• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    а можа, нават і болей. Ты добра ведаеш рытм кляштаряага жыцця, ты навучыўся прыстасоўвацца да яго. Hi ў якім разе нельга ўдаваць, быццам мы прыспешваем, справа гэтая павінна выспеліцца сама, тады толькі і след гаварыць пра яе, праўда ж? Спадзяюся, што ты згодзішся з такой прапановай, і прашу цябе сказаць усе свае сумненні, калі яны ў цябе ёсць. Калі ты хочаш, магу даць табе некалькі дзён на роздум.
    Кнэхт сказаў, што адтэрміноўка яму не патрэбная, некаторыя папярэднія гутаркі ўжо падрыхтавалі яго да такой прапановы, і ён гатовы выканаць давераную яму місію, аднак тут жа дадаў:
    — Вам павінна быць вядома, што такога роду даручэнні ўдаюцца лепш за ўсё тады, калі іх выканаўца не вымушаны заглушаць унутранае супраціўленне. Супраць самой місіі я не маю нічога, я цалкам усведамляю яе важнасць і спадзяюся справіцца. Але пэўная трывога ў мяне ўзнікае ў сувязі з маёй будучыняй. Прашу вас, Magister, выслухаць маё досыць эгаістычнае прызнанне і просьбу. Як вы ведаеце, я адэпт Гульні і, гасцюючы ў святых айцоў, прапусціў два гады, нічога новага ў Гульні не навучыўшыся і часткова страціўшы сваё ўменне, а цяпер да гэтых двух гадоў дадасца сама мала яшчэ адзін, а магчыма, два. А мне не хацелася б адставаць. Таму я прашу вас даваць мне кароткатэрміновыя водпускі на паездкі ў Вальдцэль і на ўстанаўленне рэгулярнай радыёсувязі, каб слухаць даклады і заняткі sa­mara семінара адэптаў Гульні.
    — Ахвотна даю сваю згоду, — усклікнуў Магістр, і ў тоне яго адчувалася, што ён лічыць размову скончанай. Але Кнэхт выказаў і другі клопат, менавіта: каб у выпадку, калі даручэнне ў Марыяфельсе будзе выканана, яго не адправілі ў Рым на дыпламатычную службу.
    — А такая перспектыва, — закончыў ён, — вельмі прыгнятала б мяне і перашкодзіла б паспяховаму выкананню вашага даручэння. Цягнуць дыпламатычную лямку — не, гэта не па мне.
    Магістр ссунуў бровы і асуджальна падняў палец:
    — Ты кажаш пра «дыпламатычную лямку» — няўдалыя ты выбраў словы. Далібог, ніхто і не думаў прымушаць цябе цягнуць нейкую «лямку», гаворка ідзе хутчэй пра павышэнне, вылучэнне. Я не ўпаўнаважаны даваць тлумачэнні альбо абяцанні наконт таго, якія
    будуць намеры на выкарыстанне цябе ў будучым. Аднак у пэўнай меры я магу зразумець тваю заклапочанасць і спадзяюся, што змагу дапамагчы табе, калі твае трывогі спраўдзяцца. А цяпер паслухай мяне: ты маеш пэўны дар заваёўваць сімпатыі і любоў, незычлівец мог бы назваць цябе charmeur Магчыма, гэта твой дар і заахвоціў Касталію двойчы пасылаць цябе ў Марыяфельс. Аднак не злоўжывай ім, Езэф, не старайся набіваць сабе цану. Калі табе сапраўды ўдасца заваяваць айца Якава, тады і настане зручны момант абвясціць пра тваю просьбу ў Калегіі. Цяпер не час на гэта. Паведамі мне, калі ты выбсрашся ў дарогу.
    Моўчкі прыняў Ёзэф Магістравы словы, больш прыслухоўваючыся да прыхаванай за імі зычлівасці, чым да вымовы, якая ў іх прагучала, і неўзабаве пасля гэтай гутаркі паехаў у Марыяфельс.
    Там упэўненасць, якую спараджае ясна пастаўленая задача, выявіла сябе вельмі добра. Да таго ж важная і ганаровая задача гэта ў адных адносінах супала з патаемным жаданнем самога выканаўцы: як мага бліжэй сысціся з айцом Якавам і заваяваць яго дружбу. Тое, што да місіі яго ставяцца сур’ёзна, што і сам ён як бы павышаны ў рангу, даказвалі яму і змененыя адносіны кляштарнага начальства, асабліва абата; адносіны былі вельмі мілыя, як і датуль, і ўсё ж на нейкую ледзь прыкметную долю больш паважлівыя. Цяпер ён ужо быў не проста госцем без тытулу і рангу, якога прывячаюць дзеля месца, адкуль ён прыехаў, і з прыхільнага стаўлення да яго асабіста, цяпер яго прымалі як высокую асобу Касталіі, прыкладна як паўнамоцнага пасла. Кнэхт ужо не быў сляпы на такія рэчы і рабіў свае высновы.
