Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Аднак мы і праўда занадта забеглі наперад, а таму вернемся да першага года Кнэхтавага магістарства. Пасля наладжання жаданых адносін з элітай яму, як добраму і ўсё ж пільнаму гаспадару, след было заручыцца падтрымкай служак Архіва, уважыць канцылярыі, вызначыць яе месца ў агульнай структуры; да таго ж няспынна паступала шырокая карэспандэнцыя, а пасяджэнні і цыркуляры Вярхоўнай калегіі ўвесь час заклікалі яго да рашэння новых задач і выканання ўсё новых абавязкаў, разуменне і слушнае вызначэнне чарговасці якіх вымагала немалых намаганняў. Прычым часта прыходзілася займацца пытаннямі, у рашэнні якіх
былі зацікаўлены розныя факультэты Педагагічнай правінцыі, схільныя зайздросціць адзін аднаму, напрыклад, пытаннямі кампетэнцыі.
I толькі паетупова, з усё большым захапленнем, ёч спазнаваў таямнічую і магутную сілу Ордэна — гэтай жывой душы кастальскай дзяржавы і чуйнага вартаўніка яго канстытупыі.
Так беглі месяцы, поўныя працы, і ў думках у Кнэхта ні разу не знайшлося месца Тэгулярыусу, хіба што толькі неўсвядомлена ён даручаў яму. якую-небудзь працу, ка'б выратаваць яго ад непамернай незанятасці. Фрыц страціў таварыша, бо той падняўся на недасяжную вышыню, стаў наЧальнікам, да якога як да прыватнай асобы ён ужо не меў доступу, у адносінах да якога трэба было быць ‘паслухмяным, звяртацца да яго на «вы» і «шаноўны». Аднак усе даручэнні Магістра ён прымаў як адмысловы клопат і знак асабістай увагі. Гэты капрызны адзіночка, ці то дзякуючы ўзвышэнню сябра і вельмі ўзнятаму настрою эліты, ці то праз гэтыя даручэнні заразіўся агульным узбуджэннем і адчуў, у той меры, у якой гэта было яму па сіле, незвычайны прыліў энергіі; у кожным разе, ён пераносіў змененае становішча лепей, чым сам чакаў у той момант, калі Кнэхт у адказ на вестку пра яго прызначэнне выслаўяго ад сябе. Да таго ж Фрыцу хапіла розуму і спагады, каб зразумець або хоць здагадацца, якое неверагоднае было напружанне, якое вялікае было выпрабаванне, што выпала на долю сябра. Ен бачыў, што той як бы ахоплены полымем, выгарае з сярэдзіны, і адчуваў гэта і перажываў вастрэй, чым сам паддоследны. He шкадуючы сілы, Тэгулярыус выконваў усе заданні Магістра, і калі ён калі-небудзь сур’ёзна і шкадаваў пра сваю нямогласць і сваю непрыдатнасць да адказнага служэння, калі адчуваў гэта як недахоп, дык менавіта цяпер, калі так прагнуў паслужыць любаснаму сябру і быць яму карысным памочнікам, як афіцыйная асоба, як «цень».
Букавыя лясы пад Вальдцэлем ужо пачалі жоўкнуць. калі аднойчы, прыхапіўшы з сабой невялічкую кніжку, Кнэхт выйшаў у магістарскі сад побач з сваім жытлом у той прыгожы садок, які так любіў нябожчык Магістр Томас і, як Гарацый, сваімі рукамі ўрабляў, той садок, які колісь, як свяшчэннае месца адпачынку і самапаглыблення Аліагістра, здаваўся Кнэхту і іншым шкалярам і студэнтам нейкім зачараваным востравам муз,
нейкім Тускулам, і дзе ён цяпер, з таго часу як сам стаў Магістрам і гаспадаром саду, так рэдка бываў і наўрад ці хоць раз нацешыўся ім у вольны час. I вось ён выйшаў усяго на чвэрць гадзіны пасля трапсзы, дазволіў сабе бестурботна прайсціся паміж кустоў і кветнікаў, дзе яго папярэднік пасадзіў некалькі вечназялёных паўднёвых раслін. Потым ён перанёс плецснае крэсла на сонейка — у цяні рабілася халаднавата — сеў на яго і разгарнуў кніжку. Гэта быў «Кішэнны каляндар Магістра Гульні», складзены сем ці восем дзесяцігоддзяў таму назад