чаго ён, шчыра кажучы, дасягнуў у кляштары, ці выканаў ён сваё даручэнне, ці дае ён карысць і ці не ёсць ягоны прыезд сюды, які спачатку здаваўся яму нейкім вылучэннем і ўзвышэннем, зайздросным для аднагодк'аў, нейкай бясслаўнай адстаўкай, нейкім адгонам у тупік. Ну што ж, думаў ён. навучыцца нечаму можна ўсюды, чаму ж не павучыцца і тут? Хоць, з кастальскага пункту погляду, гэты кляштар, за выключэннем, бадай што, толькі айца Якава, быў не бог всдае які вертаград і ўзор вучонай мудрасці; і ці не закаснеў ён, Кнэхт, жывучы ў такой ізаляцыі сярод самазадаволеных дылетантаў, ці не пачаў ён ужо адставаць у Гульні? Перабароць такія настроі дапамагла яму поўная адсутнасць у ім усякага кар’ерызму і на тую пару ўжо даволі глыбока ўкарэнены ў ім amor fati. Увогуле ж ягонае жыццё тут, у гэтым старавечным кляштары, жыццё госця і сціплага выкладчыка спецыяльнай дысцыпліны, было, бадай што, больш прыемнае, чым апошні час у Вальдцэлі, сярод тамтэйшых гардуноў, і калі доля назаўсёды закіне яго на гэты маленькі калані'яльны поет, ён, магчыма, і паспрабуе ў