    Аднак у манерах айца Якава ён не знайшоў перамены: Езэфа глыбока кранулі прыветлівасць і прыя.знасць, з якімі сустрэў яго вучоны, без ніякіх напамінаў ён загаварыў пра заняткі. Адпаведна гэтаму расклад дня ў Кнэхта выглядаў крыху інакш, чым раней. Цяпер у яго планах курс Гульні займаў далёка не першае месца, а пра яго заняткі ў музычным Архіве, а таксама пра яго таварыскае супрацоўніцтва з арганістам увогуле больш не заходзілася. Вышэй за ўсё цяпер ставіліся ўрокі айца Якава, прысвечаныя адначасова некалькім
    1 чараўнік (фр.).
    дысцыплінам гістарычнай навукі, бо патэр уводзіў свайго ўлюбёнца не толькі ў пачатковую гісторыю ордэна бенедыктынаў, але і ў крыніцазнаўства ранняга сярэднявечча, апрача таго, аддаваў не менш як гадзіну чытанню старадаўніх храністаў у арыгінале. Мабыць, яму прыпала да душы Кнэхтава просьба дазволіць юнаму Антону ўдзельнічаць у гэтых супольных занятках, але ён даволі лёгка пераканаў Езэфа, што нават самая зычлівая трэцяя асоба абцяжарыць такія прыватныя ўрокі, і Антон, які нічога не падазраваў пра заступніцтва Кнэхта, быў запрошаны толькі на чытанне храністаў, што напоўніла яго шчасцем і ўдзячнасцю. Несумненна, гэтыя заняткі далі маладому послуху, пра далейшы лёс якога нам нічога не вядома, сапраўдную асалоду і былі высокім вырозніваннем і стымулам: два самыя светлыя і арыгінальныя інтэлекты свайго часу зрабілі яму гонар запрасіць на ўдзел у іх працы, прысутнічаць пры іх гутарках. У адказ на ўрокі святога айца Кнэхт, адразу пасля заняткаў крыніцазнаўствам і эпіграфікай, уводзіў яго ў гісторыю і структуру Касталіі і знаёміў з асноўнымі ідэямі Гульні, пры гэтым вучань ператвараўся ў настаўніка, а паважаны педагог ва ўважлівага слухача, чые пытанні і суровая крытыка маглі каго хоч паставіць у тупік. Недавер айца Якава да ўсяго кастальскага ніколі не затухаў. He бачачы ў аснове кастальскага духу сапраўднай рэлігійнасці, ён наогул сумняваўся ў здольнасці Касталіі стварыць тып чалавека, які можна было б прыняць усур’ёз, хоць у асобе Кнэхта перад ім быў высакародны ўзор менавіта такога выхавання. Пасля таго як дзякуючы іх агульным заняткам з айцом Якавам адбылося нешта падобнае да навароту (калі наогул пра такое можна казаць) і ён даўно ўжо вырашыў садзейнічаць збліжэнню Касталіі з Рымам, недавер яго ўсё яшчэ не знік цалкам: Кнэхтавы нататкі, зробленыя адразу пасля гутарак, поўныя дзівосных прыкладаў гэтага. Прывядзём адзін такі:
    Айцец Якаў: Вы, кастальцы, вялікія віртуозы ў вучонасці і эстэтыцы, вы вымяраеце важкасць галосных у старадаўнім всршы і суадносіце яе формулу з арбітай якой-небудзь плансты. Гэта цудоўна, але гэта — гульня. He што іншае, як гульня ёсць і ваша тайна тайнаў, і ваш сімвал — Гульня перлаў. Гатовы прызнаць, што вы спрабуеце ператварыць гэту мілую Гульню ў нешта падобнае на таемнасць і хоць у сродак духоўнага ўзвы-
    шэння. Аднак жа таемнасці не ўзнікаюць з такіх намогаў, і Гульня застасвда гульнёй.
    Езэф: Вы лічыце, святы айцец, што нам не хапае тэалагічнай асновы?
