• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Якраз каля таго часу, калі было адпраўлена гэтае пісьмо да Карла. Кнэхт дабіўся ад айца Якава, каб той у кароткім пасланні да кастальскага Ордэна адказаў станоўча на вядомае пытанне; ад сябе ж стары вучоны прыпісаў просьбу, каб «любімага тут майстра Гульні шкляных перлаў Езэфа Кнэхта», які ўдастоіў яго privatissimum de rebus Castaliesibus пакінулі яшчэ на нейкі час у Марыяфельсе.
    Зразумела, у Вальдцэлі палічылі за гонар задаволіць гэту яго просьбу. Кнэхт, які яшчэ нядаўна наракаў, што ён такі далёкі ад «збору ўраджаю», атрымаў прадпісанае кіраўніцтвам Ордэна і панам Дзюбуа пісьмо са словамі ўдзячнасці за выкананне даручэння. Самая важная ў гэтым вельмі афіцыйным пасланні і найбольш радасная для яго (ён пераможна паведаміў пра гэта Фрыцу) была кароткая фраза наступнага зместу: «Магістр Гульні давёў да ведама Ордэна пра жаданне адрасата вярнуцца ў Vicus lusorum, і Ордэн згадзіўся, пасля выканання даручэння, задаволіць хадайніцтва». Гэта месца Езэф прачытаў нават айцу Якаву, прызнаўшыся, што яно радуе яго і як ён баяўся, што яго назаўсёды пазбавяць магчымасці жыць у Касталіі і адправяць у Рым. Pater з смехам адказаў:
    — Вось бо, такая ўжо ўласцівасць ордэнскіх арганізацый, мой дружа, ахвотней жывеш ва ўлонні іх, чым на перыферыі або — не дай бог — у выгнанні. Раю вам
    1 спецыяльныя заняткі для прысвячэння ў кастальскія справы
    хутчэй забыць усё тое нямногае, што вы зведалі пра палітыку, у чыёй небяспсчнай блізкасці вы тут апынуліся, на яе ў вас няма ніякіх задаткаў. Аднак жа гісторыі не здраджвайце, хоць бы яна і заставалася для вас пабочным і аматарскім заняткам. Для гісторыка, трэба прызнацца, у вас ёсць усё. А цяпер давайце, пакуль вы яшчэ ў мяне, павучымся адзін у аднаго.
    Дазволам часцей бываць у Вальдцэлі Кнэхт, відаць, так і не скарыстаўся; але ён слухаў па радыё заняткі семінара і некаторыя даклады, а таксама перадачу цэлых партый Гульні. Седзячы ў старадаўняй кляштарнай гасцёўні, ён нібы прысутнічаў ва ўрачыстай зале Vicus lusorum, прымаў удзел у свяце, калі там аб’яўлялі вынікі спаборніцтва. Ен паслаў у Вальдцэль не надта своеасаблівую і не лераваротніцкую, але дастаткова салідную і выштукаваную партыю, якой ён сам ведаў цану, а таму чакаў пахвальнага ўпамінання або трэцяй, магчыма, нават другой прэміі. На сваё здзіўленне, ён пачуў, што яму прысудзілі першую, і яшчэ не паспеў парадавацца, як вяшчальнік Магістра Гульні сваім прыгожым нізкім голасам назваў і другога прызёра — Тэгулярыуса. Вось ужо і праўда было чым захапляцца: абодва яны поруч выйшлі пераможцамі з гэтага спаборніцтва. He слухаючы далей, ён ускочыў і пабег уніз па лесвіцы і праз гулкі калідор — на волю. У пісьме да старога Магістра музыкі, напісаным у тыя дні, мы чытаем: «Я вельмі шчаслівы, Вялебны, як ты, мусіць, і сам сабе ўяўляеш. Спачатку поспех маёй місіі і ганаровае прызнанне яго кіраўніцтвам Ордэна, разам з такой важнай для мяне перспектывай хуткага вяртання дамоў, да сяброў, да Гульні, замсст далейшага выкарыстання на дыпламатычнай службе, — а потым і першае месца, і прэмія ў спаборніцтвах за прэмію, да якое я з фармальнага боку прыклаў немалыя намаганні; але яна па даволі грунтоўных прычынах зусім не вычэрпвае ўсяго, што я мог бы зрабіць. I яшчэ да таго, радасць падзяліць гэты поспех з сябрам — сапраўды, ці не занадта на адзін раз. Я шчаслівы, так, алс не стаў бы бажыцца, што мне лёгка. За такі кароткі час або за час, які здаўся мне кароткім, усё гэта звалілася на мяне надта раптоўна і не ў меру шчодра; да пачуцця ўдзячнасці дамешваецца нейкі страх, быццам дастаткова дадаць усяго адну кроплю ў напоўненую да берагоў пасудзіну, і ўсё зноў будзе пастаўлсна пад сумненне. Але прашу
    цябе, глядзі на гэта так, як калі б я гэтага не казаў, тут кожнае слова лішняе».
