• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    мае. Магчыма, гэтыя мае спробы паўтараліся чвэрць гадзіны альбо паўгадзіны, — мне здалося, што прайшло паўдня, я пачаў ужо ў нуд убірацца, пачаў стамляцца і душу сабе ад’ядаць, пачаў шкадаваць, што пасхаў, у роце ў мяне перасохла. Вось ён сядзіць псрада мною, шанаваны мною чалавек, мой заступнік, мой сябар, які, колькі памяці, заўсёды валодаў маім сэрцам і даверам і ні разу не пакінуў ніводнага майго слова без адказу, а цяпср ён сядзіць перада мною і чуе, як я гавару, альбо, бадай, і не чус, увесь схаваўшыся і затаіўшыся за гэтым сваім ззяннем, за сваёй усмешкай, за сваёй залатой лічынай, недасягальны, увесь ужо часцінка іншага свету, з іншымі законамі, і ўсё, што я хацеў перадаць яму словамі з нашага свсту ў яго свет, усё адскоквала ад яго, як дождж ад каменя. Нарэшцс — у мяне ўжо не заставалася надзеі — магічная заслона апала, нарэшце ён прыйшоў мне на дапамогу, нарэшце сказаў штосьці! I гэта былі адзіныя словы, пачутыя мною ад яго за ўвесь сённяшні дзснь.
    «Ты стамляеш сябе, Ёзэф»,— вымавіў ён ціхім голасам, поўным дабрыні і клопату, які ён у яго, ты всдаеш сам. Вось і ўсё. «Ты стамляеш сябе, Ёзэф».
    Быццам ён доўга назіраў, як я над нечым цяжка працую, і захацеў мяне асцерагчы. Словы гэтыя ён вымавіў крыху цяжкавата, быццам даўно ўжо нічога не гаварыў. Адначасова ён паклаў сваю руку, лёгкую, як матылёк, руку, мне на плячо, пільна зазірнуў мне ў вочы і ўсміхнуўся. У гэтае імгненне я быў пераможаны. Нешта з яго прасветленага маўчання, нешта ад яго цярплівасці і спакою перадалося мне, і раптам у мяне адслеплі вочы на той паварот, які адбыўся ў яго быцці: ён сышоў, сышоў ад людзей у моўчу, ад слоў — да музыкі, ад думак — да адзінага. Я зразумеў, што спадобіўся ўбачыць, я зразумеў нарэшце гэтую ўсмешку, гэтае ззяннс яго; перада мной быў святы і праведнік, які на хвіліну дазволіў мне пабыць у ягоных промнях, а я, дурны, хацеў уцягнуць яго ў гутарку, забавіць размоваю. На шчасце, прасвятленне прыйшло не надта позна. ён жа мог адаслаць мяне і тым навечна адхіліць. Тады я пазбавіўся б самага незвычайнага і высокага, што калі-небудзь перажываў у жыцці.
    — Бачу, — сказаў Фэрамонтэ задуменна, — што вы ўгледзелі ў нашым Магістры нейкае падабенства святога, і я рады пачуць гэта менавіта ад вас. Прызнаюся,
    да ўсякага іншага апавядальніка, які б расказаў мне такое, я паставіўся б з самым вялікім недаверам. Далібог, я не люблю містыкі, а як тэарэтык і гісторык музыкі я прыхільнік ясных катэгорый. Як што мы, кастальцы, пе хрысціянская кангрэгацыя і не індыйскі або даоскі манастыр, дык залічэнне аднаго нашага да святых, гэта значыць, да нейкай чыста рэлігійнай катэгорыі, уяўлясцца мне, па сутнасці, недапушчальным, і камунебудЗь іншаму, а не табе — даруйце, не вам, domino, — я за такое залічэнне зрабіў бы вымову. Зрэшты, думаю, што вы не будзеце хадайнічаць пра кананізацыю шаноўнага Магістра ў адстаўцы, да таго ж у нашым Ордэне не знойдзецца і адпаведнай інстанцыі. He, не перапыняйце м’яне, я кажу зусім сур’ёзна, мае словы — не жарт. Вы расказалі мне пра ваша перажыванне, і я павінен прызнацца, што прысаромлены вашым расказам; хоць