Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Калі Кнэхт за тыдзень да пачатку свята прыехаў у Вальдцэль зарэгістравацца ў канцылярыі Селішча Гульні, Я'го прыняў не Магістр, а ягоны намеснік Бэртрам, які хоць і вельмі ласкава прывітаў яго, аднак даволі суха і крыху рассеяна паведаміў, што шаноўны Магістр днямі захварэў, а ён, Бэртрам, недастаткова інфармаваны пра Кнэхтаву міеію. А таму ён не можа прыняць у яго справаздачу, а просіць Кнэхта выправіцца ў Хірсланд, далажыць пра сябе кіраўніцтву Ордэна, там жа афіцыйна адзначыць сваё вяртанне і чакаць далейшых пастаноў. Ці то голасам, ці то нейкім рухам Кнэхт выдаў сваё здзіўленне з прычыны халоднага і занадта кароткага прыёму, і Бэртрам паспяшаўся перапрасіцца. Хай даруе яму калега, калі ён яго расчараваў, але хай ён зразумее незвычайнасць гэтай сітуацыі: Магістр прыкаваны да ложка хваробай — і гэта напярэдадні штогадовай Гульні, і ніхто не можа сказаць, ці здолее Магістр ёю кіраваць, ці гэта давядзецца рабіць яму, яго намесніку. Хвароба Вялебнага не магла нахапіцца ў больш неспрыяльны і далікатны момант. Ен, зразумела, заўсёды гатовы выканаць афіцыйныя абавязкі Магістра, але ў такі кароткі тэрмін як след падрыхтавацца да вялікай Гульні і ўзяць на сябе кіраўніцтва ёю — гэта, як ён баіцца, будзе яму не па сіле.
Кнэхту было шкада гэтага прыгнечанага нечаканым паваротам справы і крыху знеўраўнаважанага чалавека; не менш ён шкадаваў, што ад яго будзе залежаць увесь поспех урачыстасці. Надта ж бо доўга Кнэхт пражыў па-за Касталіяй і таму не мог ведаць, наколькі абгрунтаваныя Бэртрамавы страхі, бо той — і гэта самае паскуднае, што можа здарыцца з намеснікам, — з пэўнага часу страціў давер эліты, так званых рэпетытараў, і становішча яго сапраўды можна было назваць нялёгкім. 3 журбою на душы думаў Кнэхт пра вярхоўнага майстра Гульні, які бездакорна валодаў класічнай формай і іроніяй, пра гэтага дасканалага Магістра і рыцара; Езэф так радаваўся скорай сустрэчы з ім, так спадзяваўся, што той выслухае яго і зноў увядзе ў маленькую абшчыну адэптаў Гульні, магчыма, нават у якой-небудзь больш-менш адказнай пасадзе. Прысутні-
чаць пры тым, як Магістр То.мас велічна дырыжыруе ўрачыстай Гульнёй, працаваць пад наглядам яго ўсёвідушчых вачэй, рупіцца і дбань, каб заслужыць яго пахвалу, заўсёды было палкім Кнэхтавым жаданнем; і вось цяпср, даведаўшыся, што хвароба зачыніла яму дзверы да Магістра і яго, Кнэхта, перадалі іншым інстанцыям, ён адчуваў горкі боль і расчараванне. Праўда, гэта кампенсавалася абыходлівай зычлівасцю, нават прыязнасцю, з якімі яго прынялі і выслухалі сакратар Ордэна і пан Дзюбуа. 3 першай жа гутаркі з імі ён даведаўся, што ў рымскім праскце яго не збіраюцца больш выкарыстоўвань і што яго жаданне вярнуцца ў Вальдцэль і да Гульні задаволена. Спачатку яму прапанавалі заняць кватэру ў заезным доме Vicus lusorum і крыху асвойтацца, а таксама прысутнічаць на штогадовай Гульні.
Разам з сябрам Тэгулярыусам ён прысвяціў рэшту дзён посту і практыкаванням у медытацыі і прыняў багавсйны і ўдзячны ўдзел у той незвычайнай Гульні.якая пакінула пасля сябе такія безуцсшныя ўспаміны.
