Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
ўсім няўдалым ходам штогадовай Гульні, а таксама трагедыяй намесніка Магістра, Бэртрама.
Прысвячэнне новага Магістра ўчынілі вяшчальнік Ордэна і старэйшы Архіварыус Гульні, разам яны паднялі святочную рызу і ўсклалі яс на плечы новаму Магістру Гульні. Кароткую ўрачыстую прамову сказаў Magister grammaticae які выкладаў класічную філалогію ў Койпергайме, потым прызначаны элітай прадстаўнік Вальдцэля перадаў Кнэхту ключы і пячаткі, a побач з арганістам усе ўбачылі сівога Магістра музыкі. Ен прыбыў да інвестытуры, каб пабачыць прысвячэнне свайго ўлюбёнца і нечаканым сваім з’яўленнем навесці яго на радасны лад, а магчыма, і даць яму тую ці іншую параду. Больш за ўсё старцу хацелася самому сыграць урачыстую месу, але гэта ўжо было яму не па сіле, і таму ён саступіў месца за арганам арганістаму Селішча Гульні, а сам стаяў ззаду і перагортваў ноты. 3 багавейнай усмешкай глядзеў ён на Езэфа, бачыў, як той прыняў строі і ключы, як сказаў прысягу, а потым звярнуўся з невялікай прамовай да сваіх будучых супрацоўнікаў, чыноўнікаў і вучняў. Ніколі раней старац не адчуваў такой любові да гэтага хлопчыка Езэфа, ніколі той яго так не радаваў, як цяпер, калі ўжо ён як бы і не Езэф, а толькі носьбіт строяў і сану, смарагд у кароне, слуп у будынку іерархіі. Але вока на вока ўдалося пагаварыць з самім Езэфам толькі некалькі хвілін. Усміхнуўшыся сваёй светлай усмешкай, ён паспяшаўся ўнушыць яму:
— Наступныя два-тры тыдні — самыя адказныя, яны каштавацьмуць табе велізарных намаганняў, але табе трэба іх пераадолець. Заўсёды памятай пра галоўнае, упушчаныя прыватнасці цяпер ролі не граюць. Цалкам прысвяці сябе эліце, усё астатняе адмятай. Табе прышлюць "аух памочнікаў, на якіх ты можаш абаперціся на першым часе; адзін з іх — Майстар ёгі Аляксандр, мне ўдалося пагутарыць з ім, уважай яго словам, ён сваю справу ведае. Галоўнае табе зараз — непарушная ўпэўненасць, што Магістры зрабілі правільна, калі ўвялі цябе ў сваё кола; даверся ім, даверся людзям, якіх прышлюць табе на дапамогу, слепа спадзявайся на сваю сілу. Да эліты пастаўся з вясёлым, заўсёды пільным
1 Магістр граматыкі (лац.).
недаверам, яна нічога іншага і не чакае ад цябе. Ты пераможаш, Езэф, я ведаю.
Большасць магістарскіх функцый была добра вядомая Кнэхту, ён няраз прыслужваў або асіставаў былому Магістру. Самай важнай з іх было кіраўніцтва курсамі Гульні, пачынаючы з вучнёўскіх і падрыхтоўчых, вакацыйных і га’сцёвых, да практыка'Ванняў, лекцый і семінараў для эліты. Да гэтых абавязкаў, за выключэннем таго, што названы апошнім, кожны новы Магістр падрыхтаваны, але ёсць і іншыя, у якіх у яго звычайна няма ніякага вопыту, вось яны якраз і дадаюць клопату новаму Магістру. Так яно было і з Езэфам. Ен ахвотней прыклаў бы ўсю сваю сілу на выкананне менавіта гэтых магістарскіх абавязкаў: дзейнасці ў Вярхоўнай Радзе Выхаваўчай калегіі, супрацоўніцтва рады Магістраў з кіраўніцтвам Ордэна, прадстаўніцтве Гульні і Vicus lusorum у Вярхоўнай калегіі. Ен прагнуў хутчэй засвоіць усе гэтыя новыя яму аспекты, пазбавіўшы іх такім чынам грознай невядомасці, але найбольш ён хацеў бы адасобіцца на некалькі тыдняў і прысвяціць сябе ўважліваму вывучэнню статута, усіх фармальнасцей, пратаколаў пасяджэнняў і да таго падобнага.