абмаляваны вамі феномен не ўнік маёй увагі і ўвагі маіх манпорскіх калегаў, аднак мы толькі прынялі яго да ведама і ўдзялілі яму мала ўвагі. Мне давядзецца падумаць наконт прычыны майго промаху і раўнадушнасці. Тая акалічнасць, што пераўтварэнне старога Магістра так кінулася ў вочы і стала для вас сенсацыяй, тым часам як я яго ледзь прыкмеціў, натуралыіа тлумачыцца наступным: псратварэнне гэтае вы ўбачылі нечакана, у гатовым выглядзе, я ж быў сведкам паступовага яго развіцця. Той стары Магістр, якога вы бачылі шмат месяцаў таму назад, і той, з якім вы сустрэліся сёння, досыць розныя паміж сабой, але мы, яго суседзі, бачачы старога часта, амаль не заўважалі перамен у ім ад адной сустрэчы да другой. Аднак, прызнаюся, гэта тлумачэнне мяне не задавальнняе. Перад нашымі вачыма праходзіць нешта падобнае на дзіва, і хай працэс гэты быў крыху запаволены і непрыкметны, але калі б мы сталі бесстароннімі, яно павінна было б уразіць нас. Вось я і дайшоў да прычыны маёй абыякавасці: я зусім не быў бесстаронні. Я не заўважыў феномена таму, што не хацеў яго заўважаць. Я заўважаў, як, зрэшты, і ўсе навокал, усё большую маўклівасць і адасобленасць нашага Вялебнага і адначасова ўзмацненне яго зычлівасці, усё больш светлы і незразумелы бляск яго аблічча, калі ён, сустрэўшыся, моўчкі адказваў на мой паклон, — усё гэта я, як і ўсе астатнія, добра заўважаў. Але я ўнутрана супраціўляўся таму, каб убачыць нешта большае, і супраціўляўся я не ад недахопу павагі
    да старога Магістра, а часткова ад непрыязнасці да культу вялікіх людзей і да сентыментальнасці, часткова ж ад непрыязні да гэтага асобага выпадку сентыментальнасці, а менавіта ад таго віду культу, які вызнае studiosus Petrus. Вось што я сабе зазначыў, пакуль вы расказвалі мне пра свае ўражанні.
    Кнэхт засмяяўся.
    — Немалая кружная дарога, каб усвядоміць сваю агіду да небаракі Пётры! Аднак жа як? Па-твойму, я таксама сентыментальны містык і аддаюся забароннаму культу святых і вялікіх людзей? Альбо ты прызнаеш за мною тое, у чым адмаўляеш студэнту, і паверыў, што мы нешта ўгледзелі і перажылі, і прытым не сны і летуценні, а нешта рэальнае і прадметна істотнае?
    — Вядома, я прызнаю гэта за вамі, — адказаў Карла нерашуча і як бы ў роздуме, — нікому ў галаву не прыйдзе сумнявацца ў вашым перажыванні і ў харастве ці прасветленасці старога Магістра музыкі, здольнага нам усміхацца такой неверагоднай усмешкай. Усё пытанне ў тым, куды мы падзенем гэты феномен, як яго назваць і як растлумачыць? Гэта гучыць неяк па-настаўніцку, але мы, кастальцы, якраз і ёсць школьныя настаўнікі, і калі я імкнуся знайсці сабе месца і імя вашаму і нашаму перажыванню, я раблю так не дзеля таго, каб праз абстрагаванне і генералізацыю пазбавіць яго жыццёвасці і хараства, а каб як мага дакладней і ясней замацаваць яго і зафіксаваць. Далося б дзе-небудзь у дарозе пачуць, як селянін або дзіця HanaBae мелодыю, якое я не ведаю, дык для мяне гэта таксама ёсць перажыванне, і калі я пасля спрабую як мага хутчэй і дакладней запісаць мелодыю ў выглядзе нот, дык гэта зусім не прафанацыя майго перажывання, a хутчэй спроба яго ўзвысіць і ўвекавечыць.
    Кнэхт па-сяброўску кіўнуў яму.