    Нам яшчэ давядзецца ўбачыць, што гэтай напоўнснай да берагоў пасудзіне неўзабаве наканавана ўвабраць куды больш чым адну кроплю. Аднак да гэтага Езэф аддаўся свайму шчасцю і дамяшанаму да шчасця страху так поўна і безумоўна, як калі б ужо загадзя ўгадваў вялікія перамены. Для айца Якава гэтыя некалькі месяцаў таксама выдаліся шчаслівымі і праляцелі всльмі хутка. Яму шкада было траціць такога калегу і вучня, і ён спрабаваў пад час саміх урокаў і яшчэ больш — у свабодных гутарках перадаць яму як мага больш з таго пранікнення ў вышыні і бездані чалавечага быцця і гісторыі народаў, якое давялося яму набыць за сваё жыццё працаўніка і мысліцеля. Часам ён заводзіў гаворку пра мэту і вынікі місіі Кнэхта, пра магчымасць і каштоўнасць дружбы і палітычнай згоды паміж Рымам і Касталіяй, рэкамендаваў Езэфу вывучыць тую эпоху, вынікамі якой стала заснаванне кастальскага Ордэна, а таксама паступовае адраджэнне і новы ўздым Рыма пасля перыяду прыніжальных выпрабаванняў. Ен параіў яму пазнаёміцца з двума творамі пра Рэфармацыю і царкоўную схізму ў шаснаццатым стагоддзі, горача раіў заўсёды аддаваць псравагу непасрэднаму аналізу крыніц і ўсякас абмежаванне канкрэтнымі тэмамі чытанпю разбухлых сусветна-гістарычных прац, прычым не ўтойваў свайго глыбокага недаверу да любога роду філасофіі гісторыі.
    MAGISTER LUDI
    Свой канчатковы ад’езд у Вальдцэль Кнэхт вырашыў перанесці на вясну, калі звычайна адбывалася вялікая публічная Гульня — Ludus anniversarius або sollcmnis
    Хоць эпоха росквіту гэтых Гульняў даўно ўжо прайшла, адышла назаўсёды ў мінулае, — час, калі штогадовая Гульня цягнулася некалькі тыдняў, калі з усіх канцоў свету на яе з’язджаліся высокапастаўленыя і прадстаўнічыя асобы, — усё ж вясновыя соймы з іх урачыстай Гульнёй, якая трывала ад дзесяці да чатырнаццаці дзён, былі для кастальцаў вялікай святочнай падзеяй года,
    1	Штогадовая, альбо ўрачыстая гульня (лач.).
    святам не без высокага рэлігійнага і этычнага значэння, бо гэта паядноўвала прадстаўнікоў усіх, зусім не заўсёды аднадушных кірункаў і тэндэнцыіі Касталіі, як бы наладжваючы мір паміж сябелюбствам асобных дысцыплін і абуджаючы ўспаміны пра адзінства, якос ўзвышаецца над множнасцю. Для веруючых свята мела таямнічую сілу сапраўднага прысвячэння, для нявсруючых было, прынамсі, заменай рэлігійнага абраду, а тым і другім — абмываннем у самых чыстых крыніцах хараства. Так калісьці «Пакуты» Егана Себасцьяна Баха (не так у час іх стварэння, як у тое стагоддзс, якое прыйшло за іх вяртаннем свету) былі ўдзельнікам і слухачам часткова сапраўдным рэлігійным дзействам і таемнасцю, часткова трапятлівым сузіраннем і заменай веры, усім разам — урачыстай маніфестацыяй мастацтва і creator spiritus
    Кнэхту нс цяжка было атрымаць ухваленне свайго плана як у кляштарных інстанцый, так і ў сваёй Калегіі. Ен яшчэ не мог рэальна ўявіць сабе, якім будзе яго становішча пасля прыезду ў маленькую рэспубліку Vicus lusorum, аднак ён лічыў, што вельмі хутка на яго ўскладуць ганаровы абавязак якой-небудзь пасады або даручэння. Пакуль жа ён радаваўся вяртанню, сустрэчы з сябрамі, блізкаму святу, радаваў сябе апошнімі заняткамі з айцом Якавам, з годнасвю і нс без прыемнасці прымаў усялякія знакі прыхільнасці, якімі абат і капітул палічылі магчымым і патрэбным асыпаць яго на провадах. Потым ён вырушыў у дарогу, не без шчымлівага пачуцця расстання з ужо любым месцам і з пройдзеным адрэзкам жыцця, аднак у выніку сузіральніцкіх практыкаванняў да падрыхтоўкі да штогадовай Гульні (ён іх правёў без кіраўніка і без таварышаў, але строга трымаючыся прадпісанняў), у яго паявіўся і святочны настрой. Ен не пагоршаў, калі яму не ўдалося ўгаварыць айца Якава прыняць запрашэнне Магістра Гульні і паехаць разам з ім на свята: Кнэхту была зразумелая стрыманасць старога антыкастальца, сам жа ён на нейкі час адчуў сябе вызваленым ад усіх гнятлівых абавязкаў і загадзя аддаўся ўцехам чаканых урачыстасцей.