Ен ведаў, што акрамя пана Дзюбуа, на даведкі такога роду яму да паслуг быў таксама выдатны знаўца і настаўнік магістарскіх формаў і традыцый, вяшчальнік Ордэна, хоць сам і не Магістр, рангам ніжэйшы, аднак ён старшыняваў на пасяджэннях Вярхоўнай калегіі і строга сачыў за выкананнем усіх традыцыйных правілаў, як гэта робіць маршалак пры княскіч двары. Як Езэфу хацелася б папрасіць гэтага разумнага, вопытнага, непранікальнага ў сваёй рафінаванай ветлівасці чалавека, з рук якога ён толькі што прыняў строі, пазаймацца з ім, калі б той жыў у самім Вальдцэлі, а не ў Хірсландзе, куды ўсё-такі было паўдня дарогі! Як яму хацелася ўцячы хоць на тыдзень у Манпор і прасіць старога Майстра музыкі памагчы яму засвоіць усе гэтыя тонкасці! Але пра гэта і думаць не было чаго: такія асабістыя, «студэнцкія» жаданні Магістру былі не да твару. На пёршым часе Кнэхту прыйшлося заняцца якраз тымі справамі, пра якія ён думаў, што ніякага клопату з імі не будзе. Кожны крок яго новага працоўнага дня, кожная мінута, калі ён усведамляў сваё новае становішча, даказвалі яму: найперш аддай увагу эліце, рэпетытарам, вышэйшым ступеням вучняў, семінарскім
заняткам і асабістаму кантакту з кандыдатамі. Гэта самае пацвярджаў Бэртрамаў прыклад — родная абшчына Бэртрама, эліта, кінула яго на волю лёсу на пасадзе Магістра, і ён змагаўся адзін, так сказаць, у беспаветранай прасторы, дзе і задыхнуўся. I словы старога, сказаныя ў дзень інвестытуры, нагадвалі Езэфу пра тое самае, што і ягоныя здагадкі. Архіў можна было аддаць Архіварыусу, дачатковыя курсы — пачатковым педагогам, карэспандэнцыю — сакратарам, упушчэнні тут не страшныя. А вось эліту ні на імгненне нельга было пакідаць саму з сабой, ён павінен быў цалкам прысвяціць сябе ёй, навязаць сябе, зрабіць сябс незаменным, пераканаць яе ў каштоўнасці сваіх здольнасцяў, чысціні сваіх намераў, павінен быў заваяваць яе, ліслівіць ёй і нарэшце адолець, памераўшыся сіламі з любым кандыдатам, які выказаў бы такое жаданне, а недахопу ў іх не было. Пры гэтым шмат што з таго, што ён раней лічыў завадай, і менавіта сваю доўгую адсутнасць у Вальдцэлі і адрыў ад эліты, дзе ён зноў стаў амаль homo novus зрабіла яму няма ладу якую паслугу. Нават яго прыяцельства з Тэгулярыусам скарысцілася. Бо Тэгулярыус, гэты хваравіты і дасціпны аўтсайдэр, які быў зусім не без прэтэнзій да славы, так мала пасаваў для кар’еры, што яго магчымае набліжэнне да сябе новым Магістрам не ўшчамляла нікога з славалюбцаў. I ўсё ж асноўнае і галоўнае Кнэхту трэба было рабіць самому, каб, вывучыўшы гэта вышэйшае, самае жывое, неспакойнае і ўспрыемлівае кола людзей, пранікнуць у яго і зацугляць, як верхавец цугляе натурыстую кабылу высакароднай крыві. Бо ў кожным кастальскім інстытуце, не толькі ў Гульні, эліта ўжо абвучаных, але яшчэ не занятых свабоднымі даследаваннямі альбо ў службе Калегіі ці Ордэна кандыдатаў, званых таксама рэпетытарамі, па сутнасці, з’яўляецца каштоўным рэзервам, самым цветам, шчыра кажучы, будучыняй; і ўсюды, не толькі ў Селішчы Гульні, гэтыя адважныя прадстаўнікі будучай змены настроеныя да новых настаўнікаў крытычма, сустракаюць новага ўзначальніка са стрыманай ветлівасцю, і падпарадкаванне іх павінна быць заваявана асабістым прыкладам і поўнай аддачай, іх трэба пераканаць, перш чым яны яго прызнаюць і сзмохаць паддадуцца ягонаму кіраўніцтву.
1 новы чалавек (лац.).
