• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    як нам вядома, цэлы год жывуць у працы і клопатах і глядзяць на нас, адэптаў Гульні, звысоку, пасылаюць нашай інстытуцыі зусім не самыя лепшыя пажаданні, але ўрачыстае свята наша, чарадзейства нашага мастацтва прыносяць ім душэўную палёгку, дораць новую маладосць, узвышаюць іх; умацаваўшы свой дух, усхваляваныя і ўскрыленыя ў сэрцы сваім, пакідаюць яны нас са словамі амаль сарамяжлівай удзячнасці. Прыгледзімся на хвілінку і да сродкаў, якія мы маем, і мы ўбачым перш за ўсё вельмі багаты і выдатны апарат, сэрцам якога з’яўляецца Архіў Гульні; ён удзячна выкарыстоўваецца ўсімі намі ледзь не штогадзінна, і мы, ад Магістра і Архіварыуса да апошняга памочніка, абавязаны служыць яму. Самае ж жывое і самае жыццядайнае, што ў нас ёсць, — гэта спрадвечны кастальскі прынцып выбору найлепшых — эліты. Школы Касталіі шукаюць лепшых вучняў ва ўсёй краіне і выхоўваюць іх. I ў Селішчы Гульні мы таксама імкнёмся нагледзець самых лепшых з здольных да Гульні, прывязаць іх да сябе і навучыць з гранічнай дасканаласцю. Нашы курсы і семінары пачынаюць наведваць сотні вучняў, і многія расстаюцца з імі, не давучыўшыся, але з лепшых мы рыхтуем сапраўдных адэптаў, майстроў сваёй справы; і кожны з вас ведае, што ў нашым мастацтве, як і ва ўсякім іншым, няма мяжы ў росце і што кожны з нас, увайшоўшы ў эліту, усё жыццё будзс працаваць над далейшым развіццём, удасканаленнем, паглыбленнем сябе самога і нашага мастацтва і не лічыцца з тым, уваходзіць ён у склад нашага апарату пасадных асоб ці не. Часта мы чуем галасы, быццам эліта — раскоша, а таму, бачыце, не варта выхоўваць большай колькасці элітных майстроў, чым трэба на пасады. Тут мы скажам, што нашыя пасадныя асобы існуюць не дзеля саміх сябе, і далёка не кожны можа быць чыноўнікам, як, напрыклад, далёка не кожны добры філолаг можа быць добрым псдагогам. У кожным разе, мы, людзі на пасадах, ведаем і адчуваем вельмі добра, што рэпетытары не проста наш запас адораных і вопытных гульцоў, якімі мы папаўняем свае рады і атрымліваем сваіх пераемцаў. Я б нават сказаў, што гэта — пабочная функцыя нашай эліты, хоць перад людзьмі недасведчанымі мы гэтую функцыю падкрэсліваем, калі ўжо гаворка заходзіць пра сэнс і права на існаванне ўсяго нашага інстытута. He, мы зусім не глядзім на рэпетытараў як
    на будучых Магістраў, кіраўнікоў курсаў, служак Архіву, — яны ёсць самамэта, іх невялікі атрад і ёсць сапраўдная радзіма і будучыня Гульні; менавіта ў іх, у гэтых некалькіх дзесяткаў гадоў і сэрцаў прайграюцца ходы і варыянты, узлёты Гульні і яе дыялогі з духам часу і адасобленымі навукамі. Толькі тут наша Гульня гуляецца паўнацэнна і правільна, з поўнай аддачай сілы, толькі тут, у нашай эліце, яна самамэта ісвяшчэннае служэнне, толькі тут яна свабодная ад дылетанцтва, ад вучонага верхаглядства, ад важнічаіння і гэтаксама ад прымхлівасці. Вам, вальдцэльскім рэпетытарам, даверана будучыня нашай Гульні. I калі яна — сэрца, найзапаветнейшая сутнасць Касталіі, дык вы — самае запаветнае і жывое ў нашым Селішчы Гульні, вы — соль Педагагічнай правінцыі, яе дух і яе вечная трывога. Няма чаго баяцца, што колькасць вашая будзе занадта вялікая, ваша руплівасць занадта моцная, а палкасць да выдатнай Гульні занадта гарачая; памнажайце іх, нагнятайце іх! Як вам, так і ўсім кастальцам ёсць, па сутнасці, толькі адна небяспека, да якой мы ўсе дзень у дзень, гадзіна ў гадзіну павінны быць гатовыя. Ідэя нашай Правінцыі і нашага Ордэна трымаецца на двух прынцыпах: на аб’ектыўнасці, праўдалюбстве ў пошуках і на пеставанні медытатыўнай мудрасці і гармоніі. Трымаць абодва прынцыпы