тагачасным Магістрам Людвігам Васэрмалерам, і з таго часу ўручаны ўсім пераемцам з адпаведнымі дапаўненнямі, папраўкамі і скарачэннямі. Гэты каляндар быў задуманы як vademecum 1 Магістрам, асабліва нявопытным, і быў у першыя гады павадыром з тыдня ў тыдзень, праз увесь запоўнены працаю год, часам намёкам, а часам і больш падрабязна раячы, што і як трэба рабіць. Кнэхт знайшоў старонку цяперашняга тыдня і ўважліва прачытаў яе. He знайшоўшы нічога нечаканага або асабліва тэрміновага, ён у самым нізе натыкнуўся на дапіску: «Паступова пачынай засяроджваць свае думкі на штогадовай Гульні. Табе здасца, што яшчэ рана, занадта рана, і ўсё ж я раю, калі няма ў цябе ў галаве гатовага плана, хай з гэтага дня не праміне ніводнага тыдня або хоць месяца, каб ты не падумаў пра публічную Гульню. Запісвай свае думкі, выкарыстоўвай кожныя свабодныя паўгадзіны, каб прагледзець схему якой-небудзь класічнай партыі, не забудзься прыхапіць яе з сабой і ў службовыя паездкі. Рыхтуйся, але не старайся сіламаць выціснуць з сябе ўдалую думку. Часцей разважай пра прыгожую святочную задачу, якая чакае цябе, дзеля якой ты павінен сабраць усю сваю сілу і адпаведна сябе наладзіць».
Словы гэтыя напісаў прыкладна тры пакаленні таму назад стары і мудры чалавек, майстар сваёй справы, між іншым, у той час, калі Гульня фармальна дайшла да сваёй вяршыні і ў кожнай партыі можна было знайсці шмат аздоб, а ў выкананні — багацце арнаменту, як мы гэта бачым, напрыклад, у часы позняй готыкі або ракако ў архітэктуры і дэкаратыўным мастацтве; і менавіта тады, прыкладна за два дзесяцігоддзі, у Гульні з’явілася нешта перлавае, нешта несапраўднае, бляск
1 настольная кніга, указнік дарогі (лац.).
не перлаў, а перлаў штучных, шкляных, нейкае сэнсавае ўбоства і пустазвонства, здавалася, гэта толькі гарэзлівая, какетлівая гульня з велягурыстымі завіткамі, нейкае падскокванне, нейкае эквілібрыстычнае лунанне самага вытанчанага і разнастайнага рытмічнага малюнка. Сустракаліся адэпты Гульні, якія разважалі пра стыль таго часу як пра даўно страчаны чароўны ключ, але былі і іншыя, якія ўспрымалі яго як чыста вонкавы, перагружаны вытанчанасцю дэкадэнцкі і немужчынскі стыль. Адзін творца і майстар тагачаснага стылю і склаў магістарскі каляндар-памятку, поўны такіх зычлівых і выдатна прадуманых парад і напамінкаў; і пакуль Езэф Кнэхт дапытліва чытаў і перачытваў каляндар, у грудзях у яго нарадзілася нешта светлае і радаснае, узнік настрой, які быў у яго і раней, як ён думаў, усяго адзін раз, і ён успомніў, што гэта было пад час той медытацыі перад самай інвестытурай, калі ён уявіў сабе цудоўны карагод Магістра музыкі і Езэфа, майстра і вучня, старасці і маладосці. Мабыць, пажылы, нават вельмі стары чалавек калісьці прыдумаў і запісаў гэтыя словы: «хай не праміне ніводнага тыдня...» і «не старайся сіламаць выціснуць з сябе ўдалую думку». Мусіць, гэты чалавек гадоў дваццаць, калі не больш, займаў высокую пасаду Магістра, несумненна, у тую ахвочую да Гульні эпоху ракако ён змагаўся з даволі спешчапай і самаўпэўненай элітай і сам стварыў больш за дваццаць бліскучых штогадовых Гульняў, якія трывалі тады па чатыры тыдні, і сам кіраваў імі; чалавек вельмі стары, якому штогадовы абавязак ствараць вялікую ўрачыстую Гульню даўно ўжо не азначаў высокага гонару і радасці, а хутчэй цяжар, вялікую працу, задачу, на выка'нанне якой трэба было настроіць сябе, пераканаць, неяк стымуляваць. Да гэтага мудрага старца і вопытнага