• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    доказам, што Антон увогуле абагаўляе старых, не ўлюбляючыся ў іх. А потым яму ў галаву прыйшла іранічная думка, але ён пасаромеўся прызнацца ў гэтым нават самому сабе: як жа бедна ў гэтых сценах прадстаўлена сапраўдная навука, калі на адзінага вучонага, які працуе сур’ёзна, моладзь глядзіць з подзівам, як на яейкае дзіва і казачную істоту! I ўсё-такі гэты пяшчотны пагляд захопленай шаноўлі, якім Антон глядзеў на старога, у лэўнай меры прымусіў Кнэхта ўважлівей зірнуць на вучонага, з таго дня ён пачаў часцей прыглядацца да яго і неўзабаве адкрыў сабе яго рымскі профіль, а спакваля знайшоў тыя ці іншыя рысы, якія оведчылі пра інезвычайны розум і характар айца Якава. А што ён быў гісторык і адзін з самых глыбокіх знаўцаў мінуўшчыны Ордэна бенедыктынцаў, Кнэхт ведаў і да таго.
    Аднаго разу айцец Якаў сам загаварыў да Езэфа; у яго паводзінах не было нічога ад шырокай, падкрэсленазычлівай манеры добрага дзядзькі, ад паказнога выдатнага настрою, што, бадай, наогул было стылем абыходжання з людзьмі ў Марыяфельсе. Ен папрасіў Езэфа пасля нешпара наведаць яго.
    — У маёй асобе, — сказаў ён ціхім, амаль нясмелым голасам, але надзіва ясна выгаворваючы словы, — вы зусім не знойдзеце знаўцу гісторыі Касталіі і яшчэ менш аматара Гульні, але як што нашы два такія розныя Ордэны, як я думаю, сыходзяцца ўсё бліжэй, мне не хацелася б быць збоку, і таму я таксама хацеў бы мець сваю долю карысці з вашага побыту тут.
    Ен гаварыў сур’ёзна, але гэты ціхі голас і стары, такі разумны твар надавалі яго ветлівым словам тую дзівосную шматзначнасць, у якой зліваліся сур’ёзнасць і іронія, шанаванне і ціхая насмешка, пафас і гульня, як гэта можна было адчуць пры сустрэчы двух святых або князёў царквы, назіраючы за іх бясконцымі паклонамі, цырыманіялам ветлівага доўгацярпення. Такое заўважанае ім у кітайцаў спалучэнне перавагі і насмешкі, мудрасці і велягурыстай цырымоннасці падзейнічала на Кнэхта даволі добра; ён падумаў, што такой манеры (Магістр Томас валодаў ёю дасканала) ён даўно ўжо не назіраў, і з радаснай удзячнасцю прыняў запрашэнне. Калі тым самым вечарам ён пайшоў шукаць далёкія пакоі айца Якава ў канцы ціхага флігеля і нерашуча спыніўся, не ведаючы, у якія дзверы пастукацца,
    пачуліся раптам гукі раяля. Ен прыслухаўся і пазнаў: гэта была саната Пёрселя, выконвалі яе без ніякіх прэтэнзій і без віртуознасці, але чыста і строга; цёпла і прыветліва гучала прасветленая музыка з далікатнымІ трохгуччамі, напамінаючы яму пра вальдцэльскія часіны, калі ён такія п’есы іграў з сваім сябрам Фэрамонтэ. Слухаючы з асалодай, ён стаяў і чакаў, пакуль не закончылася саната, якая гучала ў ціхім прызмерклым калідоры так адзінока і самотна, так дзёрзка і цнатліва, так па-дзіцячы і разам з такой невыказнай перавагай, як гучыць усякая добрая музыка сярод нсматы гэтага свету. Ен пастукаўся. Пачулася: «Зайдзіце!», і айцец Якаў сустрэў яго са сціплай годнасцю; на невялікім раялі яшчэ гарэлі дзве свечкі. На пытанне Кнэхта айцец Якаў адказаў, што кожнага вечара ён іграе па паўгадзіны, а то і па гадзіне, працу сваю канчае, калі зусім цямнее, і перад сном ніколі не піша і не чытае. Яны загаварылі пра музыку, пра Пёрселя, Гендэля, пра даўгія музычныя традыцыі бенедыктынцаў, пра гэты Ордэн, які зусім не цураецца музаў, з гісторыяй якога Кнэхт хацеў пазнаёміцца бліжэй. Гутарка ажывілася, гаварылі па тысячы пытанняў, веды старога ў гісторыі былі проста фенаменальныя, аднак ён не адмаўляў, што гісторыя Касталіі, самой кастальскай думкі і кастальскага Ордэна яго цікавіла мала; не змоўчаў ён і пра свае даволі крытычныя адносіны да гэтай самай Касталіі, Ордэн якой ён схільны разглядаць як перайманне хрысціянскіх кангрэгацый, блюзнерчае перайманне, бо кастальскі Ордэн не абапіраецца ні на рэлігію, ні на бога, ні на царкву. Кнэхт з пашаноўчай увагай выслухаў гэтыя крытычныя заўвагі, але адзначыў сабе: што да рэлігіі, бога і царквы, дык апрача рымска-каталіцкага і бенедыктынскага тлумачэння магчымыя і іншыя, ды яны і існавалі, і ніхто не будзе адмаўляць чысціню іх намераў і глыбокі след, які яны пакінулі ў духоўным жыцці.