    Айцец Якаў: Ды што там, пра тэалогію мы лепей памаўчым, вы далёкія ад яе. Няблага было б вам закласці падмурак больш просты, антрапалагічны, напрыклад, — жыццёвае ўменне і жыццёвыя веды пра чалавека. He, не ведаеце вы чалавека, нс ведаеце ні ў ягонай жывёльнасці, ні ў ягоным богападабенстве. Вы ведаеце толькі кастальца, адмысловы від, штучна выведзены доследны экземпляр.
    Кнэхту гэта быў, зразумела, шчаслівы выпадак: суполыіыя заняткі давалі яму самыя шырокія магчымасці перацягнуць айца Якава на бок Касталіі і пераканаць яго ў каштоўнасці саюзніцтва. Нават больш, стваралася становішча, якое настолькі адпавядала яго самым запаветным жаданням, што вельмі хутка ў ім загаварыла сумленне. Яму пачало здавацца сорамам, што гэты такі паважаны чалавек сядзіць, давсрыўшыся яму, тут побач, прагульваецца па галерэі і не здагадваецца пра тое, што зрабіўся аб’ектам і мэтай тайных палітычных планаў і дзеянняў. Кнэхт ужо не мог больш мірыцца з такім становішчам і толькі пачаў быў прыдумваць форму, у якой ён выкажа сваё прызнанне, як стары, на яго вялікае здзіўленне, сам апярэдзіў яго.
    — Дарагі дружа, — сказаў ён аднойчы, нібы знячэўку, — мы проста дзівосным чынам прыдумалі сабе ў найвышэйшай ступені прыемны і, спадзяюся, плённы спосаб зносін. Абодва роды дзейнасці, якія ва ўсім маім жыцці былі ў мяне самымі любімымі — вучыць і вучыцца — выдатна сумяшчаюцца ў нашых агульных занятках, і мне яны прыдаліся вельмі дарэчы, 'бо я пачынаю старэць і не мог бы прыдумаць сабе больш гойнай тэрапіі, чым нашы заняткі. Дык вось, што да мяне, дык я пры гэтым абмене, ва ўсякім разе, застаюся ў выйгрышы. Але я зусім не ўпэўнены, што і вы, мой дружа, слушней, тыя, хто паслаў вас сюды і на службе ў каго вы стаіце, выдабудуць з усяго, што тут адбываецца, выгоды, якія яны, магчыма, спадзяюцца здабыць. Мне хацелася б папярэдзіць магчымае расчараванне, да таго ж я не хачу, каб паміж намі ўзніклі якія-небудзь няяснасці, а таму дазвольце мне, старому практыку, задаць адно пытанне: як мяне ні радуюць вашы пагасціны ў
    нашым мілым кляштары, яны, вядома, не раз здзіўлялі мяне. Да нядаўняга часу, карацей, да вашага водпуску, я лічыў, што мэта і сэнс вашага жыцця тут вам самім па меншай меры не зусім ясныя. Ці правільныя мае назіранні?
    Кнэхт пацвердзіў, і айцец Якаў гаварыў далей:
    — Выдатна. Але пасля вашага вяртання з водпуску адбыліся перамены. Вас больш не мучаць ні думкі, ні клопаты пра мэту вашага прыезду сюды, вы іх ужо ведаеце. Так гэта? Выдатна. Значыцца, я на правільнай дарозе. Верагодна, і мае здагадкі пра мэту вашага прыезду сюды таксама правільныя. Вы выконваеце дыпламатычнае даручэнне, і датычыцца яно не кляштара і не нашага абата, яно датычыцца мяне... Цяпер вы бачыце, што ад вашай тайны ўжо мала чаго засталося. Каб цалкам прасвятліць сітуацыю, я раю вам паведаміць мне да канца ўсё астатняе. Дык якое ж у вас даручэнне?
    Кнэхт падхапіўся, разгублены, амаль у роспачы стаяў ён перад старым. Потым усклікнуў:
    — Вы маеце рацыю! Зрэшты, палегчыўшы маё становішча, вы ў той самы час і прысаромілі мяне, запабегшы маім намерам. 3 нейкага часу я кручу сабе галаву, якім чынам надаць нашым адносінам тую яснасць, якой вы толькі што так проста дасягнулі. На шчасце, мая просьба аб дапамозе і ваша згода ўвесці мяне ў вашу навуку адбыліся да майго водпуску, a то і праўда магло здацца, што гэта толькі дыпламатычныя хітрыкі з майго боку і нашы заняткі •— толькі зачэпка.