    —Карла, — сказаў ён, — шкада, што мы цяпер так рэдка бачымся. He ўсе сябры маладосці вытрымліваюць праверку часам. Я прыйшоў да цябе з сваім расказам пра старога Магістра таму, што ты тут адзіны чалавек, думкаю і спагадай якога я даражу. Ты ўжо цяпер сам вырашай, як табе паставіцца да майго аповяду і як ты вызначыш самотніцтва нашага Магістра. Я быў бы рады, калі б ты наведаў яго і пабыў у святле ягонай аўры. Хай гэта стан даброці, прасвятлення, умудронасці, шчасця ці як нам яшчэ ласкай станецца яго назваць,
    адносіцца да рэлігійнага жыцця: калі мы, кастальцы, не маем ні царквы, ні сімвала веры, дык усё-такі пабожнасць нам ні ў якім разе не чужая, стары Magister musicae якраз быў чалавек дабрачынны. I калі ўжо ўва ўсіх рэлігіях мы сустракаем звесткі пра прасветленых, пераўтвораных, пра тых, на каго сышла мілата, дык чаму б і нашай кастальскай дабрачыннасці не зацвісці калі-небудзь такімі самымі кветкамі? Позна, мне ўжо спаць пара, заўтра я рана ад’язджаю. Спадзяюся неўзабаве зноў да вас наведацца. Зрэшты, дазволь я дакажу табе маю гісторыю! Дык вссь, пасля таго як ён сказаў: «Ты стамляеш сябе, Езэф!» — мне нарэшце ўдалося адолець сваё жаданне навязаць гутарку, і я не толькі змоўк, але адвёў волю сваю ад няправільнай мэты — прымусіць загаварыць гэтага маўчуна, ды яшчэ і выдабыць сабе нешта з гэтай гутаркі. I з той самай хвіліны, як я зрокся гэтага свайго жадання і аддаў усё старцу, астатняе ўладзілася нібы само сабою. Потым ты можаш мае выразы замяніць любымі іншымі, але зараз выслухай мяне, нават калі табе і здаецца, што я не дакладны ў выбары слоў і блытаю катэгорыі. Я праседзеў у старога гадзіну ці паўтары і не магу табе паведаміць, што менавіта адбывалася ў гэты час паміж намі, але ніводнага слова сказана не было. Я толькі адчуў, што, калі маё супраціўленне было зламана, ён прыняў мяне ў свой спакой і ў свой свет, яго і мяне атачала яснасць і дзівосная цішыня. Свядома я не звяртаўся ў той час да медытацыі, але падобнілася гэта менавіта да асабліва ўдалай шчасцядайнай медытацыі, тэмай якой было жыццё старога Магістра. Я сузіраў або перажываў ягоны вобраз і ўвесь яго шлях, пачынаючы з тае пары, з той часіны, калі ён упершыню сустракаў мяне, яшчэ хлопчыка, і да сённяшняга дня. Гэта было жыццё, пазначанае працай і самааддачай, але вольнае ад прымусу, вольнае ад словаблуддзя і поўнае музыкі. I развілася яно так, быццам, зрабіўшыся музыкантам і Магістрам музыкі, ён выбраў музыку як адзіны шлях да найвышэйшай мэты чалавека, да ўнутранай свабоды, да чысціні, да дасканаласці, і з таго часу ён нічога іншага і не рабіў, а толькі аддаваўся музыцы ўсё больш і больш, ачышчаўся ёю — ад майстэрскіх разумных пальцаў чэмбаліста і ад яго неверагоднай музычнай памяці аж да ўсіх частак і органаў цела і душы, аж да пульсу і дыхання, аж да сну і сненняў,
    і цяпер ён толькі сімвал або хутчэй нейкае выяўленне, нейкая персаніфікацыя музыкі. У кожным разе, я ўспрымаў тое выпраменьванне, якое ішло ад яго, ці тыя хвалі, якія быццам чароды ўдыхаў і выдыхаў, ішлі ад яго да мяне і ад мяне да яго, як музыку, як цалкам пазбаўленую матэрыяльнасці эзатэрычную музыку, іпто прымала кожнага, хто ўступаў у магічнае кола, як шматгалосная песня прымае новы голас, які ўступае ў партыю. Слушна, немузыканту гэта даброць раскрылася б і ў іншых падабенствах, бадай, астраном убачыў бы сябе ў вобразе месяца, які абягае планету, або філолаг пачуў бы, як яго клікаюць на ўсёзначнай, магічнай прамове. He хопіць слоў, я развітваюся. Мне было добра, Карла».
    Мы з табою грунтоўна спыніліся на гэтым эпізодзе, бо Магістр музыкі займаў у жыцці і ў сэрцы Кнэхта всльмі важнае месца; дадатковай спакусай была для нас тая акалічнаспь, што размова Кнэхта з Фэрамонтэ захавалася ў аўтэнтычным запісе, у адным пісьме Фэрамонтэ. 3 усіх сведчанняў пра «пераўтварэнне» старога Магістра музыкі гэта — самае ранняе і слушнае, пазней ужо тэма спарадзіла больш чым дастаткова самых розных легендаў і чутак.