    — Несумненна, — згадзіўся айцец Якаў. — Вы, мусіць, маеце на ўвазе пратэстантаў. Але яны не здолелі захаваць ні рэлігіі, ні царквы, хоць у свой час выявілі не абы-якую мужнасць і далі з свайго асяроддзя даволі гожых людзей. У маім жыцці былі гады, калі я шмат увагі аддаваў вывучэнню ўсялякіх спробаў прымірыць узаемна варожыя хрысціянскія выравызнанні і цэрквы, асабліва мяне цікавіў час каля тысяча сямісотага года.
    калі жылі такія людзі, як філосаф і матэматык Лейбніц і гэты дзівосны фантастычны граф Цынцэндорф, якія не шкадавалі сілы, каб зноў звесці ў брацтве варагуючых братоў. I наогул, васемнаццатае стагоддзе, як бы «ам часам ні здавалася, што тады паяаваў дух павярхоўны і дылетанцкі, у сэнсе гісторыі духоўнай культуры незвычайна цікавы і шматгранны, і менавіта пратэстанты гэтага стагоддзя няраз займалі мае думкі. Аднойчы я знайшоў сярод іх філолага, педагога і выхаваўцу буйнога даравання, між іншым, швабскага піетыста, чалавека, чый маральны ўплыў можна прасачыць на працягу двух наступных стагоддзяў, — аднак мы ўхіліліся, вернемся лепей да пытання пра заканамернасць і пра гістарычную місію ордэнскіх арганізацый.
    — He, дазвольце, — усклікнуў Кнэхт, — прашу вас хоць яшчэ крыху расказаць мне пра гэтага педагога, пра якога вы толькі што згадалі. Мне здаецца, я здагадваюся, пра каго гаворка.
    — Пра каго ж?
    — Спачатку я падумаў, што пра Франка з Гале, але ж вы сказалі, што ён шваб, і тут ужо мова магла быць толькі пра Егана Альбрэхта Бенгеле.
    Смех, і твар вучонага заззяў радасцю.
    — Вы здзіўляеце мяне, дарагі! — усклікнуў ён жыва. — I праўда, я меў на ўвазе Бенгеле. Але адкуль вы пра яго ведаеце? Няўжо ў вашай дзівоснай Правінцыі лічыцца за правіла ведаць такія даўні’я падзеі і забытыя імёны? Mary вас запэўніць, апытайце ўсіх святых айцоў, настаўнікаў і послухаў нашага кляштара, дадайце да іх яшчэ два пакаленні, і ніхто не назаве вам гэтага імя.
    — У Касталіі яго таксама мала хто ведае, мабыць, ніхто, апрача мяне і двух маіх сяброў. Нейкі час сам сабе я займаўся вывучэннем васемнаццатага стагоддзя і піетызму, якраз тады і натыкнуўся на двух швабскіх тэолагаў, якія вельмі мяне здзівілі і спрычынілі маё пакланенне ім, з іх менавіта Бенгеле здаўся мне тады ідэалам педагога і настаўніка моладзі. Я так захапіўся гэтым чалавекам, што нават папрасіў перазняць мне з старадаўняй кнігі ягоны партрэт, і ён доўга ўпрыгожваў мой пісьмовы стол.
    Айцец Якаў усё яшчэ ўсміхаўся.
    — У такім разе наша сустрэча адбылася пад незвычайным знакам, — сказаў ён. — Уражвае ўсё адно тое,
    што абодва мы натыкнуліся на гэтага ўсімі забытага чалавека. Аднак, бадай што, яшчэ больш здзіўляе, якім чынам гэтаму швабскаму пратэстанту ўдалося амаль адначасова лаўплываць на бенедыктынскага манаха і майстра Гульні з Касталіі. Між іншым, я ўяўляю сабе вашу Гульню як нейкае мастацтва, на якое патрэбна багатая фантазія, і таму вельмі здзіўлены, што такі чалавек, які мысліць вельмі цвяроза, як Бенгеле, мог прыцягнуць вашу ўвагу.