ў раўнавазе азначае быць мудрымі і вартымі нашага Ордэна. Мы любім навукі, кожны сваю, і ўсё ж ведаем, што адданасць навуцы не заўсёды здольная ўберагчы чалавека ад карыслівасці, заганнасці і марнасці, гісторыя ведае шмат прыкладаў, і вобраз доктара Фаўста — гэта ж якраз літаратурная папулярызацыя памянёнай небяспекі. Былі стагоддзі, калі людзі шукалі ратунку ў зліцці інтэлекту і рэлігіі, даследавання і аскезы, іх universitas litterarum кіравалася тэалогіяй. Для нас медытацыя, шматскладовая ёгічная практыка ёсць тая «прылада», якою мы намагаемся заклясці звера ў саміх сабе і затоенага ў кожнай навуцы д’ябла. Але вы не горш за мяне ведаеце, што нашая Гульня мае свайго д’ябла і што ён здольны штурхнуць нас да бяздушнай віртуознасці, да самалюбнасці, да артыстычнага славалюбства, да ганарлівасці, да спроб захапіць уладу над іншымі і тым самым да злоўжывання гэтай уладай. Вось чаму ў нас такая пільная патрэба ў іншым выхаванні, апрача інтэлектуальнага, вось чаму мы падпарадкавалі сябе маралі
    Ордэна; зусім не дзеля таго, каб наша актыўнае духоўнае жыццё ператварыць у летуценне, душэўна вегетатыўнае, наадварот, каб захаваць здольнасць да найвышэйшых духоўных узлётаў. Нам не трэба імкнуцца да ўцёкаў з vita activa ў vita contemplativa але мы павінны быць у бясконцых вандроўках паміж імі і адчуваць сябе дома адначасова і тут і там, павінны жыць у кожным з іх».
    Мы працытавалі тут Кнэхтавы словы, запісаныя і захаваныя ягонымі вучнямі, бо словы гэтыя незвычайна ярка выяўляюць яго погляды на сваю службу, у кожным разе, у першыя гады яго магістарства. Пра выдатныя педагагічныя здольнасці Кнэхта, з якіх спачатку ён сам дзіву даваўся, гаворыць, між іншым, безліч яго лекцый і выступленняў, што дайшлі да нас. Высокая пасада прынесла яму нечакапае і вялікае адкрыццё, вучыць было надзвычай лёгка, і гэта давала яму вялікую радасць. Гэта сапраўды было нечакана, датуль ён ніколі не марыў пра педагагічную кар’еру. Зрэшты, як і ўсім членам эліты, яму ў апошнія гады студэнцтва даручалі чытаць лекцыі; замяшчаў каго-небудзь, вёў курсы Гульні розных ступеняў, часцей, праўда, як асістэнт, але ў тыя часы свабода даследаванняў і крайняя засяроджанасць на прадмеце яго заняткаў былі яму такія дарагія і важныя, што ён, хоць ужо і тады быў добры і любімы педагог, глядзеў на такія даручэнні як на непажаданую заваду. I, нарэшце, у бенедыктынскім кляштары ён таксама вёў курсы, якія мелі, праўда, самі па сабе малое значэнне і яшчэ меншае для яго самога: вучэнне ў айца Якава, знаёмства з ім адсунулі тады ўсё астатняе. Больш за ўсё яму хацелася ў той час быць спраўным вучнем, успрымаць і ўбіраць у сябе ўсё, што яму падносілі. Цяпер жа вучань сам ператварыўся ў настаўніка, як настаўнік, справіўся з велізарнай задачай, што ўстала перад ім адразу пасля ўступлення на высокую пасаду: у барацьбе за свой аўтарытэт, за тоеснасць асобы і пасады ён перамог.
    Пры гэтым ён зрабіў два адкрыцці: радасць перадаваць другому інтэлекту назапашаныя духоўныя багацці і бачыць, як яны ператвараюцца там у зусім іншыя формы і выпрамсньванні, гэта значыць, радасць вучыць; і потым ён адкрыў змаганне з нспаддатнай індывідуаль-
    ’ суэіральнае жыццё (лац.).
    насцю студэнта або школьніка, заваяванне і захаванне аўтарытэту і духоўнага кіраўніцтва, гэта значыць, радасць выхоўваць. Ен ніколі не аддзяляў адно ад другога, за ўвесь час свайго майстэрства не толькі падрыхтаваў шмат добрых і выдатных адэптаў Гульні, але і асабістым прыкладам, заклікам, сваім строгім доўгацярпеннем, абаяльнасцю і сілай характару выявіў у большасці сваіх вучняў і развіў тое лепшае, на што яны былі здольныя.