    Святы маюць свас законы. Цалкам праваліцца сапраўднае свята ніколі не можа, нават пры нсспры-
    1	творчы дух poqj.
    яльным умяшанні вышэйшай сілы; цвёрдаму ў веры шэсце з крыжам і пад ліўнем мае сваю ўрачыстасць, яго не збянтэжыць і прыгарэлы святочны пачастунак, a таму адэпту Гульні кожны гадавы Ludus ёсць свята і ў пэўным родзе свяшчэннадзейства. Тым не меней, як мы ўсе добра ведаем, бываюць святы і Гульні, калі ўсё асабліва добра ладзіцца, адно акрыляе і ўзвышае другое, гэта здарасцца і з музычнымі, і з тэатральнымі прадстаўленнямі, якія без больш-менш яўных прычын, быццам пад чарамі, дасягаюць незвычайных вышыняў, пакідаючы ў душы ўдзельнікаў глыбокі след, тым часам як другія, зусім не горш падрыхтаваныя, застаюцца нс больш як сумленнай працай. Паколькі нараджэнне такога ўзнёслага пачуцця належыць у пэўнай меры ад душэўнага стану ўдзельніка, трэба прызнаць, што Кнэхт быў найлепшым чынам падрыхтаваны: ніякія клопаты не ўнуралі яго, ён з гонарам вяртаўся з чужыны і жыў у радасным чаканні будучыні.
    Аднак гэтым разам Ludus sollemnis не было наканавана стаць восеньскім дзівам, асабліва асвячоным і зіхоткім святам. Штогадовая Гульня была на гэты раз бязрадаснай, надзіва нешчаслівай, каб крыху, дык і зусім прапашчай. Хоць многія прысутныя адчулі ўзвышаныя пачуцці і багавейнасць, але, як і заўсёды ў такіх выпадках, тыя, што ладзілі свята і адказвалі за яго, асабліва востра адчулі загушчаную над усім святам грузлую атмасферу няўдачы, няспынных перашкод і проста нсшанцавання. Але Кнэхт не быў сярод тых, хто асабліва хваравіта перажываў, хоць, зразумела, і ён адчуў пэўнае расчараванне ў сваіх узнёслых спадзяваннях; тым не меней яму, хто не быў непасрэдным удзслькам і не нёс ніякай адказнасці, удалося ў тыя дні, нягледзячы на тое, што ўрачыстасць не была пазначана мілатою сапраўднай святасці, прасачыць багавсйна за ўсёй дасціпна пабудаванай Гульнёй і без перашкоды даць адгучаць у сабе медытацыі, адчуць ва ўдзячным парыванні знаёмую ўсім гасцям гэтых Гульняў атмасферу свята і ахвярнасці, містычнага зліцця ўсёй абшчыны слухачоў каля ног божышча, што ўрачыстая Гульня здольная даць нават тады, калі яна для вузкага кола арганізатараў «правалілася». Але і ён не застаўся нсадчувальны да фатальнага прадвызначэння, якое навісла над гэтым святкаваннем. Сама Гульня, яе план і структура былі бездакорныя, як і ўсе гульні Магістра Тома-
    са, нават больш, гэтая Гульня была ці не самая ўражлівая, самая наіўная і непасрэдная. Але выкананне яе гнала злая доля, і ў Вальдцэлі да гэтага часу пра яе не забыліся.