Кнэхт узяўся за гэту задачу без страху, здзіўляючыся, аднак, яе цяжкасці, і пакуль ён яе рашаў і выйграваў гэту напружаную, знясільную гульню, усе астатнія абавязкі і справы, ад якіх ён, бадай, мог бы чакаць многіх турботаў, самі адсунуліся за парог, здавалася, пакуль што чакалі яго ўвагі. Аднаму свайму калегу ён прызнаўся, што на першым пленарным пасяджэнні Вярхоўнай калегіі, на якое ён прыбыў на кур’ерскіх і пасля якога адбыў таксама на кур’ерскіх, ён адседзеў быццам у сне і потым ні на хвіліну ў думках не вяртаўся да яго — так без астатку захапілі яго бягучыя справы. Нават пад час самога пасяджэння, хоць тэма яго і цікавіла і ён з пэўнай трывогай чакаў, як яго прымуць Магістры, Кнэхт некалькі разоў лавіў сябе, што дум'кі яго 'не тут, не сярод роўных яму калег, і ён несочыць за выступленнямі, а што ён у Вальдцэлі, у аўдыторыі Архіва з пафарбаванымі ў блакітнае сценамі, дзе праводзіў цяпер кожныя тры дні семінар дыялектыкі ўсяго з пяццю слухачамі і дзе кожная гадзіна вымагала большай увагі і аддачы сіл, чым увесь наступны дзень; а і дзень не быў лёгкі, і ад абавязкаў не было куды падзецца, бо да маладога Магістра, пра што яго загадзя папярэдзіў стары Магістр музыкі, быў прыстаўлены «падганяйла», які правяраў яго ўчынкі гадзіна за гадзінай, то раячы як размеркавальнік абавязкаў, то аберагаючы ад аднабаковых захапленняў і лішняй траты сілы. Кнэхт адчуваў удзячнасць гэтаму чалавеку і яшчэ больш — другому прыстаўленцу Ордэна, славутаму майстру медытацыі. Звалі яго Аляксандрам, ён клапаціўся, каб заняты да краю Кнэхт кожнага дня тройчы выдзяляў час на малыя і кароткія практыкаванні ў медытацыі, паслядоўнасць і працягласць кожнага, разлічаная да мінуты, павінны былі выконвацца дакладна. 3 абодвума, як з педэлем, так і з «сузіральнікам» з Ордэна, ён перад вячэрняй медытацыяй абавязаны быў падвесці вынікі працоўнага дня, адзначыць поспехі і недахопы, «слухаць свой пульс» — як гэта называюць інструктары медытацыі, гэта значыць, правяраць і вымяраць самога сябе, сваё'Становішча і стан, раскладку сілы, свае надзеі і клопаты, аб’сктыўна ацэньваць увесь свой дзень, не пакідаючы на другі нічога нявырашанага.
I ў той час як рэпетытары, каторы з сімпатыяй, а каторы і з гатоўнасцю скарыстацца любой прамашкай. сачылі за тытанічнымі высілкамі свайго Магістра, нс
прапускаючы ніводнай магчымасці ўчыніць яму невялікае выпрабаванне на цярплівасць, кемлівасць або сілу розуму, то падсцёбваючы, то спрабуючы прытармазіць, — вакол Тэгулярыуса ўтварылася фатальная пустата.
Праўда, ён разумеў, што Кнэхт не мае цяпер магчымасці ўважыць яго ні часам, ні клопатам, ні падумаць пра яго або дапамагчы яму і паспагадаць, аднак прымірыцца з поўным забыццём, якім спадобіў яго Езэф, ён не мог, тым болей што здавалася, ён не толькі з кожным днём усё больш траціць сябра, але і таварышы ўжо касавурацца на яго, амаль з ім не загаворваюць. I не дзіва, хоць Тэгулярыус і не мог служыць перашкодай славалюбцам, усё ж ён не быў бесстаронні, і было вядома, што ён карыстаўся прыхільнасцю маладога Магістра. Усё гэта Кнэхт мог бы сабе ўявіць, і адна яго неадкладная задача якраз і была, каб разам з усім асабістым і прыватным адмесці і гэтую сваю дружбу, хай толькі на які час, але адмесці. Зрабіў ён гэта, як пазней прызнаўся Тэгулярыусу, зусім не свядома ■—не наўмысна, ён проста забыўся пра сябра, настолькі ператварыўшыся ў прыладу, што такія прыватныя інтарэсы, як дружба, зрабіліся яму непамыснымі, і калі дзе-небудзь, скажам, у памянёным семінары, перад ім раптам узнікаў воблік Фрыца, дык гэта ўжо быў не Тэгулярыус, не сябар і знаёмы, не нейкая пэўная асоба, а гэта быў член эліты, студэнт, правільней, кандытат або рэпетытар, нейкая частка ягонай працы, ягонай задачы, адзін салдат з таго войска, муштраваць якое і перамагчы разам з ім была яго мэта. У Фрыца халадок прабег па плячах, калі ён упершыню пачуў гэты новы голас Магістра, калі на яго ўпершыню ўпаў гэты погляд, адчужаны і гранічна аб’ектыўны, нс прыдуманы, а сапраўды аб’ектыўны і страшны; калі ён зразумеў, што чалавек, які абыходзіцца з ім так дзелавіта і ветліва, захоўваючы пільную асцярожлівасць, — ужо не сябар яго Езэф, а толькі патрабавальны настаўнік, толькі строгі Магістр Гульні, замкнёны ў сваёй пасадзе, быццам у абалонцы з бліскучай палівы, абпаленай і застылай на ім. Між іншым, з Тэгулярыусам у гэтыя гарачыя дні сталася вось што: вымучаны бяссонніцай і ўсім перажытым, ён дапусціў на маленькім семінары бестактоўнасць, невялікую ўспышку, — не, не ў адносінах да Магістра, а ў адносінах да аднаго ўдзельніка семінара, пакеплівы тон яко-