    Дазволіўшы сабе заскочыць наперад, мы паведамім і пра набыты пры гэтым даволі характэрны вопыт.
    Спачатку ён меў справы толькі з элітай, так сказаць, з верхнім пластам сваіх вучняў, з студэнтамі і рэпетытарамі, часам аднаго з ім узросту, і даволі вопытнымі адэптамі Гульні. Заваяваўшы эліту, ён асцярожна і вельмі паступова, з году ў год, стаў усё менш і менш аддаваць ёй часу і сілы, пакуль нарэшце яму не ўдалося амаль цалкам перадаручыць яе сваім давераным супрацоўнікам. Працэс гэты трываў гады, і з году ў год Кнэхт пераходзіў з сваімі лекцыямі, курсамі і практыкаваннямі да ўсё маладзейшых вучняў, і пад канец ён — што ўжо вялікая рэдкасць у Магістра Гульні — пачаў весці пачатковыя курсы самых маладых, гэта значыць, шкаляроў, яшчэ не студэнтаў. Пры гэтым ён выявіў, што чым маладзейшыя і менш падрыхтаваныя яму даставаліся вучні, тым большую радасць прыносіла іх вывучэнне. Пераход ад гэтых малодшых і самых маладых да студэнтаў, або нават да эліты, бываў яму непрыемны і каштаваў вялікай намогі. Часам ён адчуваў жаданне вярнуцца яшчэ далей і паспрабаваць сваю сілу сярод яшчэ маладзейшых, тых, хто яшчэ не ведаў ні курсаў, ні Гульні; яму хацелася б, напрыклад, у Эшгольцы або ў якой-небудзь іншай падрыхтоўчай школе выкладаць маленькім хлопчыкам латынь, спевы або алгебру, а там жа панавала куды менш інтэлектуальная атмасфера, чым нават на пачатковых курсах Гульні. Затое там ён меў бы яшчэ больш паддатных навучанню, яшчэ больш прыдатных да выхавання вучняў, а выкладанне і выхаванне складалі б там яшчэ болып непарыўнае цэлае.
    У апошнія два гады свайго магістарства ён у пісьмах двойчы называе сябе «школьным настаўнікам», нібы нагадваючы пра тое, што выраз «Magister Ludi», які ў шэрагу пакаленняў азначаў у Касталіі толькі «Магістр
    Гульні», спачатку быў проста прэдыкатам школьнага настаўніка.
    Пра здзяйсненне гэтых жаданняў, зразумела, нг магло быць і гаворкі, — гэта былі мары, як яно бывае, калі ў зімовую халепу чалавек марыць пра блакітнае летняе неба. Кнэхту былі ўжо застаўлены ўсе дарогі, абавязкі яго вызначаліся пасадай, але пасада ў вялікай меры давала яму права самому вызначаць, як яму правіць свае абавязкі, дык з бегам часу — спачатку ён, бадай што, не ўсведамляў гэтага — яго цікавасць спакваля ўсё больш скіроўвалася на выхаванне самых маладых з даступных яму ўзростаў. Чым старэйшы ён рабіўся, тым мацней яго вабіла моладзь. Прынамсі, мы можам канстатаваць гэта сёння. У той самы час крытычнаму назіральніку цяжка было б знайсці ў вядзенні магістарскіх спраў што-небудзь ад дылетантызму і самаволля. Да таго ж са.ма пасада зноў і зноў прымушала Магістра вяртацца да эліты, нават у перыяды, калі ён цалкам перадавяраў вядзенне семінараў і Архіва сваім памочнікам і «ценю»; такія справы, як, напрыклад, штогадовыя спаборніцтвы і падрыхтоўка вялікай публічнай Гульні, заўсёды прымушалі яго падтрымліваць жывую штодзённую сувязь з элітай. Ен неяк сказаў жартам свайму сябру Фрыцу: «Гісторыя ведала цароў, якія ўсё сваё жыццё пакутавалі ад непадзеленай любові да сваіх падданых. Душа ў іх ірвалася да аратых, пастухоў, рамеснікаў, настаўнікаў і вучняў, але як рэдка яны бачылі іх, вечна вакол іх круціліся міністры, вайскоўцы, быццам сцяной адгароджваючы іх ад народа. Так і Магістр: ён парываецца да людзей, а бачыць толькі калег, яму хочацца пасядзець з вучнямі і дзецьмі, а бачыць ён вучоных і эліту».