Дзіўная гэта пасада — намеснік Магістра, якога часам называюць «ценем», асабліва калі гаворка ідзс пра намесніка Магістра музыкі або Магістра Гульні. У кожнага Магістра ёсць намеснік, яго не прызначае Вярхоўная калегія, а Магістр сам выбірас яго з невялікага кола кандыдатаў, несучы поўную адказнасць за ўсс яго ўчынкі і подпіс. Кандыдату гэта знак высокага даверу, калі Магістр выбсра яго намеснікам, тым самым робячы яго сваім найбліжэйшым супрацоўнікам, як бы правай рукой; кожны раз, калі сам Магістр па якой-небудзь прычынс адсутнічае, намеснік выконвас яго абавязкі, праўда, нс ўсе: так, пры галасаванні ў Вярхоўнай калегіі ён мае права выступаць толькі ў ролі перадатчыка думкі свайго шэфа, але яму не дазволена выступаць у спрэчках, уносіць прапановы і так далсй. I ўсё ж, хоць прызначэпнс кандыдата намеснікам усемагутнага Магістра ставіць яго на высокі пост, часам всльмі прадстаўнічы, яно азначас тым не меней нешта накшталт заўчаснай адстаўкі, бо ў рамках афіцыйнай іерархіі намеснік уяўляс сабою нсйкі адасоблены выпадак: яму даручаюць выкананнс даволі важных функцый, шануюць, але ў той самы час пазбаўляюць некаторых правоў і магчымасцей, якімі карыстаюцна ўсе астатнія. Дзве акалічнасці вызначаюць яго выключнае стано-
вішча: намеснік не адказвас за свас дзеянні на пасадзе і дарога ўгору па прыступках іерархіі яму раз і назаўсёды перакрыта. Праўда, гэта закон няпісаны, алс яго лёгка вычытаць у гісторыі Касталіі: не было ніводнага выпадку, каб пасля смерці або адстаўкі Магістра ягонае месца заняў «цень», які так часта замяняў яго ў жыцці і само існаваннс якога, здавалася б, меціла яго ў наступнікі. Такая практыка як знарок падкрэслівае неадольнасць мяжы, якая здаецца даволі нямоцнай і рухомай: мяжа паміж Магістрам і яго намсснікам выступае як нейкі сімвал мяжы, паміж пасадаю і асобай. Такім чынам, касталец, уступаючы на высокі пост намесніка, канчаткова развітваецца з перспектывай самому калі-небудзь стаць Магістрам, зліцца з строямі і рэгаліямі, якія так часта, прадстаўляючы Магістра, носіць на сабе,-але разам з тым ён атрымлівае дзіўнае і двухсэнсоўнае іправа перакладаць віну за зробленыя памылкі на плечы самога Магістра, які адзін павінсн за іх адказваць. I сапраўды, бывалі выпадкі, калі Магістр рабіўея ахвярай выбранага ім намесніка і праз грубас ўпушчэнне, учынснае намеснікам, вымушаны быў выходзіць у адстаўку. ГІрозвішча, якое ў Вальдцэлі начапілі намесніку Магістра Гульні, цалкам апраўдвасцца яго дзіўным становішчам: як яго сувяззю, амаль ідэнтычнасцю з Магістра.м, так і прывіднасцю яго афіцыйнага існавання, нібы пазбаўленага субстанцыі. Яго мянуюць, як ужо было сказана, «ценсм».
Ужо многія гады ролю «ценю» пры Магістры Томасе фон дэр Травэ выконваў чалавек з імем Бэртрам, якому бракавала, бадай што, удачы, а не адоранасці або добрай волі. Гэта быў выдатны майстар Гульні, што, шчыра кажучы, само сабою разумелася, прынамсі, неблагі настаўнік і сумленны чыноўнік, бясконца адданы свайму Магіетру; тым нс меней ён у апошнія некалькі гадоў страціў прыхільнасць пасадных асоб і нацкаваў на сябе маладое пакаленне эліты, бо ў ім не было нічога ад рыцарства яго начальніка, ён страціў упэўнснасць і спакой. ДІагіетр не расстаўся з ім, а ўсе гэтыя гады як мог асланяў яго ад сутычак з элітай, усё радзей і радзей выкарыстоўваў яго ў публічных выступленнях, даручаў яму займацна ў Канцылярыі і ў Архів.е. Вось гэты незаплямлены, але нялюбы ці знялюблены чалавек, якога шяасце яўна абышло ласкай, праз хваробу свайго Магістра нсспадзявана. стаў на чале Vicus Luso-
rum i ў выпадку, калі б яму сапраўды давялося кіраваць урачыстай Гульнёй, на свяце аказаўся б на самай віднай пасадзе ва ўсёй Педагагічнай правінцыі. Справіцца з такой задачай ён мог толькі, калі б яго адарылі давсрам і падтрымкай большасць майстроў Гульні або, прынамсі, рэпетытары, а гэтага, на жаль, не было. Вось і сталася, што гэтым разам Ludus sollemnis зрабілася для Вальдцэля цяжкім выпрабаваннсм, амаль катастрофай.