дарадцы Кнэхт адчуваў не толькі ўдзячнасць і павагу — каляндар не раз служыў яму добрую службу, — але і нешта падобнае на радаснае, вясёлае, нават крыху гарэзлівае пачуццё перавагі, перавагі маладосці. Бо сярод многіх клопатаў Магістра Гульні, з якімі ён нядаўна сутыкнуўся, гэтага аднаго ён не ведаў: каб не забыцца, каб своечасова ўспомніць пра штогадовую Гульню, і ён не ведаў таксама, што за гэтую задачу можна брацца без асаблівай сабранасці і радасці, што табе можа не хапіць ухвацістасці або, яшчэ горш, выдумкі. Кнэхт, які апошнімі месяцамі здаваўся сабе даволі старым, у гэ-
тую хвіліну адчуў сябе дужым і маладым. У яго не было магчымасці доўга аддавацца гэтаму цудоўнаму пачуццю, ён не мог нацешыцца ім да канца — чвэрць гадзіны, адведзеныя на адпачынак, амаль прайшлі. Але светлае, радаснае пачуццё гэта не пакінула яго адразу: кароткі адпачынак у магістарскім садзе, перагортванне календара ўсё-такі нечым узбагацілі яго. Ен адчуў не толькі разрадку і хвіліннае радаснае смакаванне жыцця, яго азарылі дзве думкі, якія адразу і прынялі форму рашэнняў. Першае: калі ён пастарэе і стоміцца, ён складзе з сябе высокія абавязкі, як толькі ў кампазіцыі штогадовай гулыіі ўбачыць надакучлівы абавязак і не будзе ведаць, што для яе прыдумаць. Другое: ён рашыў, без адкладу, пачаць падрыхтоўку да сваёй першай штогадовай Гульні, узяць сабе ў памочнікі і таварышы Тэгулярыуса, — гэта будзе прыемна і радасна сябру, ды і яму самому паслужыць своеасаблівым трамплінам, які дасць магчымасць удыхнуць новае жыццё ў паралізаваную дружбу. Чакаць нейкага штуршка або зачэпкі ад сябра — нельга, ініцыятыва павінна ісці ад яго, Магістра.
А сябру тут знойдзецца шмат работы! Яшчэ з часоў Марыяфельса Кнэхт насіўся з думкай пра адну Гульню, якую ён і рашыў цяпер выкарыстаць у сваёй першай штогадовай урачыстасці. У аснову структуры і вымярэнняў гэтай Гульні — у гэтым якраз і была яго шчаслівая знаходка — ён хацеў пакласці старадаўнюю канфуцыянскую рытуальную схему кітайскага дворыка, арыентаванага па напрамках свету, з яго варотцамі, сцяной духаў, суадносінамі і прызначэннем гаспадарчых і жылых будынкаў, падпарадкаванасцю іх сузор'ям, календару, сямейнаму жыццю, з яго сімволікай і правіламі пасадкі саду. Калісьці даўно, у часы вывучэння каментарыяў да «І-Цзін», міфічны парадак і значэнне гэтых правілаў уяўляліся яму як асабліва прывабнае і любаснае ягонаму сэрцу падабенства космасу і месца, якое займае чалавек у светабудове; ён знайшоў таксама, што старажытны народны дух у гэтым традыцыйным размяшчэнні дзівосна гарманічна спалучаецца з духам спекулятыўна-вучоным, духам мандарынаў і магістралаў. Ен ужо даўно з любоўю, праўда, не робячы ніякіх запісаў, выношваў у душы гэты план, і ў галаве ў яго ён склаўся канчаткова; толькі ўступленне на высокую пасаду перашкодзіла Кнэхту прадоўжыць яго распра-
цоўку. Цяпер, у гэтую хвіліну, ён прыняў рашэнне пабудаваць сваю штогадовую Гульню паводле гэтай ідэі кітайцаў, а Фрыцу, калі ён здолее прасякнуцца духам яго задумы, ён цяпер жа даручыць падрыхтоўку агульнай кампазіцыі і перакладу яе на мову Гульні. Але тут адразу ўзнікла і перашкода: Тэгулярыус не ведаў кітайскай мовы. Вывучыць яе ў такі кароткі час было немагчыма. Зрэшты, калі Тэгулярыус будзе строга прытрымлівацца ўказанняў Магістра і Усходнеазіяцкага інстытута, дык, калі яшчэ пакарыстаецца літаратурай, ён зможа пранікнуць у магічную сімволіку кітайскага двара — справа ж не ў філалогіі.