    Цяпер і Кнэхт засмяяўся.
    — Ну што ж, варта вам толькі ўспомніць шматгадовае вывучэнне Бенгелем Адкрыцця Іаана Багаслова і яго сістэму тлумачэння прароцтваў з гэтай кнігі, як вы згодзіцеся, што наш сябар не цураўся і таго, што супярэчыць цвярозасці.
    — Згодзен, — весела сказаў айцец Якаў. — А як жа вы растлумачыце такую супярэчнасць?
    — Калі вы дазволіце мне адказаць вам жартам, дык я сказаў бы: Бенгеле, сам таго не ўсведамляючы, палка шукаў і прагнуў здабыць адно — Гульню шкляных перлаў. Я залічваю яго да тайных папярэднікаў і прабацькоў нашай Гульні.
    Айцец Якаў зноў стаў сур’ёзны і асцярожна сказаў:
    — Вельмі смела ўключаць менавіта Бенгеле ў радавод вашай Гульні. Чым вы дакажаце вашу думку?
    — Я. вядома, пажартаваў, але жарт гэты такі, што можна і настойваць на ім. Яшчэ ў маладыя гады, яшчэ да таго, як ён заняўся Бібліяй, Бенгеле расказаў аднаму свайму сябру пра нейкі план энцыклапедычнай працы, дзе ўсе галіны ведаў, вядомыя ў яго час, былі б суразмерна зведзены ў адным ракурсе ў пэўны парадак. A гэта і ёсць якраз тое, што робіць наша Гульня.
    — Але ж гэта тая самая ідэя энцыклапедыі, з якою насілася ўсё васемнаццатае стагоддзе! — усклікнуў айцец Якаў.
    — Менавіта яна, — адказаў Кнэхт. — Але Бенгеле імкнуўся не толькі, так сказаць, да сінаптычнай радапаложанасці ўсіх галін ведаў і даследаванняў, але і да супражэння іх унутранай сутнасці, да нейкага арганічнага парадку. Ен быў на дарозе да пошукаў агульнага паказальніка, а гэта адна з асноўных ідэй Гульні. Скажу больш: калі б у Бенгеле было пад рукой нешта падобнае на сістэму нашай Гульні, ён, магчыма, пазбег бы
    сваёй самай вялікай памылкі з пералікам прарочных лічбаў і абвяшчэннем антыхрыставага прышэсця і тысячагадовага царства. Бенгеле так і не здолеў знайсці жаданы агульны кірунак да прыкладання сваіх шматлікіх талентаў. Вось чаму яго матэматычны талент у спалучэнні Э'-яго празорлівасцю як філолага і нарадзіў тую мешаніну дакладнасці і фантастыкі, якім з’яўляецца яго «Сістэма часоў», якой ён аддаў не адз'ін год свайго жыцця.
    — Добра, што вы не гісторык, — сказаў Якаў, — у вас сапраўды вялікая схільнасць да фантазій. Аднак я зразумеў, што вы маеце на ўвазе; педант я толькі ў сваёй вузкай спецыяльнасці.
    Гутарка выдалася плённай, стала як бы пазнаваннем аднаго адным, нараджэннем нечага падобнага на дружбу. Вучонаму-бенедыктынцу здавалася не выпадковым або, прынамсі, выключным выпадкам тая акалічнасць, што абодва яны — ён у сваім бенедыктынскім свеце, a малады чалавек у кастальскім — зрабілі гэтую знаходку, адкрылі беднага кляштарнага настаўніка з Вюртэмберга, адначасова далікатнага сэрцам і незвычайна стойкага, летуценнага і цвярозай думкі чалавека; нешта, мусіць, звязвала іх абодвух, калі на іх падзейнічаў адзін і той непрыкметны магніт. I сапраўды, з таго вечара, які пачаўся санатай Пёрселя, гэтае «нешта», гэтая сувязь зрабілася існай. Айцец Якаў цешыўся кампаніяй з такім развітым і ў той самы час такім адкрытым для ўсяго новага юным розумам, такая радасць не часта выпадала на яго долю; а Кнэхт глядзеў на гутаркі з гісторыкам, на вучэнне, што ўжо ў яго пачалося, як на новую прыступку да «абуджэння», якім ён лічыў усё сваё жыццё. Адным словам, дзякуючы айцу Якаву ён далучыўся да гістарычнай навукі, зведаў заканамернасці і супярэчнасці вывучэння гісторыі і гістарычных прац, а ў пазнейшыя гады, звыш таго, навучыўся глядзець на сучаснасць і на сваё жыццё як на гістарычную рэальнасць.