Толькі за дзень да афіцыйнага пачатку Гульні было абвешчана, што Магістр сур’ёзна хворы і не можа ўзяць на сябе кіраванне. Невядома, ці ўваходзіла затрымка гэтай абвесткі ў намеры самога хворага, які, магчыма, да апошняй хвіліны спадзяваўся сабраць усю сваю сілу і ўзначаліць Гульню, але, мусіць, хвароба яго была занадта сур’ёзная, каб ён мог песціць такія надзеі, a «цень» зрабіў памылку, пакінуўшы Касталію да апошняй гадзіны ў няведанні пра сапраўднае становішча ў Вальдцэлі. Зрэшты, ці была такая затрымка . памылкай — пытанне спрэчнае. Калі ён яе і зрабіў, дык, несумненна, з добрым намерам, каб загадзя нс зніжаць значэння ўрачыстасці і не адпудзіць шаноўцаў Магістра Томаса ад паездкі ў Вальдцэль. 1 калі б сапраўды ўсё ішло гладка, калі б паміж вальдцэльскай абшчынай адэптаў і Бэртрамам існавала згода, «цень» — і гэта было б цалкам верагодна — набыў бы ўсю годнасць сапраўднага намесніка, і адсутнасць Магістра мала хто заўважыў бы. Няма карысці выказваць з гэтай прычыны розныя іншыя меркаванні; нам проста здалося неабходным адзначыць, што Бэртрам зусім не быў такі абсалютны няздара і тым больш не такі няварты, як лічыла тады грамадская думка Вальдцэля. He, ён быў у куды болынай меры ахвяра, чым вінаваты.
Як і ва ўсе папярэднія гады, у Вальдцэль пачалі з’язджацца госці. Многія нічога не всдалі, некаторыя былі заклапочаныя здароўем Магістра Гульні і поўныя нярадасных прадчуванняў. Усюды, як у самім Вальдцэлі, так і ў блізкіх паселішчах, сустракаліся незнаёмыя людзі, прыехалі амаль усе з кіраўніцтва Ордэна і Выхаваўчай калегіі. Многія святочна настроеныя людзі прыехалі з далёкіх мясцін краіны і з-за мяжы, засялілі ўсе гатэлі. Як звычайна, свята пачалося яшчэ напярэдадні афіцыйнага адкрыцця медытацыяй, пад час якой, пачынаючы з першага ўдару звона, уся святочная публі-
ка ахінулася святым маўчаннем. Нараніцу прагучалі канцэрты і была абвешчана першая частка Гульні, a таксама прызначаны медытацыі на абедзве музычныя тэмы гэтай першай часткі. Бэртрам ва ўрачыстых строях Магістра Гульні трымаўся з годнасцю, валодаў сабой, толькі з выгляду быў вельмі бледны і з кожным днём здаваўся ўсё больш стомленым і нездаровым, а апошнімі днямі і праўда зрабіўся як цень. Ужо на другі дзень афіцыйных урачыстасцяў разышліся чуткі, быццам здароўе Магістра Томаса пагоршала, яго жыццю пагражае небяспека, і ў той самы вечар сярод дасведчаных пачала нараджацца легенда пра хворага Магістра і яго «цень».
Легенда гэтая ўзнікла ў самым вузкім коле рэпетытараў і сцвярджала, быццам Магістр і праўда мог узяць на сябе кіраванне Гульнёй, але, каб улесціць самглюбству свайго «ценю», зрабіў гэтую ахвяру і псрадаў кіраванне Бэртраму. Цяпер жа ў сувязі з тым, што Бэртрам яўна не ўпраўляўся з абавязкам і ўся Гульня магла абярнуцца поўным расчараваннем, хворы Магістр усвядоміў сваю адказнасць за «цень» і яго правал і адчувае патрэбу ўзяць на сябе расплату за чужыя грахі; менавіта гэта, а не што-небудзь іншае, і ёсць прычына пагаршэння яго здароўя і высокай тэмпературы. Зразумела, гэта быў не адзіны варыянт легенды, але яго трымалася эліта, якая сцвярджала, што яна, эліта, гэта славалюбнае пакаленне, успрымае сітуацыю як трагічную і не мае намеру браць пад увагу ніякіх ухілістых і палавінчатых тлумачэнняў, замазвання і прыхарошвання гэтай трагедыі.